Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

— Сама панi кажаш, iле лят…, значы сколька гадоў маеш?

Ягоная зялёныя, глыбока ўпаўшыя, на азызлым твары вочы абмацвалi, распраналi Дуню. Ёй стала вельмi нявыгадна быць з гэтым чалавекам у занядбанай канцылярыi. Крутнулася на цьвёрдым, абдзёртым драўляным крэсьле, зiрнула на шэрыя голыя сьцены, што даўно за вапнай тужылi.

— Прабачце, — змусiла сябе ўсьмiхнуцца Дуня, — я нiякая ня панi.

— А як вас называць?

— Спадарычня.

— Спа-да-рыч-ня…, спа-да-рыч-ня. Ладнэ слова. Новае.

— Падругое, калi цiкавiцеся мною, можаце заглянуць у папку. Хiба-ж iнспэктар прыслаў?

— Ага, ага, прыслаў, а як-жа, — хрыпеў Капышынскi, а зялёныя вочы ўсё распраналi Дуню.

Гутарка

пра праграму й распадзел прадметаў паказала, што гэты, з ласкi нязвычайных часоў, дырэктар, застаўся дзесьцi ззаду ў часе. Дуня падказала яму дзе што магла й хутка спанатрыла, што лепш ёй узяць беларусую мову, гiсторыю й геаграфiю Беларусi, каб хрыплы дырэктар дзяцей не калечыў. Дзядзька з радасьцi ледзь у руку Дунi не пацалаваў.

— Спадарычня… Так, спа-да-рыч-ня, — яшчэ раз разьбiў на склады новае для яго слова Капышынскi, — спадарычня Макатун, я думаю, — ках, ках! Прабачце, прастудзiўся, псякрэў, - я думаю, што мы добра будзем разам працаваць. Вы бярыце беларускi ензык i гiсторыю, бо, знаеце, чаго там крыцца, панi, — ках-ках, значыцца, спадарычня. Як повядам, чаго там крыцца, я сам гiсторыю Бялорусi добра нi знаю i прасiў iнспэктара Ворана, каб даў каго на гэты прадмет, а таксама не знаем бялорускего ензыка. Цяпер вiджу, што ён мяне паслухаў.

Дуня думала зь якой бачыны, якой аповесьцi i якога аўтара зьлез гэты чалавек. Анахранiзм, зжытае-аджытае, з парахном усярэдзiне. Пярхiкае, хрыпiць, а вочы, — ненасытныя вочы, душы здраднiкi, цешацца новай цацай, што перад iм расьселася. I думала яшчэ Дуня, чым матываваўся беларускi школьны апарат, вызначаючы вось такое парахно дырэктарам школы. Можа гэты самы Капышынскi, спалянiзаваны некалi шляхцюк, якi беднасьць, магчыма, прыкрываў нейкiм напышаным шляхоцкiм гонарам, можа вось гэты дзядзька ў думках i пасьмейваўся зь беларускай мовы, гiсторыi Беларусi, а можа й пляваў на iх. Калi яго далi дырэктарам школы, дык якое-ж тады мела быць становiшча з кадрамi? Дырэктар! Гэтаму ханжы, анахранiзму трэба было залезьцi ў нейкую шчылiну. Як яму даверылi ўзгадаваньне беларускiх дзетак? Што яны там наверсе падурэлi?

Неўзабаве спраўдзiлiся найгоршыя Дунiны прадчуваньнi. Капышынскi пра школу ня дбаў. У кампанii зь мясцовым гуртам падобных, як сам, дзядзькоў вудзiў сiвуху, часта пазьнiўся на лекцыi. Дуня мусiла зьбiраць разам усе чатыры клясы i, ня могучы даць рады, бралася нешта чытаць цi апавядаць зь гiсторыi. Мяшок бульбы з чырвоным носам паказваўся на якiя дзьве гадзiны пазьней, лыпаў зялёнымi асмужанымi вачмi й на Дунiны пратэсты адказваў аднэй, — дзе гэта ён яе выкапаў? — мудрасьцю. Браў сьмешную позу: кароценькiя ножкi, да мяшка бульбы прывязаныя, адна-адзiная памятая сiвая сьвiтка, сiняя расшпiленая кашуля. Цень нейкае iмглы паглынае зеленкаватыя вочы. Руды, абсмалены самасейкай, тоўсты ўказальны палец, падняты ўверх. I ўрачысты, хрыплы голас:

— Панi… ках-ках! Спа-да-рыч-ня Макатунова непотшэбне се мартвi. Я вам скажу адну харошанькую, да, харошанькую мудрасьць.

Пасьля такога трыюмфальнага ўступу хрыплы, прапiты голас зьнiжаўся прынамсi на адну ноту i ўрачыста абвяшчаў:

— Яшчэ нiгды, нiколi на гэтым сьвеце ня было, жэбы нiяк ня было. Заўшэ неяк будзiць. Ха-ха-ках-ках! Праўда.

Пачуўшы такое першы раз, Дуня разрагаталася. Запраўды ў гэных словах вялiкая мудрасьць была. Але хрыплы мяшок бульбы паўтараў тое самае колькi разоў. I здаралася тое часта пасьля ягонага паругадзiнннага спазьненьня. Здэнэрваваная Дуня, праклiнаючы яго, бегла ў канцылярыю. А гэтта сустракала дырэктара, якi ўсьмiхаўся, рабiў ведамую позу й паднiмаў уверх пульхны палец.

— Ведаю, ведаю, спадар дырэктар, — забягала яму наперад Дуня выкрыўляючы ўрачыстую позу. —

Яшчэ нiколi так ня было, каб нiяк ня было. Заўсёдты неяк будзе.

— Браво! — рагатаў пан Капышынскi. — Маладзец. Заўшэ…

— Ня заўшэ, а заўсёды, — папраўляла яго Макатунiшка.

Аднойучы, спазьнiўшыся, як часта бывала, дырэктара паўтараў сваю мудрасьць. Азызлы твар прыблiзiўся да Дунi, а ў зялёных вачох на мiг успыхнула нейакя недагарэлая iскра юрлiвасьцi. З роту нясло гарам самагонкi. Бязь нiякага папярэджаньня, Капышынскi схапiў настаўнiцу за грудзi. Адскочыўшы крок назад, Дуня зь вялiкiм размахам ударыла яму па твары. Якраз у гэны момант адчынiлiся дзьверы й двое крыклiвых хлапчукоў беглi на нешта скардзiцца. У аднаго зь iх цякла носам кроў.

— Спадар настаў…, - пачаў крыўдны дзiцячы голас, але спынiўся, пабачыўшы як Дуня аплявушыла дырэктара. Зачырванеўшыся, Дуня выбегла з канцылярыi. У гэны вечар цэлая вёска апавядала, як «маладая вучыцелька сягоньнiка Капышынскага набiла».

Маладой настаўнiцы вiдаць было ясна, што ў гэтай вёсцы ёй будучынi няма. Апроч клопатаў з дырэктарам, назаляла яшчэ й тое, што ня мела кантакту зь мясцовай моладзяй. На настаўнiцкiх курсах навет выдатны пэдагог Васько, што выкладаў мэтодыку, ня мог прысьвяцiць, магчыма ў праграме ня было, часу зусiм неабходнай праблеме: як малады настаўнiк мае захавацца ў новым асяродзьдзi, як ужыцца ў яго. Таму, што настаўнiкамi станавiлiся пераважна юнакi i юначкi, зялёненькiя ў жыцьцi, амаль бязь нiякае жыцьцёвае практыкi, а некаторыя зь iх маглi быць тымi першымi аладкамi, што ўдаюцца комам, настаўнiцкiя курсы мусiлi-б зьвярнуць увагу на прыстасаваньне новых настаўнiкаў да чужых асяродзьдзяў. Час дыктаваў усё: i некамплектнасьць настаўнiцкае асьветы, якую давалi шасьцiмесячныя курсы, i жыцьцёвую непадрыхтаванасьць, зялёнасьць маладых настаўнiкаў. Навет на пасьветках, што выдаў «Шульвэзэ, Камiсарыят дэр Глебоке», а падпiсаў побач нейкага нямецкага ўрадаўца i дырэктар курсаў, нейкi русафiл Субботин, было ясна сказана, што пасьветка дае права часовага навучаньня ў першых чатырох клясах пачатковых школаў i што пасьля нейкага вызначанага пэрыяду вымагалася, для атрыманьня права далейшага навучаньня, здабыць грунтоўную настаўнiцкую адукацыю.

Часовая адукацыя, часовая пасьветка, часовая праца. Не знайшлi навет часу расказаць, — што асаблiва важна вайною, — як гэтыя юнакi мелi ўжыцца ў мясцовае асяродзьдзе. I Дуня ня ўжылася. Нельга сказаць, каб не старалася. У гаспадынi, дзе кватэравала, была дачка Антанiна. Гадоў каля дваццацi пяцi, сьцiплая цiхоня, у сябе замкнутая, такая, што й на вясковым iгрышчы ў ценi трымаецца, дзесьцi ў кут зашываецца, якую да танцаў намаганьнем за руку цягнуць трэба.

I пайшла зь ёй Дуня аднойчы, перад каляднымi запустамi, на вясковую вечарыну. Моладзь для Дунi незнаёмая. Спасьцярогшы маладзенькую, прыгожую «жабоцку вучыцельку», дзяцюкi ня ведалi як да яе падыйсьцi. Нарэшце адважыўся здаравяка Яўхiм. Дзяўчына пасьля даведалася, што зь нямецкага палону ўцёк, а пасьля бальшавiцкiя банды яго паглынулi.

— Хадзi, панi, на покуць, — сказаў дзяцюк загадным голасам i, не чакаючы Дунiнай згоды, узяў яе за руку ды пасадзiў амаль побач з кучаравага, сярэднiх гадоў, дзядзькi, што пiлiкаў на трохрадцы. Неўзабаве стаяў Яўхiм перад Дуняй, якая намагалася ажывiць пасаджаную побач Антанiну, што зусiм нiякавата чулася напокуцi.

— Хадзi, вучыцелька, танцаваць.

Пасьля такога запрашэньня, пакуль Дуня наважылася як на яго рэагаваць, здаравяка Яўхiм лiтаральна падняў яе на ногi. Iгрышча ня розьнiлася ад падобных у хаце Кмiтавага Тодара ў Лiтоўцах, адно твары навокал iншыя былi. Дуня ня ведала, як захоўвацца мiж гэтых людзей, што пачалi зь ёй адразу на «ты».

Поделиться:
Популярные книги

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Завод: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод: назад в СССР

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов