Чтение онлайн

на главную

Жанры

Ад сяўбы да жніва

Брыль Янка

Шрифт:

А пасля ты лягла… і памерла… І я не мог ні плакаць, пі слова сказаць, а толькі стаяў пад табою, глядзеў і глытаў горкі-горкі цяжар, што напіраў у горла. Сталася гэта вельмі хутка, — мне нават не помніцца, як гэта было. Аказалася толькі, што ты ляжыш на пяску, выцягнуўшы ўздоўж сябе сухія, спрацаваныя рукі, нізка над вачыма павязаная чорнай, аслабленай і насунутай на вочы хусткай. Вочы назаўсёды зачынены, і ўвесь твар высахлы, і дзіўна тырчыць над ім тонкі нос з горбікам, такім самым як і ў мяне… А над табой — агромністая, панурая піраміда. (Гэта такая вострая гара, складзеная з вялізных камянёў, калісьці даўно-даўно, беднымі егіпецкімі нявольнікамі, на загаду іхніх бяздушных

паноў-фараонаў. Здаецца, што я ці Міхась чыталі табе пра гэта.) І толькі мы траёх па пустыні: панурая піраміда, ты і я… Дый то толькі я, бо адзін я жывы. Я азірнуўся навокал: пясок, пясок, пясок… Нідзе ні душы, пі тых бедуінаў па вярблюдах, пра якіх пішуць у кнігах, ні далёкіх пальмаў над травою і халоднымі кры ніцамі!.. І я зразумеў, што куды я цяпер ні бяжы — хоць на край свету — нідзе не знайду цябе, як не знайду тваёй душы, твайго голасу, твайго стомленага, ласкавага погляду ў тым, што вось перада мною…

І раптам, як гэта бывае ў сне, і ты, і піраміда прапалі, і засталася адна толькі твая чорная хустка, зацягнутая моцным вузлом. Моцным, бо я глядзеў на яго і адчуваў, што мне не развязаць яго ніколі… Я заплакаў і прачнуўся.

Успомніў, што ты жывая, што смерць твая — сон, мана, і плакаў ужо іншымі, шчаслівымі слязьмі. Хацелася смяяцца, гаварыць некаму, што ты жывая, што я магу яшчэ сказаць табе, што я…

Над бляхай, што закрывае маё невялікае акно, каб відаць было толькі неба, паварушваліся лісты каштана, залітыя ранішнім сонцам. Потым пад імі, на зрэзе бляхі села чырванагрудая ластаўка. Яны, бачыш, гнездзяцца і пад астрожнымі вокнамі. Села і штосьці стала шчабятаць. Відаць, да тых, што ў гняздзе, вышэй.

Л мне няма з кім гаварыць, апроч цябе… І таму, калі дзяжурны салдат прынёс маю каву, я папрасіў яго далажыць шэфу, — так называюць начальніка нашага вайсковага арэшту, — што я хачу напісаць пісьмо.

— Скажы, што матцы.

— Шэфуньця не ма, — адказаў салдат, — і до полудня не бандзе.

Ледзь я дачакаўся, пакуль ён вернецца. І вось, нарэшце, пішу.

Старэнькая мая! Даруй мне за ўсе мае крыўды, за грубасць, за ўсё тое з Волькай, за слёзы твае і бяссонныя ночы! Цяпер я ведаю, што ты даравала ўжо мне ўсё, а я… Я толькі сёння сабраўся прасіць прабачэння. Я плачу перад табой, цалую твае страпаныя валёнкі,— не адны ўжо ты іх страпала, служачы нам! — бо я не варты цалаваць твае сухія, карэлыя, спрацаваныя рукі. Па мне не плач, — які ўжо я ні ўдаўся, а ўсё ж сваю справу раблю, пакутую за службу людзям, службу дабра, якую ты ўсё сваё жыццё ціха, цярпліва нясеш, зусім не думаючы пра гэта…»

1937

ЯНА

…І толькі ён адчуў, што адзін у пустым, цёмным гумне, у вачах яго зноў пачала праходзіць яна — з раскрытымі для абдымкаў рукамі, з вачыма поўнымі ласкавай гутаркі без слоў.

— Ну што ж, мае міленькія, я ўвесь ваш, я нічога не магу, не абаранюся, я нічога да вас не маю, — казаў ён у думках, ціхенька, як гуллівае дзіця, скурчыўшыся і прыціснуўшы да грудзей складзеныя рукі. Ён часта, у сіле духа, дражніў свайго нячысціка, кажучы адно, а робячы другое. Бывала, раніцай не хочацца ўставаць, а трэба, дык ён казаў сам сабе з пакорным выглядам: «Ну што н? голубе, я нічога да цябе не маю, паспі сабе», і тут жа ўсхопліваўся і, смеючыся, пачынаў апранацца.

Перш ён чуў яшчэ кваканне жабаў па загуменні, дзявочую песню на вёсцы, потым у цемры пачалі бязгучна лопаць і разыходзіцца пухпыры, нібы кругі на вадзе, тады замітусіўся і ў адзін бок праляцеў разоў колькі нейкі бясконцы мур, рабенькі ад зялёных і жоўтых цаглінак… І ён заснуў.

І нехта добры

паслаў яму сон.

Здаецца, выходзіў ён з жоўтага, спеючага жыта, папярэшчанага куколем і валошкаю, ішоў зарослай, роснай мяжою, над якой ніўка з ніўкай шчаніліся каласамі, выходзіў на шырокую палявую дарогу, пакрытую сівым пытлёваным пылам. Успомнілася ў сне, што калісьці сніў нешта падобнае, і ад успаміну стала соладка, цёпла на сэрцы, як бывае ўспомніўшы вельмі важнае, пра што моцна забудзеш…

А над раннем яна, так лёгка пераможаная наяве, усё ж прыйшла. Такая нібы пакрыўджаная, ціхая, добрая, аднак жа не забылася быць такою, якою ён бачыў яе калісьці на кірмашы, — у меру, панадна поўнай, з вачыма сінімі, вялікімі, што, як гаворыцца, «трохі наверсе», з усмешкай, з якою яна глядзела на яго тады, радая, што і ён на яе загледзеўся. У светла зялёнай сукенцы і высокіх чаравічках, што зводзяць яго з розуму, яна прыйшла не анёлкам, а ва ўсёй панаднай пышнасці сваёй красы.

Тады яны (хто яны — ён не мог зразумець, а толькі ведаў, што яны, значыцца маладыя, вясёлыя, добрыя) сядзелі за сталом, а яна ўвайшла і стала, зірнула на яго поўным як быццам сораму і любага расчаравання поглядам, у якім ён прачытаў: «Мілы, я так хацела, каб ты быў тут адзін». Сэрца яго напоўнілася ласкай, і ён пачаў — недарэчнасць якая — гаварыць, як дзіцяці: «Мілая мая, ідзі, ідзі з намі кашку есці!..»

Але тут нехта ўзяў і павалок яго некуды ад усіх, прымусіў яго расплюшчыць салодкія вочы і ўбачыць раніцу, і гумно, і старэйшага брата, які будзіў яго. «Пачакай, пачакай, вось, вось ужо ўсё, зараз я…» — прасіўся ён думкай у брата і зноў нырнуў у соп. Ох, ужо не было іх, тых маладых і добрых, і «кашкі» тое пе было, — толькі яна адна, і ён кінуўся да яе…

Але брата нельга было ўпрасіць. Прыйшлося здацца. Ён прачнуўся і сеў, сонна пачаў падзяваць кашулю, а ў паўсне была яна, і ён усё ляцеў, ляцеў і ніяк не мог даляцець да яе.

— Добра, добра, калі ты вельмі!.. — сказаў ён уголас на сябе самога. І хацеў яшчэ дадаць: «Рассаладзеў!..»

— Што «добра, добра»? Яшчэ і. ўпінаецца, паніч! Уставай вот! — сказаў брат, ужо выходзячы на двор, чамусьці зачыніўшы за сабою вераю.

Сон расплыўся. Навокал — тое самае гумно — кроквы, латы, салома, дзве сахі з крыжаваннем уверсе, гнёзды ластавак на латах. Праз шырокія шчыліны старых дзвярэй льецца, дрыжыць растрывожаным пылам, коле заспаныя вочы, ляжыць палосамі на тану вясёлае сонца. Ён нацягвае порткі, нага заблытваецца ў калошыне, ён злуе, а потым ужо і смяецца, падскакваючы на адной назе.

Апрануўся і выйшаў з гумна. Пасля ўчарашняга дажджу вішні, яблыні, грушы бялелі ў квецені, здавалася, нанава зацвілі. Каля гнязда на гумне стаяў бусел і калупаўся ў пер'і. І ўсюды было поўна сонца, смеху…

Прыйшлі мужчыны — плазаваты дзеравякі. Як гэта добра, што на месцы старога хлява паставім новы! Як добра, што галава другога бусла тырчыць з гнязда! І гэтая ясная, росная раніца — добра!..

Ён выпусціў а хлява кабылу, напаіў, і калі яна задумалася над карытам і са зачэпленай валасатай храпы закапалі ў ваду буйныя кроплі — ён зноў засмяяўся. Жарабя, конік, таксама піў, як сталы, задумаўшыся.

Ён лёгка ўскочыў па Каштанку і паехаў. А на пашы, пусціўшы кабылу, радасна паплёхаў па празрыстых, цёплых дажджавых лужынах.

Пасля плазавалі. Ён трымаў брату дзеравяку, а яна не слухалася.

Пасля мужчыны курылі, седзячы па дзеравяках, а ён пастукваў абухам па кары. Раптам яму ўспомніўся соп, яна, тая «кашка», і стала так смешна!.. Паглядзеў на бусла, што паходжваў па спіне страхі,— стала яшчэ смяшней. Зноў засмяяўся.

Дзядзька Яўхім, маўклівы здаравяк, кінуў недакурак, плюнуў.

Поделиться:
Популярные книги

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Герои Крайних Рубежей. Сборник

Михайлов Дем Алексеевич
Герои крайних рубежей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Герои Крайних Рубежей. Сборник