Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

— Думаў аб Люблiнскай вунii, — адказаў Янук. — А яшчо болi пра дамавiну.

— Ха-ха-ха! — разрагаталася дзяўчо. — А я думала, што ён… А чаму пра дамавiну?

— Ну знаеш як Сабалеўскi казаў. Ты-ж на лекцыi была, мусiць-жа слухала.

— Янучок, Янучок, я-ж табе казала, што як будзеш надта многа думаць, дык скора састарэешся.

Голас лёгкi, жартаўлiвы, тварык ясны, марозiкам зачырвонены-прыкрашаны. Гэта ня тая частая надзьмутасьць i ня колкасьць у вачанятах-васiлькох. Здаецца, што знаеш яе ўсю, наскрозь, але вось адкрываеш новае ў наступным павароце…

— Ты, Янучок, ня чуў колькi дзiравы шляхцiц

кажухоў сабраў?

Ад дамавiны да кажухоў. Зручны скок. Цяперашняе, калi навет i ня грэе, дык усё-ж цела блiжэй чымся халодная, даўная, з выразным прыцiскам Сабалеўскага, дамавiна. Роўным скрыпам гаманiў пад нагамi мароз, брылянтамi расьцьвiталi на галiнах азяблыя сьняжынкi. Аблiваючы ягоны твар цёплым дыханьнем, штурхала ў плячо Дуня.

— Нi знаю. Вiдзiў, як зь нейкiм Немцам на развалках жабраваў. Да нас заходзiлiся, фiгу дасталi. А навошта мне ведаць?

— Я ўчора да цёткi Вульляны забеглася, мацi мяне была па нешта паслала. Казала Вульляна, што ад яе адзiн кажух вымантажылi. Ды знаеш як? Прывёз ёй дзiравы шляхцiц паштоўку, што праз Чырвоны Крыж прыйшла, пра ейных сыноў-галубкоў.

— Што ты кажаш? Дзяцюкi жывыя, абое?

— А як-жа, жывыя. Дый разам яны сядзяць, значыцца ў адным абозе. Дык Вульляна так узрадавалася, — нi жарцiкi гэта, яна-ж вочы сабе за гэтыя гады выплакала! — што чаго таго Немца й дзiравага шляхцiца з радасьцi нi расцалавала. Таму, мусiць, лёгка было ад яе кажух вымантажыць.

— Няўжо-ж…

— Казала, што кажух гэны Паўлюкоў, ужо падношаны. Наце вам, кажа, кажух майго сына-галубка, нiхай вам Бог здаровейка дасьць за такую вестачку.

— А ты паштоўку гэну чытала?

— А як-жа. Зьверху нейкi «сталяг» i нумар яго, гэта значыць абоз палонных зазначаны. А пасьля якiх пятнаццаць слоў усяго, мусiць болей пiсаць нi даюць. «Дарагая мама. Мы твае сыны Антон i Паўлюк цяпер у лягеры пленных. Добра маемся, здаровыя, есьцi досiць. Нi бядуй, вернемся» Дый падпiсалiся. От i ўсё.

— I напiсана, што «добра маемся»?

— Ага. Я тры разы перачытвала, а Вульляна дык напамяць знаiць.

— Можа так добра маюцца, як гэтыя ў Бярэзьвечах?

— Што ты! Нi дай, Божа! Кажу, што чытала. Ды гэтыя-ж савецкiя, дык iх голадам мораць i страляюць, а яе-ж сыны былi ў польскай армii. Казаў яшчо дзiравы шляхцiц Вульляне, што польскiя палонныя ў нямецкiх лягерах каторыя, дык iм пасылкi зь ежай Чырвоны Крыж з Англii прысылаiць…

— Дзякуй Богу за гэта. Кажаш, пiшуць, што вернуцца?

— Ага, сама чытала.

18

Пазiраючы на «дзiравага шляхцiца» й Левандоўскага, што сядзелi на лавах пры стале ў Нiнiнай хаце, Антосю Дзеркачу навет ня трэба было ўгадваць, што яны, пэўне-ж, «нi так сабе ходзяць». Без патрэбы не завiталi-б да яго ў гэты засьнежаны пасьлякалядны дзень. Прыехалi собскай брычкай Паўлоўскага каля абеду. Значыцца, солтыс мусiў у Гацi паехаць, забраць новага фэльдфэбэля-каманданта, што на месца Бронхэра прыйшоў. Як i папярэднiк, гэты таксама фольксдойчам быў, папольску нядрэнна гаварыў, дзесьцi з Памор'я паходзiў.

Чаго яны прыехалi? Хутка шыла зь мяшка вылязе, разважаў Антось. А вылезьцi яму паможа вунь тая пляшка сiвухi, якую Антось на стол паставiў. Хоць сам на гарэлу не ляцеў, жыцьцёвая практыка падказала, каб яе на ўсякi выпадак трымаць, як мясцовыя казалi, — «каб калi

ад чарцей адкупiцца»…

Нiна ўвiхалася ля плiты, пад якой буйным агнём заняўся хвораст. Жанчына вялiкiмi скрылямi рэзала сала, што вось неўзабаве засквiрчыць на патэльнi, прыемным пахам будзе дражнiць моздры. Ад таго часу, калi Нiна й Антось цудам вырвалiся з бальшавiцкiх лапаў i вярнулiся дамоў, яны жылi разам, загаспадарылiся. Антось узяў ад бацькi невялiкае сьвiнчо, якое пры доглядзе руплiвай гаспадынi вырасла на добрага парсюка. Перад Калядамi яго закалолi й такiм чынам завёўся рэдкi ў гэны ваенны час «шпэк», за якiм бесьперапынна валачылiся па вёсках чужыя прыблуды.

— Але й баба ў цябе прыгожая! — усклiкнуў Левандоўскi й зусiм бясцырымонна прыглядаўся жанчыне.

Нiна належала да тых вясковых красак, якiя часта ў зарослым лебядой агародзе не дагледзiш. Яна ўвыдатнялася сьцiплай, упарадкаванай, утрыманай красой. Не дарам-жа некалi Паўлюк Бурак на яе палакомiўся. Колькi разоў мяркаваў Антось як выглядала-б жанчына, калi-б прыаздобiць яе ў нешта запраўды дарагое, зьзяючае, скажам у якi якi цэнны шоўк цi дыяманты. Адылi бачыў, што што прынаднасьць ейная ў сьцiпласьцi ляжала. Недарагое й простае, — трант цi неданосак, — умела перашыць, дапасаваць да свае фiгуры, якую запраўды маглi-б песьнямi вялiчаць паэты красы. Жанчына зь дзявочаю постацяй, яна ўсё яшчэ пра першае дзiця марыла. Схавайцеся перад ёю непадстрыжаныя авечкi: хвядосавы манькi, брунiськi, макатунiшкi. Не дарма за ёю бесьперапынна дзяцюкi цiкавалi. Зiрнi хаця-б на гэныя пушыстыя мяккiя каштанавыя валосы, ружовай касынкай перавязаныя ды зiрнi на румяныя шчокi цi вусны, быццам для пяшчоты створаныя. А ў тых сiня-шэрых, вялiкiх i пранiклiвых вачох часамi паказвалася цьвёрдасьць, мяжуючая з крыўдай. Гэта, пэўне-ж, спадчына цяжкое дарогi, якая, калi-б ня перашкодзiла вайна, прывяла-б праз бальшавiцкiя вязьнiцы й канцлягеры да магiлы. Але на зьмену цьвёрдасьцi прыходзiла лагоднасьць i тады Антось пазiраў у вочы каханай жанчыны й жыў асалодай гаючага супакою.

Пакуль Дзяркач удумках зарэагаваў на словы новага каманданта, той борзда ўстаў з лавы, падыйшоў да Нiны ля прыпечку, правай рукой прыгарнуў яе да сябе, нахiлiўшы сваю галаву да ейнае. Чорныя вусiкi апынулiся зусiм блiзка Нiнiных вуснаў.

— Гавару, што панi вельмi прыгожая. Як завешся?

Такое неспадзяванае панiбрацтва зьдзiвiла гаспадыню, але яна зусiм не зьбянтэжылася. У сваiм жыцьцi, бяз сумлеву, бачыла цi мала нахабнiкаў i гэты чарнавусы ня быў навiною. Яна спрытна крутнулася, вышмыгнула з учэпiстай палiцыянтавай рукi. У левай руцэ трымала кавалак сала, а ў правай вялiкi нож i пазiрала Левандоўскаму проста ў вочы.

— Паночак, вы што гэта? Рукi пры сабе дзяржыце!

Голас цьвёрды, войстры. Зiрнула на Антося i ў гэным позiрку, здаецца, дакор: паглядзi як ты на такое дазваляеш!

Антось зьбянтэжыўся. Як ты спынiш дзiкуна, калi ён — улада, ды ў тваей хаце да тваей каханай дабiраецца?

— Але-ж панi мае й характар, фу! Агонь! — зьдзiвiўся, як апечаны, палiцыянт. Ён адыйшоўся ад Нiны й пачаў спацыраваць па хаце. Наступiла нязручнае маўчаньне, адно Нiна, умiг паспакайнеўшы, падыйшла да прыпечку i ўзялася за перапыненую палiцыянтам работу. Дзяркач мяркаваў, што не да яго належала iнiцыятыва гутаркi, таму ўважна прыглядаўся новаму каманданту.

Поделиться:
Популярные книги

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона