Чтение онлайн

на главную

Жанры

Аліса ў Цудакуце

Кэрролл Льюис

Шрифт:

– МОЙ рост не паўтары кіламетры,- пакрыўдзілася яна.

– Няўжо?!- сказаў Кароль.

– Не менш за тры кіламетры!- заўважыла Каралева.

– Нікуды я не пайду,- адказала дзяўчынка.- тым больш, гэта не сапраўднае правіла, вы яго толькі што выдумалі.

– Ты памыляешся, гэта самае старое правіла ў маім блакноце,- адказаў Кароль.

– Тады яно павінна быць Нумарам Першым,- заўважыла Аліса.

Кароль узбляднеў і хутка закрыў блакнот.

– Які ваш вярдзікт?- спытаўся ён у журы ціхім дрыжачым голасам.

– Яшчэ хвілінку, Ваша Вялікасць, толькі што было атрымана ячшэ адно сведчанне,- сказаў Белы Трус, падпрыгваючы

ад мітусення,- гэта ліст, які мы знайшлі хвіліну таму!

– І што там?- спыталася Каралева.

– Я пакуль не чытаў,- адказаў Трус,- але падазраю, што яго аўтар – наш арыштаваны, які адрэсаваў яго... камусьці.

– Зразумела камусьці,- заўважыў Кароль,- было б неверагодна, каб яно было адрэсавана анікому.

– А каму яно было накіравана?- спытаўся хтосьці з прысяжных.

– Яно не было адпраўлена,- адказаў Трус,- і звонку анічога не было напісана.- Тым часам ён раскрыў ліст і дадаў.- Гэта нават не ліст, гэта вершы!

– Почырк абвінавачанага?- працягвалі з лаўкі прысяжных.

– Не,- заўважыў Трус,- і гэта даволі дзіўна. (Прысяжныя ў разгубленасці азірнуліся адзін на аднаго.)

– Ён папросту змяніў почырк,- сказаў Кароль. (Прысяжныя зноў супакоіліся.)

– Калі ласка, Ваша Вялікасць,- заўважыў Валет.- Я анічога не пісаў і ніхто не дакажа адваротнае. Тут нават няма майго подпісу напрыканцы.

– Калі няма подпісу,- адказаў Кароль,- гэта толькі ўскладняе справу. Калі б ты не ЗАДУМВАЎ шкоды, ты б падпісаўся, як усе шляхетныя асобы.

Зала пачала апладзіраваць - гэта была першая разумная рэч, якую Кароль сёння сказаў.

– Гэта ДОКАЗ яго віны,- казала Каралева.

– Гэта нічога не даказвае,- не згадзілася дзяўчынка.- Вы нават не ведаеце, аб чым ідзе гаворка!

– Чытай,- загадаў Кароль.

Белы Трус начапіў акуляры.

– Адкуль пачынаць, Ваша Вялікасць?- спытаў ён.

– Лепш за ўсё з пачатку,- з сур’ёзным тварам заявіў Кароль,- і не спыняйся, пакуль не дачытаеш да апошняй кропкі.

Трус зрабіў надхненную мыску і прачытаў наступнае:

“Я ведаю, што пра мяне Вы размаўлялі з ім: Што цалкам добры я, але Не плаваю зусім. Ён загадаў, яна не йшла. (Мы гэта чулі з вамі): А калі б рызыка была, Што б вы зрабілі, пані? Я даў адзін, яны жа два, Трыма вы адзялілі. І ўсе вярнуліся да вас, Хаця былі маімі. Каб далучыцца мы маглі Да цяжкай справы гэтай, Мы б самі вам іх аддалі, Як ён зрабіў дагэтуль. Я ведаю, вы справы ўсе Уладкавалі самі, І потым шчэ мяжу ўзвялі Між мною, ім і вамі. І я лічу, што ён даўно Іх надта ўпадабаў. А паміж намі што было, Ў сакрэце захаваў.”

– Гэта самае лепшае сведчанне, якое мы сёння чулі,- сказаў Кароль, паціраючы рукі ад задавальнення,- слова прысяжным.

Можа хто-небудзь з іх паспрабуе растлумачыць мне гэты верш?
– заявіла Аліса (за час чытання яна настолькі вырасла, што ужо нічога не баялася) - Я дам шэсць пенсаў таму хто, знойдзе тут хаця б кроплю сэнсу.

Прысяжныя адразу ж запісалі на сваех дошках: “ЯНА не можа знайсці тут кроплю”, але аніводзін не паспрабаваў растлумачыць ліст.

– Калі б тут не было сэнсу,- адказаў кароль,- было б значна лепей, бо не прыйшлося б яго шукаць. Але,- працягваў ён, раскладваючы ліст на каленях і паглядаючы на яго адным вокам,- я паспрабую сёе-тое падтлумачыць. Напрыклад: “...НЕ ПЛАВАЮ ЗУСІМ...” Ты, наколькі мне вядома, плавць не ўмееш?- запытаўся ён у Валета.

Валет маркотна пахістаў галавою:

– Ані.- адказаў ён. (І гэта было чыстай праўдай, бо як і іншыя, ён быў зроблены з картону.)

– Ну вось бачыш,- сказаў Кароль Алісе і працягнуў мармытаць сабе пад нос: “... МЫ ГЭТА ЧУЛІ З ВАМІ...” - гэта хутчэй за ўсё аб прысяжных... “...Я ДАЎ АДЗІН, ЯНЫ ЖА ДВА...” - хтось сумняваецца, што маюцца на ўвазе ватрушкі?

– Але ж ёсць працяг: “...І ЎСЕ ВЯРНУЛІСЯ ДА ВАС...”- заўважыла Аліса.

– А хіба ж не?!- трыўмфуючы адказаў Кароль, крутнуўшы галавой у бок талеркі з ватрушкамі, якая стаяла на стале.- ГЭТА і так зразумела. А вось далей... “... УЛАДКАВАЛІ САМІ...” я не зразумеў, ты калі-небудзь, штось ладкавала, даражэнькая?- спытаўся ён у Каралевы.

– Не! Навошта мне яшчэ і АЛАДКАваць, калі маюцца ватрушкі,- раптоўна раззлаваўшыся адказала Каралева і кінула ў галаву яшчарцы Білу чарніліцай. (Небарака даўно кінуў пісаць на дошцы голым пальцам, паколькі высветліў, што карысці з гэтага замала; але паспрабаваўшы кунаць яго ў чарніла, якія цяклі па яго твару, працягнуў сваю працу.)

– ЛАДЫ, далей сэнс губляецца,- сказаў Кароль, азірнуўшыся вакол з усмешкаю на твары. Наступіла мёртвая цішыня.

– Гэта быў жарт,- пакрыўджана заўважыў ён, і толькі тады ўсе засмяяліся.- Прысяжныя, вынасіце ваш вярдзікт,- чарговы (пэўна ўжо дванаццаты за час суда) раз пачуўся каралеўскі загад.

– Не! Не! НЕ!- казала Каралева.- Спачатку прысуд, а потым ўжо вярдзікт.

Поўная лухта,- моцным голасам заявіла Аліса.- Судзіць не знайшоўшы віны...

– Змоўкні!- вар’яцеючы рыкнула Каралева.

– Не хачу!- сказала дзяўчынка.

– Адсячыце ёй галаву!- завішчала Каралева, але ніхто не варухнуўся.

– Хто вы такія, каб вас баяцца,- заявіла Аліса, (вярнуўшаяся да свайго натуральнага росту.)- Звычайная картачная калода!

У гэты момант уся калода ўзляцела у паветра і пачала кружыцца ля Алісінай галавы: яна ўскрыкнула, ці то са страху, ці то з гневу і пачала махаць рукамі, каб ад іх адбіцца. Пакуль раптам не зразумела, што ляжыць на схіле, паклаўшы галаву на сястрынскія калені і адбіваецца ад сухога лісця, якое падае на яе твар з паркавых дрэў.

– Аліса. Прачынайся, сонейка маё,- ласкава сказала сястра.- Ты ўжо даволі доўга спіш!

– Які дзівосны сон я сніла!- заявіла Аліса і паведаміла ёй на памяць аб сваіх цудоўных прыгодах, якія вы прачыталі ў гэтай кніжцы. А калі Аліса скончыла свой аповед, сястра пацалавала яе і сказала:

– Маеш рацыю, твой сон сапраўды самы дзівосны з таго, што я чула. А цяпер бяжы дамоў па гарбату. Хуценька, хуценька!

Аліса паднялася на ногі і паспяшалася да дому, разважаючы па дарозе, якія ж дзівосы можна прысніць.

Поделиться:
Популярные книги

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Царь поневоле. Том 2

Распопов Дмитрий Викторович
5. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 2

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Береги честь смолоду

Вяч Павел
1. Порог Хирург
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Береги честь смолоду