Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

— Яно-ж так…

— Ты, Антось, ужо чуў, што нашы ў Менску ўжо даўно дамагаюцца й што нiбыта ёсьць нейкiя рэзультаты. Немцы дазволiлi самаахову зарганiзаваць, але нi так, як Беларусы хацелi. А нашы хацелi, каб паставiць на ногi тры добра ўзброеныя дывiзii, пад нашай камандай. А Немцы сказалi, што па акруговых гарадох можаце мець батальёны, а ў паветавых толькi роты. Дый то Немцы маюць iмi камандаваць, а нашыя афiцэры й падафiцэры на iхных паслугах быць. Што-ж гэта за войска беларускае? Дрэнь, братка. А апранаць i кармiць мае Беларуская Народная Самапомач, значыцца мы самi. Немцы зброю дадуць. Дык вось што сталася: у Мiнску закончыўся курс перашкаленьня афiцэраў i падафiцэраў самааховы. Было паўтары сотнi ўдзельнiкаў, ад былых царскiх прапаршчыкаў пачынаючы

да калiшнiх польскiх падхаронжых, а гадамi ад дваццацi пяцi да шасьцiдзесяцi. Ну й што-ж? Кушаль Францiшак вёў той курс i сам выкладаў. Яму, ведама-ж, памагалi iншыя перадавыя нашыя Беларусы. Але, атрымаўшы ўсе патрэбныя веды пра новую зброю й беларускi вайсковы рэгулямiн, людзi разьехалiся па гарадох, пачалi арганiзаваць самаахову. I ўжо сабралi ахвотнiкаў, пачалi муштраваць, школiць падафiцэраў, ды што-ж, братка, людзi ў лапцёх, ботаў няма, вопраткi нi хапаiць, ды Немцы навет зброi нi далi. Нiкаторыя здабылi сабе старыя савецкiя ламачыны… Гэта, братка, ня войска, хоць у нашых ахвота ёсьцiка. Але прыгнечаныя. Баюся, калi не папаравiцца палажэньне, дык дамоў разьбягуцца. Вось табе й самаахова…

— Думаеш, што паправiцца?

— Трэба спадзявацца. Нiкаторыя цьвердзяць, што Немiц памякчэў, ужо нi разяваiць з крыкам ляпы, як раней. Бальшавiкi, вiдаць, яму ў азадак трошкi далi. А бандыты яму як пачнуць дапякаць, Немцу значыцца, дык зброю дасьць, ня дзе дзенiцца. Сам-жа на фронце i з бандытамi ня дасьць рады. Але калi тое што будзiць? Я ўсё казаў, - сам помнiш, — што трэба нашым было адразу ў палiцыю пхацца. Цяпер мы былi-б у сваiм доме гаспадарамi, а нi праклятыя Палякi.

— Ну а цi ёсьць самаахова ў Докшыцах цi ў Глыбокiм?

— Такая во лапцёжная, як я табе казаў. Што зь яе… Вып'еш яшчэ?

— Давай.

Падгайскi налiў Антосю й сабе. Выпiлi.

— Я то трывожуся, — працягваў аграном, — каб ня было для нас запозна нi таму, што заўтра цi пазаўтра бальшавiкi гэтых у Бэрлiн загоняць, а таму, каб нашых бальшавiцкiя й польскiя банды й гэтая басота з палiцыi нi перадушылi. Ты знаеш, што тутака ў Гацях гэта нечысьць рабiла. Але цi знаеш ты тое, што падобна адбываецца па ўсей Бiларусi? Я чуў, што ў Мiры паляч'ё, каторае гэта было на пасадах у дварох i маёнтках, дык цяперака абсадзiла нямецкую камандатуру. У даносах Немцу падалi сьпiскi нашых, каторых некалi судзiлi, знаеш, — людзi-ж судзiлiся й за зямлю й за што другое, — дык падалi Немцам сьпiскi, што судзiлi за камунiзм. Ну а Немiц, кумекаеш, пакуль там разабрацца, бабах i людзей нiма! Вось так Палякi масу нашых найлепшых людзей нямецкiмi рукамi вымардавалi. Пад арышт у Стоўбцах папаўся лейтэнант Чабатарэвiч, добры наш чалавек i надта цэнны, што вайсковы. Ён-жа пасьля не адны лапцi стаптаў, дамагаючыся ў Немцаў, каб дазволiлi самаахову нам арганiзаваць. I Кушалю ён пасьля многа памог. Значыцца, апроч гэтага Вiктара Чабатарэвiча, арыштаваны быў i Сабалеўскi, ранейшы пасол у польскi сойм. Многа iншых было пад арыштам, але гэтых нашым удалося выратаваць. А цi чуў ты, што польская банда напала на Жодзiшкi, гэта месца, што за Вялейкай? Выбiлi ня толькi Немцаў, але й цэлы беларускi актыў. А напад падрыхтавалi Палякi, каторыя служылi ў бiларускай палiцыi. Яны навет паказалi бандытам дзе ў якiх хатах жывуць нашыя актыўныя людзi. Мы тамака многа цэнных людзей страцiлi. Вось, братка, як паляч'ё робiць. Арганiзацыя ў iх, разьведка, акцыя!

— Калi тое было?

— Улетку. Ды чакай, раскажу табе яшчо, — гарачыўся аграном. — Ты чуеш што робiцца ў нашай ваколiцы, а я чую што вытвараецца многа па цэлай Бiларусi. Найболi зьверскiя банды ў Шчучынскiм, яны над нашымi сьвятарамi зьдзекуюцца. У вёсцы Туры за беларускую дзейнасьць польская банда замардавала сьвятара Iгнатовiча й ягоную матушку. Паабразалi iм вушы, насы, вочы павыколвалi, а матушцы адрэзалi грудзi. Нараны лiлi бiнзiн, падпальвалi й п'яныя рагаталi зь людзкiх мукаў.

— Госпадзе мой, Матка Боская! — жахнуўся Антось.

— Тамака яшчо недзе, — забыўся мясцовасьць, — дык нашага сьвятара, каторы ладзiў праваслаўную царкву, што Палякi адабралi й замянiлi на касьцёл дваццаць гадоў

назад, дык яго жыўцом закапалi ў зямлю, толькi галава тарчэла. Разлажылi вогнiшча й калi чалавек у страшных муках памiраў, вакол таго агня, як дзiкуны, танцавалi… Мог-бы доўга расказаць усё тое, што да мяне даходзiць. Па цэлай Заходняй Бiларусi Палякi стараюцца гаспадарыць, палiць i рэзаць. А рэжуць нашых у корань. Дык цi думаеш, што сам адзiн па начах ня сьпiш i рупiшся, каб сваiх пад зброю на абарону паставiць?

Падгайскi змоўк. Зiрнуў на ручны гадзiньнiк. Вiдаць, што быў змучаны.

— Можа спаць хочаш, а я замiнаю?

— Ды не, сядзi. Я рад, што забегся, хочацца са сваiм чалавекам душу адвесьцi. Знаеш, тутака на месцы я асьцярожненька мушу.

— А што чуваць?

— Я й хацеў расказаць пра гэта, але яшчо раней пра бальшавiцкiя банды. ты сам чуеш, што яны ад Палякаў анiчуць ззаду не астаюцца. Цяперака, вiдзiш, ужо пачынаюць школы палiць. Нашым удалося на курсах маладых настаўнiкаў на скорую руку падрыхтаваць, каб дзiркi пазатыкаць, а гэтыя ўжо разганяюць. За Докшыцамi нiдаўна ў Малiнаўцы школу спалiлi. Чуў? Ды i другiх мясцох паляць, асаблiва дзе блiжэй да лясоў. Настаўнiкаў калi не забiваюць дык напалохаюць, што самi паўцякаюць. Чакай-жа, здаецца зь Лiтоўцаў там недзiка настаўнiчае Янука Бахмача дзяўчына?

— Ага, Дуня Макатунiшка, у Бярозаўцы.

— Гэта блiжэй гораду. Можа туды нi дабяруцца. А хто ў вас у Лiтоўцах вучыць?

— Ды гэта старая дырда Плясьневiчыха. Якая там зь яе вучыцелька… Бэ i мэ можа навучыць, а так яна слаба пабiларуску…

— Што за яна?

— Старая ўдава з гэтых нашых пшэкаў-шляхты. Як помню, лiпела там на хутары пры Лiтоўцах. Мы некалi, малеча, калi ўскапышымся й бяжым Плясьневiчых дражнiць. Яны дзьве з катамi жылi. Мы пад вакно падыйдзем ды як зачнём на розныя галасы! Старэйшая, як ведзьма, зь мятлой празь дзьверы да нас: — Я вам, лайдакi, ногi паперабiваю! Тая старэйшая даўно памерла, а маладзейшая цяперака дзяцей нашых вучыць. Гадоў, мусiць, шэсьцьдзесят ей.

— Гэта зьдзек над нашымi дзеткамi, каб такую вучыць паставiлi.

— Мусiць няма каму.

— Дык калi-б тэй Януковай дзяўчыне горача там стала, чаму яе ў родную вёску нi вярнуць?

Антось нiчога на гэта не адказаў. Дуню ён паважаў, але ня ведаў як там у Бярозаўцы ўложыцца й цi Дуня дома вучыць згодзiцца.

— Ну дык што там у цябе з палiцыяй i Немцамi? — спытаў.

— Левандоўскi да цябе ня чэпiцца? — пытаньнем на пытаньне адказаў Падгайскi.

— Нi заглядаў.

— А як дзiравы шляхцiц?

— Нiчога. Ён сьлядзiць за Шпунтамi. Хочыць Лявона прыпiльнаваць i падсьцерагаiць як Шпунтоў сабака ўночы брэшыць.

— Кпiны строiш?

— Ды не. Сам мне расказваў.

Падгайскi запрапанаваў яшчэ выпiць.

— Я гэттака, ведаеш, — працягваў аграном, узяўшы малы кавалачак гурка, — ролю абжытага й багатага прыяцеля Немцаў i Палякаў iграю. Гаспадарка мая да гэтага рыхтык падходзiць. I адны й другiя, значыцца Немцы й палiцыя да мяне заглядаюць. Ёсьць варыва, садовiна, ёсьць яшчо тое-сёе. Курэй, сьвiней, карову трымаю. Прыходзiцца да працы наймаць, знаеш. Яшчо трымаю добры запас гарэлкi…

Пра характар гаспадаркi сваей аграном не патрабаваў Антосю гаварыць. Падгайскi практыкаваў так неабходны вайною тавараабмен. I гарэлку, значыцца шнапс, пэўне-ж, ня сам гнаў, а даставаў з ЦТО цi дзе там. Калi-ж мясцовым уладам чаго патрэбна было, а Падгайскi ня меў, дык ведаў дзе i ў каго дастаць можна. Нямецкая ваенная гандлёвая кантроля мела шмат дзiрак, празь якiя можна было лёгка пралезьцi, асаблiва калi з уладамi руку трымаеш. Бязумоўна, — ды пра тое навет не гаварылася, — Падгайскi, як мага, мусiў ладзiць з падобнымi, як ён, гаспадарамi ў мястэчку, якiя супольна маглi рабiць «гяшэфт» для свайго дабра й нажывы дый для частага ратаваньня iншых, што зубы палажылi-б на полкi, калi-б трымалiся правоў акупацыйных уладаў. Антосю ведама было, што Падгайскi не рабiў гандлю на вялiкi маштаб, а адно даволi, каб самому ўтрымацца, наймiтаў аплацiць ды, — самае галоўнае, утрымаць сваю стратэгiчную пазыцыю, зусiм неабходную для помачы загрожаным Беларусам.

Поделиться:
Популярные книги

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Отмороженный 9.0

Гарцевич Евгений Александрович
9. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 9.0

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Ливонская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Иван Московский
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ливонская партия

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Не отпускаю

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.44
рейтинг книги
Не отпускаю

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

В теле пацана 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 4