Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Шрифт:

Гэтая абяцанка Вырвіча, аднак, не ўзрадвала.

— А калі б жаўнеры ўсё-ткі западозрылі нас… Што? Безнадзейная бойка?

— Не такая ўжо безнадзейная, — азваўся Грос са злавеснай усмешкай. — Я адказваю за бяспеку пана Якуба, а мне даводзілася бываць і на гарачэйшай патэльні. І вас не дарэмна наймалі, панове. Мы добра ведаем, на што вы ўдваіх здатныя. І на што не здатныя — напрыклад, аддаць старога чалавека на катаванні. Што ўскосна пацверджвае ваш учынак з выкупам габрэйкі.

Дарога з Вільні да Менску была наезжанай ды густа ўсаджанай корчмамі… Затое і шпегамі. Карэту перастрэлі яшчэ двойчы, на гэты раз жаўнеры каралеўскага войска. Адзін раз — за Красным, праверылі дакументы, упэўніліся, што ў старога ў карэце няма шнару на шчацэ, і вочы не светлыя… Цяпер пан Грос жагнаўся, як прававерны каталік, заклікаў у сведкі матку боску Чанстахоўску… Потым падарожных правяралі на ўездзе ў горад — тут ужо спатрэбіўся аўтарытэт Пранціша Вырвіча, бо ў каравуле быў драгун, які раней служыў у ягонай харугве. Пранціш і малады афіцэр з зухаватымі вусамі — Вырвіч падобных так і не адрасціў — абмяняліся апошнімі навінамі пра свае палкі, вайсковае начальства…

І няўмольна накручвалася нітка лёсу на клубок, які трымала чыясьці кашчавая рука, і змрачнеў полацкі алхімік, сузіраючы шэрае неба над шэрым Менскам, і мармытаў:

— Рысы, якімі выяўляюць вясёлку, ствараюцца са спалучэння фарбаў, а менавіта кінавары і вірыдонавай, а таксама вірыдонавай і фоліюма, а таксама фоліюма і вохры, а таксама мянеска і вохры, а таксама кінавары і фоліюма…

І назва фарбы «менеск», якой карысталіся майстры пры маляванні вясёлкі, з Кнігі таямніцаў Тэафіла, была ў гэтых мясцінах імем пракаветнага млынара, чый млын вольна перасоўваўся па берагах Свіслачы, і малоў Менеск паміж жорнамі камяні, і пёк з каменнай мукі будучыню беларусаў…

І, калі добра сцямнела, падарожныя пасяліліся ў дамку за Траецкім прадмесцем, невялікім, але каменным, на два паверхі. Прыслуга ў доме зноў не задавала ніякіх пытанняў, гасцей чакалі пакоі і вячэра.

Вырвіч глядзеў праз круглыя шкельцы ў свінцовых балонях, якімі было зашклёнае вакно, і ўспамінаў, як калісьці гэтак жа пазіраў на Менск — з вежы кляштара бернардзінак, а побач была панна Паланэя Багінская, ганарыстая і вясёлая… Тады бачыўся, лічы, увесь горад — а цяпер, скрозь цьмяную слюду, можна разгледзець удалечыні хіба срэбную палоску ракі, якая перарываецца чорным абрысам паўзруйнаванага Траецкага кляштара.

…Места, якое не помніць палеглых за волю герояў, Будзе ізноў руйнавацца, і мур ператворыцца ў друз. Тут на магілах будуюць крамы, і храмы, і мроі, А летапісы напіша добра аплочаны хлус…

Пранціш, спяшаючыся, крэмзаў алоўкам няроўныя радкі на змятым аркушы — Лёднік загадаў пііту заўсёды мець пры сабе аловак і паперу.

…Места, што выплывае з туману сівых стагоддзяў, Нібы карабель патанулы, без ветразяў і стырна, Наймае новых матросаў, а тых, што застылі ў лёдзе Ці сталі травой марскою — помніць хваля адна. І я праходжу па бруку, нібы на палубе хісткай, І ведаю, што аднойчы і я звалюся з яе. А места і не заўважыць, і толькі п’яны юрыста У ратушы тэстамент мой у іншы стос пакладзе.

Запісаны верш заўсёды нагадваў Вырвічу злоўленага рукой матыля — нібыта тая ж істота, што кружляла над табою, захапляючы зіхатлівай прыгажосцю, але ж — змятыя крылцы, сцерты пылок, і жыцця няма… Але полацкі Фаўст настрога забараніў драгуну нішчыць плён натхнення, як у таго было ў звычаі, і спісаны аркуш пасля некаторага вагання аўтара адправіўся разам з іншымі ў патаемную кішэню камзола.

Вырвіча і ягонага былога слугу пасялілі ў розных пакоях — уласна кажучы, на другім паверсе дамка, дакладней, мансардзе, толькі і меліся гэтыя два пакойчыкі. Можна было расцэньваць гэта як асаблівую павагу, а можна — як спробу пазбавіць не да канца надзейных наймітаў магчымасці перагаворвацца і сачыць за іншымі насельнікамі дома.

За сцяной сціхла вячэрняя малітва, адчытаная Лёднікам… Гараджане загасілі агні. Напэўна, маладому драгуну належала соладка і моцна заснуць — адно з правілаў вайсковай навукі вучыла, што на вайне трэба любы зацішак, хвілю бяспекі выкарыстаць, каб паспаць, няважна, дзе ты знаходзішся, у мокрым акопе альбо ў захопленым варожым палацы. Але Пранціш памятаў і правіла навукі шпегаўскай: ніколі не паслабляць увагі, нават калі ўкладуць на мяккія пярыны пад анёльскія спевы. Таму і пачуў асцярожныя крокі па драўлянай лесвіцы і ціхі стук у дзверы Лёдніка. Доктар, які таксама не пагарджаў шпегаўскай навукай, дзверы адчыніў зараз жа.

— Вас чакаюць у пана Шрэдэра, вашамосць, — прагучаў голас Гроса. — Вазьміце з сабою ўсе лекі і інструменты.

Зразумела, і Пранціш зараз жа з’явіўся пры поўнай экіпіроўцы. Лёднік нават не спрабаваў не ўзяць яго з сабою.

Шрэдэр, трохі больш збляднелы, чым звычайна, сядзеў на ложку ў гасцёўні з зачыненымі аканіцамі і вялікай печчу, аблямаванай галандскай плінфай з сінімі дамкамі на белым фоне.

— Пан Лёднік, вы павінны зрабіць усё магчымае і немагчымае, каб у бліжэйшыя некалькі гадзінаў я адчуваў сябе дужэйшым і пазбаўленым болю — мне спатрэбіцца рабіць фізічныя намаганні, хадзіць, згінацца… Ужывайце ўсё, што ведаеце — толькі каб не заімгліць свядомасць.

— Гэта небяспечна, — папярэдзіў Баўтрамеюс. — У вас слабое сэрца, і стымулятары яго надарвуць. Пасля вам станецца яшчэ горш.

— Няважна, — з усмешкай прамовіў стары. — Мне патрэбныя ўсяго некалькі гадзінаў.

— Вы разумееце, што просіце амаль неверагоднага? — змрочна ўдакладніў доктар. — Я не цудатворца. Ніякія лекі не падзейнічаюць імгненна. Нават для часовага першаснага эфекту…

— І ўсё-ткі паспрабуйце. Мы падрыхтавалі тое-сёе, што вам можа спатрэбіцца, — Зыгмунт Грос адчыніў шафу з чорнага дрэва, падобную да спавядальні, бо яе прыкрашалі выразаныя на дзверцах крыжы і чарапы. На паліцах красаваліся шклянкі і шкляніцы з настоямі і парашкамі, букецікі сухіх зёлак і нават вялізны слоік з п’яўкамі, якія варушыліся ў каламутнай вадкасці, як грэшныя душы ў пекле. На століку побач з ложкам паблісквалі ўсе інструменты фармацэўта, ад найчуйных вагаў да драўлянай ступкі са срэбным таўкачом.

— Пачынайце, ваша мосць.

Лёднік перахрысціўся, прачытаў кароткую малітву святому Панцеляймону, зняў камзол, падвярнуў рукавы кашулі і скамандваў Вырвічу:

— Падай драконаву кроў…

І праца пачалася. Пранцішу аж зрабілася радасна — нібыта вярнуліся былыя часы, калі ён студэнтам Віленскай акадэміі дапамагаў Лёдніку ў лабараторыі, цярпліва тоўк зёлкі, змешваў рэчывы, ну і патрашыў трупы, хоць апошні занятак прыемных успамінаў не выклікаў…

Колькі за гадзіну лекаў Лёднік уліў у старога — Пранціш стаміўся лічыць. Абязбольваючае, стымулюючае, сардэчнае, крыветворнае… Некаторыя лекі Вырвіч пазнаць не мог — але, мяркуючы па фанатычнай фізіяноміі Лёдніка, той наўсур’ёз захапіўся «цікавым эксперыментам» і сачыняў нешта на хаду.

Стары трываў здзекі над сваім арганізмам стаічна, хаця яго кідала то ў гарачку, то ў холад. Твар ягоны паружавеў, вочы, цяпер першаснага шэрага колеру, заблішчэлі, як у ліхаманцы. Напрыканцы прафесар учыніў старому езуіту адмысловы масаж, уціраў у ягоныя суставы мазі, потым націскаў на асобныя кропкі на руках, на шыі, на галаве… Пан Шрэдэр трохі моршчыўся — відаць, было балюча… Але цярпеў. Бо лепей за іншых разумеў, па ўласных адчуваннях — тое, што зараз робіць Баўтрамей Лёднік, здольныя зрабіць адзінкі ў свеце… Калі б птушку каландзер з «Бестыярыя» Леанарда да Вінчы паднесці цяпер да Шрэдэра, яна б дакладна не адвярнулася, як робіць каля смяротна хворых.

Популярные книги

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Новый Рал 4

Северный Лис
4. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 4

Потерянная пара альфы

Беж Рина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Потерянная пара альфы

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Некромант по вызову. Тетралогия

Лисина Александра
Профессиональный некромант
Фантастика:
фэнтези
9.39
рейтинг книги
Некромант по вызову. Тетралогия

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Развод и девичья фамилия

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Развод и девичья фамилия

Лорд Системы 3

Токсик Саша
3. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 3

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Последний реанорец. Том III

Павлов Вел
2. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Последний реанорец. Том III

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник