Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Шрифт:

І пайшоў паціху, не выказваючы ніякага абурэння ўчынкам Зыгмунда Гроса, які яго яшчэ і настаўнікам назваў. Нічога сабе вучанічок!

Пранціш параўняўся са сваёй перакуленай каламажкай, хуценька паскідваў на яе падсвечнікі і талеркі і неўзабаве дагнаў Шрэдэра, які ішоў памалу, трымаючыся за сцяну. Наперадзе пачуліся галасы. Стары азірнуўся на Пранціша і прагаварыў:

— Не прымайце блізка да сэрца, вашамосць, з’явы, сэнсу якіх не разумееце. Я мог учыніць — і ўчыняў — такое ж, як Зыгмунд, калі мэта патрабавала ахвяраў. Але тут не павінна быць хібаў. А Зыгмунд схібіў. Паспяшаўся, — на твары старога з’явілася ўсмешка, але весялосці ў ёй было не больш, чым у выскале аголенага

чэрапа. Падобна, у пана Гроса з’явяцца праблемы…

Ды яшчэ хутчэй яны могуць з’явіцца ў Пранціша Вырвіча, калі пан Шрэдэр зараз яго выдасць.

Але езуіт прамаўчаў. Толькі скупа ўсміхнуўся пану Зыгмунту Гросу, які выказаў стрыманую радасць ад таго, што настаўнік па волі Божай акрыяў. А супраць тае волі не папрэш. У сваю чаргу пан Шрэдэр быццам забыўся, што вучань пакінуў яго паміраць, нібыта такі ўчынак быў сам сабой зразумелым. Засталося спадзявацца, што забіваць свайго настаўніка наўпрост пан Зыгмунд не мае права. Вырвіч падгледзеў, якімі спакойнымі ўсмешкамі і позіркамі абмяняліся езуіты, і ў чарговы раз падумаў: ну і кубло гадзючае… Што за людзі? Быццам звычайныя чалавечыя пачуцці для іх не існуюць.

Пранціш здаў каштоўны груз, дапамог перакладваць яго на калёсы, потым, калі прыехалі на двор, мусіў наладоўваць карэту золатам, як кумпяк — накрыпкай. Усё, вядома, туды не ўлезла, але цяпер іхні экіпаж быў здабычай, вартай караля.

У пакой удалося вярнуцца толькі пад раніцу, пакінуўшы ў катуху Базыля смярдзючыя апранахі — нямко па-ранейшаму салодка соп. Драгун паваліўся на ложак… Гэтак працаваць яму не даводзілася даўно. Ды што там — можа, і ніколі. Цягаў ды грузіў, як лонданскі докер. Пранціш прыпомніў лонданскую вандроўку і ўздыхнуў: тады побач была панна Багінская, і мелася надзея на яе каханне… А цяпер — карэта, напханая езуіцкім золатам… І перспектывы ператварыцца ў дзяржаўных злачынцаў. Ды калі і ўдасца ўсё выканаць гладка — ці не ўчыніць Грос з двума праваслаўнымі наймітамі так, як з панам Шрэдэрам? У імя вышэйшай мэты, без злосці і без спачування… Во патрапілі — як мышы ў дзёгаць…

Трэба распавесці ўсё Лёдніку… Але сіл устаць не было. Апошняе, што запомніў гэтай ноччу Вырвіч — далёкае скавытанне сабакі, нібыта папярэджанне наіўным: які б не быў доўгі ланцуг — ад гаспадара не ўцячэш.

РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ

ЯК ПРАНЦІШ ВЫРВІЧ ПАЗНАЁМІЎСЯ З ЕГІПЕЦКАЙ ПРЫНЦЭСАЙ

Калі табе ў Таро выпала карта Караля Кубкаў, гэта вельмі някепска: сустрэнеш добрага памочніка і дарадчыка, бо картачны кароль асушвае да дна кубак праблемаў і няшчасцяў, і сваіх, і чужых. У той час, як чалавек практычны цэліць сваю порцыю воцату і жоўці выплюхнуць цераз плячо ці крадма падліць бліжняму свайму.

Не, піць трэба венгерскае, райнвайн, мальвазію ці шампанскае віно, якое ўвайшло апошнім часам у моду ў Вялікім княстве. А калі не хапае ў сумленнага шляхціца грошай на сапраўдныя напоі — а дзяруць жа за іх, халера на тых гандляроў, як з авечкі на кажух, — то заўсёды маюцца рэцэпты самадзейных алхімікаў. У кожным ліцвінскім фальварку ўмеюць прыгатаваць мальвазію з гамбургскага піва, а шампанскае — з бярозавіку, цытрыны, цукру ды дрожжаў.

Праўда, у палацы, да якога пад’язджала карэта з патаемным грузам, шампанскае з бярозавіку дакладна не гатавалі. У гаспадароў хапала дукатаў на ўсё найлепшае. Мармуровыя Артэміды і Марсы бялелі ў восеньскім прыцемку ўздоўж прысадаў прывіднай ганаровай вартай, палац падаваўся ў цемры агромністым, як белая гара, а карэтаў перад урачыстымі прыступкамі панаехала, бы на элекцыйны сойм.

Але тут адбываўся не сойм і не сеймік, дзе сабраліся дзяліць булаву ваяводы альбо месца маршалка. Не размахваў ніхто ваяўніча шабляй, выкрыкваючы пагрозы ворагам, не касавурыліся адзін на аднаго надзьмутыя шляхцюкі, гуртуючыся вакол свайго патрона, не гучалі палкія прамовы… З карэтаў ціха выслізгвалі постаці захутаных у даміно і плашчы-капуцыны дам з кавалерамі, але лёкай не абвяшчаў імёны высокіх гасцей, адзін за адным прыезджыя моўчкі знікалі за дзвярыма…

Калі карэта, нашпігаваная езуіцкім золатам, падкаціла да палацу, Лёднік утаропіўся цяжкім позіркам у пана Гроса. Той ветліва ўсміхнуўся:

— Усяго толькі свецкая забава, пан доктар. Публічны эксперымент, вам будзе цікава. Проста пасядзіце разам з панам Вырвічам, паглядзіце прадстаўленне… Атрымаеце насалоду.

— Спадзяюся, не такую, як індычка на калядным балі? — з’едліва папытаўся былы алхімік. Пан Шрэдэр, які ляжаў на сваіх падушках, крыва пасміхнуўся на гэтыя словы, Грос загаварыў нешта супакаяльна-ветлівае…

Але настрой Баўтрамея не палепшаў. Прафесар Віленскай акадэміі ўвогуле быў страшэнна злы, ледзь стрымліваўся, ажно ад таго часу, як Вырвіч распавёў яму пра свае начныя прыгоды. Вядома, напачатку доктар пераняўся, што падапечны мог загінуць, потым абурыўся, што сам патрапіў у сэрца чужой інтрыгі. Згарача заявіў, што трэба неадкладна вяртаць наймальнікам грошы і з’язджаць, бо нават у выпадку, калі золата вывезуць, цалкам магчыма, што ад сведкаў пазбавяцца самым банальным старажытным спосабам, прыпісаўшы свінцовую дыету ці крывепушчанне проста з пячонкі.

Пранціш быў гатовы пагадзіцца… Але разважылі, супакоіліся. У інтрызе іх усё роўна «засвяцілі», як маглі — паспрабуй пасля даводзіць, што нічога не ведалі, правозячы праз жаўнераў сваіх падазроных спадарожнікаў. Здаць Шрэдэра і Гроса ўладам альбо расейцам — супраць годнасці, да таго ж нажывуцца такія ворагі, што не толькі з Акадэміі — з Вільні ды Беларусі давядзецца ад помсты ўцякаць. А што будзе з пані Саламеяй ды Алесікам? Са студыёзусамі, якіх Баўтрамей Лёднік рыхтаваў да доктарскай прафесіі, цвічыў і ганяў бязлітасна, але нізавошта не пагадзіўся б, каб з-за яго займелі непрыемнасцяў?

Вельмі ўважліва Лёднік выслухаў і расповед пра залатую сагнутую паласу, якую Шрэдэр цалаваў. Доктар запатрабаваў, каб Пранціш дакладна ўспомніў, як выглядала, што за арнамент яе прыкрашаў. А калі Вырвіч накрэмзаў алоўкам нейкую загагуліну, якую запомніў, доктар схапіўся за галаву.

— Гэта руны, — абвесціў ён. — Такія могуць быць толькі на прадмеце, які належыць каралю. І лепей бы я памыляўся, але падаецца мне, што мы зноў маем справу з рэліквіяй, за якую моцныя гэтага свету могуць доўга і зацята грызці адно аднаму горлы.

— Ды што ж гэта такое? — здзівіўся Пранціш.

— Хто ведае… — змрочна сказаў Лёднік. — Можа быць і каралеўскі пояс, і кавалак рэлікварыя ці рызы ад іконы, ці нават карона.

— Дык не падобна ж ні кропачкі на карону!

— А ты ўяві, што залаты абруч памялі і пашкамуталі…— разважыў Баўтрамей.

— Дык… дык тады гэта карона Вітаўта! — ўзрадваўся Вырвіч. Але доктар толькі паморшчыўся.

— Цяпер ніякай байкі пра даўніну не пачуеш, каб не згадваўся дзіўным чынам аднойдзены кавалак той скрадзенай Вітаўтавай кароны, і абрыдлі гэтыя гавэнды, як казка пра цара Дадона. Не, васпан. Руны, што ты бачыў — скандынаўскія. Гэта штука з поўначы, ад саксаў ці шатландцаў… У 1649 годзе, калі кромвелеўцы ангельскаму каралю галаву адсеклі, то ўсе кароны, знойдзеныя ў скарбніцы, пастанавілі паламаць і пашкамутаць. Тады любы валацуга мог займець каралеўскую рэліквію. Ат, што гадаць, як бабка на рэшаце, лепей нам пра тую рэч нічога не ведаць.

Поделиться:
Популярные книги

Везунчик. Проводник

Бубела Олег Николаевич
3. Везунчик
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
Везунчик. Проводник

Последняя Арена

Греков Сергей
1. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.20
рейтинг книги
Последняя Арена

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Дорогой Солнца. Книга вторая

Котов Сергей
2. Дорогой Солнца
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Дорогой Солнца. Книга вторая

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Дядя самых честных правил 7

Горбов Александр Михайлович
7. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 7