Чтение онлайн

на главную

Жанры

Бацькава падарожжа (на белорусском языке)
Шрифт:

Па дарозе ён увесь час думаў пра Марыю-Луiзу. Ён стараўся ўявiць сабе яе пакой, яе работу. Дачка шмат расказвала пра гэта, але цяпер у памяцi старога ўсплывалi толькi дэталi. Яму здавалася, што галоўнае заставалася не расказанае. Пасля апошняга прыезду Марыi-Луiзы ён часта думаў аб ёй, але яму нiколi не прыходзiла ў галаву ўявiць, як жа яна жыве. Ён зразумеў гэта яшчэ ў вагоне, i цяпер яму было сорамна.

Усё лепшае ў Марыi-Луiзе было звязана з яе дзяцiнствам. Кантэн перабiраў у памяцi кожныя Каляды, асаблiва тыя, калi яшчэ былi жывыя яго бацькi. Гэта было ў час гiтлераўскай акупацыi. Тады некалькi апельсiнаў або торбачку цукерак можна было выменяць на масла, яйкi або на гарэлку. Кантэну згадалася вялiзная лялька, якую яго мацi зрабiла з рыззя i саломы, згадаўся

дзiцячы сталовы набор, якi вельмi падабаўся Марыi-Луiзе. А потым быў 1947 год. Ёй споўнiлася шэсць гадоў. Яна яшчэ верыла ў Дзеда Мароза, якi прыйшоў у той год крыху раней, чым звычайна, i прынёс у кашы маленькую сястрычку, якая вельмi моцна плакала. Марыя-Луiза радасна смяялася i паўтарала, што Дзед Мароз вымушаны абыходзiць зямлю, пачынаючы з iхняга дому, бо ён жадае хутчэй пазбавiцца ад гэтай румзы, якая можа разбудзiць не толькi дзяцей, але i лялек.

Кантэн думаў аб гэтым у цягнiку, думаў цяпер, iдучы па вулiцы, i пытаўся ў сябе, што захавалася ў Марыi-Луiзе ад таго далёкага часу. Цi будзе яна па-сапраўднаму шчаслiвай, калi ён забярэ яе з сабою? Цi кране яе тое, што Дэнiза падрыхтавала яселькi ёй?

Усё навокал было ў святочным убраннi. Слова "Каляды" было выведзена на кожнай вiтрыне святлом, фарбай, штучным снегам, якi здаваўся бялейшым за сапраўдны. Але гэта былi не яго Каляды. Яго Каляды нельга было ўявiць без яселькаў Марыi-Луiзы i Дэнiзы, без хатняй цеплынi, ад якой ён адчуў сябе адарваным, як толькi выйшаў за парог. На Каляды яны заўсёды клалiся спаць крыху пазней, чым звычайна, а назаўтра ўставалi раней, каб паслухаць, як радуюцца дзецi, знайшоўшы ў абутку падарункi. Цi ўбачыць ён гэта тут, у горадзе? На асветленай лямпачкамi вулiцы цяжка было заўважыць, што ўжо добра сцямнела. Толькi на плошчы Бэлькур, дзе асвятленне было слабейшае, Кантэн заўважыў, што настала ноч. Падзьмуў паўночны вецер, i стары адчуў холад нават праз футравае палiто.

Пераходзячы плошчу, ён паглядзеў на конную статую, якая здавалася чорнай на фоне снегу. Кантэн намагаўся ўспомнiць некалькi фразаў з кнiгi, якая аднойчы вельмi ўразiла яго, i ён часта гутарыў аб ёй з настаўнiкам. Аўтар, лекар па прафесii, яго iмя Кантэн не памятаў, называў гэта месца Плошчай Трывог. Стары не мог прыгадаць, якiя канкрэтна словы былi там, але пачуццё сапраўды было такое. Аўтар звязваў плошчу з iдэяй смерцi. Кантэн чамусьцi адразу ўспомнiў пра свой чорны гарнiтур, якi яго жонка паклала на чырвоную канапу перад яго адыходам. Гэты гарнiтур ён апранаў на пахаваннi, у яго Кантэна апрануць, калi ён памрэ сам. Кантэну карцела ведаць, чаму раптам яму прыйшла думка пра ўласную смерць, але ён не знаходзiў адказу. Ён падумаў, што гэта можа быць звязана з яго ад'ездам. Тут, у горадзе, ён не адчуваў сябе на трывалай зямлi. Яму нечага не хапала, а гэта нешта было неадрыўнай часцiнай яго жыцця.

Яму карцела прайсцi хутчэй праз гэту мала асветленую частку плошчы. Ён ведаў, што насупраць знаходзiцца вулiца Ратушы. Яна таксама была вельмi добра асветленая, i Кантэн спадзяваўся, што там ён не будзе адчуваць сябе такiм адзiнокiм. Але яму было нязвыкла на ходнiках, па якiх шпарка крочылi мiнакi. Ён нiяк не мог падладзiцца пад iх крок, для яго гэта было пакутлiвай справай. Ён часта спыняўся, баючыся сутыкнуцца з кiм-небудзь, прыцiскаўся да сцяны або да вiтрыны, прапускаючы мiнакоў.

Яшчэ ў цягнiку ён падумаў, што рабiць з капелюшом. Той быў чорнага колеру, з высокiм верхам i шырокiмi палямi. Мужчыны яго ўзросту, якiя прысутнiчалi на пахаваннях, насiлi такiя капелюшы. Тут, у горадзе, такiх капелюшоў не было. Яны былi значна меншыя, з вузкiмi палямi, вельмi розныя па форме. Кантэн даўно прыкмецiў iх на базары ў Лоне, але працягваў ездзiць туды ў шапцы. Вядома, Кантэн не звяртаў на гэта ўвагi, якi ў яго капялюш, але яму здалося, што мiнакi запыняюць на iм свае позiркi. Стары сказаў сабе, што пры ўваходзе ў салон, дзе працуе Марыя-Луiза, ён здыме свой капялюш i будзе трымаць яго за спiною.

Тут стары яшчэ раз паспрабаваў уявiць сабе салон i падумаў, што там павiнна быць вешалка, на якую яму прапануюць павесiць капялюш i футравае палiто.

Такога палiта ён яшчэ не бачыў у горадзе, таму быў спакойны на гэты конт, а вось капялюш не хацелася паказваць пры Марыi-Луiзе.

Усе вулiцы нагадвалi доўгiя тунелi святла. Над вулiцай Ратушы ззяла арка, утвораная трыма дугамi: большая пасярэдзiне, а дзве меншыя з бакоў.

Чым далей стары крочыў па гэтай вулiцы, тым натоўп рабiўся ўсё шчыльнейшы i шчыльнейшы. Часам навокал усчыналася такая таўкатня, што ён вымушаны быў узяць пакунак у абедзве рукi.

Прахожыя тоўпiлiся перад некаторымi вiтрынамi, займаючы ходнiкi i нават частку вулiцы. Машыны сiгналiлi i апырсквалi разявак гразёю. Тыя лаялiся, ляскалi далонямi па кузавах машын. У гэтым было нешта вар'яцкае, i Кантэн здзiўляўся, чаму ён не бачыць няшчасных выпадкаў цi боек. Некаторыя людзi смяялiся, але на большасцi твараў Кантэн бачыў раздражнёнасць, халодную злосць, якiя вельмi кантраставалi з яркiм асвятленнем. Нават не верылася, што гэта было напярэдаднi святкавання Каляд.

Не звяртаючы ўвагi на гразь, холад, злосць, заднiя напiралi на пярэднiх, прыцiскалiся да iх спiнаў, каб разгледзець, што там цiкавае ляжыць на вiтрыне.

Бачачы гэты натоўп, Кантэн зноў успомнiў свой дом, якi стаяў адзiн сярод чыстага поля, усланага бялюткiм снегам. Аканiцы, напэўна, ужо зачыненыя, перад дзвярыма вiсiць посцiлка, якая не дае дзьмуць холаду ў пакой. Але ўсё адно стынуць ногi, хоць плiту палiлi ўвесь дзень. Вiдаць, Дэнiза запалiла лямпачку ў ясельках i разглядае iх. Мацi варыць суп. Ад гэтых думак на душы ў старога крыху пацяплела. Гэты маленькi проблiск успамiну быў мацнейшы за бачанае iм цяпер гарадское вар'яцтва. Кантэн баяўся горада заўсёды, добра не ведаючы чаму, а сёння гэты страх вярнуўся да яго з новай сiлай, i старому так захацелася дадому!

Перад вачыма з'явiўся настаўнiк. Што ён робiць у гэты час? Сядзiць адзiн у сваiм пакоi або пайшоў у госцi да свайго жанатага калегi? Той таксама жыве ў школе i, мабыць, запрасiў хлопца адсвяткаваць Каляды разам. Але што ён палiчыць за лепшае: застацца аднаму ў пустым пакоi цi правесцi час у кампанii шчаслiвай пары? Пара была сапраўды шчаслiваю, гэтага ад людзей не схаваеш. Кантэн амаль не бачыў, каб яны былi адно без аднаго, заўсёды хадзiлi разам, узяўшыся за рукi, як дарослыя дзецi. Будынак школы стаяў у спакойным месцы, з бакоў яго ахiналi старыя каштаны, i тут можна было жыць вечна ў мiры i шчасцi. Не тое, што гэты горад.

Выбiраючыся з натоўпу i абыходзячы машыны, Кантэн паспрабаваў уявiць на гэтых вулiцах цыбатую постаць настаўнiка. Занадта доўгiя канечнасцi перашкаджалi хлопцу рухацца, нават калi хапала месца, i тут ён проста не змог бы iснаваць. А вось Марыя-Луiза - iншая справа. Кантэн успомнiў пра яе, калi звярнуў увагу, як лёгка сноўдаюць дзяўчаты памiж групамi прахожых. Быццам стронгi сярод скалаў у бурлiвай плынi. Напэўна, Марыя-Луiза рухаецца тут без цяжкасцей i, вiдаць, з пагардай глядзiць на гэты натоўп.

Але цi адчувае яна сябе шчаслiвай? Кантэн гэтага не ведаў.

I, быццам ап'янелы ад бесперапыннага руху, ад гучнага гоману, Кантэн крочыў далей, ужо не ўзiраючыся больш у падобныя адзiн да аднаго твары.

Ён крочыў па гэтай ярка асветленай гарадской вулiцы i думаў пра дачку, якая марыла некалi сядзець у маленькiм цёплым дамку i пазiраць праз акно, як падае бялюткi снег.

8

Адшукаць салон Раберцi было няцяжка. Кантэн доўга стаяў перад вiтрынай, за якой былi выстаўлены касметычныя прылады, фотакарткi прыгожых жанчын. Усё гэта было раскладзена на чырвоным аксамiце, прысыпаным штучным снегам. Памiж фотакартак ляжала некалькi яловых лапак, падобных на тыя, якiя Кантэн прывёз Дэнiзе для ясельцаў. I старому было дзiўна, што ў гэтай перапоўненай яркiм святлом вiтрыне жывыя лапкi знаходзяцца побач з нежывымi блiскучымi прадметамi. Гледзячы на сфатаграфаваныя прычоскi, Кантэн падумаў, што гэта, мабыць, i ёсць яе работа, i нечакана засмяяўся. Ён успомнiў, як Марыя-Луiза, калi ёй было восем цi дзевяць гадоў, абстрыгла сваю сястрычку. Цяпер ён смяяўся, спрабуючы ўявiць партрэт маленькай Дэнiзы сярод гэтых дам з высокiмi прычоскамi.

Поделиться:
Популярные книги

Live-rpg. эволюция-3

Кронос Александр
3. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
6.59
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-3

Я – Орк

Лисицин Евгений
1. Я — Орк
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Восход. Солнцев. Книга XI

Скабер Артемий
11. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга XI

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4