Архіпелаг Беларусь
Шрифт:
Між іншым, неяк, чытаючы Ніцшэ, я зразумеў адну простую рэч: творчасць — гэта найперш адвага. І калі я для сябе як адну з верагодных перспектываў беларускай прозы звязваю з постаццю Альгерда Бахарэвіча, дык гэта перадусім таму, што ў Альгерда мужнае пісьмо, якое не палохаецца адваротнага (цёмнага) боку чалавека. Я аддаю належнае яго гнуткаму і пругкаму стылю, умельству «натуральнай афарбоўкі» псіхалагічных сітуацыяў, інтэлектуальнай насычанасці і да таго падобнаму. Але ўсё гэта толькі талент…
Дарэчы, шмат хто лічыць, што для літаратара акрамя таленту болей нічога і не трэба. Так, для шараговага творцы дастаткова
Пакуль што самае слабое месца Альгерда Бахарэвіча — гэта, як раней любілі казаць, архітэктоніка ягоных твораў. За рэдкім выключэннем, у іх разбэрсаная структура і рыхлая кампазіцыя, лакальныя фрагменты і сітуацыйныя перыпетыі дамінуюць над цэлым, а дэталь нярэдка падпарадкоўвае сваёй прыхамаці вобраз. З усяго гэтага драматургія часта заблытваецца сама ў сабе і каб злучыць у нешта супольнае канцы і пачаткі, аўтар змушаны рабіць штучныя захады (не абумоўленыя ўнутранай логікай аповеда).
Зрэшты, на ўвесь гэты структурна-фармалістычны вэрхал чытач, здаецца, не звяртае ўвагі. І, магчыма, мае рацыю.
Алесь Аркуш: Ваш погляд на гісторыю і ролю літаратурнага часопіса ў культурным жыцці сучаснага грамадства.
— За апошнія 15—20 гадоў мы перажылі некалькі рэвалюцыйных трансфармацый, якія радыкальна перайначылі ўвесь літаратурны топас краіны. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і тэхналагічныя перамены стварылі цалкам іншую сітуацыю, раўнуючы з той, што мелася яшчэ ў 80-х гадах, і ў гэтай новай сітуацыі роля «папяровых» літаратурных выданняў апынулася таксама зусім іншай. Калі казаць коратка, дык яны цалкам згубілі тую загалоўную ролю, якую раней адыгрывалі не толькі ў культурным, але, калі заўгодна, і ў сацыяльным жыцці чалавека.
На Беларусі першыя паўнавартасныя літаратурныя часопісы з’явіліся досыць позна адносна пачаткаў станаўлення нацыянальнай культуры. Часткова на сябе гэтую ролю ўзяла газета «Наша Ніва», дзе літаратура займала даволі значнае месца, часткова папулярныя тады календары, але дамінуючай формай літпрацэсу была кніга. Аднак пазней, у 20-я гады і ва Усходняй (савецкай), і ў Заходняй (польскай) Беларусі ў літаратурным жыцці запанаваў часопіс. Найлепей гэтую падзею ў Заходняй Беларусі дэманстраваў часопіс «Калосьсе», ва Усходняй — «Полымя» ды «Узвышша».
Ужо ў значна пазнейшыя 70—80 гг. цэнтральныя літаратурныя часопісы набылі проста такі неверагодна значную ролю ў жыцці грамадства. Яны, калі заўгодна, нават сфармавалі ўнутры савецкай ўласную цывілізацыю са сваім тыпам чалавека, які так і называўся:»чытач тоўстых літаратурных часопісаў». Ён радыкальна адрозніваўся ад шараговага савецкага чалавека і ў значнай ступені дзякуючы менавіта яму развалілася камуністычная імперыя.
Беларускія літаратурныя часопісы («Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Беларусь») у сацыяльна-культурным жыцці рэспублікі не адыгрывалі такога істотнага значэння, за выключэннем, хіба, перабудовачнага часопіса «Крыніца» (наклад якога сягаў за 400 тысяч асобнікаў), але цэнтрапалеглая роля
Бадай менавіта традыцыйны погляд на часопіс, як на канцэптуальнае месца літаратурнага жыцця, стаўся прычынай таго, што з пачаткам незалежнасці ўсе амбітныя і незадаволеныя дзяржаўнай палітыкай у гэтай сферы кінуліся іх ствараць (хаця атрымалася далёка не ва ўсіх). Пералічым асноўныя з тых стварэнняў: «Калосьсе», «Фрагменты», «Новы гістарычны агляд», «nihil», «Партызан», «Архэ», «Скарына», «Паміж», «Студэнцкая думка», «Зямля N», «Край», «Тэксты», «Дзеяслоў» (не шмат у гэтым сэнсе ад часопісаў розніліся тыднёвік «Наша Ніва» і літаратурна-філасофскі сшытак «ЗНО» пры газеце «Культура»). З усяго гэтага, далёка не поўнага пераліку, сёння ўжо амаль нічога не засталося. З чаго так сталася, як падобнае магло здарыцца?
Зразумела, у выпадку кожнага асобнага выдання мы маем нейкія апрычоныя і цалкам канкрэтныя падставы яго заняпаду. Але ўсе яны разам у сваім мностве хоцькі-няхоцькі змушаюць да канцэптуалізацыі гэтай не лішне аптымістычнай падзеі, якую я схільны называць крызісам самой ідэі літаратурнага часопіса.
Натуральна, я ўлічваю, што ў сітуацыі жорсткага палітычнага прэсінгу на ўсе незалежныя беларускія выданні, задача іх функцыявання (і выжывання) значна ўскладняецца. Але ці не гэтыя рэпрэсіі якраз і хаваюць ад нас сапраўдную сутву праблемы. Бо, на мой погляд, прычына крызісу перадусім палягае на тым, што літаратурны часопіс пачынае брутальна прайграваць у канкурэнцыі з кнігай.
Перыядычны літаратурны часопіс ва ўсіх сэнсах вельмі энергаёмістая і фінансава затратная справа. Штомесячнае выданне патрабуе і вялізных грошай, і вялікіх арганізацыйных, тэхнічных ды іншых высілкаў. Сёння выдаць 12 мастацкіх кніжак цягам году на парадак прасцей, чым арганізаваць і выдаць 12 нумароў часопіса.
Наступная канцэптуальная прычына татальнага заняпаду літаратурных часопісаў — смерць чатача. Тут я маю на ўвазе таго знакамітага чытача тоўстых літаратурных часопісаў другой паловы ХХ стагоддзя. Ён ужо знік як від (аналіз гэтай сумнай падзеі патрабуе асобай гаворкі).
Таму перыядычны літаратурны часопіс сёння можа выдаваць альбо дзяржава альбо вельмі багаты спонсар, якога цікавіць літаратура сама па сабе, а не наяўнасць масавага чытача, а тым болей пакупніка.
Можна было б і далей, ужо ў іншых праекцыях, аналізаваць гэтую сітуацыю. Але пакуль мне ўяўляецца дастатковым проста актуалізаваць праблему, якую я называю канцэптуальны крызіс ідэі літаратурнага часопіса>.
«Культура»: У 1994 годзе наш тыднёвік займеў дадатак: літаратурна-філасофскі сшытак «ЗНО», які на васьмі палосах рэгулярна выходзіў што месяц амаль чатыры гады. І ўсе гэтыя гады ты адказваў за ягоны выпуск. Сёння, напярэдадні апошняга выпуска «ЗНО», хацелася б пачуць: што здарылася, чаму яго болей не будзе? І ўвогуле, на развітанне пэўна не лішне было б распавесці пра гісторыю паўставання сшытка, ягоныя здабыткі і неспраўджаныя спадзяванні…