Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бацькава падарожжа (на белорусском языке)
Шрифт:

Потым Кантэн зрабiў яшчэ два крокi i апынуўся перад дзвярыма. Дзверы былi зроблены ў выглядзе вялiзнага люстэрка, чорная ручка нагадвала доўгую тонкую руку з тонкiмi пальцамi. Дзверы вялi ў невялiчкi калiдор, сцены якога былi з рыфленага шкла. Калiдор быў пусты, а за шклянымi перагародкамi рухалiся ценi. Кантэн паназiраў хвiлiну. Прахожыя штурхалi яго то з аднаго боку, то з другога, i ён вымушаны быў супрацiўляцца, каб натоўп не пацягнуў яго за сабою. Ён яшчэ раз паглядзеў на нумар будынка, на шыльдачку з назвай i пiхнуў рукою дзверы.

Адразу перахапiла дыханне ад цёплага паветра, моцна насычанага духамi. Кантэн аддыхаўся. Свой капялюш ён схаваў спачатку за спiною, а пасля падумаў, што яго можна

пакiнуць тут, у калiдоры. Яму не верылася, што Марыя-Луiза зусiм побач. Мабыць, яна пачула, як ён увайшоў, i зараз выйдзе яму насустрач праз адны з гэтых трох дзвярэй, якiя зроблены ў шкляных перагародках. Стары адчуваў, што яна вось-вось з'явiцца перад iм, загаворыць, абдыме... Ён увесь быў ахоплены чаканнем, як раптам у галаву яму прыйшла недарэчная думка, што ён павiнен пайсцi адсюль, павiнен знiкнуць да таго, як увойдзе Марыя-Луiза, бо яна не даруе яму таго, што ён сам прыйшоў сюды, у гэты салон, апрануты ў нямоднае футравае палiто i ў старадаўнi капялюш. Ад хвалявання стары пацёр сваiмi тоўстымi пальцамi, уражанне было такое, быццам скрабянулi рашпiлем па дрэве. Цi ж месца селянiну з гэткiмi рукамi ў такiм салоне? Каму ён тут патрэбны? Магчыма, Марыя-Луiза i не расказвала нiкому, хто яе бацькi. Можа, яна нават саромелася iх i таму так рэдка прыязджала дадому?

Прайшла хвiлiна, другая, пакуль на парозе адных дзвярэй не з'явiлася чарнявая дзяўчына, апранутая ў дзiўны, вельмi кароткi халат са светлай тканiны. Яна ўсмiхнулася Кантэну i проста сказала:

– Мсьё?

Кантэн кашлянуў. У горле казытала ад цёплага i перасычанага духамi паветра. Яму трэба было спытацца пра Марыю-Луiзу, але ён не мог нi слова вымавiць, быццам на нейкi час адняло мову. Калi ён нарэшце спытаўся, дзяўчына здзiўлена паглядзела на яго i перапытала:

– Мадэмуазель Кантэн, кажаце вы?

– Але, Кантэн, - адказаў стары.

– У яе спатканне на гэты вечар?

Кантэн вагаўся. Ён не разумеў, што яна мела на ўвазе. Машынальна паўтарыў:

– Спатканне...

– Вы ведаеце, у якой гадзiне яна павiнна прыйсцi?

Кантэн задумаўся. Яму здалося, што дзяўчына не разумее яго вясковай гаворкi. Ён маўчаў, i дзяўчына паўтарыла:

– Гэта асоба павiнна была назначыць спатканне. Вы ведаеце, у якой гадзiне яна павiнна прыйсцi сюды?

Яна размаўляла з iм, як з малым, як з прасцячком. Паўтарала адно i тое па два разы, добра вымаўляла словы, мяняла iх месцамi. Ён выпрастаўся, каб надаць сабе больш важны выгляд, распрастаў плечы, якiя стулiлiся пад цяжарам футравага палiто. У яго галаве мiльганула думка, што дзяўчына працуе тут нядаўна, што яе ўзялi часова, на перыяд святаў. Раз яны бяруць дадатковы персанал, значыць, у iх вельмi шмат работы. Тады Марыi-Луiзе будзе нялёгка адпрасiцца. Ён вырашыў быць настойлiвым i сказаў упэўненым голасам, што Марыя-Луiза не клiентка, што яна тут працуе. Дзяўчына здзiвiлася i спыталася яшчэ раз:

– Вы сказалi: Марыя-Луiза Кантэн?

– Але, мадэмуазель.

– Тады вы памылiлiся. У нас няма работнiцы з такiм прозвiшчам.

Кантэн адчуў, што ў яго пачынаюць дрыжаць рукi. Былы спакой амаль рассеяўся. Хваляванне нарастала.

Дзяўчына жэстам папрасiла ў яго прабачэння, хвiлiну падумала i сказала:

– Вы можаце крышку пачакаць?

Кантэн кiўнуў галавою, i дзяўчына знiкла. Паветра было настолькi густое, што дыхаць iм было немагчыма. Кантэн адчуваў сябе кепска i баяўся, што зараз це вытрымае i выйдзе адсюль. Яго думкi пераблыталiся. Ён пытаўся ў сябе, як тут могуць жыць падобныя на яго чалавечыя iстоты. Мiж тым за шклом увесь час рухалiся фiгуры, якiя, здавалася, адчувалi сябе добра. Галасоў не было чуваць. Толькi ў адным пакоi нехта шаптаўся.

Праз некалькi хвiлiн дзяўчына вярнулася з маладым чалавекам гадоў трыццацi. Яны спынiлiся далекавата

ад Кантэна, i ён не мог разабраць, аб чым яны гутарылi. Чалавек некалькi разоў паглядзеў у яго бок, i Кантэну здалося, што яны абое смяюцца з яго. Яму зноў прыйшла ў галаву думка, што ён можа прынесцi шкоду сваёй дачцэ, i адразу ён адчуў, як яго распiрае глухая злосць. Чаго яны ўмешваюцца ў яго справы? Чаму яны адразу не паклiчуць Марыю-Луiзу? Можа, яны потым будуць пасмейвацца з яе, абзываць сялянкай? I ўсё з-за бацькi. Малады чалавек быў апрануты ў такi ж смешны халат, як i дзяўчына. Бледны твар i тонкая шыя надавалi яму выгляд хлапчука, якога дрэнна кармiлi. Кантэн мяў свой капялюш у тоўстых руках. Яму карцела падысцi да гэтага хлопца i накруцiць яму вушы.

Нарэшце дзяўчына наблiзiлася да старога. Яму здавалася, што яна ледзь стрымлiвае смех. Хуценька загаварыла:

– Я спыталася ў калегi, якi працуе тут больш, чым я. Ён сказаў мне, што мадэмуазель Кантэн сапраўды працавала тут, але больш як год назад звольнiлася.

– Больш як год назад?
– перапытаў Кантэн i нахмурыўся.

Цяпер ён быў перакананы, што яны смяюцца з яго. Але што гэта дзяўчына i той малакасос з дзявочай шыяй маюць супраць яго дачкi? Што яна iм зрабiла?

– Вы кажаце, больш як год назад...

Гэта ўсё, што ён змог прашаптаць.

– Але, - сказала дзяўчына i тут жа дадала: - Яна павiнна быць у салоне Трыанон... Ведаеце, дзе гэта?

– Не, - адказаў Кантэн, - я не жыву ў Лiёне.

Дзяўчына ўсмiхнулася, агледзеўшы яго з ног да галавы. Кантэну карцела сказаць ёй, што лепш быць селянiнам, чым такой лялькай, як яна, яму хацелася паказаць ёй свае працавiтыя рукi. Але ён моцна сцяў зубы i паспрабаваў уявiць на месцы гэтай дзяўчыны сваю дачку. Няўжо Марыя-Луiза таксама вось такою зрабiлася?

Дзяўчына двойчы паўтарыла адрас i растлумачыла, як яму iсцi. Кантэн ужо павярнуўся да выхаду, калi яна дадала:

– Вы лёгка знойдзеце, здаецца, гэта на другiм паверсе.

Стары падзякаваў i выйшаў на вулiцу. Дзяўчына нейкi час стаяла на парозе i глядзела яму ўслед.

Па ходнiках бясконцай плынню цёк чалавечы натоўп. Кантэн спынiўся i ўздыхнуў на поўныя грудзi. Ад свежага ледзянога паветра яму рабiлася лепш.

9

Стаяў Кантэн доўга. Яму здавалася, што ён толькi што пабыў у нейкiм нерэальным свеце. Ён адчуваў на сабе гэты невыносны пах, якiм прапахла яго адзенне i ад якога сушыла ў горле. Гэты свет быў незнаёмы яму, але Кантэн нiяк не мог пазбавiцца ад уражання, што некалi ён ужо перажыў гэткую сустрэчу, што ён ужо быў у гэтым салоне, бачыў занадта маляваны твар гэтай малой i слабую шыю малакасоса, апранутага ў занадта кароткi халат. Яму было пагана ад той душнай атмасферы, якая была ў салоне, аднак яго чамусьцi мала здзiвiла тое, што яму там сказалi. Ён нават не здзiвiўся, калi даведаўся, што Марыя-Луiза больш як год там не працуе. Гэта азначала, што ў лiпенi, калi яна прыязджала дадому, Марыя-Луiза казала iм няпраўду.

Цяпер ён крочыў у адваротным напрамку, шукаючы вулiцу, пра якую яму гаварыла дзяўчына. Думкi раiлiся ў галаве.

Чаму Марыя-Луiза не сказала iм, што перайшла на iншае месца? А можа, гэты малакасос зманiў? У яго такi непрыемны твар. Можа, ён пасмяяўся з Кантэна? Можа, гэта з-за яго звольнiлася Марыя-Луiза? Бо ён здзекаваўся з яе сялянскага паходжання. Ён i з Кантэна смяяўся. Гэта было вiдаць па тым, як ён глядзеў на яго футравае палiто. А ўсмешка дзяўчыны, калi яна вярнулася, каб прадоўжыць размову! Цi ж яна не вiнаватая хоць крышачку ў тым, што Марыя-Луiза паехала адсюль? Цi ж яна не разносiла плёткi разам з гэтым малакасосам, каб дамагчыся звальнення Марыi-Луiзы? А потым заняла яе месца. Але спачатку трэба даведацца, цi звольнiлi Марыю-Луiзу. Можа, усё гэта выдумкi. Бо не магла яна сказаць бацькам няпраўду.

Поделиться:
Популярные книги

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач