Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:
Грозна, думна з гары пазiраюць мурыПомнiк слаўных часоў Гедзiмiна.Шмат пражыў чалавек, не адзiн прайшоў век,Сьлед пакiнуў на шэрых руiнах.

Муроў тых замала асталося, каб яны «грозна, думна» пазiралi, адно адзiн, зьлiзаны часам, лабаты кутавы сэктар. Адылi здалёку гэны кут натхняў Янука да палёту ў вунь якую буйную фантазiю. I чамусьцi ў сувязi з гэным вершам прыгадаўся яму iншы, напiсаны зараз-жа пасьля прыезду на навуку ў Вiльню:

Прывiтаньне
табе, Вiльня,
Слаўны горад Крывiчоў,Места памятак магiльныхНашых прадзедаў, дзядоў.

Зь вершам на пяць зваротак, адно на гарачую руку змайстраваным, i нянадта адшлiфаваным, пасьпяшыў Янук у «Беларускi голас». Там сустрэў яго сiвы, кволы з выгляду рэдактар Аляхновiч, што некуды сьпяшыўся й таму не папрасiў студэнта навет у канцылярыю цi пакой а зараз-жа, тут на сходах, перайшоў да роспытаў:

— Студэнт? Адкуль?

Янук назваў мясцовасьць.

— Ага, знаю, знаю. Вельмi добра зрабiў, што прыехаў вучыцца. Трэба нам найбольш сваей iнтэлiгенцыi. Вельмi, вельмi добра зрабiў.

Янук нясьмела пазiраў на розавы твар i цяжка яму было паверыць, што перад iм стаяў аўтар даўгога й надзвычайна цiкавага нарысу «У кiпцюрах ГПУ», якiм некалi ўзахлёб цэлыя гадзiны зачытваўся. А былы гаротнiк пытаўся:

— Дык што скажаш мне, студэнт?

— Ня ведаю як пачаць… Маю тут верш на прывiтаньне Вiльнi…

— Ага, дык ты й паэт, аказваецца… Ну што-ж… Маладзец. Давай што маеш, калi добры дык зьмяшчу. Але, братка, я моцна сьпяшу. Зайдзiся калi… пагаворым…

З такiмi словамi Аляхновiч, не разьвiтаўшыся, рушыў сходамi ўнiз. Верш, бязь першае звароткi, зьявiўся ў газэце на наступны тыдзень. Цэнзар, як выглядала, не згаджаўся, што «Вiльня — слаўны горад Крывiчоў». Аўтар i сам ня быў пэўны цi Вiльня паўстала на засягу зямлi калiшняга асноўнага племя пазьнейшага беларускага народу. Адылi ясна, што горад пазьней быў лiтоўскi, а не жамойцкi.

Апроч адрэзанае галавы, у далейшых зваротках загнязьдзiлася колькi друкарскiх памылак. Не ўяўляў аўтар, што верш можна аж так сапсаваць у друку. Другой звароткай ён выказаў захапленьне старой лiтоўскай сталiцай:

Ты разьлёг перада мноюУ васеньнiм тумане,Быццам кветкай маладоюНа зялёным дыване.

Янук прыгадваў першы вiд гораду, дакладней — тае зеленi, што ўсьмiхнулася яму ў iмглiстую ранiцу. Такiм дэбютам у газэце, што друкавалася лацiнкай, якое Янук ня любiў ужываць у беларускай мове, скончылася ягонае супрацоўнiцтва зь «Беларускiм голасам». Пасьля пiсаў пра беларускае жыцьцё ў Вiльнi й вершы ды пасылаў у Менск.

Вершы, вершы-лятуценьнi…

Дзесь далекавата налева, на Антокалi бялелi вежы высокай сьвятынi i гэтта-ж амаль перад носам, з-над дахаў пазiралi вежы iншых касьцёлаў. Адсюль, як на далонi, красавалiся й калёны фасаду вiленскае катэдры. Янук яшчэ раз прыгадаў сабе, што трэба пацiкавiцца, цi запраўды ў склепе ейным ёсьць магiлы вялiкiх лiтоўскiх князёў.

Пляны, намеры… Колькi iх было.

Сябра Загорны намовiў гiмназiстку Рандуўну паехаць па абедзе ў Вэркi, куды, казаў, хадзiў рачны параплаў. А Янук, расьсеўшыся ў гэну нядзелю на бальконе, прыслухоўваўся як воддаль, на Кальварыйскай вулiцы цiкалi конскiя падковы. Прыграваны васеньнiм сонцам, зноў думкамi вярнуўся да пачаткаў свайго вiленскага жыцьця.

Хто ведае, цi ўдалося-б Януку дастацца ў беларускую гiмназiю, калi-б не ягоныя паэтычныя спробы. У

шэрым, з паападаўшай са сьценаў тынкоўкай, двухпавярховым будынку на Вострабрамскай вулiцы, гэтта-ж непадалёк станцыi, паспрыяла яму адразу пабачыцца з дырэктарам Францiшкам Грышкевiчам. Чалавек сярэднiх гадоў, бляндын, з прыязным адкрытым тварам, даверлiвымi вачмi, ён адразу разьвязаў юнаку язык. Бахмач прыйшоў у канцылярыю дырэктара з большай упэўненасьцю, чымся калiсьцi да Раманоўскага ў школу ў Гацях. Меў-жа за сабою не абы-якi школьны багаж. Пасьля году ў беларускай школе ў Гацях, скончыў шасьцiмесячныя настаўнiцкiя курсы для настаўнiкаў пачатковых школаў у Глыбокiм. Усё-ж адрыў ад дому ў часе вайны, якая ўсё разгаралася, ды паўгалоднае студэнцкае жыцьцё ў далёкiм горадзе прадстаўлялi немалую рызыку. Колькi ваганьняў i роздумаў, пакуль адважыўся на гэты вялiкi крок, а пасьля яшчэ пацягнуў за сабой сябру Лявона Загорнага. Можа й не асьмелiўся-бы, калi-б ня пераконлiвае слова агранома Падгайскага:

— Едзь, Янук, i цягнi майго пляменьнiка. Нi траць нагоды. Нiхай тутака ў пачатковых школах iншыя вучаць. Нi забывайся, што нам патрэбная свая, вельмi добра адукаваная, iнтэлiгэнцыя. Вiленская гiмназiя гэта сапраўдная кузьня беларускасьцi. Навука — найбольшы капiтал у жыцьцi й твой будучы хлеб. Ты вельмi таленавiты юнак i добры патрыёт. Маючы навуку, зможаш шмат зрабiць для свайго народу. Паглядзi, колькi нашых найлепшых людзей Палякi, бальшавiкi й Немцы вымардавалi, каб iх зiмля нi насiла! Араць i касiць у нас будзiць каму, а хто народам кiраваць будзiць? Нам-жа трэба сваю дзяржаву будаваць.

— Ня ведаю, — адказаў Янук. — Як-жа вучыцца, калi ў бацькi бяда? Што надзену, што буду есьцi?

Падгайскi задумаўся.

— Слухай, я табе што-небудзь з вопраткi дам дый памагу грашмi. Яшчэ дам пару адрасоў сваiх сяброў у Вiльнi. Ты да iх зайдзiся. Нехта зь iх будзiць кватэру мець. Гэта я табе ўсё раскажу й дам пiсьмы да iх. Ды не забывайся, што ў Вiльнi ёсьць наш бiларускi камiтэт, якi, мне здаецца, таксама можа памагчы студэнту ў выпадку патрэбы. Адным словам, з голаду й холаду нi памрэш. Мне здаецца, што ўдома ў вас нiнадта пiразь бiрагi пiралiваецца капусты ды крупы. Дык i ў Вiльнi нейкая там капуста будзiць.

Дырэктар Грышкевiч запрапанаваў сесьцi й распытваўся адкуль Янук з дому. Ён ужо ведаў ягоную школьную кар'еру з тых дакумантаў, якiя Янук учора пакiнуў у канцылярыi разам з заявай, а цяпер у руках сшытак зь сiняй вокладкай, першыя плёны Януковай паэзii. Ня прыпадкова Янук учора пакiнуў разам з заявай i гэны сшытак.

— Пясьняр, значыцца? — сказаў дырэктар бацькоўскiм тонам. — Прачытаў пару вершаў. Добрыя. Хочаш вучыцца? Вайной ды аж за дзьвесьце кiлямэтраў ад дому? Гэта — адвага! Я пастараюся даць магчымасьць. Адносна ўступных iспытаў…

Гэтта дырэктар паясьнiў, што вымагалася. Пытаньнем была лацiнская мова, якой Янук нiколi ня вучыўся. У працягу наступных пару дзён ён спасьцярог, што iспыты гэныя былi нецяжкiя, хоць, праўда, ягоная ранейшая падкаванасьць ува ўсiх прадметах добра памагла. I такiм чынам неўзабаве зьявiўся ён мiж вучняў сёмае, значыцца перадапошняе клясы гiмназii.

Усё пачынаецца ад жывата. Даведаўшыся, што ў цiхай i прыгожай Вiльнi харчы прадаюцца адно на карткi, параiлi сябры Януку й Лявону пайсьцi ў адну «вальдзiс», значыцца мясцовы лятувiскi гаспадарчы ўрад, дзе выдаюць харчовыя карткi. Кантору тую знайшлi хлопцы тут-жа побач вулiцы Мiцкевiча, недалёка Зялёнага мосту. У канцылярыi было пару ўраднiкаў i ўсяго адна наведвальнiца. Яна хутка выйшла й хлопцы падыйшлi да старэйшай, тоўстай, з выгляду надта занятай жанчыны. Зьвярнулiся да яе панямецку:

Поделиться:
Популярные книги

Назад в СССР: 1986 Книга 5

Гаусс Максим
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Наследник Четырех

Вяч Павел
5. Игра топа
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
6.75
рейтинг книги
Наследник Четырех

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Легат

Прокофьев Роман Юрьевич
6. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.73
рейтинг книги
Легат

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Столичный доктор. Том II

Вязовский Алексей
2. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том II

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Пропала, или Как влюбить в себя жену

Юнина Наталья
2. Исцели меня
Любовные романы:
современные любовные романы
6.70
рейтинг книги
Пропала, или Как влюбить в себя жену

Нефилим

Демиров Леонид
4. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
7.64
рейтинг книги
Нефилим

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж