Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

— Ну як там твая Нiна? — зьмянiў тэму аграном.

— Эт, нiчога сабе, — зiрнуў Антось таму пiльна ў вочы.

— Жывеш зь ей?

— А чаму-ж не…, - неахвотна адказаў Антось. Пра свае любошчы Дзяркач не жадаў расказаць дый мяркаваў, што яны ня надта цiкавiлi Кастуся.

— Вось што, братка, — паволi, думаючы, гаварыў Падгайскi. — Зрабiў ты гэта на сваю руку, проста наперад нам забег. Ну але што-ж, добра. П'ю за тваё здароўе.

Паднялi чаркi. Пiлi мала, адно вусны памачылi.

— Раскажаш? — пытаўся гаспадар.

— Як гэта? Падробнасьцi хочаш?

— Як сам знаеш…

У

вадказ Антось вынуў з-за пазухi паляўнiчы нож, тойсамы, каторы некалi аглядаў на балоце Янук, ды палажыў яго на стол. Падгайскi асьцярожна, каб быццам крывёю не запэцкаць рук, падняў двумя пальцамi, прыглядаўся.

— Пекны, што й казаць… I гэта ты зь iм цэлы час за пазухай ходзiш?

— Чаму-ж, навошта…

— Глядзi, баранi, Божа! Як задзержуць то абшукаюць.

Антось маўчаў. Ён узяў нож i зручным рухам улажыў яго ў похву пад левай рукой.

— От што… Паляч'ё цяпер пiльней нюхаць будзiць. Мне чалавек ужо даносiў. Праўда, яны камунiстаў падазраюць, але-ж сам ведаеш каго яны камунiстамi лiчуць. Дый тое, што аднэй брыды ў нас паменшала, нiчога нi вырашаiць. Нам трэба думаць, як iх усiх лiквiдаваць. Як ты з Паўлоўскiм?

— Добра.

— Зьмен нiма?

— Нiчагусенькi. У домыслах ён губiцца. Дый можа зьверху яшчо наказу нi маiць.

— А цi думаў ты, каб у палiцыю паступiць?

Антось скрывiўся й няўцямна пазiраў аграному ў вочы.

— Ты гэта што, кепiкi зь мяне строiш?

— Ды не, я саўсiм паважна.

Разумелiся з паўслова. Антось адразу вымяркаваў, чаму Падгайскi такую думку кiнуў. А можа яна ў яго й даўно нарадзiлася; меў-жа там некага свайго, пра якога адкрыта не гаварыў, значыцца пайменна не называў.

— Агiдна! — плюнуў Антось. — Каб у сваю, дык яшчо-б…

— Зробiм зь яе сваю. От ты паступiў-бы, там ужо нашых двух было-б. Сваiх болей цягнулi-б. А там зробiм нейкi плян. Трэба са сваймi ў другiх гарадох трымацца. Там-сям нашы верх узялi. Адзiн-аднаму памагаць трэба. Гадаўё, нашых людзей найлепшых вынiшчаюць. Каб мы верх узялi, дык табе цi каму другому ня трэба было-б пабандыцку ноччу падпаўзаць, а калi дзе якi мярзотнiк галаву падняў-бы, дык можна было-б яго легальна. Кумекаiш?

— Ага.

— Ну дык як?

— Падумаю.

— Падумай.

— А цi прынiмаюць яны цяперака? — спытаўся Антось.

— Нi чуваць каб… Як будуць, накажу.

— Добра.

Падгайскi ўстаў, выйшаў за дзьверы й па нейкай хвiлiне вярнуўся. На стале перад Антосем палажыў «Беларускую газэту».

— Сьвежая?

— Ага.

— Ведаеш, што я пабеларуску слаба чытаю. Пры бальшавiкох трохi наламаўся.

— Дык як умееш э, памаленьку, — адказаў аграном.

«Вялiкая перамога нямецкай зброi» — паволi й з натугай прачытаў дзяцюк.. — Усё пра вялiкiя пiрамогi. Нешта цi нi захрасьлi яны пад Масквой. I тут многа прапаганды, — спасьцярог Дзяркач.

— Вядома-ж, усей праўды ня скажуць. Але як паслухаеш з двух бакоў,дык сярэдзiну можна выбраць.

— А ты чуеш з другога?

— Чаму-ж не, — сьцiпла адказаў Падгайскi. — У мяне-ж радыё ёсьцiка.

Антось дапiў сваю гарэлку, закусiў агурком.

— Як гэта ёсьць? Загадалi-ж здаць, здаецца… А ты што, не баiшся? Ты галасьнiк маеш?

— Галасьнiк. Адно здаў i квiт маю. А хто

там знаiць, што ў мяне два былi…

«I праўда, — думаў Антось, — проста й спрытна. Улада нi прычэпiцца, бо радыё здаў».

— Дык можа паслухаем?

— Падгайскi выцягнуў кiшэнны гадзiньнiк, зiрнуў на яго.

— Яшчо Лёндан навiнаў папольску нi пiрадаець, ажно за гадзiну. А Маскву якi чорт будзiць слухаць. Пазьней.

— Дык ты кажаш, што зь Лёндану папольску? Як-жа яны, гэтыя пшэкi чэрцi туды залезьлi?

Аграном адказаў не адразу. На ягоным шэрым твары ледзь заўважна зарысавалася грымаса.

— Ты, Антось, як цябе знаю, кемлiвы й спрытны, а гэттака як дзiця ўсёроўна. А чаму-ж зь Лёндану нi маюць папольску гаварыць? Англiя, сам знаiш, хаўрусьнiк Польшчы. Там i ўрад польскi, што адгэтуль уцёк, сядзiць. Народ-жа польскi пад акупацыяй…

— Ну добра, добра, я пасьмяяўся, — спынiў Антось Кастуся. — Ведаю сам. Толькi раскажы што яны праз радыё гавораць. Цi гэтапраўда, як тутака пшэкi раструбiлi, што Сiкорскаму Сталiн у Расеi пазволiў польскую армiю зрабiць?

Падгайскi ўстаў.

— Хочаш чаго лепшага пiракусiць? Кiлбасы можа? А гарэлкi ў мяне ёсьцiка, нi бядуй. Нямчура прыпрэцца, каб iм то тога, то гэнага, дык гэтага дабра прывалакуць.

— Ты-ж знаiш, што я за гарэлкай нi прападаю. А пiракусiць? У цябе-ж кiлбаса добрая, дык давай, — усьмiхнуўся Антось.

Калi Падгайскi нарэзаў пахучай вэнджанай каўбасы, зноў выпiлi й закусвалi. Аграном паволi, паясьняючы пра дыплямацыю, расказаў Дзеркачу пра ўмову Сiкорскi-Майскi, на аснове якое творыцца ў Савецкiм Саюзе польская армiя для змаганьня зь Гiтлеравай Нямеччынай. Ён адказаў на некаторыя Антосевы пытаньнi i ў тых адказах назваў людзей i факты, пра якiя нiяк ня мог ведаць чалавек, што ня слухаў навiнаў з варожага да Нямеччыны боку. I слухаючы агранома, Антось аж зьдзiвiўся, што ён, — дарэчы, як i бальшыня мясцовых, — прост-напраст заглох, часта не разумеў таго цi iншага сьвету, пра якi гаварыў Падгайскi. Ледзь не два гады савецкае акупацыi, бесьперапынная барабанная савецкая прапаганда зрабiла сваё. Чалавек накш думаў. Перакруцiлi, сьвет дном уверх у галаве перакулiлi. Чалавек забыўся як тыя ў вольным сьвеце думаюць, якiмi катэгорыямi разважаюць.

Пасьля Падгайскi завёў Антося ў сваю бiблiятэку. Дзьве сьцяны полак былi застаўлены кнiжкамi, пераважна з аграномii, аж у чатырох мовах. Побач iх вялiкае месца займала клясычная лiтаратура, у арыгiналах i перакладах. Багатай была й сэкцыя ў беларускай мове. Зь нiжняй полкi ў куце Падгайскi адлажыў набок некалькi кнiг. Паказалася маляваная на зялёны колер кардона. Аграном лёгка папхнуў кавалак яе i ў сьцяне паказаўся радыёпрыёмнiк. Гэта быў адзiн з апаратаў фiрмы Тэлефункэн, каторыя Антось некалi бачыў у краме ў Глыбокiм. Але не па ягонай кiшэнi той апарат быў. Падгайскi ўключыў радыё. Пасьля шуму й трэску, — былi гэта, вядома, кароткiя хвалi, — пачуўся стук, як быццам хто дзесьцi лёгка па бочцы стукаў, аж чатыры разы. Гэта паўтарылася яшчэ два разы. Выразны голас папольску аб'явiў: «Тут гаворыць Лёндан. Перадаём апошнiя навiны зь БiБiСi. Учора, у сувязi з апошнiм асьветчаньнем прэзыдэнта Рузвельта, прэм'ер-мiнiстар Чэрчыль заявiў…»

Поделиться:
Популярные книги

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Михалек Дмитрий Владимирович
8. Игрок, забравшийся на вершину
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога