Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

Вясковых актывiстаў? Пятрусь пачаў перабiраць у думках людзей i гэтта ў тупiк залез. Якiх гэта актывiстаў? «Пра Лявона хадзiлi весткi, што ў лес зыйшоў, цi што… Канец згубiўся… Цi старыя Шпунты чаго не даказваюць? Цяперака во, нейкую ўладу маючы, трэба да iх забегчыся, распытацца. Скажуць, нi скажуць, а за язык пацягнуць можна. Павалiцкi Хвёдар як у ваду кануў. Ходзяць слухi, што з разьбiткаў Чырвонай армii й мясцовых падонкаў нейкая партызанка арганiзуецца. Чорт iх знаiць, разьбярыся тут дзе праўда, а дзе плёткi. А калi ў тым зерне праўды ёсьць, дык такiя галадранцы, як Лявон Шпунт i Павалiцкi Хвёдар пэўне-ж туды пацягнуцца. I чаму iх, гадаў, у свой час ня прыхлопалi?

Цяпер-жа, калi генэрал Сiкорскi iз Сталiным дагаворацца, дык iз гэтай брыдой, далiбог, трэба будзе працаваць разам. Камiчная сiтуацыя! Цьфу!»

Пятруся Паўлоўскага ногi больш энэргiчна па пакоi заварушылiся. Часта пазiраў на «непакаляную» але думкi ягоныя былi дзесь далёка, на вярхох. «Як яны, чэрцi, там хiтраць, — думаў. — А тут на нiзе ведай куды й як павярнуць. Але-ж… Ягонае заданьне перадусiм сьлядзiць, быць вушамi й вачмi Рэчыпаспалiтай, iнфармацыю наверх падаваць. Лiквiдаваць, у выпадку патрэбы, будуць нямецкiмi рукамi… А Немцы, чэрцi, доўга нi цацкаюцца. Данос ёсьць, што камунiст? Цап яго, бабах! — i чалавека няма. Ну а данос такi зьляпiць дзiцячая забаўка. Учора адзiн пан пра гэта расказваў. Ён яшчэ з польскiх часоў судовыя сьпiскi й некаторыя акты захаваў. Для нагоды, — кажа, судовыя дакуманты прадставiць можна. За што судзiлi? За камунiзм. А для Немцаў камунiзм гэта тое, што для гiшпанскага быка чырвоная шмата. Як проста й хiтра!»

Солтыс спынiўся ля замурзанага вакна. Над могiльнiкам расьсеялася iмжака й выразьней паказалiся ў абдымках сястрыцы сосны. Чарка настойкi апэтыт нарадзiла. Учора мала пiў. Мiж тых паноў ня зусiм удома адчуваўся, хоць i рэкамэндаваў яго Бжончэк, цяпер гэр Бронхэр, з самага верху значыцца. З тымi людзьмi блiжэй зьнюхацца трэба. Тымчасам… Ага, актывiстаў сачыць.

Перад солтысам паўстаў звычайна паўстрыманы, загадкавы, на язык войстры Антось Дзяркач. З гэтым дзяцюком нiколi надта блiзкiх адносiнаў не ўдалося наладзiць. I не ягоная-ж, Паўлоўскага, гэтта вiна. Вось Дзеркача на воку трымаць трэба. Ад польскае армii ўцёк i ад бальшавiкоў ледзь не з таго сьвету вярнуўся. Хiтранькая цаца. Слова лiшняга зь яго ня выцягнеш. Да Бураковай Нiны прылiзаўся. Вось пра гэтага трэба пранюхаць. Пакуль Немцы якiмi паперкамi заваляць, трэба многа пра каго й шмат чаго праведаць.

Ад такой канкрэтнай думкi Паўлоўскаму аж на сэрцы палягчэла. Ня схiльны быў да вялiкiх роздумаў. Згадалася тая абшмуляная, некалi за польскiх часоў аж па бакох працёртая «тэчка» й зухаваты, фанабэрысты капялюш. Гэныя атрыбуты калiшняга мясцовага аўтарытэту дзесьцi ў клецi, на дне жончынага пасажнага куфра ляжалi. Трэба паглядзець, можа чэрцi мышы дабралiся, цi моль якая. Спатрэбяцца яны, цi не?

Пры гэткiх думках Паўлоўскi ўзяў зь цьвiка ўжо засаленую, як казалi «абнародаваную» савецкую кепку, каторую зацягаў пры нядаўняй уладзе, калi наўмысна апусьцiўся, незаўважным стараўся быць, нiзкага профiлю трымаўся, на вочы людзям мясцовым рэдка паказваўся, каля гаспадаркi бэрсаўся, розныя «кулi» й «налогi» цягаў.

Нацiснуў кепку на лоб. Скрыпнулi дзьверы. На дварэ праз васеньнюю iмжаку намагалася выглянуць сонца. Весялей, здавалася, дзерлi глоткi на чубе Архiпа празяблыя вароны. З будкi выскачыў Мурза, кiнуўся Паўлоўскаму на жывот. Гаспадар пагладзiў сабаку. Пастаяўшы на ганку, памяркаваўшы, Паўлоўскi наважыў заглянуць да Зянькевiча. У лекара, як заўсёды, ня спынялася чарга нямоглых. А разам зь iмi плылi ў хату й навакольныя навiны. Калi ў каго, дык у дзядзькi Зянькевiча можна масу чаго даведацца.

14

Сьцюдзёнае, валавянымi хмарамi засланае, неба як мага хавала дзесь

на паўднёвай акраiне Гаравацкай пушчы зьняможанае сонца. Сыпала дробнай белай пацярухай, а тонкi лёд намагаўся пакрыць разводзьдзе на лугах. Зазiмак выпрабоўваў сiлы. З усходу дзьмухаў пранiзьлiвы золкi вецер.

У гэткае надвор'е гаспадара знойдзеш пры познай малацьбе ў гумне, пры мялiцы зь лёнам або iншай хатняй працы. Трэба-ж абставiць кулямi саломы, каб ня ўлез зiмою ў хату нягоднiк вецер, — драўляныя сьцены хаты, абсыпаць кастрай нiз, пазатыкаць дзiркi ў падстрэшшах хлявоў, даць новы насьцвiл саломы для статку, упарадкаваць гаспадарскае земляробнае знарадзьдзе дый цi мала яшчэ чаго.

Жорны пайшлi ў рух незадоўга пасьля бальшавiцкага «вызваленьня» й выглядала, што ня будзе iм супыну. Млыны, некалi адабраныя бальшавiкамi ад сваiх уласьнiкаў, пераважна Жыдоў, цяпер апынулiся ў руках новага акупанта, якому селянiн ня зусiм давяраў. Рызыкоўным стаўся i давоз на млын зярна. Як нiколi раней, селянiн палягаў на сваю кемлiвасьць i прымiтыўныя прылады працы.

Амаль парвалася гандлёвая сувязь iз горадам. Жыдоў з Гацяў выгналi ў Глыбокае й прыйходзiлi весткi, што ўсiх глыбоцкiх i вакольных Жыдоў паселяць у аднэй часьцi места, якое будзе называцца «гетта», каб выпаласкаць рэшткi золата цi iншых каштоўнасьцяў.

Адсутнасьць прадуктаў першае патрэбы, перадусiм солi, цукру й нафты, хоць надта-ж дакучлiвая, ня была неперамагальнай. Чаго добрага, на бяду чалавек мог абыйсьцiся й бяз гэтага. А праныры рабiлi абмен тавараў на чорным рынку, за якiм акупант, заняты ваеннымi справамi, ня меў часу сачыць. На паўдзённым баку Гацяў, ля двух адножных чыгуначных шляхоў людзi знайшлi ўкопаныя ў зямлю цыстэрны, напоўненыя неачышчанай чорнай нафтай. Паспрабавалi палiць у лямпах. Капцiла надта, але гарэла. Асаблiва хутка згараў прасякнуты смалой кнот. Дый гэтаму далi раду. Пакуль агледзiўся акупант, мясцовыя сяляне бочкамi й вёдрамi выцягалi тую чорную нафту й толькi таму доўгiмi васеньнiмi вечарамi па вясковых хатах гарэлi лямпы.

У гэну суботу, абложаная алавянымi хмарамi, прыцярушаная сыпкай халоднай маннай вёска Лiтоўцы жыла гукам жорнаў, стукам набiльнiц на кроснах, вурчэньнем калаўротаў. Вёска ведала, так як i ўсе навакольныя вёскi, што й сяньня могуць зь мястэчка зьявiцца людзi, прывалачы якiясьцi транты-абноскi на харчы мянаць. I можа ня так з разьлiку, як зь лiтасьцi, не галадаць-жа тым у горадзе! — лiтоўскiя зробяць зь iмi якiсь «гяшэфт» i далей будуць прадаўжаць прасьцi, ткаць, малоць, малацiць, мяць, каб на нiкога iншага не спадзявацца, каб незалежнымi быць.

Гандляроў з трантамi спадзявалiся, як калiсьцi таго аднавокага Жыда iз надта скрыпучым i доўгiм возам, што за рызьзё жанчынам iголькi, мыла, гузiкi, стужкi й хусткi сулiў. Але нiколi не чакалi такiх наведвальнiкаў, што наблiжалiся з Гаравацкае пушчы, ды ў такой колькасьцi.

Цi мала чаго бачыў лiтоўскi гасьцiнец! Калi пайсьцi далёка назад, дык бадай цi ня ўсе ваякi, што за гэту зямлю змагалiся, — пераможцы й пераможаныя, — гэтта праходзiлi-валачылiся. У пазьнейшыя часы маскоўскi штык у далёкую й зьненавiджаную Сiбiр сыноў гэтае забранае зянлi тут гнаў… Дзiва няма, што такую прошласьць за сабой меўшы, нiчым, здавалася, таго гасьцiнцу ня зьдзiвiш. Кагадзе «вызвольнiкi» бравурна й фанабэрыста з крыкам «да здравствует» на захад iмчалiся. Пазьней заходнiя «вызвольнiкi» дзесьцi верхам прагудзелi-праляцелi, а гэтта адно сьцiплая колькасьць машын праехала. Падбiтыя шыпамi боты нямецкiх жаўнераў зямлi гасьцiнцу бадай не дакраналiся. Але цi спадзяваўся, калi-б споадзявацца мог, гасьцiнец такога, што нахлынула на яго ў тую сыботу?

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Proxy bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Proxy bellum

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Имя нам Легион. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 1

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств