Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

— Давай, пойдзем паглядзiм што ў школе робiцца, — прапанаваў Янук.

Iшлi побач чыгунак. Гар i дым ад разьбiтых вагонаў i таго складу, што яшчэ тлелi, нiкiм нятушаныя, трывожыў насы. Лёгкi вецер забаўляўся пер'ем, то разьмятаў яго, падкiдаў уверх, то зьбiраў у кучы мiж рэек, шпалаў i адхонаў. Нехта знайшоў вагон, у якiм былi «пух i пер'е дзяржаве». Што не змаглi вынясьцi, тое растрыбушылi, на вецер параськiдалi.

На абочыне стаяў даўгi лянцуг плятформаў, наладаваных прыгожым бярозавым i хваёмым бярвеньнем. Некалi-ж было яно, пэўне, прызначанае ў «саюзную Гiрманiю». Цяпер тая вялiкая «саюзьнiца» з грукатам i трэскам сюды

ўварвалася, ня было куды сьпяшыць. На першакляснае дрэва — выдатны будаўляны матар'ял, паглядаў не адзiн селянiн, мяркуючы, цi не магло-б яно трапiць у ягоную гаспадарку на зруб новае хаты цi гумна. Шкада! Сам ня хопiш, на плячох дамоў не завалачэш, талаку гукаць трэба. А хто мог сабраць яе за кароткi час «бiларускай улады», калi кажны сам сабе, хоць маленькi кавалачак, хоць макулiнку але ў сваё логава цягнуў? А каб дружна ўзялася група мужчын дзесяць з каляскамi, можа было-б усё бярвеньне вывезьцi. Позна. Трапiць у рукi «саюзьнiкаў».

Ля двухпавярховай школы панаваў вялiкi рух. З паўдзённага боку вялiкага двору стаялi грузавыя вайсковыя аўтамашыны. Побач, каля трысьцену, дзе складалi школьныя дровы й вугаль, дымiла круглая палявая кухня, ля якой завiхалiся кухары. З аўтамашынаў жаўнеры ўносiлi ў школу свае рэчы. Чуваць былi крыкi каманды ў незразумелай мове. Ля брамы плоту, iз стрэльбай на правым плячы i ў шлёме, хадзiў роўным крокам вартавы.

Узыйшоўшы на пераезд, юнакi спынiлiся. Яны спасьцераглi вартавых i мiж вагонаў на станцыi. «Бiларуская ўлада» скончылася.

— Што рабiць? Падойдзем блiжэй? — пытаўся Стась Янука.

— Чорт iх знаiць… страшна неяк.

Местачковыя жыхары групамi зьбiралiся ля хатаў, дзялiлiся апошнiмi навiнамi. I ў галасох, i на тварах — спадзяваньне на лепшае. Упэўненасьць, што ня будзе горшым за тое, што адыйшло.

На ўзгорку ля Слабады, кiлямэтры на два адлеглай, дзе апошнiмi часамi рукамi зьняволеных бальшавiкi будавалi лётнiшча, чуўся няспынны гул. З грукатлiвым гудам прапелераў прызямлялiся там тоўстабрухiя транспартныя самалёты, зусiм непадобныя да тых, сярэбраных, што кагадзе бамбiлi станцыю.

— Ты глянь, ай-яй-яй, колькi iрапланаў! — захапляўся Стась.

— Вiджу, не сьляпы-ж я!

Самалёты рабiлi над лётнiшчам круг i сядалi. Хлопцы спрабавалi iх лiчыць, але наглядаючы й за тым, што робiцца навокал, неўзабаве зьбiлiся з тропу.

4

Некалi на клецi Ўладзiмера Пятуха гаспадарылi плякаты з напiсамi «да здравствует». Перад камэдыяй, якую называлi выбарамi, панаваў гэтта васпаваты ледзянавокi Грузiн. Iншым разам на зьмену прыходзiлi плякаты на тэму «сустрэнем» i «перавыканаем».

А ў гэны лiпеньскi дзень зь Пятуховай сьцяны загаварылi новыя «вызвольнiкi». Аграмадзiна-ваяка Вэрмахту, з аўтаматам у руцэ, вялiзны бот з шыпамi на падэшве. А спад таго боту, з жахам у вачох, што вялiчынёў па яблыку, быццам пацукi ўцякаюць ува ўсе бакi Жыды ў форме НКВД. А зьверху вялiкi напiс:

ПАНЕСЛАСЯ ЖЫДА-БАЛЬШАВIЦКАЯ ХЭЎРА I БОЛЬШ НЯ ВЕРНЕЦЦА!

Аўтары плякату надта ўдала й пераконлiва спалучылi асноўныя прапагандовыя элемэнты: магутную й непераможную сiлу ў васобе нямецкага жаўнера й нiкчэмнасьць паразiтнае бальшавiцкае ўлады ў фiгурах зьдзеклiвых пацукоў з НКВД. Дый галоўнае: усё гэта ўцякло-«панеслася й больш ня вернецца». Цешцеся, яшчэ раз вызваленыя, з радасьцю пазiрайце ў сьветлую будучыню. Запомнiце, што што ворагамi

вашымi былi жыдкi з НКВД. Спалучэньне «жыдкоў-пацукоў» зь ненавiсным народу рэжымам рабiла выдатны эфэкт.

Зiрнiце яшчэ раз, «новавызваленыя». Вось ён — новы валадарны апякун, з аўтаматам у руках, грозныя, помстай поўныя вочы пад нiзклiм казырком шлёму, сьцiснутыя вусны. Вялiзны бот топча пацукоў «жыда-бальшавiцкае хэўры». Непераможны ваяка «новай Эўропы», каваль i гаспадар «новага парадку».

Суседнi плякат, з малюнкамi сакавiта-ўраджайнага поля, гарэзьлiвым вiльчыкам на чубку страхi гумна й прывабнай хатай побач — iдылiя-мара кажнага селянiна — гаварыў яшчэ больш важнае:

БЕЛАРУСЫ! ВАС ЧАКАЕ ЗЯМЛЯ!

Скупыя напiсы й вялiкi зьмест: магутны й шляхотны «вызвольнiк», «жыда-бальшавiцкая хэўра», што больш ня вернецца; руплiвага гаспадара чакае «зямля абяцаная». Што больш магло прыяць людзям, якiя ў роспачы некалi казалi: «нiхай лепi сам чорт пануiць, абы ня гэтая брыда»?

Унiзе пад гэнымi плякатамi вiсела трэцяя, меншая паперка, задрукаваная выразнымi лiтарамi. Пасярод яе ўверсе, раскiнуўшы шырака выстылiзаваныя крыльлi, арол трымаў свастыку ў кiпцюрох. I загаловак: «Паведамленьнi Галоўнае Каманды Нямецкiх Збройных Сiлаў». Гэтта даволi шырака расьпiсвалася дзе й што зрабiлi Гiтлеравы бамбавозы, ганчакi й зьнiшчальнiкi, якiя гарады й землi заняла армiя. Посьпехi, вiдаць, былi вялiзарныя. Надзiвiцца весткам з фронту не маглi лiтоўскiя сяляне. А пад нiзом гэнага паведамленьня нейчая рука лацiнскiмi лiтарамi «Москаў капут!» напiсала.

Гэна першае аблiчча «новага парадку», што цяпер Пятухову клець аздабляла, прывёз учора з Глыбокага заўсёды да ўсяго дападлiвы iз сваiм гнядым конiкам рыжавусы Захарук.

— Алi-ж i добра Немiц гэтта бальшавiкоў адчыканiў! Ха-ха-ха! — рагатаў Уладзiмер Пятух. — Ты глянь, якiя пiрапуджаныя морды! От i драла даюць!

— I пабiларуску во ўсё! Знаiць, каб яго халера!

— Ну як-жа яму нi знаць… Кажуць-жа, што Бiларусам цяперака нейкую ўладу дадуць.

— Ого?

— Дадуць, як гэныя далi, адно рот разяўляй.

— Ну а паглядзi што унь пiшуць: Бiларусы, вас чакае зямля. От як!

— Ага, чакаiць. Тры мэтры на паўтара на кожнага!

— Эх ты, разумнiк гэткi!

Асноўная ўвага на Захаруку трымаклася. Сядзеў ён, прыгорбiўшыся, на лаве, пугаўём пясок мiж каравых босых ног тачыў. Паволi, дрыжачым голасам гаварыў:

— У Бярэзьвiцкай цюрме надта-ж многа нашага народу яны, нячысьцiкi, зглумiлi. Немiц кажыць, што гэта Жыды з НКВД так мардавалi, пiрад тым значыцца, як уцiкаць мелi. А гэта яны ў быўшым манастыры наш народ дзiржалi. От гэта я на свае вочы вiдзiў, што многа закатаваных ляжыць. А расказваюць, што надта-ж зьдзеквалiся зь людцаў бедных — вешалi, насы абразалi, вочы выкалвалi, бабам грудзi выразалi, жываты паролi, каб iм, баньдзюгам, на тым сьвеце так давялося!

— Ах, Матка Боская, людцы бедныя!

— Яны, сукiны сыны, нiкаторых так зьнявечылi, што родныя свае нi пазнаюць… Божа мой, як паглядзеў я! Нашто ўжо жывот у мяне крэпкi, а чаго кiшкi ня вывернула. А людзей мора, усе сваiх шукаюць!

— Ты, дзядзька, кажаш, што гэта нашыя людзi. А хто яны?

Звычайна вясёлы й жартаўлiвы Захарук цяпер абмiнаў сканцэнтраваныя на iм зрок сабраных, быццам сам вiноўнiкам тых злачынстваў быў. На чэрствым сялянскiм твары цень жаху гаспадарыў. Дрыжэлi вусны. Забыўся, што пагасла ў пальцах самакрутка.

Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Провинциал. Книга 4

Лопарев Игорь Викторович
4. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 4

Возвращение Безумного Бога 4

Тесленок Кирилл Геннадьевич
4. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 4

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон