Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:
— Што стаклася? Чаго цябе, як падарвала? — зацiкавiўся цяльпукаваты Ўладзiмер. — Ты зьбялеў, дрыжыш…
— Знаiш… знаiш, каго я там увiдзiў, таго ў чорным? — гаварыў дрыжачым голасам Янук.
— Кажы.
— Чалавека, што маю матку забiў…
Наступiла доўгае маўчаньне.
Дзесьцi з захаду ад сьветафору падпаўзаў вуж вагонаў i плятформаў, наладаваных гарматамi, танкамi, горамi скрыняў з амунiцыяй. Паравоз звольнiў, незадаволена чмыхнуў, прарэзьлiвым тоненькiм сьвiстком сьцебануў васеньнюю млявасьць. Гэны сьвiст быццам крапiва-джгучка апёк Янука, што ля рухлiва-бразгатлiвае майстэрнi да Падгайскага сьпяшыў. Буркнуўшы пад носам адчэпнага, што рупiць яму некуды, Уладзiмера ззаду
13
«Дзiравы шляхцiц» Паўлоўскi незадаволена пазiраў на зморшчаны й заплаканы Вульлянiн твар. Жанчына цёрла парэпаныя ад працы далонi, манатонным голасам пра бяду сваю барабанiла. А Паўлоўскаму ў галаве ад учарашняга яшчэ не адшумела. Чаго яе сюды ў такi час трасца прыгнала? Сядзiць i хныкае, увесь добры й пагодны настрой сапсула. Iз Вульлянiных слоў i нязьвязаных фразаў ясна было, што ў Гацях на палiцыi сталася.
— … дык ён, каб яго пранцы, каб яны яму бокам вылезьлi, i мае яйкi забраў. Жарцiкi, колька часу гэта iх ад нясушак зьбiрала, сабе анi ў рот, знаiш як нялёгка… Дык гэта брыда й той дзiсятак яек забраў i нiчога мне пра маiх сыноў-галубкоў нi сказаў.
— Якi гэта брыда? — пытаўся Паўлоўскi, а думкi яго ўчэпiста на ўчарашняй «гавэньдзе» трымалiся. «Усё-ж маладзец гэты Бжончэк-Бронхэр… фальксдойч. Хто-б гэта й падумаць мог!»
Паўлоўскi падыйшоў да вакна. Дождж дробнымi кроплямi сьцёбаў па шыбiне. У мухалоўцы на стале мокрая муха намагалася вылезьцi на сухi бераг, яшчэ бзыкала крыльлямi, падала. Вульляна сядзела на лаве ля стала. За перагародкай, у кухнi жонка ля катлоў бэрсалася, выходзiла ў сенцы, цi нi паранку для падсьвiнкаў таўкла. Разьбягалiся Паўлоўскага думкi. Яшчэ ня зусiм з новай уладай i сваiм удзелам у ёй асвоiўся.
— Ды гэты-ж, каб яму тыя мае яйкi ў трыбуху камнем заселi, Немiц, начальнiк iхны!
— А ты, цётка, зь iм гаварыла?
— Ды як там гаварыць будзiш, — махнула зьняможаная жанчына рукой. Ён-жа пасвоему гяргечыць, дык дзе там мне… Ды тамака ў iх нейкая польская паненка, нейкая пiрда вымазаная сядзiць, папольску да мяне пшэкала. Я гэта ёй пра сваiх сыноў-галубкоў так i гэтак, што ў палон папалi, што можа-б гэты начальнiк мне як iх вярнуць памог, ну знаiш… Тая панi пiрда яму, мусiць, так i нагiргiтала. А я ў руках кошычак зь яйкамi дзяржу, ну гэты самы найпякнейшы, каторы мне старэйшы сыночак Васiль некалi сплёў. Яйкi накрытыя вышываным ручнiком былi. Той начальнiк слухаiць тэй пiрды, ды сабе пад носам вурчыць — я, я, яволь, i на мяне паглядаiць. А тады да мяне падыходзiць, кошак бярэць i на стол ставiць. Адкрыў ручнiк, гляджу — на твары прагавiтасьць, вачмi яйкi зьеў-бы. Тады нешта нагiргятаў тэй пiрдзе, а яна кажыць мне, што Немiц яйкi забярэць, пра маiх сыноў даведаецца. Прыйдзi, кажыць, яшчо яек прынясi. От як! Я гэттака-ж прасiць хацела, каб мяне, бедную, ня крыўдзiў, што я i спрацаваная, i адзiнокая, а той як скочыць як крыкнiць. Дык гляджу, адкуль нi вазьмiся ён, — от, далiбог не паверыш браток, Пётра, — гэны-ж самы чорт лясьнiк, што ўсе яго падлам называлi, што некалi цяжарную Бахмачыху Алену ў лесе панскiм за малiны застрэлiў. У чорным ён быў, у палiцыйным надзеты. Дый той таксама гяргеча. Мяне за руку, дый выкiнуў, падла… Ну от… I адкуль гэты самы чорт там узяўся?
Вульляна пачала ў нос хлiпаць. Паўлоўскi стаяў i церабiў раськiданую чупрыну. На твары нецярплiвасьць i злосьць. Жаночага плачу нiяк цярпець ня мог. Няхай-бы гэтыя бабы лепш крычалi цi лаялiся, але ня сьлiнiлi.
— А чаго-ж ты, цётка, туды паплялася? Чаму ты да сваiх спачатку нi пайшла? Як гэта ты бiзь языка i зь яйкамi адразу да Немца?
— А
— Ну так… Яна то там ёсьцiка, i пiраводзiць. Ну але гэтага мала. Цябе яна знаiць? Тут пiраводу мала, тут трэба, каб табе памагчы хацелi.
«Як яна замiнае», — думаў Паўлоўскi. — «Неяк ведзьмы пазбыцца трэба. Чаго яе чорт якраз цяпер прынёс?»
— Ну дык во памажы, да цябе-ж прыйшла. Ты-ж зноў во начальнiк нейкi. Цябе можа скарэй паслухаюць.
— Знаеш што, цётка, — пацерабiў галаву Паўлоўскi, — я табе пастараюся памагчы. Папрашу Бабра, войта значыцца, каб у Немцаў разьведаў, як табе даведацца пра сыноў. Дый чаму толькi табе? У вёсцы-ж ёсьць многа хат, зь якiх дзяцюкоў на вайну ўзялi. Дык усiм варта памагчы. Значыцца, можа скажуць як сьпiсацца зь iмi, дзе яны ёсьць можа ў лягерах палонных, цi што… Так, так, напэўна гэтак зраблю, пагавару з войтам. Так i будзiць.
Гэтак гаворачы, Паўлоўскi прайшоўся па пакоi, зноў стаў пры вакне. Праз iмглiстае надвор'е ледзь шарэлi чубы сёстраў-соснаў на могiльнiку. Добра прыдумаў. Цяпер Вульляна, пэўне-ж, зараз падзякуе й пойдзе. А тады ён з думккамi зьбярэцца, пра ўчарашняе памяркуе. А было пра што. Божа, ты мой, як усё дагары нагамi перавярнулася! Але цётка, вiдаць, дахаты ня зьбiралася.
— А калi-ж ты пагаворыш, Пятрусь?
— Ну на днях, калi выпадаць будзiць.
— Як на днях? Заўтра цi пасьлязаўтра?
— Алi-ж ты, цётка, такая… нi адчапiцца ад цябе. Ну кажу, што на днях. Тады тоя й будзiць…
— Ну а калi пагаворыш, то як я знаць буду? Цi да мяне зайдзiшся цi што?
— Ды ўжо ня бойся, забягуся, раскажу.
— Ну дзякую, Пятрусёк, дзякую-ж надта. Дый пайду-ж я ўжо, бо, мусiць, надакучыла табе. Знаю, што ты бязь дзела нi сядзiш. Дык так i зрабi, з войтам пагавары. Як гэты чалавек, Бабёр? Добры, цi благi?
— Наш чалавек. Добры. Паможыць ён, далезiць куды трэба. Нi бядуй, цётачка, ён даведаецца што трэба.
— Ага, ну дык гэта надта добра, — адыходзячы, ужо да дзьвярэй адабрыла Вульляна. — Але-ж нi забудзься, Пятрусёк, скажы маiх сыноў галубкоў iмёны й фамiлii, каб ведалi. Добра?
— Скажу, чаму-ж-бы нi сказаць…
— Дзе-ж яны, бедненькiя, каб iх Бог сьцярог, каб гэта ўжо як скарэй пра iх якую вестачку дастаць. Божа мой, Божа! Ну дык я ўжо й пайду. Дай табе Божа здароўя, Пятрусёк.
Нарэшце. Паўлоўскi ўздыхнуў, калi працягла скрыпнуўшы, зачынiлiся за Вульлянай дзьверы. Зiрнуў напокуць. Там на iконе «найсьвентша Марыя Панна» красавалася, тая самая, што некалi «непоколянэ почэньце» мела. Чаму цяпер яму гэнае «непоколяно почэньце» згадалася?
Даўно яно, яшчэ ззамоладу было. Ня ведаючы польскае мовы, Паўлоўскi таго «непокалянага», пра якое тоўк на лекцыi рэлiгii мурлаты ксёндз, уцямiць ня мог. Прызнавацца стыдна было. Можа ў ксяндза спытацца? Лепей не, не асьмелiўся. Але спытаўся ў Палякаў падлёткаў. А тыя «недавяркi» такiм зусiм простым i грэшным словам вытлумачылi. I разрагаталiся. А Пятрусю быццам хто варам у твар.
Але чаму цяпер яму «непокалянэ» ў галаву прыйшло? Вунь пра ўладу трэба думаць. I прыгадаўшы ўчарашнi сход, Паўлоўскi зьедлiва ўсьмiхнуўся. Цяпер-жа ён гэтым вясковым хамутам, небаракам, пакажа. Праўда, у солтысы зноў трапiў прыпадкова, можна сказаць. Або таму, што нейкiя плечы меў. Гэнымi плячмi розныя бальшавiкамi непавывожаныя панкi былi. I сталася гэна зусiм простыа, аж паверыць цяжка было. Параiлi яму да войта Бабра зьявiцца, бо быццам нейкая новая ўлада на ногi становiцца. Пайшоў. Бабра здалёк знаў. А той, чалавек даверлiвы, шмат клопатаў маючы, папрыяцельску пагутарыў i солтысам яго назначыў.
– Iдзi й рабi, а там разгледзiмся, — сказаў.