Чтение онлайн

на главную

Жанры

Аліса ў Цудакуце

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– Але, што канкрэтна казала Соня,- спытаўся адзін з прысяжных.

– Я не памятаю,- прамямліў Капялюшнік.

– Ты ПАВІНЕН прыпомніць,- заўважыў Кароль,- ці мы цябе катуем.

Капялюшнік з жаху ўпусціў кубак ды бутэрброд і кінуўся на падлогу ля каралеўскіх ног:

– Я бедны чалавек, Ваша Вялікасць,- зноўку пачаў ён.

– І аніякі апавядальнік,- дадаў Кароль.

Тут нейкая марская свінка пачала моцна пляскаць у далоні з гэтаму экспромту, але амаль адразу была прыгнечана салдатамі. (Гэта цяжка зразумець, таму растлумачу

вам, як яны гэта рабілі: Свінку кінулі галавою ўніз ў вялізны мех, перад гэтым звязаўшы яе з ног да галавы, а потым яшчэ і селі зверху.)

– Я канечне чытала ў навінах,- разважала Аліса.-, "Капіталісты моцна прыгнятаюць працоўны люд..." , але ніколі не магла зразумець, як гэта робіцца, таму вельмі задаволена, што ўрэшце ўбачыла.

– Калі гэта ўсё, што вы ведаеце аб гэтай справе, можаце ісці на месца,- працягваў Кароль.

– Як я магу ісці,- спытаўся Капялюшнік,- калі ляжу на падлозе!

– Спачатку сядзь, потым падыміся на ногі і ВАЛІ АДСЮЛЬ!- адказаў Кароль.

Тут пачала апладзіраваць яшчэ адна свінка, і таксама была прыгнечаная.

– Ага, свінкі скончыліся,- падумала Аліса.- Цяпер ўсё пойдзе хутчэй.

– Ну, я тады пайду дап’ю гарбату,- заўважыў Капялюшнік, працягваючы баязліва глядзець у бок Каралевы, якая ўважліва вывучала спіс выканаўцаў.

– Бяжы, хлопец!- сказаў Кароль, і Капялюшнік імгненна выканаў яго загад, нават не спыніўшыся, каб надзець чаравікі.

– ... і адсячыце яму там з вонку галаву,- дадала Каралева салдатам, але Капялюшнік знік з поля зроку раней, чым салдаты дайшлі да дзвярэй.

– Клічце наступнага сведку,- крыкнуў Кароль.

Наступнаю была герцагініна Кухарка, якая ў адной руцэ працягвала трымаць вялізную перачніцу. І Аліса здагадалася аб яе прысутнасці яшчэ да таго, як тая ўвайшла ў залу, бо ўсе пачалі моцна чхаць.

– Сведчы!- загадаў Кароль.

– Не буду!- заявіла Кухарка.

Кароль баязліва паглядзеў на Белага Труса, які на вуха яму ціхінька прамовіў:

– Ваша Вялікасць, трэба правесці са сведкам перахросны допыт.

– Так, ну трэба дык трэба,- сказаў Кароль з маркотай у голасе, пасля скрыжаваў рукі і хмурна гледзячы Кухарцы ў вочы, жахлівым голасам прамовіў.- З чаго робяць ватрушкі?

– Па большасці з перцу,- адказала Кухарка.

– З патакі,- пачуўся нейкі сонны голас паблізу.

– Схапіць гэтую Соню!- завішчала Каралева.- Катаваць яе! Выкінуць яе вонкі! Пад прыгнёт яе! Заказытайце яе! Абарвіце ёй вусы!

На працягу колькіх хвілінаў суд быў узрушаны, таму што ўсе яго ўдзельнікі лавілі Соню. Калі ж яны супакоіліся, Кухарка ўжо адышла.

– Не бярыце ў галаву!- супакоіў усіх Кароль, сам з палёкай прыняўшы Кухаркіна знікненне.- Клічце наступнага сведку!- і паўшэптам дадаў Каралеве,- Можа ты, даражэнькая правядзеш перахросны допыт з наступным сведкам. А мне ўжо моташна!

Аліса назірала, як Белы Трус шукае па спісу, паміраючы ад зацікаўленасці, хто ж будзе наступным сведкам, і ці знойдуць яны хаця б адно разумнае

сведчанне. І ўявіце яе здзіўленне, калі Белы Трус пранізліва вымавіў:

– Аліса!

Глава XII

Аліса - сведка

– Тут!- крыкнула Аліса, якая ў мітусне забылася, наколькі яна вырасла за апошні час і ўскочыла настолькі шпарка, што перакуліла краем сваёй спадніцы лаўку з прысяжнымі, якія адразу ж пападалі на галовы ніжэй седзячых, і крыху нагадвалі тых рыбак з акварыуму, які Аліса перакуліла на мінулым тыдні.

– Людцы!.. Прабачце, калі ласка!- усклікнула яна ў моцным непакоі і прынялася збіраць іх і саджаць на месцы, як мага хучшэй, нібы яны ў самрэч акварыумныя рыбкі, і іх трэба тэрмінова вярнуць на месцы, каб уратаваць ім жыццё.

– Суд не павінен працягвацца,- даволі сур’ёзным голасам сказаў Кароль,- пакуль усе прысяжныя не зоймуць свае месцы... УСЕ!- паўтарыў ён і строга паглядзеў на Алісу.

Аліса зірнула на лаўку, дзе сядзелі прысяжныя, і ўбачыла, да чаго давяла яе мітусня. У запарцы яна пасадзіла яшчарку Біла да гары нагамі, і небарака застаўся ў гэтай позе і толькі маркотна махаў сваім доўгім хвастом, тым больш, што рухаць яшчэ чым-небудзь магчымасці ў яго не было. Аліса паспяшалася вярнуць яго ў звычайны стан:

– Не тое, каб дзеля мяне гэта мела нейкі сэнс,- сказала яна сабе,- але я думаю, гэта мае сэнс дзеля суда.

Як толькі прысяжныя крышачку адчунялі і знайшлі свае дошкі і крэйды, яны зноў прыняліся за сваю працу, каб апісаць здарэнне. Адзін толькі небарака Біл, анічога не рабіў, а толькі сядзеў з разяўленым ротам і лупаў вачыма, гледзячы ўгору.

– Ты што-небудзь ведаеш, аб дадзенай справе?- запытаўся Кароль у Алісы.

– Ані,- адказала дзяўчынка.

– Анічога ЎВОГУЛЕ?- настойліва спытаўся Кароль.

– Так, увогуле нічога,- паведаміла Аліса.

– Гэта вельмі важна,- сказаў Кароль, звяртаючыся да прысяжных. Яны адразу пачалі запісваць гэта на сваіх дошках, але тут уклініўся Белы Трус:

– Ваша Вялікасць, мае на ўвазе Няважна?- шляхетна сказаў ён, але пры гэтым хмурнеў і падаваў Каралю нейкія знакі вачыма.

– Сапраўды! Я гэта і меў на ўвазе,- імгненна паправіўся Кароль, а потым працягнуў нібы сам сабе.- Важна-няважна, няважна-важна.- нібы спрабуючы, якое з гэтых словаў гучыць лепей.

Тады частка прысяжных напісала на сваіх дошках “важна”, а іншыя “няважна”. Аліса ўбачыла гэта, бо была дастаткова блізенька, каб заўважыць, што яны пішуць.

– Тут няма аніякага сэнсу,- вырашыла яна.

У гэты момант Кароль, які на працягу якога часу штосьці старанна запісваў у свой блакнот, усклікнуў:

– Цішыня!- і прачытаў у голас.- Правіла нумар сорак два: “ГРАМАДЗЯНЕ, ШТО МАЮЦЬ БОЛЬШ ЗА ПАЎТАРЫ КІЛАМЕТРЫ РОСТУ, ПАВІННЫ ПАКІНУЦЬ ЗАЛУ СУДА!”

Тут усе, як адзін паглядзелі на Алісу.

Поделиться:
Популярные книги

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Зубов Константин
11. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Темный Охотник 2

Розальев Андрей
2. Темный охотник
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник 2

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4