Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

— Нiна, я…

— Што?

Зводзiлi ейныя вочы. Антось нiколi перад такiм выклiкам не стаяў. Адно падай руку, а поцiск ейны сыгнал перадасьць. Гэтта-ж i хата непадалёк, пару крокаў ступiць. Адно ваганьне…

— Я думаю, што цi нi зарана яшчо, знаiш?

— Гэта ты пра майго?

— Ага. Людзi-ж мы, хрысьцiяне, у Бога верым. Цi ня грэх?

Зморшчыны ля вачэй падаўжэлi, а нядаўнюю гарэзьлiвую яснасьць вачэй зацягнуў хмарны цень. Антось завярнуся да весьнiчак.

— Куды ты, Антоська?

Дзяцюк спынiўся, падумаў.

— Схаджу ў Гацi праведаць дзе што робiцца. Сядзець нiчога ня высядзiш.

— Глядзi-ж, Антоська, асьцярожна.

У голасе ейным Дзяркач вычуў апякунчы тон, якраз наводля матчынага.

— Нiначка,

цi нi зарана маей апякункай хочаш быць? — Ён падмiргнуў. I тады бачыў як паварушылiся яе вусны i ўздыхнулi тугiя грудзi.

— Ну што, Ромак, пойдзем разам?

Сабака падскочыў з радасьцi, тузануў ланцуг. А Антось забаўна, як даўно не рабiў, засьвiстаў, выходзячы з двору.

7

Антось iшоў галоўнай вулiцай Гацяў. Не сьпяшыў, разглядаўся. Сонца хiлiлася з паўдня, добра прыгравала. Насустрач iшлi дзьве жанчыны, па выгляду вопраткi местачковыя. Вясковыя цяпер не хадзiлi на рынак з таварамi, бо ўжо колькi разоў здарылася, што «Немiц усё адбраў». Нiхто ня ведаў чужое мовы, а самi нямецкiя жаўнеры, звычайна двойкамi й тройкамi, валачылiся па вёсках, гралапанiлi «матка, яйка, матка, шпэк», iншыя-ж курэй, гусей i качак лавiлi.

Насустрач Антосю вельмi хутка праiмчалiся два вайсковыя грузавiкi з жаўнерамi ў кузавах, паднялi за сабой вялiкi хвост пылу. Поўным жыцьцём кiпела станцыя, чмыхалi паравозы, гучэла незразумелая мова. Ля будынку вакзалу стаялi польныя кухнi, бражджэлi жаўнерскiя кацялкi. А воддаль, направа ад вулiцы, у прысадах бярозак, рабiнаў, бэзу й засенi садоў маўчалi ў летняй дрымоце местачковыя хаты. Зь нiзкай, што на лiпе, бусьлянкi зьляцеў на луг вялiкi птах.

Антось прачытаў чорнымi лiтарамi на вялiкай белай дошцы:

О Р Т С К О М М А Н Д А Т У Р

Вартавы iз стрэльбай на плячы i ў шлёме стаяў побач ходнiку, каторы бег ад адлеглага ад вулiцы шырокага, нiзкога, калiсьцi сiнiм колерам маляванага будынку, у якiм гнязьдзiўся «пастарунак палiцыi панствовай». Антось перайшоў на другi бок вулiцы, каб, па старой прывычцы, мiнуць «асiнае гняздо». Мiнуў чыгуначную майстроўню поўную стуку молатаў, скрыгату напiльнiкаў, скрыпу колаў, смуроду мазуты й гару дыму. Гэтта, вiдаць, хапала працы, але хто там працаваў, Немцы цi мясцовыя, Антосю не давялося чуць.

Павярнуўшы вулiцай направа, дзяцюк прадаўжаў iсьцi абсаджанай лiпамi брукаванай дарогай. Па бакох яе, у зеленi садовых дрэваў, плянава выраўнялiся два шэрагi чырвоначарапiчных мураваных дамоў. Некалi тут жылi сыцейшыя панкi-ўраднiкi, такiя, якiм сялянкi насiлi на продаж пад дзьверы яйкi, масла й сыры, бо панюськi iхныя лянiлiся на рынак хадзiць.

Пры адным доме Дзяркач убачыў зялёна-шэрую вайсковую аўтамашыну i чалавека ў мундзiры за рулём. Яшчэ за хвiлiнаў пяць дзяцюк апынуўся ў шырокай адчыненай браме. Зь левага боку наўскасяк усьмiхаўся на сонцы вялiкi добра дагледжаны сад. У куце, мiж рослага малiньнiку роiлiся пры вульлях пчолы. Парнiк аранжэрэi дыхаў шыракаадчыненымi сэкцыямi шклянога даху. Спрэчку вялi вераб'i.

Антось пастаяў, разгледзеўся. Аўтавыя шыны дугой вярнулi ў правы бок, дзе воддаль мiж кветак, язьмiну, бэзу й рабiнаў прысеў нiзкаваты, чырвонай бляхай крыты, мураваны дом. Там жыў гаспадар саду, парнiкаў, аграмаднага гароду з рознымi сэкцыямi гароднiны й садовых прышчэпаў, прыпадкова ведамы нашаму чытачу аграном, дзядзька Януковага сябры Лявона Загорнага Кастусь Падгайскi.

Гэтага цiкавага й даволi адукаванага чалавека пазнаў Антось даўно, яшчэ ў раньнiх дваццатых гадох, калi разам адбывалi «чынную» службу. Асьцярожны, памяркоўны, вызначаўся ён надзвычайнай працавiтасьцю й ашчаднасьцю. Скончыўшы сельскагаспадарчую школу, даўжэйшы час практыкаваўся на працы ў iншых, а яшчэ далёка ад часу «вызваленьня» з усходу купiў нядрэнна дагледжаную, зь вялiкiм кавалкам гароднае зямлi, гаспадарку на краю Гацяў. Гэтта ён запраўды паказаў сваю напорную працавiтасьць. За

колькi год узорная гаспадарка пачала даваць шчодры прыбытак. Падгайскi змог з большага сплацiць даўгi й агулам палажыў трывалкiя асновы на будучыню. Позная жанiцьба не прынясла яму ўцехi. За два гады астаўся бязьдзетным удаўцом.

Ад Кастуся Падгайскага Антось пра беларушчыну спанатрыў. Аграном належаў некалi да Беларускай Сялянска-Работнiцкай Грамады, трымаў кантакт зь беларускай Вiльняй, пiсаў на сельскагаспадарчыя тэмы ў беларускiя календары й часопiсы. Ведама, за гэткую актыўнасьць меў розныя няпрыемнасьцi ад польскiх прыдзiраў. Цi раз намагалiся яго завэрбаваць, а пасьля, калi не ўдалося, шантажавалi ў вачох уладаў мясцовыя камунiстычныя элемэнты. Кастусь, вiдаць, трымаўся надзвычайна асьцярожна, бо з прыходам бальшавiкоў, хоць ня спынялiся розныя шыканы й прычэпкi, усё-ж пакiнулi яго на сваiм месцы. Праўда, узорную гаспадарку ягоную далучылi да суседняга саўгасу. Як ведамы й спрактыкаваны аграном, што рэдка калi трапаў языком, а больш выказваўся ўзорнай працай, ён стаўся неабходным для саўгасу й так, вiдаць, у бальшавiцкiх вачох «iдэйна ненадзейны» чалавек утрымаўся ў родным куце. Хоць ягоныя парнiкi, дбайна дагледжаны гарод, сад i ўсю маёмасьць зрабаваў саўгас, мясцовыя сяляне — бальшавiцкiя прыгоньнiкi, пад кiраўнiцтвам быўшага ўласьнiка й цяперашняга галоўнага агранома саўгасу, даглядалi за «народнай маёмасьцю». Гаспадарка Падгайскага не пайшла на глум наводля iншых, што сталiся «нашымi», «народнымi», а значыцца мала хто пра iх дбаў.

Антось спынiўся. Перад шырокай, на цэлую сьцяну, вэрандай стаяла вайсковае аўта. Асьцярожна, каб, баранi Божа, не сьцягнуць на сябе якога лiха, Антось узыйшоў на ступенькi й прыслухаўся праз прачыненыя дзьверы. Памяркоўны й зроўнаважаны Кастусёў голас штосьцi даволi доўга гаварыў панямецку. Пасьля хутчэйшым тэмпам адазваўся другi голас, што належаў, вiдаць, прыехаўшаму аўта. Воддаль на чыгунцы прагрукатаў цягнiк i Антось, выкарыстаўшы гэта, каб не пачулi крокi зьбег зь вэранды, абыйшоў вакол хаты й пачаў разглядаць што рабiлася ў парнiках. Яму ўсьмiхалiся пышныя розы, iншыя вазонныя кветкi, дасьпяваючыя памiдоры. Антось пачуў гул матору й бачыў як на дарогу, абсаджаную лiпамi, шмыгнула вайсковае аўта. Ён выйшаў з парнiка й накiраваўся ў аграномаву хату. Пастукаў у дзьверы. Крокi наблiзiлiся i ў адчыненых дзьвярох зьявiўся аграном.

— Антось, братка, здароў. Заходзь, — запрасiў ён. — От добра, што гэта ты, браток, ато я баяўся, што зноў з гэтай нямчуры… Спакою не даюць, то адзiн то другi, каб iх халера… Але-ж чакай, чаго гэта мы стаiм? Хадзi ў кухню.

У гэтым доме ўсюды было прасторна. З правага боку ад уваходу праз адчыненыя дзьверы вiдаць быў стол, завалены кнiгамi й паперамi, полкi з кнiгамi ля сьцен, а апроч крэсла ля стала, воддаль стаяла скураная канапа. Гэты пакой аграном называў бiблiятэкай. Цяпер адчынiў ён дзьверы ў абшырную кухню. У куце стаяла печка зь белых кафляў, ля сьцяны — шафы на пасуду й харчы, пры вакне — стол з чатырма крэсламi. У кухнi навет быў кран з вадой, люксус запраўды ў гэны час у тых ваколiцах рэдкi. Адны дзьверы з кухнi вялi на двор. Ведаў Антось, што гэты здольны й руплiвы чалавек меў ззаду выкапаны склеп, дзе трымаў разнае варыва. Функцыю такога склепу Падгайскага па вёсках поўнiлi, хоць i ня поўнасьцю, варыўнi.

— Дык от, прысядзь, браток, а я тут што-небудзь на скорую руку падгатоўлю, бо й сам галодны як бяздомны сабака, ад раньня заняты быў. Гэты Немiц мне многа часу забраў.

Гэтак гаворачы, Кастусь стаўляў пасуду на стол, браўся чорны хлеб рэзаць. Сярэдняга росту, моцнага складу, хуткi ў рухах, апрануты ў кароткiя летнiя трусы й кашулю бязрукаўку, Кастусь меў густыя рыжыя валосы — зьява мiж Беларусаў даволi рэдкая. Шырокi твар з простымi рысамi, павольнымi й дапытлiвымi вачмi адразу будзiў да сябе давер. Загар на целе сьветчыў пра тое, што бальшыню часу праводзiў у полi цi ў гародзе.

Поделиться:
Популярные книги

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Игра топа

Вяч Павел
1. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
6.86
рейтинг книги
Игра топа