Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Архіпелаг Беларусь

Акудовіч Валянцін

Шрифт:

Яшчэ раз заакцэнтую, калі я і маю нейкае дачыненне да паўставання Бум-Бам-Літа, дык досыць ускоснае. Болей за тое, па вялікім рахунку Бум-Бам-Літ і не бумбамлітаўцы стварылі. Я ўжо недзе пісаў, што на тую пару беларуская літаратура да апошняга свайго скраеню набрыняла чаканнем сябе новай, іншай, постмадэрновай. Карацей кажучы, яна сама была цяжарнай Бум-Бам-Літам. І калі нехта ўсё яшчэ ўпарта не хоча разумець, што Бум-Бам-Літ — гэта жыванароджаны феномен, што гэта сама беларуская літаратура яго спарадзіла (а не нейкая індывідуальная сваволя), дык дазвольце выказаць скепсіс да аналітычных здольнасцяў такога недавярка.

Разам з тым, я ніякім чынам не хацеў бы зменшыць ролю саміх «слупоў» Бум-Бам-Літа ў той падзеі, якую яны ўвідавочнілі

сваім феерычным з’яўленнем у спракаветна панылым дыскурсе беларускага пісьменства. Для вырашэння ўласных канцэптуальных задач літаратура абы каго не выбірае.

Завершыць гэты фрагмент нашай размовы я хацеў бы зваротам да ягонага пачатку, каб шчыра запытацца ў самога сябе: а насамрэч ці была (ёсць) у мяне хоць якая роля ў гэтай гісторыі з Бум-Бам-Літам, акрамя міфапаэтычнага «хроснага бацькі»? — Бадай што была (ёсць). Гэта роля адваката Бум-Бам-Літа. І хаця публічна мне не лішне часта даводзілася выступаць у ягоную абарону, але ў такім азначэнні найболей праўды.

Грыша Голем: З цягам часу, звычайна, і самі з’явы, і іх ацэнкі меняюцца. Калі параўнаць Бум- Бам-Літ сярэдзіны дзевяностых і сённяшні, дык у чым яго адрознасць?

— Як гэта ні дзіўна, але для мяне Бум-Бам-Літ застаецца, лічы, тым жа самым, што і быў адпачатку. Зрэшты, а што тут дзіўнага? Я ж сам кагадзе сцвярджаў, што Бум-Бам-Літ не сканструяваная прыдумка, ён — жыванароджаны. Гэта значыць, што паколькі ён нарадзіўся Бум-Бам-Літам, дык нікім іншым і быць не можа. Натуральна, з гадамі хлопцы і дзяўчаты сталеюць, усё болей разыходзяцца ў поглядах, меняюць (і часам радыкальна) сваё пісьмо, але хоцькі-няхоцькі застаюцца ў тым дыскурсе, які самі і стварылі.

Відавочна, многім з іх за столькі год гэты дыскурс ужо добра-такі надакучыў. Сёй-той з бумбамлітаўцаў нават пачаў ненавідзець Бум-Бам-Літ, а нехта ўжо і староніцца сваіх хаўруснікаў. Таму бумбамлітаўцы раз-пораз уласнаруч ладзяць хаўтуры па Бум-Бам-Літу, каб вызваліцца з-пад ягонага цяжару да новага вольнага руху. Але лёс і кругаля не абмінеш. Бо таўро Бум-Бам-Літа выпаленае ў яго зачынальнікаў не на скуры, а значна глыбей…

Вось чаму, калі змарнелымі да рэшты бабулямі і дзядулямі яны возьмуцца наастачу перабіраць сваё жыццё, дык Бум-Бам-Літ выявіцца ці не загалоўнай яго творчай падзеяй, колькі б чаго не было потым.

«ЗНО»: Большасць даследчыкаў постмадэрнізму лічыць, што тэрмін «постмадэрн» нікуды не варты, бо нічога не вытлумачае і да таго ж уводзіць у зман прыстаўкай «пост». Што ты на гэта скажаш, і што ты скажаш увогуле пра постмадэрн?

— Усе тэрміны падобнага кшталту (класіцызм, рамантызм, рэалізм, мадэрнізм) таксама ніколі нікога не задавальнялі. І здаецца тут ужо нічога не паробіш, таму будзем успрымаць слова «постмадэрнізм» толькі як знак, зусім не зважаючы на яго семантычную афарбоўку, паколькі нават той яе колер, што фіксуе каардынату ў часе (пасля эпохі мадэрна),— таксама аблудны.

Першы постмадэрновы акт адбыўся тады, калі Бог вырашыў распушыць адну мову на мноства і «дэканструяваць» Вавілонскую вежу, а тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага феномена і метадалогія яго практычнага ўвасаблення былі бліскуча распрацаваныя св. Іаанам у «Апакаліпсісе». Нездарма Жак Дэрыда, пректант фармулёўкі «дэканструкцыя», звяртае нашу ўвагу на «Апакаліпсіс», як на мадэль постструктуралісцкай/постмадэрновай свядомасці («Пра нядаўна ўзніклыя апакаліптычныя матывы свядомасці»).

Калі правесці агледзіны тэкстаў і падзей на ўсім гістарычным прасцягу, дык можна ўбачыць на тле часу безліч слядоў постмадэрнізму, але ўсе тыя сляды добра прытоптаныя пазітывісцкім рухам чалавецтва да «светлай будучыні». Гэты рух трымаўся самых розных падставаў: матэрыялізму, ідэалізму, гуманізму, рацыяналізму, эвалюцыянізму… Але да самага апошняга часу заўсёды ў цэнтры бытнага было нешта, што аб’яўлялася і прымалася за першую перад іншымі ісціну, і гэты своеасаблівы падменнік Абсалюта (логас,

Бог, эвалюцыя, камунізм…) арганізоўваў вакол сябе ўвесь вір жыцця. Без такога універсальнага апірышча людства не ўяўляла свайго існавання. Нават чалавек невымернай інтэлектуальнай адвагі (Ніцшэ, натуральна), заўважыўшы, што «Бог памёр», напалохаўся «чорнай дзіркі» ў сярэдзіне сусвету і заткнуў яе ідэяй «звышчалавека».

Аднак бясконцая ратацыя (і маніпуляцыя) ідэалагічных парадыгмаў быцця некалі мусіла надакучыць. Іх сутвы і найменні як быццам выдавалі на рознае, але ўсе яны аднолькава не адказвалі (ці не пераканаўча, не задавальняюча адказвалі) на галоўнае пытанне: навошта ўсё і чалавек ва ўсім? І калі раней здавалася, ну вось пераменім старую парадыгму на новую і нарэшце атрымаем адказ, дык у другой палове ХХ стагоддзя склалася трывалае разу менне, што ад усіх гэтых пераменаў ідэалагемных прыдумак ніякага толку няма і, пэўна, ужо ніколі не будзе; і ўвогуле, надалей трэба кінуць гэтую дурную звычку караскацца па вертыкалі ўверх і наперад, бо не існуе ні верху, ні нізу, ні гісторыі («Канец гісторыі» Фукуяма), ні часу («Канец новага часу» Гвардзіні), ні чалавека («канец чалавека» Фуко), ні культуры («Смерць культуры» Дубавец)… Ёсць адно паверхня, тэкст, архіў, рэшткі слядоў і павадка жыцця, якая ўсё блытае, змешвае праглынае і ні ў якую пару не супакойваецца, бо няма нідзе тых берагоў, у лажніцу якіх яна калісці магла б улегчыся…

Постмадэрнізм — гэта быццё без сэнсу быцця, быццё без якога-колечы фармуючага цэнтр Абсалюта, быццё без сярэдзіны і берагоў, быццё як татальнасць быцця…

«Беларуская думка»: Ваша бачанне літаратуры ў глабальным кантэксце. Яе рэальнасць і перспектывы. Як доўга яшчэ будуць чытаць мастацкую кнігу, а калі не будуць, дык чаму?

— Часам мне здаецца, што літаратура ўжо даўно стамілася ад самой сябе. За колькі там тысяч год няспыннага маўлення яна сказала пра чалавека ўсё, што яна магла пра чалавека сказаць. Літаратура незлічона абгаварыла яго цела і фізічныя патрэбы, яна наўсцяж абмеркавала ўсе трымценні душы і памкненні духа і нават вывернула вонкі вантробы чалавека, каб вынюхаць самы гнюсны смурод з яго фізіялагічных нетраў. Усё! Нідзе нічога нязведанага ад чалавека не засталося, каб можна было спадзявацца на эўрыстычны працяг. У гэтым сэнсе літаратура скончылася з той самай прычыны, што і эпоха геаграфічных адкрыццяў.

Праўда, гэтак сітуацыя выглядае адно тады, калі мы вызначаем літаратуру, як спосаб засваення «новых сусветаў» на тэрыторыі чалавека. Бо ў літаратуры заўсёды было і шмат іншых функцый: ад дыдактычна-адукацыйных да забаўляльных. І гэты «другі эшалон літаратуры» у той ці іншай меры яшчэ не малы час будзе запатрабаваны. Да таго ж у пару актыўнага развою літаратура засвоіла столькі «новых сусветаў», што цяпер можа бясконца доўга займацца інтэрпрэтацыяй сваіх ранейшых здабыткаў і нават з удаванай наіўнасцю прэзентаваць іх як вынаходніцтвы.

Таму праблема хутчэй не ў самой літаратуры, а ў чытачы. Недзе я ўжо казаў, што не бывае геніяльных твораў, бывае толькі геніяльны чытач. Ці ёсць ён, ці застаўся, ці будзе генеравацца далей гэты вялікі чытач, які і ствараў вялікую літаратуру?..

На гэтае пытанне пакуль я не маю аптымістычнага адказу.

Алесь Козік: Калі зірнуць на прыгожае пісьменства як на цэлае, дык у якім стане, на ваш погляд, знаходзіцца сучасная беларуская літаратура?

— Тут магчымыя два аднолькава пераканаўчыя, але цалкам супрацьлеглыя адказы. І кожны з іх залежыць не ад стану самой літаратуры, а ад вашага ўласнага погляду на яе. Калі ў вас ёсць жаданне бачыць беларускую літаратуру ў глыбокай крызе, дык вам не спатрэбіцца асаблівых высілкаў, каб давесці сваю пазіцыю на фактах, прыкладах і паралелях з іншымі літаратурамі. Але асабіста я выбіраю супрацілеглы варыянт адказу: калі ад нацыянальнай культуры і засталося хоць нешта вартае сур’ёзнай увагі, дык гэта перадусім літаратура.

Поделиться:
Популярные книги

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Неудержимый. Книга XXIII

Боярский Андрей
23. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXIII

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Неудержимый. Книга V

Боярский Андрей
5. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга V

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV