Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

Быў гэта чалавек сярэдняга росту, шчуплы, з вайсковай вытрымкай i крокам, якi вандраваў, вiдаць, шматлiкiмi й далёкiмi дарогамi. Ведаў, добра ведаў Антось гэты крок. Ды ён-жа й сяржантам, цi, як панямецку, фэльдфэбэлем быў. Цi мала мог новабранцаў паганяць. З выгляду яму трэба было саракоўку, дадай цi аднiмi год, — даць. Пад носам разьмясьцiўся цёмны паясок каротка абстрыжаных вусаў, а на дробным твары найбольш рухлiвымi былi вочы. Яны рэдка спынялiся, здаецца, на адным пункце. I выглядала, што рэдка калi на цябе пазiралi, а заўсёды абмiналi твае вочы. Спад чорнае пiлёткi тарчэла

густая чорная грыва валасоў. На гэтым шчуплым, худаватым чалавеку гладка ляжаў добра дапасаваны чорны мундзiр. Вiдаць, што каманданту на добрага краўца пашанцавала. На нагах у яго былi абшытыя скурай, зграбныя, лепшай якасьцi валёнкi, магчыма, што «трафейныя».

У яго жэстах, паваротах i гутарцы вычуваўся аўтарытэт, упэўненасьць у сябе й няведама колькi да гэтага спрычыняўся ў чорнай кабуры Люгер.

— Пан солтыс расказаў мне пра вас, — гаварыў Левандоўскi, спацыруючы. Выцягнуў зь кiшэнi залатую папяросьнiцу, паважна, быццам нешта абмяркоўваючы, выняў папяросу й круцiў яе мiж пальцаў. Пстрыкнуў запальнiчкай i зацягнуўся першым глытком табачнага дыму. — Так, пане, я вас крыху знаю. Вы дэзэртыравалi з польскага войска?

Пытаньне зусiм неспадзяванае. Левандоўскi спынiўся насупраць Антося, а рухлявыя вочы затрымалiся на Дзеркачовай барадзе.

— Нi дызыртыраваў я, — спакойна адказаў Антось. — Проста ў войска нi папаў.

— Гэта як так?

— Падарозе ў войска згубiўся, — тлумачыў дзяцюк.

— Гэта значыць, што вы за Польшчу не хацелi ваяваць, калi вас мабiлiзавалi? Цi-ж ня так?

Цяпер камандант пiльна ўзiраўся ў Антосеў твар. Дзяркач, быццам тое не да яго адносiлася, тупа пазiраў на гэтага чалавека ў чорным, адгадваючы што можа скрывацца ззаду за такiмi пытаньнямi. Ён нiчога не адказаў на апошняе пытаньне й Левандоўскi падыйшоў блiжэй. Ад яго несла адэкалёнам.

Пах скварак i яек квялiў насы. Нiна застаўляла стол пасудай, прынесла хлеб, шыткаваную капусту, агуркi.

— Запрашаю за стол, — зьвярнулася яна да каманданта й солтыса.

Не чакаючы прынукi, Паўлоўскi падсунуўся да краю стала, Левандоўскi зiрнуў на недакурак у руцэ, падыйшоў да печы i ўкiнуў яго ў прысак, а пасьля ўсеўся ля стала пад абразамi. Антось адразу прапанаваў выпiць. Запрашаць два разы ня трэба было. Левандоўскi пiў нагбом, нават ня моршчачыся для чужога вока. Самагонку пахвалiў, але ня пытаўся чыей была прадукцыi. Надзiва маўклiва трымаўся Паўлоўскi, што здалося Антосю крыху нязвычайным.

— Дык ня хочаце мне сказаць? — зноў спытаў Антося камандант. Ён са смакам жваў уложаную ў рот вялiкую скварку й напхаў туды шыткаванае капусты. Вочкi бегалi па вянках цыбулi на жэрдках пад столяй, папрыгожа засланым, iз стосам падушак, саматканым дываном ложку ды па Нiнiных грудзёх. Гаспадыня якраз да стала прысела.

— Што сказаць? — няўцямна перапытаў Антось.

— Цi вы хацелi, цi не хацелi за Польшчу ваяваць?

Небясьпека. Спрабуй адгадай куды гэты няведамы чалавек вядзе. Цi спрыяе ён больш Немцам, цi польскаму падпольлю? Трэба будзе Падгайскага й Паўлоўскага распытацца. «Чэрцi, чаму мяне да гэтага часу не паiнфармавалi?» — злавiў сябе ў думках Антось. — «А гэты во кручкi закiдаiць, злавiць мяне стараецца».

— Я думаю,

што пан камiндант ужо ад солтыса пра гэта знаiць, асьцярожна адказаў Дзяркач.

Левандоўскi трымаў у руках усе карты. Пра Антося быў нядрэнна паiнфармаваны, а Дзяркач чуўся, быццам у тупiку. I вiнавацiць некага было. Да агранома трэба было даўно схадзiць, распытаць i разьведаць хто, што й дзе робiць. Нядбайла, у Нiнiных абдымках пра сьвет забыўся. Гэта ня зусiм так. Але рэальнасьць у чорным мундзiры за ягоным сталом сядзела, яго самагонку пiла й намагалася ў нейкую, няведамую яшчэ, пастку загнаць. Цьфу, чорт лазаты!

— Так, ня скрыўлю душой, пане Дзяркач. Пан Паўлоўскi казаў мне пра факт, а ня прычыны. Дык можа вы дапоўнiце?

— А калi не? — упёрся зрокам у чорныя вусiкi Антось.

На шчацэ побач вусiкаў ледзь зьявiлася зморшчына, магчыма адзнака нецярплiвасьцi. Камандант напорна ўзiраўся ў Антося, але сам выдатна маскаваўся, бо з твару ягонага цяжка было дагадацца пра думкi. Пустая маска бянтэжыла.

— Я вам магу загадаць, — ледзь усьмiхнуўся начальнiк.

Антось трымаўся спакойна. Ударыўшы яго па плячы, камандант разрагатаўся.

— Ня бойся, пане Дзяркач, жартую. От спалохаўся. Завiталi-ж мы да свайго чалавека, праўда цi не, пан солтыс? Пасядзець, пагаманiць, ну й пазнаёмiцца. Цi-ж гэта, пане Дзяркач, дрэнная рэч, калi сам камандант палiцыi вам гонар робiць, у хату загляне?

Голас быццам сяброўскi, але напружаны. Асьцярожна!

— А гэта-ж нам гонар зрабiлi, праўду кажаце, пан камiндант, — сказала Нiна проста й натуральна, пагасьцiннаму. Левандоўскi ўсьмiхнуўся да яе.

— От бачыце, пане Дзяркач, i вашая панi са мной згаджаецца. Асьцярожнасьць — залатая рэч, — прадаўжаў Левандоўскi. — Бачу, што цяжка за язык вас пацягнуць, лiшняга слова ня скажаце. I цяпер у гэты момант вы пэўне абмяркоўваеце прычыну, чаму мы да вас заглянулi… Няпраўда?

Камандант спынiўся, роўна й напорна глядзеў Антосю ў вочы. У тым позiрку было нешта няпрыемнае, халоднае, як коўзкi рух гадзюкi. Гэтак вось, бязь нiякае эмоцыi, звычайна разглядаецца нейкую рэч, няжывы аб'ект.

На дварэ зазьвiнеў ланцуг i завiшчэў Ромак. Цi ня пах скваркi квялiў ягоны нос.

— Нiна, ты Ромку сягоньнiка кармiла?

— Ага, ранiцай.

— Дык чаго ён вiшчыць?

— Можа пабегаць прырупiла?

— Iдзi во, кiнь яму якую бульбiну цi кавалак хлеба.

— Ладнага сабаку маеце. Як завуць? — спытаў Левандоўскi пасьля таго як Нiна выйшла.

— Ромак.

Камандант пазiраў на Дзеркача, спадзяючыся пачуць пра «ладнага сабаку» больш, але Антось маўчаў.

— А чаму ты сягоньня вады ў рот набраў? — зьвярнуўся Дзяркач да «дзiравага шляхцiца».

Нiна вярнулася ў хату й прысела каля стала.

— Набраў, цi нi набраў, - пачаў Паўлоўскi, — а калi мне трэба дык нiхто мяне на дробную манету нi разьменiць, сам знаiш. От быў у мястэчку, пан камiндант захацеў праехацца, ну от i да цябе заехалiся.

Было ўсё гэта сказана зь вялiкай натуральнасьцю й самаўпэўненасьцю. А яшчэ важней тое, чаго «дзiравы шляхцiц» не сказаў. Напрошвалася галоўнае i асноўнае пытаньне, на якое, памяркаваўшы, Антось не адважыўся. Лепш памаўчаць, пачакаць.

Поделиться:
Популярные книги

Купидон с топором

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.67
рейтинг книги
Купидон с топором

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Путь Шамана. Шаг 1: Начало

Маханенко Василий Михайлович
1. Мир Барлионы
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
9.42
рейтинг книги
Путь Шамана. Шаг 1: Начало

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Под знаменем пророчества

Зыков Виталий Валерьевич
3. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.51
рейтинг книги
Под знаменем пророчества