Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:
Падгайскi налiваў гарэлку, а Антось задумаўся. Аграном назваў яго наiўным. А ён-жа думаў, што меў ненайгоршую галаву на плячох.
— Ну, знаеш Кастусь, з гэтымi Палякамi ты мяне ў тупiк паставiў. Чакай, абажджы… Няўжо-ж ты думаiш, што яны маглi-б разам зь Немцам пайсьцi, каб нас iзноў душыць? Страшна падумаць…
— Яно-ж сабе страшна, але падумаць трэба. Бо калi мы нi падумаем, Антось, дык хто будзiць за нас думаць? Праўда? Я табе зараз раскажу чаму я так мяркую, што можа здарыцца. Але раней прыпомню табе вось што: ты ведаеш, што я звычайна негаваркi, язык за зубамi ўмею дзiржаць. Праўда?
— А як-жа…
— Але
— Ды не, нi саўсiм.
— Я заўсягды стараюся бяду прадбачыць. Гляджу на самыя чорныя колеры, рыхтуюся да найгоршага. От што мне памагаiць. Усё гэта, вiдзiш, што я меў, пакуль гэтыя нячысьцiкi, бальшавiкi, прыйшлi ды забралi, я здабыў цяжкай працай i навукай. А гэта таму, што на нiкога нi спадзяваўся. От, Антось… Каб нi расьцягваць, скажу табе проста, што трэба прадугледзiць самае горшае й цяпер, дый асаблiва цяпер. Я прыслухоўваюся што Палякi мiж сабой сюсюкаюць i пшэкаюць… Знаеш, ацiраюцца тутака каля мяне… Ну, ведаеш, свой, местачковы ну й гэтак далей. Вось-жа й чую сёе-тое. Скажу табе проста: ужо Палякi думаюць як прыспасобiцца, каб неяк уладу ў свае рукi пры Немцах узяць. Вядома, яны асьцярожна, бо ваенная ўлада яшчэ тут. Але паночкi ўжо адзiн аднаму на вуха, як, маўляў, уладзiцца, каб цэлымi быць дый сякую-такую ўладу мець. А ты падумай, ну, прашу цябе, падумай, што добрага для нас, калi паляч'ё тутака над намi верх возьмiць, га?
— Вядома што будзiць…
— Во, во, вядома, а як-жа. I ты знаеш, што трэба толька, каб мiж iх адзiн цi другi адважны ды з галавой найшоўся, сказаў, павёў, як яны ўсе на падтрымку яму. Што-ж, нi праўда?
— Праўда, мы iх знаем.
— От, Антось, чаго я баюся. Нашыя людзi, ведаеш, спакойныя, асьцярожныя, даўно пры ўладзе ня былi. Пакуль яны куды, дык гэтыя ўжо пазалазяць. Ну, скажам, Немiц будзiць палiцыю арганiзоўваць, на дапамогу сабе. Ну й пазалазяць туды Палякi… Значыцца яны будуць мець у сваiх руках стрэльбы. Ну й вядома, нi над Немцам-жа яны будуць начальнiкамi, а над намi…
— Гэта як ты, Кастусь, кажаш, так яно можыць i быць…
— А чаму-ж не? Знаеш, я ня ведаю i ты ня ведаеш, як яно запраўды будзiць, але-ж мы Палякаў знаем. Трэба прыглядацца, дзiржаць кантакт мiж сабой, каб у выпадку чаго адпор даць. Як ты думаеш?
— Табе, братка, вiдней. Я спадзяюся, што калi што важнае будзiць дык мне пiрадасi, каб мы сабе памагалi. Добра?
— А як-жа. Так мы i ўмовiмся. Ну дык на здароўе.
Выпiлi па трэцяй чарцы.
— А во, — сказаў Кастусь, — чуць нi забыўся, у мяне два вараныя яйкi ёсьць. Хочаш? Добра закусiць.
Ён падаў iх з шафы на стол. Антось узяў адно, пачаў абiраць.
— А што з Жыдамi будзiць, ты чуў? — спытаў гаспадара.
— Немцы ўсё кажуць, што «юдэ капут». Ну але як яны й што будуць рабiць, дык гэта ўвiдзiм. Цяперака нашыя мясцовыя бедныя жыдкi сiдзяць, як мышы пад мятлой. Надта-ж баяцца. Багацейшыя паўцякалi. Ад палячкоў чую, што ў Польшчы Немiц Жыдоў у «гетто» пазаганяў.
— Як гэта ты сказаў? Гет…
— Гетто. Гэта нямецкае слова. Як-бы па-нашаму сказаць — загарадзь; замкнутая цi адгароджаная часьць гораду цi мястэчка. Тамака зьбяруць усiх Жыдоў i дзiржаць пад вартай iх. Ганяюць на
— Гэта Палякi так расказвалi? Дзе гэта так ёсьць?
— У Варшаве, Лодзi ды ў другiх гарадох. Сюды-ж прыяжджаюць нiкаторыя Палякi, што працуюць на чыгунцы, дык от яны й прывозяць такiя навiны.
— А тутака ў дэпо хто цяпер працуiць?
— А ну тыя, каторыя й раней. Вядома, Немiц гаспадарыць. Кажуць, што нiкчэмныя заработкi. Дый наагул гэта ўсё часовае. Яно поўнасьцю выясьнiцца, як цывiльныя ўлады прыйдуць. А тымчасам вось што: трэба быць асьцярожнаму, каб у нямецкiя рукi нi папасьцiся. От скажуць, што ты камунiст, пакажуць пальцам на цябе. Каторы Немiц схопiць i бяз суду, браток, шлёпнiць цябе. Чакай, можа й табе трэба было-б аўсвайс узяць?
— Што гэта такое?
— Гэта дакумант, пасьветка, выданая Немцамi. Часам, калi зловяць, от, скажам, якi ваенны патруль цябе задзержыць, дык трэба iм аўсвайс паказаць. Але, братка ты мой, ня ведаю, цi табе дадуць яшчо. Даюць толька тым, што для iх працуюць. От мне таксама далi, бо лiчаць мяне як пастаўшчыка гароднiны для iхных кухняў. Я распытаюся й табе пасьля скажу. Ты знаеш, Антось, от што, давай умовiмся: калi ў вас што цiкавага, дык паведамi мне, акалi ў нас нешта важнага дык я вестачку табе пашлю. Добра?
— Так i трэба.
— Але ведаеш, Антось, калi сам нi маеш часу цi што, дык ёсьць там у вас хто-небудзь iншы, якi хлапец, скажам, каб сюды падбег да мяне? Ну можа якi школьных гадоў?
Антось падумаў.
— Бахмачова Янука знаеш?
— Знаю. Ён з маiм пляменьнiкам Загорным раз да мяне заходзiў. Гэта некалi ягоную цяжарную матку гэты басяк Бжончэк у лесе забiў. Так?
— Так. Гэты хлапец мае галаву на плячох, яму можна давяраць.
— Дык вось i дамовiлiся. А я буду тут вушы й вочы адчыненымi дзiржаць. Калi пачнецца почта, прыйдуць якiя газэты, ясьней усё будзiць. А тымчасам, кажу яшчо раз: асьцярожна. Асаблiва трэба глядзець што паляч'ё вырабляiць.
Антось устаў.
— Але-ж я, братка, i заседзiўся. Трэба, мусiць, пад дом мне. Дзякуй за ўгашчэньне.
— А вось, яшчо адно. Забыўся ў цябе спытацца: дзе-ж Лявон Шпунт падзеўся?
— Я яго ня вiдзiў ад часу калi вярнуўся. Ты-ж чуў, што са мной было?
— Нi саўсiм. Ты лепi пасядзi, раскажы. Чорт яе ня возьмiць, работу гэту. Усяроўна забяруць дабро, чэрцi нямытыя. А мне аднаму й так даволi.
Антось зноў прысеў, прыглядаўся спрацаваным шорсткiм рукам Кастусёвым, а думкi ягоныя вярнулiся да таго мамэнту, калi апынуўся ў Бярэзьвiчах. Паволi расказаў сябру прыгоды ў няволi. Час ад часу Падгайскi ўкiдваў трапнае пытаньне. Пры гэткай гутарцы прасядзелi яшчэ добры кавалак часу. Задуманы аграном раптам устаў.
— Знаеш што, Антось, браток, усё гэта надзвычайна цiкава, але ўжо вiдзiш, сонца на захад хiлiцца. А тутака ў нас пасьля захаду сонца хадзiцьь няможна. Прыстрэлiць могуць. Дык, братка, нi выганяю, але…
— Чаму-ж я пра гэта нi падумаў? — схапiўся Антось. — Добра, ужо йду.
— Хвiлiнку, от што: пастарайся, братка, шапнi там на вуха аднаму цi другому ў сваёй вёсцы, каб муку, збожжа, яйкi, скаромiну дзе схавалi. Гэта нямчура, знаеш, налёты робiць. Паедуць дзе на вёску, пазьбiраюць каляскi, нарабуюць, колькi змогуць, i сабе цягнуць. Гэтак нi раз было ўжо. Дык от скажы гэта людзям, будзь добры. Ну табе ўжо пара.