Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

Нiна пачала хлiпаць, але сухiмi асталiся змораныя вочы. Жанчыны пасьпяшылi iз спагадай. Навокал сяляне параскладалi харчы, узялiся есьцi. Угашчалi Антося й Нiну, зьявiлася навет самагонка. Радасьць зь вяртаньня Антося й Нiны была стрыманая. Думкi забягалi наперад, да няпэўнага й цьмянага заўтра.

6

Залiзваньне ранаў узяло часу. Антось Дзяркач трымаўся дому, бацьком ня скардзiўся, хоць часамi дакучалi болi ў сярэдзiне. Дражнiла яго пераборлiвая ласкавасьць мацi. Жанчына,

што выплакала вочы падчас бяссоных ночаў, даглядала цяпер сына, як дзiця кволае. Яна яму то скварку, то яечка, то кавалак мяса лiшнi.

— Пiрастань, матка, давай во бацьку, а я ўжо й так ачуняў, адмаўляўсдя Антось.

— Еш, сынок, нi глядзi, трэба табе якнайскарэй на ногi стануць. Жарцiкi во, як быццам з таго сьвету вярнуўся. Веры нi дала, нi пазнала, гэтак во, нячыстая сiла, заходалi.

З гэткiмi словамi падсоўвала яшчэ больш емiны. Антось пра кашмары ў беразьвецкай турме неахвотна гаварыў. Сам пагоднага характару, не хацеў азмрочваць бацьком настрою.

— Пазьдзеквалiся, кажаш? — пытаўся бацька. — Моцна бiлi?

— Ага, тата, бiлi, крэпка бiлi.

— За што гэта?

— Ат, тата, пiрастанем. Нi люблю ўспамiнаць.

— Ну што-ж… Ня хочаш, за язык нi пацягну.

Антось маўчаў i думаў. Наглядзеўся зьверства, наслухаўся ад людзей. Крыху ачарсьцьвеў. Дый навошта раны вярэдзiць?

— Дзе Лявон Шпунт? Ня чуў? — спытаў бацьку.

— Чорт яго знаiць, ня вiдзiў. Алi во калi гэта, цi нi пазаўчорака Васiль Якубаў казаў, што каля дому яго вiдзiў. На сяло нi паказваецца. А навошта ён табе?

— Як ты думаеш? — зiрнуў сын уважна бацьку ў вочы.

— Ты скажы.

Доўгае маўчаньне.

— Хачу распытацца, як на мяне й на другiх даносы рабiў. А калi нi захочыць расказаць то я на яго загагулiну знайду, язык разьвяжу.

У Антосевых вачох загарэўся благi агонь.

— Глядзi сам, сынок. Але нашто табе? Нiхай-бы яго Немiц прыбраў. Табе можа лепi цiха сядзець…

Антось доўга думаў. Раптоўна падняў вочы й зiрнуў бацьку проста ў твар

— Цягалi адныя й другiя, ледзь вырваўся. А гэтыя што, думаеш? Немiц, ён нас так i нi зачэпiць? Вайной? Кiнь ты, бацька. I нi агледзiшся, як нейкая трасца гоп! i на сьпiну. Ня вiдзiш, што робiцца, нi кумекаеш?

— Дык што-ж рабiць будзiш?

Антось памарудзiў з адказам.

— Нi знаю, тата, можа скора што праясьнiцца. Алi знаю, што пасядзець нi дадуць.

Дзяцюк скрыпнуў дзьвярмi й выйшаў на двор. Ля Бураковай хаты радасна цяўкаў Ромка. Антось спасьцярог жаночую хустку ля тыну. Нiна пастаяла ля сабакi, мусiць нешта есьцi дала ды накiравалася ў вагарод. Антось рушыў у тым кiрунку. Ад супольнага падарожжа «з таго сьвету» часта пра яе думаў. Жанчыну трымаў на воку й раней, — дарэчы, як i ўсе дзяцюкi ў вёсцы, — але з натуры быў больш прывык ля старэйшых дзевак ацiрацца, замужнiх мiнаў, хоць, як мяркаваў, у Нiны й раней нядрэнныя вiдокi меў.

