Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

— Чакай ты, паволi! — пагарачыўся Антось. — Ужо ты так адразу п'янiцу зь мяне робiш, а нiчога нi знаiш. Калi-б ня трэба было, дык я-б да гэтага самага шляхцюка дзiравага й на парог нагой ня ступiў.

Пры апошнiх словах бразьдзей стукаў па смаляку ў вогнiшчы Антосеў кiй. Iскры падскаквалi ўверх.

— Ты, гэта самае, чуў, што Немцы нашых восем чалавек у Глыбокiм расстралялi? I твайго дырэктара Якаўлева? Ды нашага войта Бабра?

Янук анямеў. Што выпiўка лiтроўкi ў Паўлоўскага з гэтым супольнага мела? Цяпер згадалася ўчарашняе «надта важнае». Дырэктара ў школе некаторы час ня бачыў. Казалi, што захварэў, а ягоныя лекцыi зь геаграфii й матэматыкi вялi iншыя настаўнiкi.

— Як гэта расстралялi?

Калi й за што?

Антось адказаў не адразу.

— Найболi гэтых, якiх расстралялi, як кажуць, за камунiзм, дык гэта нашыя добрыя людзi. Некаторыя былi ў Грамадзе й Палякi iх судзiлi. А Немцы ў Гацях як вады ў рот набралi. Ад iх нiчога не даведаешся. Камунiсты капут, ды i ўсё! А было гэта зроблена так шыта-крыта й скора, што пакуль людзi спасьцераглi дык тых, найболi з Гацяў арыштавалi, адвезьлi ў Глыбокае й забiлi. I разам зь iмi надта важнага для нас чалавека, войта Бабра. Бандзiты! I толька таму, што наш Кастусь Падгайскi маiць у Гацях у палiцыi свайго чалавека, таму мы й знаем як i хто гэта зрабiў…

— Паляч'ё? — спытаў Янук.

— Ну а хто-ж…

— От нячыстая сiла!

Настала доўгае маўчаньне. Антось упарта пазiраў у тлеючае вогнiшча. Моцна сьцiснула бярозавую палку рука. Канец яе колькi разоў па смаляку ўдарыў, узьляцелi ўверх iскры.

— От, братка ты мой. Пакуль мы агледзiлiся, дык паляч'ё нашых самых лепшых восем чалавек зьлiквiдавала. I то не сваймi, а нямецкiмi рукамi. Падумаць, падумаць толька! Усё, што нам астаецца, дык гэта сядзець, як старыя кажуць, ды «нiхай хоць сам чорт пануiць, абы добра жыць было». А нас па аднаму, па два, па пяць, па дзесяць так i выдушаць. I чорт панаваць будзiць на касьцях нашых!

Нешта ня зусiм укладалася ў Януковай галаве. Былi складнiкi, але не атрымлiвалася сумы. «Немцы, — думаў ён, — гэта нашыя прыяцелi. А хто-ж гаспадарыў?»

— Дык пры чым тут твая выпiўка зь дзiравым шляхцiцам?

Трэба было бачыць у гэны час Антося, а асаблiва назiраць за ягонай бярозавай палкай. Нiколi Янук Дзеркача ў такiм сьвятле не разглядаў. Зямля ад зямлi. I нешта самабытнае, наскрозь здаровае, любоўю да роднага, жаданьнем справядлiвасьцi да людзей прасякнутае. Вясковы жартаўнiк, такi сабе, быццам просты дзяцюк, што, здавалася, нiкому вока не запарошыў. Людзi, вiдаць, ня зусiм яго разгледзiлi. Цяпер Янук быў упэўнены, што гэта ня хто iншы, а толькi Дзяркач той Шпунтоў лёзунг на вясковай школе спэцкаў ды бальшавiцкага гарлапана як на даланi людзям, ледзь не нагала разьдзетага, паказаў.

— Пытаешся, пры чым тут выпiўка зь дзiравым шляхцiцам. Зараз увiдзiш, злосна скрывiўся Антось. — Гэта мне Кастусь Падгайскi расказваў, што гэты самы дзiравы шляхцiц да гэнай разбойнiцкай шайкi паляч'я належыць. А цi ты ведаеш, цi кумекаiш, што гэта за банда?

Янук ня ведаў, што на гэта адказаць. Бярозавая палка зноў пачала заўзята бiць па смаляку. Адчуваў юнак, што яшчэ найважнейшае ня было сказана, што яно наперадзе. I ажно баяўся, дрэннае прадчуваў.

— Аказваецца, што яны маюць зьвязь зь лёнданскiм урадам польскiм. А ўрад той, як вiдаць, галоце гэтай загадваiць як i што рабiць. Ты чуў такое? Галота наша маiць i iншыя зьвязi добрыя: людзi на паяздах машынiстамi й на зялезнай дарозе працуюць, дык празь iх зьвязаныя зь Вiльняй, Варшавай, а тамака з Варшавы ўжо яны неяк зь Лёнданам кантакт дзiржаць. Ды гэтыя-ж панкi, што ад бальшавiкоў i Немцаў за гранiцу паўцякалi, дык яны нашую зямлю сваей лiчаць. Дык тыя панкi й зрабiлi такую арганiзацыю, у iх кантакты й грошы. Пачынаючы во ад гэтай пiрды курвы Марыськi Закшэўскай, што пры самым каманданьце нямецкай i чорнай палiцыi ў Гацях прымасьцiлася, ды шпрэхаiць… Цi-ж гэта ня хiтра? Ноччу зь iмi ў пасьцелi, а пасьля разам нашых «камунiстаў» майструюць, заразы! Палiцыя ў iхных руках, дый другiя нямецкiя канторы

абсаджваюць. Закружылi яны каля Немцаў, як мухi ля гною, от як… Ну й дзiва нiма, што нашых найлепшых людзей, як ваўкi авечак, цягаюць. Тут во й сядзi, рукi злажыўшы…

Шмат болю. горкага як той смаляны дым з вогнiшча, было ў Антосевым голасе. Януку цэлы новы сьвет адкрываўся. Уяўленьне рысавала жахлiвую сытуацыю, тым больш, што што цi не самай галоўнай спрунжынай у польскай баньдзе быў каржакаваты забойца ягонае маткi.

Антось, быццам злавiўшы Янукову думку, пiльна зiрнуў яму ў твар.

— Ты можа каторы раз i думаў, навошта я цябе раз пазваў, каб расправiцца з тым ханжой Шпунтам, каторы памагаў Косьцiку твайго бацьку катаваць. А цяперака можа зноў думаеш, чаму я цябе сягоньнiка другi раз выклiкаў, дык можаш дагадацца. Чалавек, каторы стаiць як-бы ў самым цэнтры, а калi нi ў самым дык блiзка сярэдзiны гэтай банды басякоў i забойцаў, гэты чалавек…

— … забiў маю матку, — горкiм голасам дакончыў Янук.

— Так. А цяперака ён iз сваей кумпанiяй нямецкiмi рукамi забiў нашых восем чалавек. I гэта, пэўне-ж, пачатак толька. Паглядзiш як гэта яны, як кажуць, у пер'е абрастуць, нажывай абсмакуюцца, за нямецкiмi плячмi разгуляюцца. Гэты басяк Бжончак пры Польшчы забiваў, дык яму нi навiна. Хто ведаiць цi яшчо да цябе й тваiх нi дабярэцца…

— Да мяне й маiх? А за што?

Антось засьмяяўся калюча-злосным сьмехам.

— Якоя-ж ты дзiця! Бандыцкай натуры нi знаiш, от што… Бандыт, калi ён раз забiў, дык ягоная рука ўжо да крывi й цягнiцца. I бандыт нiколi таму нi даруiць, каторы на яго за што злосьць маiць. А цi-ж ён, ты думаеш, пра вас забыўся? Ён-жа во тут каго толька нi знаў, а вас найболi…

Цi раз марыў Янук пра помсту. Мала, што марыў, але навет пастанавiў. Калi падрасьце… А гэтта, выглядае, справа ня так простая. Ён нiколi ня думаў пра пагрозу для яго сям'i з боку гэнага самага забойцы. Антось прадставiў небясьпечную сытуацыю. Бо й запраўды, калi падумаць, дык цi-ж можаш запярэчыць яму, што «забойцы рука да крывi цягнiцца»?

— Я гэтак ня думаў, - сказаў цiха.

— Як ня думаў? — спытаў Антось.

— Ды што Бжончак можа на нас усiх паквапiцца.

— Во, чаму-ж-бы не? Як вiдзiш, цяперака тут вайна. Яны, вiдаць, маюць свае пляны, гэта значыць, каб нашых людзей, каторыя за сваё стаяць, лiквiдаваць. Ну а калi Бжончак у iх там верх вядзець, дык, пэўне-ж, апроч агульных плянаў ён зробiць i свае парахункi. Гэта, братка, каб я з гэтага месца нi зыйшоў, напэўна так i будзiць.

— Дык што-ж мне рабiць? Бацька мой, — сам знаеш нашых людзей — думаiць, што калi будзiць цiханька сядзець i за бараной i плугам хадзiць, дык нiкому на мазыль нi наступiць, дык i яму анiхто. Але я? Ты праўду гаворыш. Дык цi-ж мне чакаць, пакуль гэты бегамот да нас iз стрэльбай прыйдзiць?

— Во цяпер ты добра думаеш, цяперака вiджу, што кумекаеш. А калi так, дык нам трэба добра падумаць, што рабiць. Адно ясна, што таўчыся на месцы, як тыя авечкi ды чакаць, пакуль воўк прыйдзiць i нас пацягнiць, мы ня можам. Дык што тады?

У Януковай галаве хаос паўстаў. Там вучань школьны, а тут чорт ведае што… На нейкую вайну з Бжончкам iсьцi? I як ён, падлётак яшчэ, можа што зрабiць?

— Згода, цi не? — спытаў Антось.

— Гэта ты пра што?

— Пра тое, што так сабе, рукi злажыўшы, сядзець ня трэба.

— Згода. Але як i што? Трэба добра падумаць.

— Падумаем.

— Ды ты мне расказваў, што наш дзiравы шляхцiц да гэных пшэкаў галаварэзаў належыць. Гэта разумею. I як гэта нашы людзi яго, нiкчэмнiка, пашкадавалi, бальшавiком ня выдалi, каб ён да белых мядзьведзяў на Салаўкi паехаў… Алi гэта нi да рэчы. Ты мне ўсё-ж нi сказаў чаму ты ўчора зь iм столькi гарэлкi вытрубiў, хоць я знаю, што цябе да чаркi нi цягнiць. Нейкая-ж прычына была?

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Вечная Война. Книга V

Винокуров Юрий
5. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Вечная Война. Книга V

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Проклятый Лекарь. Род III

Скабер Артемий
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора