Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

— Ну й што, пагуляў? — спытаў Лявона й адразу прыкусiў язык.

— Эх, брацец, каб ты ведаў, што за дзяўчына!

— Ну ладна, ашчадзi мяне. Уяўляю.

26

Добра спалася пад цёплай пярынай. Нiна некалi ў пасаг Паўлюку Бураку яе прынесла. Антось мяркаваў, што стары скнэра, пэўне-ж, многа з жонкай пад пярынай не ахарошваўся, бо яму не да любошчаў было, маладую жанчыну цяглавай сiлай лiчыў. Нiна пра Бурака неахвотна згадвала, але то там то гэтта ў гутарцы слоўца прыкiнецца, сказ выскачыць, быццам вясной вада спад лёду праб'ецца. Памалу зьбiраючы факты й падсумоўваючы пачутае, Антось вобраз жыцьцё Нiны з Бураком стварыў. Выглядала, што жыцьцё iз старым скнэрам было абсалютна нязноснае, пра нейкае каханьне ўжо не гаворачы.

Кагадзе Антось зь Нiнай шлюб

узяў. Збоку, роўна дыхаючы, спала жонка. Солад сну пасьля буйнага вычарпаньня. Ведаў ў сваiм жыцьцi Антось цi адну жанчыну. Галярэя характараў, нораваў, фiзычных прывабнасьцёў. дзевак навокал хапала. Чужнiкi пазабiралi дзяцюкоў у войска, а бедныя дзяўчаты гарэлi й тлелi нязбытымi марамi. У гушчы дзявочага лесу, якi Антось пазнаў, на першым месцы паставiў-бы Нiну. Цi ня страчанае надрабiцць намагалася… У пасьцелi гэта была зусiм ня тая жанчына, якую ведаю ўдзень. Аддавалася поўнасьцю, бязь нiякае рэзэрвы. Гэта надзвычайна прыгожая, сьцiплая, чароўная жанчына ўночы замянялася ў нешта iншае, непамяркоўнае, дзе забывацца трэба было пра ўсялякiя межы й рацыянальнасьць. Як мага старалася дагадзiць Антосю, камбiнавала час спалучэньня плоцi так, каб асягнуць максiмум эротычнае экстазы.

— Нiначка, дарагая, ты цi нi занадта! — шаптаў Антось мiж цалункаў.

— Антоська, саколiк мой, любiш мяне?

Голас пяшчотны, задыханы.

— Чаму-ж не… Можа й люблю…

Нiнiны зубы ўпiлiся ў шыю. Гуляючы, кусаюць.

— Гэй, ты ня кусайся!

У цемры гучны плясь. Растрывожаны, з адценьнем прагi, Нiнiн голас:

— Ну ня бiся ты, мой саколiк. Як гэта ты ня хочаш прызнацца, што любiш мяне? Прызнаваўся, ато ўкушу!

— Ня люблю.

— Што-о-о? Я-ж цябе! За такi абман буду караць аж да ранiцы. Ты ведаеш як?

— Ну як?

— Замянюся ў тую грэцкую цi якую там багiню, — ты чуў пра яе? — якая iз сваiх любоўнiкаў жывыя сокi выцягвала. Так i зь цябе я ўсё выцягну.

— Ай-я-я, ай-я-я! Нiначка, навошта гэта? У нас-жа цэлае жыцьцё наперадзе. Я-ж ужо з табой кажную ноч, бо таго басяка на Гараватцы ня пiльную. Знаiш…

— Усёроўна, Антоська, усёроўна. Я цябе люблю сягоньня, буду любiць i заўтра. Але-ж сягоньня — гэта цяперака, гэта ўжо ёсьцiка, а заўтра — хто ведаiць… Кумекаеш?

— Кумекаю. Любi мяне.

— А ты мяне?

— I я цябе…

Салодкiя ночы, каб iм канца ня было. Яна ўмела поўнасьцю авалодаць табою. Ты чуеш, што п'е твае сокi самыя жывучыя — жыцьця нэктар. Абшукае цябе, знойдзе дрымотнае i, здавалася-б, неактыўнае, ды змабiлiзуе i заангажуе. А пад дотыкам рук тваiх пружынiцца ейнае, як у тыгрыцы, цела й пульсуе ў iм кожная клетка. Перазь берагi поўнiцца, плешча, вылiваецца кiпень. I здаецца, што нiчога не трацiцца. Кажны спакусны ўсплёск знаходзiць водклiк. Поўная й плённая гармонiя. Бушуе спозьненая, у свой час дасьпелая й ледзь не перасьпелая, да гэтага часу нiкiм на паядынак ня выклiканая маладосьць. Рагнеда наадварот. Тая, каторую не паланiлi й не насiлавалi, а каторая цярплiва, утаймоўваючы наплыў энэргii, чакала абяцанага дня. Прылiў, што на спакойным беразе водклiк, спачуваньне й поўнiцу знайшоў. Апагэй зьлiцьця. I яшчэ неўтаймаваная, галодная й ненасытная прагавiтасьць, сквапнасьць кажнае неспатоленае клеткi цела, што iмкнецца да суцэльнасьцi даўно жаданага сымбiёзу. I часта трывала так аж да раньнiх, на зарнiцах, салаўёў, што звонам галасоў у кустарнiках весьцiлi новы дзень. Ап'янелы хмель. А пасьля млоснае вычарпаньне, нявыразнасьць абрысаў iстотнага з уяўленым. I збоку, пад пярынай, спакойнае рытмiчнае дыханьне. У паўзмроку рыса прывабнага мiлага твару, хваля пышных, мяккiх валасоў на шыбiне вакна перад золакам. Напоўненая чарка, да адказу выпiтая. Фiзычны спакой, падзяка заплодненае краскi. Пчолка, нэктарам абцяжаная.

Гэта былi ночы, пра якiя Антось, чалавек наскрозь практычны i, як пра яго казалi, вельмi зубасты, ня мог раўнадушна думаць. Яны, гэныя ночы, нанiзаныя на пацеркi памяцi, маячылi дзесь у буйных хвалях вялiкага, паглынутага каханьнем прылiву. Iх нельга былiо згадваць бяз дрыготнай млоснасьцi ў сэрцы. I няспынна йшлi наступныя. Такiя самыя, зь вялiкiм абяцаным спаўненьнем, поўнае камплетнасьцi. Два арганiзмаы як мага каардынавалiся, адзiн дапаўняў другi, адзiн угадваў iншы, бег яму насустрач. Час апазнаньня, абмацваньня, разьведкi, абнюхваньня мiнуў. На дарозе стаялi вехi. I па iх, ужо поўнасьцю сьведама йшлося далей. I адчуваў Антось,

што «тыгрыца» ягоная ўзводзiла яго на нейкiя й нязьведаныя яшчэ вышынi, бо, выглядала, далекавата было ей яшчэ да спатоленьня сваей прагнасьцi. I прыходзiлi ў Антосеву галаву дваякiя думкi. Першая: сьцьверджаньне вялiкага шчасьця. I задавальненьне з таго, што сталася ўсё амаль прыпадкова. Хто ведае, як павяло-б, у якi бок пайшло-б жыцьцё, калi-б не ваенныя падзеi. Нiне Бурачысе прыглядаўся ён i раней, навет сьвiстаў на яе, сустракаючы. Але ня будзь тэй Гальготы, трывала-б у цярпеньнi й марнавалася-б Нiна пры старым скнэры, што гледзячы на ейныя рукi, думаў пра серп, а спасьцярогшы ейны стан, думаў пра мяхi бульбы на яе плячох.

I другая думка: сядзеў ён, Антось, колькi на Гараватцы, таго злодзея падпiльноўваючы, або валачыўся па нача, разьнюхваючы як да Бронхэра падпаўсьцi. А ў гэты час ягоная дарагая Нiна сама ў пасьцелi. Нарэшце выкапаў нару, забясьпечыўся. Цяпер ён кажную ноч зь ёю. Нiна сталася для яго найлепшай, найбольше шчодрай узнагародаю. На яе грудзях забываўся пра вайну, пра мiнулыя й цяперашнiя нягоды, успыхаў поўным i плённым гарэньнем. I дальбог, часамi здавалася навет чалавеку, што гэта ўсё крышку занадта добра, навет мо нейкi трык лёсу, штосьцi нярэальнае. Але хапiла адно прыгарнуцца да яе й зьнiкалi найменшыя сумлевы. Так. Гэта ўсё праўдзiвае. I яно адбываецца ня ў нейкiх апавяданьнях цi раманах, яно вось тут i яно цяпер. Адно часамi дакараў сябе Антось, што спакуса, выклiкаючая яго кажную ноч на паядынак, замiнала думаць пра тое галоўнае, што абавязкова мае прыйсьцi.

Ведаючы Лявона Шпунта, Антось зусiм ня сумляваўся, што стары лiс i валацуга недзе плянуе па начах, камбiнуе як да яго, Антося, падпаўзьцi. I шкада, што нi солтыс Паўлоўскi, нi хто iншы не злавiў яго ў бацькоў. Былi-ж ночы, калi радасна сустракаў некага Шпунтоў сабака. Каго-ж, апроч Лявона? I чакаў Антось нямiнучае сустрэчы, тае, што была наканавана. I разважаў пра пазыцыi Лявонаву й сваю. Iнiцыятыва належала да Шпунта. I выбар часу, i сiла ўдзельнiкаў, - усё было ў Шпунтовых руках. Адно было ведама, — месца паядынку. I цяпер, пасьля чароднага вычарпаньня, — было ўжо позна, дзесьцi паьля поўначы, — прыгадаў Антось, змагаючыся з дрымотай, пра сваю зброю. Апусьцiў руку й гэтта-ж ля ложка на падлозе намацаў кужэльную торбу. А ў ёй быў нож i наган. Нож, — кавалак адточанага мёртвага зялеза. Без Антося ён няпрыдатны. Адно як схопiць яго Антосева рука ды кiне спрактыкаваным рухам, тады нож становiцца сьмерцяноснай зброяй. Даўно нож бачыў кроў. Цi давядзецца яму ўпiцца ў Лявонаву мякаць? Гэтым разам не паўторыцца тое, што лясьнiчоўцы. Забавы мiнулi.

Дзiву даешся, што за недарэчная вайна, — думаў Антось. Гэткай ня толькi раней ня было, але чалавек такой навет уявiць ня мог. «Галоўная каманда Вэрмахту паведамляе» — пачыналася ваенная хронiка ў друку. Дзесьцi на фроньце дужалiся дзьве магутныя сiлы. Як там ня было-б жаўнеру, ён выконываў загад, спанатрыў дзе хаваецца працiўнiк ды страляў. Проста — ты яго або ён цябе. А тут, ззаду? Ворага ня бачыш, адно пра яго мяркуеш. Пакуль агледзiшся, ён да цябе, як злодзей, падпаўзе, накiнецца. Нялёгка. Адны бандыты гаспадараць у лясох, iншыя ў гарадох. Абое рабое. Iхная над табой улада, адных ноччу, другiх днём. От i будзь мудрым, баранiся безабаронны. Гэта не вайна, а нейкая сячкарня, ненажэрная пачвара. Узяць хаця-б тую Залатуху. За што спалiлi вёску й людзей? Чым тыя цiхiя й працавiтыя сяляне, што любiлi прыроду й Бога, саграшылi перад аднымi цi другiмi? Няўжо-ж Залатуха гэта прыклад таго, што наканавана ў будучынi, што нiяк не абмiне краiны й людзей? Жах. Азьвярэў чалавек, розуму пазбыўся, страцiў усялякую меру й прапорцыю.

Вайна, пэўне-ж, да гэтага часу свае законы мела. На гэтай, цi не праклятай Богам, зямлi меч i полымя ўядалiся ў людзей i iхны набытак ад няпамятных часоў. Няма чаго маралiзаваць. Сiла панавала. Спытайся вунь хаця-б дзеда Якуба. Нялёгка было прыгоннаму, цёмнаму, зганьбаванаму народу брацца за косы, вiлы ды нешматлiкiя стрэльбы супраць суцэльнае маскоўскае навалы, што затапiла бацькаўшчыну. Але й тады людзi, вiдаць, ведалi дзе вораг i як мага рыхтавалiся да нямiнучых бiтваў. Было вiдаць каго бiць. I галоўнае: мелi свайго правадыра, каторы плянаваў, арганiзаваў, каардынаваў сiлы. Былi апаразы й перамогi. Ведалiся ворагаў i прыяцеляў, сваiх i чужых. Калi йшлi мужыкi ў бой, дык iшлi дружна, плячо ў плячо, сьцяною, ня тое, што цяпер.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Горничная для тирана

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Горничная для тирана

Купидон с топором

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.67
рейтинг книги
Купидон с топором

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Мимик нового Мира 12

Северный Лис
11. Мимик!
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 12

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Рождение победителя

Каменистый Артем
3. Девятый
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
9.07
рейтинг книги
Рождение победителя