— Ай, Антоська, мой саколiк, а я толькi во пра цябе думала, распрамянiлася Нiна, пабачыўшы яго. Стаяла з матыкай

мiж радоў морквы.

— Якi я табе саколiк? А што ты пра мяне думала? — усьмiхнуўся Антось.

— Як гэта што? Ты-ж мой збавiцель. Пра каго-ж, калi нi пра цябе мела думаць?

Яна папаўнела й паправiлася. Праўда, гэта ня быў той калiшнi прывабна-бесклапотны твар. У вачох з дробнымi зморшчынкамi навокал загнязьдзiлася цьвёрдасьць. Адылi працэс аздараўленьня пачаўся. Яго пазнаць можна было ў выглядзе, рухах i гутарцы.

— Ну як нага?

— Ды што нага… Дзякуй Богу, магла-б з табой ужо й польку топнуць.

Зiрнула на яго вачмi ласкай перапоўненымi. I здалося дзяцюку, што там больш, чымся ласку пабачыў.

— Ну пра гэтае топнуць дык цяперака рана гаварыць. Нi да топаньня цяперака.

Нiна нiчога не адказала. Узялася матыкаваць густое зельле ў чорнай мягкай глебе, якую добра ўчора вымачыў дождж. На абшырным кавалку адно палова была выпалата.

— Трэба во паганяць, ато саўсiм трава заглушыць.

— Алi-ж i насадзiлi яны тут вам, — сказаў Антось.

— Толькi нi нам. Сабе каўхоз залажылi. А нас, Антоська-саколiк, недзiка ў Сiбiр на дзiкiя ягады вязьлi. Ну алi выйшла, што й гэтага iм фiгу… Брунiсьчына Мальвiна ўчорака прыбягала. Дасi, кажа, Нiна, нам гароднiны, нашы-ж дзеўкi гэттака крукам цэлую вясну пацелi. Чуеш? Чаму на сваiм, кажу, твае дзеўкi нi садзiлi? Такая ўласьць, кажыць, была. А што-ж, кажу, цябе ўласьць сiлай сюды цягнула? Дык яна тады мне: — зiмля твая, алi работа наша. Дасi й нам гароднiны. Уцiкай, кажу, сучка, з майго! Бяжы, кажу, да тэй уласьцi, што людзей загадала абiраць i забiваць, нiхай яна табе дасьць, ад яе, кажу, спаганяй. Ды як сыкнула я на яе, дык от лататы дала!

Матыка спынiлася. Жанчына зiрнула глыбака ў Антосевы вочы.

— Алi што гэта я пра сваё бубню? Скажы, Антоська, што рабiцьмеш?

Антось пазiраў на поўныя грудзi пад тонкай летняй блюзкай, на круглыя, як памайстэрску адточаныя й загарэлыя рукi й ногi, ды на зусiм умеру поўныя ды пэўне-ж мяккiя вусны, роўны носiк.

— Жыць буду, от што. Дзевак буду любiць, зямью араць, сеяць, касiць, малацiць. I яшчо што? Ага, буду спаць i есьцi, i чыстым паветрам дыхаць.

— Алi-ж ты жартаўнiк, — усьмiхнулася жанчына, таўхануўшы яго лёганька пад бок. — Цi ты калi сур'ёзна зь кiм гаворыш?

— Але-ж, гавару. Знаеш вунь колькi сур'ёзнага ўнас было падарозе.

— Ну я не пра тое. Таго лепi нi ўспамiнаць. Я пра заўтра. Я пра цябе й мяне, i…

— Нiначка, знаеш што? — Ён зацяўся, а тады яно само вырвалася. — Знаеш, я цябе люблю… Ты… Ты надта-ж пекная й мiлая, i я таксама пра цябе думаў… Але…

— Любiш Антоська? А мой-жа ты саколiк!

Жанчына ўмiг распрамянiлася, налiлася жыцьцём. Антось даўно ня бачыў яе такою. Зварухнулася, быццам каб прытулiцца да яго ў абдымку. Антось спасьцярог гэта выразна, але нейкая насьцярожанасьць стрымала яе. Азiрнулася. Магчыма, што высьцерагалася ў агародзе.

Поделиться:
Популярные книги

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Игра топа

Вяч Павел
1. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
6.86
рейтинг книги
Игра топа