Бацькава падарожжа (на белорусском языке)
Шрифт:
Пiльна гледзячы ў вочы мужу, Iзабэла павольна ўстала i пайшла ўздоўж стала яму насустрач. Яна правяла далоняй па цыраце i цiха сказала:
– Ёсць цягнiк у дзве гадзiны з паловай...
Кантэн не ведаў, што ёй адказаць. Яму здалося, што яго сэрца забiлася ў iнакшым рытме, а ў грудзях так сцiснула, што стала цяжка дыхаць. А жонка не адводзiла позiрку. Яе вочы настойлiва гаварылi, што ён павiнен ехаць, бо толькi ён адзiн можа яшчэ нешта зрабiць. Кантэну карцела вызвалiцца ад гэтага позiрку. Зрабiўшы вялiкае намаганне, ён адвярнуўся, але тут яго позiрк сустрэўся
Кантэн апусцiў галаву i некалькi хвiлiн нерухома стаяў. Па праўдзе кажучы, ён ужо не супрацiўляўся. Сваё рашэнне ён ужо прыняў, але цяпер яму патрэбен быў час, каб прымусiць сваё цела. Не паварочваючы галавы, ён урэшце накiраваўся ў свой пакой. Кантэн дайшоў да дзвярэй, калi ззаду пачулася:
– Крыху пачакай, я падрыхтую, у што табе апрануцца. А то ты зараз перавернеш у шафе ўсё дагары нагамi. Дый паесцi трэба перад дарогай... Дэнiза, не стой як слуп! Сагрэй вады на лапшу. Ёсць жа i суп, пастаў яго на плiту!..
У жонкi зноў з'явiлiся яе ранейшы голас, яе былы напор, гэтыя вострыя ноткi, якiя рэзалi вуха, i Кантэн адчуў, што яна зноў пачынае жыць.
У спальнi яна расчынiла насцеж абедзве створкi шафы i напалову схавалася ў ёй. Праз хвiлiну Iзабэла выняла адтуль чыстую кашулю i шкарпэткi, потым паклала ўздоўж ложка чорны гарнiтур, якi муж апранаў толькi на пахаваннi, i нарэшце зняла з вешалкi футравае палiто, якое Кантэн атрымаў ад бацькi i апранаў, можа, разы тры цi чатыры.
– Калi табе спатрэбiцца яшчэ нешта, я буду на кухнi, - прагаварыла жонка i выйшла.
Нейкi момант Кантэн глядзеў на вопратку, якая ляжала на чырвонай пярыне, пасля пачаў апранацца. Рухi яго былi вялыя, быццам ён вельмi стамiўся. Кантэн доўга мучыўся з гальштукам, якi нiяк не падлазiў пад цэлулойдавы каўнер кашулi. Тонкая халодная тканiна чаплялася за яго шурпатыя пальцы. Здавалася, што гэта вопратка была пашыта не на яго.
Iзабэла пакiнула дзверы прачыненымi, i Кантэн чуў, як яна завiхалася ля сваёй кухоннай батарэi. Ён чуў таксама, як яна напаўголаса сварылася з Дэнiзай, а потым пачуў, як з шоргатам разгарнулi i згарнулi нейкую паперу.
Калi ён увайшоў у кухню, было ўжо амаль 11 гадзiн. Стол быў накрыты, Кантэна чакаў налiты суп.
Дэнiза агледзела бацьку з ног да галавы, i на яе твары ўзнiкла шырокая ўсмешка.
Iзабэла не ўсмiхалася, але на яе зацятым твары было вiдаць нешта падобнае на радасць.
6
За сталом елi моўчкi, кожны ўторкнуўшы нос у сваю талерку. Часам Iзабэла падганяла дачку, якая ела вельмi марудна. Гэта таксама было неад'емнай часткай сняданку, як i тое, што грукацеў посуд i мяўкала котка, калi пачыналi рэзаць мяса.
Часткай сняданку было i доўгае маўчанне, якое нiкому не перашкаджала. Толькi сёння Iзабэла забылася пра малую i займалася адным мужам.
Кантэн еў з неахвотай. Кавалак не лез у горла, адчуваўся цяжар у страўнiку. А тут яшчэ Iзабэла завiхалася побач, прымушала яго есцi, паўтарала яму адрас гаспадароў Марыi-Луiзы, а таксама адрас той кватэры, дзе яна жыла. Усё
– Будзь уважлiвы, ты ж не прывык да горада. А потым, не пары гарачкi з гаспадарамi. Стрымлiвай сябе. Калi ўжо спатрэбiцца, у крайнiм выпадку, скажы iм, што я захварэла i вельмi хачу ўбачыць дачку... Калi ж ёй заўтра трэба на работу, то не вяртайся сёння вечарам. Пачакай Марыю-Луiзу. Прыязджайце разам. Ты можаш пераначаваць на яе кватэры. Яна казала, што ў яе пакоi ёсць канапа. I не турбуйся за скацiну: мы з малой справiмся. А калi б ты быў хворы, усё прыйшлося б рабiць без цябе. Памятаеш, калi ты звалiўся з воза i зламаў нагу, работа ж цябе не чакала...
Яна гаварыла так увесь час, пакуль яны снедалi. Словы цягнулiся адно за адным, быццам вусенi, якiя паўзлi па дарозе, не ведаючы, дзе яе пачатак, а дзе канец. I тое, што яна казала, было таксама падобна на вусеняў. Кантэну карцела сказаць ёй, што яна нiчога не ела, аднак у яго не хапiла мужнасцi перабiць яе. Жонка бесперапынна паўтарала адны i тыя словы, i, здавалася, гэтыя словы рабiлi яе шчаслiвай. Яны цяклi, быццам слёзы, ад якiх рабiлася лягчэй на сэрцы. Месяцамi, нават гадамi Кантэн не бачыў, каб яна размаўляла гэтак спакойна.
Час ад часу ён пазiраў на Дэнiзу. Яе таксама не вельмi займала ежа. Яна то глядзела на мацi i лавiла кожнае яе слова, то разглядала бацькаву вопратку.
Усё ў доме зрабiлася незвычайным. Адна толькi котка не разумела, чаму Кантэн не дазваляў ёй узлазiць на каленi. Добра абнюхаўшы знiзу яго штаны, ад якiх нязвыкла пахла сушанымi травамi, котка адышлася на сярэдзiну кухнi i разлеглася чорнай плямай на светлай падлозе, заплюшчыўшы свае вялiкiя жоўтыя вочы.
Мабыць, з-за гэтага гарнiтура i ад таго, што на яго ўсе глядзелi, Кантэн адчуваў сябе нiякавата. Яму нават здавалася, што ён госць, што ён знаходзiцца на чужой старане, у незнаёмых людзей.
Часам Кантэн думаў пра Лiён, хацеў уявiць сабе гэты горад, але ў яго чамусьцi не атрымоўвалася. Хоць ён i ведаў, што паездка невялiкая, аднак у сэрцы з кожнай хвiлiнай расло незразумелае хваляванне. Каб пазбавiцца ад гэтых думак, Кантэн прымусiў сябе ўслухацца ў тое, што казала яму жонка.
– Раз не было снегаачышчальнiка, табе прыйдзецца абуць боты.
– Я ж не паеду ў ботах у Лiён.
– Вядома, не. Боты пакiнеш у начальнiка вакзала, там пераабуешся.
Яна рыхтавала яго ў дарогу, а сама не пераставала гаварыць. Нарэшце, калi Кантэн зашпiлiў усе гузiкi футравага палiто i збiраўся ўжо надзець шапку, жонка раптам замаўчала. Нейкую хвiлiну яны глядзелi адно аднаму ў вочы. Жончын лоб зморшчыўся, павекi часта замiргалi. Яна раптам адвярнулася, узяла ў рукi перавязаны матузком пакунак, што ляжаў на краi стала.