Чтение онлайн

на главную

Жанры

Архіпелаг Беларусь

Акудовіч Валянцін

Шрифт:

— Чаму так атрымалася — цяпер ужо неістотна. А калі казаць пра гісторыю паўставання, дык найперш згадваецца Полацк (Полацк заўсёды згадваецца паперадзе ўсяго), нейкая акадэмічная канферэнцыя, восеньскія прысады і мы, толькі пазнаёміўшыся з Ігарам Бабковым, адразу канстатуем: беларуская культура без нацыянальнай філасофіі тое самае, што шлюбная ноч без маладой.

Праз нейкі час мы сустрэліся з Ігарам ужо ў Мінску ў кавярні «Хвілінка» і падчас кававай цырымоніі вырашылі, што каб на Беларусі з’явілася нацыянальная філасофія, трэба стварыць філасофскі часопіс. Дзеля большай пэўнасці ў такой паважнай справе запрасілі ў хаўрус Алеся Разанава.

Далей падзеі разгортваліся імкліва. Ліст у падтрымку ідэі філасофскага часопіса (які я хуценька накрэмзаў, парушаючы ўсе

законы «жанру») падпісалі столькі акадэмікаў, дактароў навук ды розных лаўрэатаў, што спадару Дземчуку, на тую пару вялікаму начальніку, нічога больш не заставалася, як аддаць загад Міністэрству культуры скласці каштарыс філасофскага часопіса.

Здавалася, метафізічная авантура вось-вось уцялесніцца ў фізічнай рэальнасці, але тут нешта ў самім часе зварухнулася не на нашу карысць, падзеі замарудзілі сваю хаду, і ў гэтай марудзе Міністэрства культуры падумала: а на халеру культуры філасофія і перакінула праект у Міністэрства адукацыі; і хаця апошняе ад нас быццам не адмаўлялася, але, здаецца, мы самі ўжо прытаміліся ў каторы раз даводзіць пра шлюбную ноч без маладой.

Магчыма, Міністэрства культуры пачувала сябе трошкі вінаватым, што «пракінула» ідэю нацыянальнага філасофскага часопіса і таму наўзамен пагадзілася фінансаваць восем дадатковых старонак да газеты «Культура», якую тады ўзначальвалі Вольга Іпатава і, трохі пазней, Людміла Крушынская. На гэтых дадатковых васьмі палосах і атабарыўся літаратурна-філасофскі сшытак «ЗНО».

«Культура»: Сшытак адпачатку выявіўся такім, якім і задумваўся ці ён фармаваўся «на маршы»?

— Магчыма, на погляд збоку няма асаблівай розніцы паміж першымі і апошнімі выпускамі «ЗНО». Але насамрэч гэта зусім не так (і зусім не таму, што неўпрыкмет адышлі ад непасрэднай працы над сшыткам да сваіх новых праектаў Разанаў і Бабкоў). Хаця «ЗНО» і пазначаны як літаратурна-філасофскае выданне, аднак не дзеля літаратуры ён ствараўся. Больш за тое, я спадзяваўся, што ў «ЗНО» будзе не «літаратурны», а іншы (ад «ЛіМа», «Полымя» і нават «Нашай Нівы») як чытач, так і аўтар. Мае спадзяванні не спраўдзіліся, «ЗНО» не змагло прарвацца праз татальную аблогу тых некалькі тысяч чытачоў і некалькіх соцень аўтараў, што шчыльна атачаюць усе беларускія выданні, незалежна ад таго, пішуць яны пра гісторыю, літаратуру, філасофію ці штучнае асемяненне. Калі гэтая сумная выснова ўвачавіднелася, дык мне нічога не заставалася, як паныла паўшчуваць сябе за незабяспечаны рэальнасцю аптымізм і шукаць месца для «ЗНО» ў агульным літаратурна-інтэлектуальным дыскурсе. Зрэшты, асаблівай патрэбы шукаць і не было. Авангардныя, андэграўндныя і першыя постмадэрновыя практыкі самі шукалі прастору, дзе маглі б стацца заўважанымі для «шырокай публікі». Таму зусім не выпадкова, што Сяржук Мінскевіч і Алесь Туровіч менавіта на старонках «ЗНО» абгрунтавалі сваю канцэпцыю «транслагізму», Юрась Барысевіч — «шызарэалізму», а Зміцер Вішнёў — «афрыканізму», як не выпадкова, што на гэтых жа старонках заманіфеставаў сябе Бум-Бам-Літ і працягвала рэалізоўваць свой творчы патэнцыял Таварыства Вольных Літаратараў.

І ўсё ж такі адважуся сцвярджаць, што не літаратура (як у нетрадыцыйных, так і ў традыцыйных формах) выяўляла загалоўнае значэнне «ЗНО», а культуралогія і філасофія — у арыгінальных тэкстах ды перакладах. І хаця літаратурныя праекты апыналіся больш заўважнымі, аднак літаратуры ў нас даволі было і без «ЗНО», а філасофскіх ды культуралагічных тэкстаў не тое што «даволі» — лічы ўвогуле не было. Сёння гэтаму цяжка даць веры, але да з’яўлення тыднёвіка «Культура» практычна ніводнае айчыннае выданне (і ніводнае выдавецтва) не друкавала на беларускай мове тэкстаў (тым болей кніг) з сусветнай філасофскай класікі ці ўласнага метафізічнага досведу. Вось чаму мне падаецца надзвычай важным, што «ЗНО» злучыла ў адну інтэлектуальную падзею такіх айчынных філосафаў і культуролагаў як Алесь Анціпенка, Ігар Бабкоў, Юрась Барысевіч, Алег Бембель, Уладзімір Конан, Мікалай Крукоўскі, Сяржук Санько, Нэлі Бекус, Зміцер Кароль і шмат каго

яшчэ. Бадай не меншую ролю ў гэтай падзеі адыгрывалі і пераклады на беларускую мову тэкстаў Платона, Шапенгаўэра, Кіркегара, Ніцшэ, Фрэйда, Гусерля, Вебера, Шпенгнлера, Ясперса, Леві-Строса, Артэгі-і-Гасета, Фуко, Дэрыда, Дэлёза, Арто, Льётара, Дэбрэя, Калакоўскага…

Усё гэта разам дазваляе мне думаць, што «ЗНО» канцэптуальна прычынілася да паўставання дыскурса сучаснага беларускага мыслення. А гэта ўжо сур’ёзна.

Грыша Голем: «Слупы» руху Бум-Бам-Літ публічна называюць цябе «хросным бацькам». Скуль і пры якіх абставінах узнікла гэтая мянушка і ці даспадобы яна табе?

— Ад пачатку 90-х я працаваў у тыднёвіку «Культура», а з 1994 году пачаў рабіць там дадатак да газеты — «Літаратурна-філасофскі сшытак «ЗНО», які выходзіў раз на месяц на васьмі палосах. Час быў неверагодна спрыяльны і для стваральнай працы, і для розных творчых авантураў. У дзяржаўным выданні ніхто не забараняў мне адшукваць і друкаваць авангардных, андэграўндных і ўсялякіх іншых аўтараў з «нетрадыцыйнай» эстэтычнай арыентацыяй. Таму каля «ЗНО» ды «Культуры» пакрысе і схаўрусаваліся (у якасці аўтараў ці нават супрацоўнікаў газеты) тыя, хто ў траўні 1995 года запачаткаваў літаратурны рух «Бум-Бам-Літ».

Каб давесці гэтую падзею да шырокай публікі, было вырашана, што кожны са «слупоў» руху напіша свой маніфест Бум-Бам-Літа, і мы іх адным пакетам надрукуем у «ЗНО». Позна ўвечары «сшытак» з маніфестамі быў звярстаны і я паехаў начаваць (а хлопцы яшчэ засталіся ў рэдакцыі). Не паспеў увайсці ў хату, як яны тэлефануюць і з рогатам паведамляюць, што ўгаварылі вярстальшчыка ўціснуць да суплёта маніфестаў абвестку (цытую па арыгіналу): «БУМ-НАВІНА. Калі гэты выпуск «ЗНО» быў ужо падрыхтаваны, мембры (слупы, зрухары, бубнары і г. д) усеагульным грукатаннем вырашылі надаць Акудовічу Валянціну, слупу ад нараджэння, тытул БЕССМЯРОТНАГА ХРОСНАГА БАЦЬКІ БУМ-БАМ-ЛІТа, а таксама ганаровае права першачарговага бумкання ў Тазік новай літаратуры. Штаб ББЛ».

Праслухаўшы абвестку, я выказаў глыбокі сумнеў у мэтазгоднасці яе публічнай агалоскі, але хлопцы ўжо наперад вымудрылі, быццам вярстальшчык сышоў да хаты і цяпер нічога нельга змяніць, бо трэба тэрмінова везці макет газеты ў друкарню…

Натуральна, у той вечар я нават падумаць не мог, што гэты сітуацыйны жарт некалі станецца трывалым фактам маёй біяграфіі і яго («Хросны бацька Бум-Бам-Літа») я нават буду раз-пораз згадваць у артыкулах да розных даведнікаў і энцыклапедыяў — праўда, не без стоенага прысмеху ў сабе. Дарэчы, для мяне статус «хроснага» апынуўся зручным яшчэ і таму, што шчыльна хаўрусуючыся з сябрамі гэтага руху, я не пагадзіўся кааптавацца ў ягоны склад, паколькі што ў грамадскай дзейнасці, што ў творчасці мне больш натуральна фармалізавацца вакол самога сябе.

Грыша Голем: Многія літаратары з іншых, ад бумбамлітаўскага, асяродкаў лічаць, што ты быў стваральнікам гэтага руху (і нядобра касавурацца ў твой бок). Ці маюць яны рацыю? Калі не ты, дык хто прыдумаў гэтых самых брутальных герояў беларускай літаратуры?

— Калі б гэта было сапраўды так і мая роля тут апынулася вызначальнай, дык я б ад пыхі ўжо даўно пэнкнуў, як перадзьмуты балончык. Бо гэта ж вам не жарты, быць падставай з’яўлення такой гурмы талентаў, да таго ж паяднаных рэвалюцыйнай эстэтычнай задачай.

Але насамрэч у падобных меркаваннях усё аблуда (і нарэшце я маю магчымасць сказаць пра гэта публічна). Версія аб маёй адметнай ролі ў паўставанні Бум-Бам-Літа з’явілася досыць даўно і ўжо не аднойчы агучвалася ў розных выданнях (і самымі рознымі літаратарамі). Спачатку я дзівіўся гэтай прыдумцы, потым абураўся, а затым скарыўся, бо ніхто не зважаў на мае пратэсты. Цяпер я, здаецца, ведаю чаму так сталася? Гэтай версіяй нядобразычліўцы (а іх у Бум-Бам-Літа як у нікога яшчэ) дадавалі да творчай нямогласці (з іх гледзішча) бумбамлітаўцаў факт канцэптуальнай несамастойнасці самога Бум-Бам-Літа. Маўляў, ён нават аб’явіцца ўласнаруч не мог, дык што там казаць пра яго творчы патэнцыял.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Первый пользователь. Книга 2

Сластин Артем
2. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
4.80
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 2

Последний попаданец 9

Зубов Константин
9. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 9

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир