Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

— А хто гэта такi быў? — спытаў Антось.

— Iхны-ж ваенны аграном. Прыджгаў гадзiны дзьве таму назад з загадам ад каманданта, ну й давай аглядаць гаспадарку, распытваць ды казаць мне якi парадак новы трэба рабiць. Знаеш, от такое наша прафэсыянальнае… Але-ж ты, братка, пачакай, можа па чарцы зробiм? Ты-ж рэдкi госьць у мяне. Шнапсу паспрабуеш.

— Што за шнапс?

— Нямецкая гарэлка. Ты пасядзi тут, я зараз вярнуся.

За колькi хвiлiн Падгайскi прынёс сьпелыя памiдоры, радыску, зялёную цыбульку, парэзаў памiдоры i хлеб, палажыў на талеркi, выняў з шафы каўбасу й пляшку

рудой нямецкай гарэлкi.

— Бяры, братка, хлеб, каўбасу, гароднiну Ты-ж, пэўне, ад раньня ня еў.

— Ды не.

— Дык вось, бяры, за нашае здароўе, — спанукаў Кастусь, налiўшы чаркi й даючы адну Антосю.

— За наша здароўе, дай Божа, — згадзiўся Дзяркач.

Выпiлi й пачалi закусваць. Сьвежы чорны, з баханкi ў хворме вялiкай цаглiны, хлеб смакаваў добра з вандзонай каўбасой.

— Цiкавы й хлеб, дый гарэлка нiшто сабе. Дзе бярэш?

Падгайскi сажваў i праглынуў уложанае ў рот.

— Ды ад Немцаў, адкуль-жа… Яны-ж маё во забiраюць. Каб ты вiдзiў, дня ня пройдзiць, каб iх ня было. Выбралi во ўжо колькi гароднiны, каб iх халера!

— I як яны, нiчога ня плацаць, так сабе бяруць?

— Камандант дае цэтлiк дзе напiсана, колькi забраў дый кажа што некалi цывiльныя ўлады заплацяць.

— Што гэта цэтлiк?

— Ну як квiт панашаму. А я яму, чорту, веру, што мне заплацяць? Ну але што рабiць буду? Кажыць, — вiдзiш, ужо, сабакi, даведалiся, — што гэта саўгасная зiмля, нi мая значыцца. Я кажу, што ўсю маю гаспадарку бальшавiкi зрабавалi ды ў саўгас пiрадалi.

— Ну й што ён на гэта?

— Чакай, кажыць, цывiльная ўлада прыйдзiць, тады разьбяруцца. Ну пагляджу, буду свайго дабiвацца.

— А якая гэта цывiльная ўлада, чыя?

— Давай яшчо па аднэй чарцы вып'ем, — казаў Падгайскi, налiваючы. — Дык вось, прапаную за лепшую будучыню, каб ня было так блага як пры гэнай нячыстай сiле.

— Я за гэта заўсягды гатоў! Дай Божа! — згадзiўся Антось.

— Дык вось пра гэту цывiльную ўладу, — прадаўжаў аграном, калi выпiлi. — Гэтыя-ж, ведаеш, браток, што цяперака тут во, гэта ваенныя. Фронт сунецца на ўсход. Ваенныя выбяруцца з фронтам, а на iх месца прыйдзiць цывiльная нямчура. От пра iх камандант гаворыць.

— Ну й што ты думаеш, будзiць? Табе-ж лепi тутака вiдаць, бо я сяджу ў вёсцы, як у мяшку завязаны.

— Цяжка, Антось, сказаць што будзiць. Цяперака во, вiдзiш, мы ад сьвету саўсiм адарваныя. Гэта я пра сваiх людзей зь Вiльнi думаю. Трэба будзiць зь iмi зьвязацца. Будуць-жа камiтэты нейкiя цi што, газэты свае будуць. Новыя парадкi пачнуцца. Цяперака-ж, пакуль гэтыя вайсковыя хапуны тутака гаспадаруць дык нiма нiчога нармальнага. Калi тая цывiльная ўлада прыйдзiць дык Немiц будзiць памочнiкаў патрабаваць. Гавару пра нiжэйшую адмiнiстрацыю, такую як воласьцi, паветы ну й школьнiцтва. Немцу-ж ня хопiць сваiх людзей, каб за ўсiм гэтым глядзець, яму-ж ваяваць трэба. Дык вось, братка, калi гаварыць пра цывiльную ўладу дык яна, на маю думку, будзiць двайная, нямецкая й бiларуская… Таму нам цяперака трэба разглядацца й прыглядацца, ды калi настанiць час — нi спаць у шапку!

— Я вiджу, што ты, Кастусь, ужо многа чаго пiрадумаў. Калi так, дык можа скажаш i мне, што рабiць?

— Ты што, сьмяешся? Я ведаю, Антось,

што ты добры жартаўнiк. Нi ад учарашняга знаемся. Але як ты гэта хочаш, каб я табе сказаў што рабiць?

Антось памаўчаў, узяў скрылёк памiдоры на вiдэлец.

— Не, Кастусь, жартаў тут нiма. Паслухай. З нашай вёскi Палякi змабiлiзавалi вунь колькi дзяцюкоў у войска. Ну й дзе яны? Толькi адзiн гультай, самы найбольшы недалуга вярнуўся. А дзе рэшта? Я, як сам знаеш, вышмыгнуў iм з рук. Гэта раз. Бальшавiкi мяне арыштавалi па даносу Лявона Шпунта. Блiзу галавой не налажыў у дарозе. А ты чуў, што яны ў Бярэзьвiчах нарабiлi, колькi людзей вымардавалi?

— Ага, чуў. Жахлiва!

— Ну дык во. Вiдзiш, я два разы з пасткi ўцёк. I от, дзякуй Богу, вярнуўся я дамоў, сяджу й думаю: а чаго-ж ад Немца чакаць? Ты думаеш, што ён аставiць мяне й такiх, як я, ды нi зачэпiць? Нiвядома як вайна пойдзiць. Можа ён ужо бальшавiком сьпiну зламаў, а можа й не. Ты кумекаеш што?

— Дык чаму-ж не, чую ад Немцаў. Кажуць, што гоняць па ўсiх франтох. Вiцебск, кажуць, ужо забраны, Кiеў абкружаны, а там на Ленiнград сьпяшаць. Ну але гэта толькi пачатак. Ты гэта самае, Антось, пытаешся, цi такiх як ты зачэпяць, цi не. Але-ж тут ня трэба быць надта мудрым, каб ведаць, што для вайны патрэбна й войска й сiла рабочая. Як нi пападзеш у вадно дык у другое. Пасядзець дома яны табе нi дадуць. Праўда, цяпер, кажу табе, зарана ведаць што й як будзiць, але яно скора праясьнiцца. Трэба быць гатовым. Я нi пра сябе гавару, бо я маю работу, магу iм быць патрэбным. Гавару пра такiх як ты, дзяцюкоў, моладзь…

Памаўчалi.

— Знаеш што, Антось, я пагавару тут з тым i сiм, буду вушы й вочы адкрытымi дзiржаць. Як што цiкавае, дык табе пiрадам. Добра?

— Чаму-ж не? Ты тут збоку, казаў той. Буду на цябе й лiчыць.

— От яшчо адно што цiкавае: Саладуху Немцы забралi й расстралялi, чуў? Трэба быць асьцярожным…

— Так? Не, ня чуў.

— Дык от цяперака чуеш. Ну Саладуха быў камунiст, а мы ня ёсьцiка. Але, знаеш, чаго я нi разумею? Немцы-ж самi ня ведаюць мясцовых камунiстаў, iм-жа нехта даносiць. Ну як ты думаеш?

— Вядома свае пальцам пакажуць.

Аграном усьмiхнуўся.

— Што пакажуць пальцам — гэта праўда. Але свае цi чужыя?

На такое загадкавае пытаньне Антось ня ведаў як адказаць. Ён упарта глядзеў Падгайскаму ў вочы. Абое маўчалi.

— Чорт iх знаiць якiя чужыя…

— А вось давай, Антось, разам падумаем. Цi мала ў нас тут чужых, каторым многiя з нашых людзей нявыгадныя? Пра камунiстаў я цяпер нi гавару, бо яны ў норы пазалазiлi, або зьбянтэжаныя, ня ведаюць што рабiць… Але вазьмi паляч'ё. Ты думаў пра iх?

— Ды не. А што такое яны робяць? Яны-ж цэлы час крычалi, што Немцы найбольшыя iхныя ўрагi. Я думаю, што яны цяперака Немца баяцца, каб ня выдушыў iх.

— Наiўнасьць, наiўнасьць, Антось. Крычаць на немцаў яны маглi. Але нi забывайся, што паляч'ё ня будзiць спаць, а нешта рабiць возьмiцца. Ну й цяпер уявi, што Немiц дасьць нам, Бiларусам, як i належыцца, — бо гэта-ж наша зiмля, — дасьць, значыцца, нам школы й адмiнiстрацыю. I што Палякi будуць рабiць, падумай. Вып'ем яшчо?

— Давай яшчо па аднэй. Бог тройцу, казаў той, любiць.

Поделиться:
Популярные книги

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Ледяное проклятье

Михайлов Дем Алексеевич
4. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.20
рейтинг книги
Ледяное проклятье

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Восход. Солнцев. Книга VI

Скабер Артемий
6. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VI

Не грози Дубровскому! Том 11

Панарин Антон
11. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том 11

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала