Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

— Бацiнкi пачысьцiць…?

Дзiцячы голас вярнуў яго ад «гарбаты» да запраўднасьцi. Чысьцiбот ня ведаў, вiдаць, як зьвярнуцца да яго.

— …дзядзька, — дадаў хлопец, не зьбянтэжыўшыся.

— Якi я табе дзядзька? — усьмiхнуўся Бахмач.

Хлапчукi пазiралi на яго ўважлiва, ацэньвалi. «Не, не ўгадаюць», думаў юнак. Але ня было часу. Дзесь на Камароўцы жыла жанчына, адрас якое трымаў у кiшэнi, а дзесь ля Пляцу Волi гнязьдзiўся новы беларускi Парнас, на якi Янук можа дабярэцца яшчэ сяньня. Няма часу на падшыванцаў.

— Скажыце, хлопцы, дзе тут Камароўка й як да яе дабрацца?

— Камароўка? — адказаў старэйшы выглядам. — Дык яна от там, — паказаў дзесьцi ў кiрунку на ўсход. — Iдзi во гэтай вулiцай проста туды й як дойдзеш да радыёзаводу, там яна й ёсьць.

— Далёка?

— Ды

не, кiламетры два…

Падыйшлi жаўнеры й зноў пачулася «шус пуцэн». Янук рушыў паволi, разглядаўся. Бакi вулiцы, як вокам сягнуць, абступiлi руiны. Адно зь левага боку ўзвышаўся зусiм цэлы, з чырвонай цэглы будынак нейкай сьвятынi. Паводля Януковай ацэны гэта мог быць касьцёл, а каб хто яго папрасiў апiсаць стыль будовы, ня змог-бы.

Мiнуўшы некалькi скрыжаваньняў вулiц, вачом юнака паказалася вялiзная, адкрытая панарама зруйнаванага гораду. Хлапец спынiўся, зыйшоў на бок ад вулiцы, прысеў на кучы цэглы, выняў з торбы чэрствы хлеб i сала, паволi жваў i разглядаўся. Воддаль, наўскасяк налева, як быццам нейкi вялiзны, круглы, шэры маўзалей на суцэльным могiльнiку, шарэў у раньнiм сонцы тэатр опэры й балету. Магчыма, што ў нязьнiшчаным, забудаваным горадзе будынак гэты, навет з маста на Сьвiслачы можна было заўважыць яго вялiкi разьмер, — ня быў нiякiм кантрастам. Пэўне-ж, калi ўжываць тэрмiну будаўнiкоў, мог быць ён некалi арганiчна ўпiсаныў ансамбль вакольных будынкаў. Хто яго ведае… Чаму ўцалеў? Навокал, вiдаць, мора агню шалела. А гэты во, — зiрнiце на яго! быццам, каб пратэставаць супраць зьдзекаў зямных i нябесных, стаiць бадзёра, усiм i ўсякаму на выклiк. Помнiк на могiльнiку.

Янук зiрнуў вышэй налева, туды на Верхнi горад. Перад прыездам сюды прыглядаўся старой мапе Менску й агульна ар'ентаваўся. Там воддаль шарэлi вежы барокавае сьвятынi. Сьвiслач плыла быццам у парэпаных па берагох начоўках, зямля апускалася да ракi з абодвух бакоў лагодным нахiлам. Вада абмывала розны хлам, а пры беразе босыя дзеткi вазiлiся iз чэрапам старога чаўна.

За тэатрам уцалеў вялiкi, чатырох- цi пяцiпаверхавы зялёны будынак. У ягоных зашклёных вокнах адбiвалася сонца. Там, мабыць, жылi людзi. А з правага боку галоўнай вулiцы, у тым баку, дзе чысьцiбот казаў была Камароўка, але далекавата ад яе, залацiлiся купалы сьвятынi, налева-ж чарнелi стрэхi хатаў. А што, калi тая часьць Камароўкi, куды ён iдзе, ды хата тае жанчыны не ўцалелi?

Хлапец доўга стаяў i пазiраў на вулiцу, быццам у памяцi зрокавай i ў галаве на векi вякоў хацеў утрывалiць вобраз дашчэнту зруйнаванага гораду. Як гэта там пра яго ў «Слове аб палку Iгаравым»?

Ня Нямiзе снапы сьцелюць галовамi,А малоцяць-жа стальнымi iх цапамi,На таку жыцьцё кладзецца неспадзеўна,I душу ад цела веюць безнадзейна.Берагi ў крывi Нямiгi па каленi…

Янукова памяць адтварыла радкi, якiя з такiм смакам дэклямаваў ягоны настаўнiк, гiсторык Сабалеўскi…

Калi стары летапiсец гаварыў пра «снапы, што сьцелюць галовамi» й «малоцяць стальнымi цапамi», дык што сказаў-бы ён, як-бы ацанiў гэты нядаўны вогненны глум?

Мясцамi стаялi абгарэлыя цагляныя сьцены, тарчэлi комiны. Некаторыя зь iх, здавалася, лёгка было-б павалiць. На ўзьбярэжжы ракi лапiкламi й палоскамi зеклянела трава, асiрацела стаялi абгарэлыя й шрапнэлем пашарпаныя дрэвы. Пышнела на руiнах лебяда, пырнiк i дзядоўнiк. Дзесьцi ў завалах хламу спрэчку вялi вераб'i. Мясцамi тут тлела жыцьцё: вунь на скупенькiм, малым лапiклу гароду сагнулася над матыкай жаночая фiгура. Такiх лапiклаў — аазаў жыцьця ў гэтай пустэчы, юнак спасьцярог больш. Яны — быццам кволыя першыя завязi скуры, першага гаеньня аграмаднае раны.

Здавалася, што бомбы ў Гацях шмат зьнiшчылi. Янук першы раз бачыў такое разбурэньне. А як-жа ашаламляе, прыгнятае бянтэжыць вялiкi зруйнаваны горад. Але маладосьць сваiмi крыльлямi лунае, да жыцьця няспынна iмкне-цягне. Янукова прыгнечаньне хутка зьмянiлася цiкавасьцю, асаблiва-ж калi ўзыйшоў крыху вышэй паказанай чысьцiботам вулiцай i

адтуль пазiраў на тое месца, дзе быў Пляц Волi, «беларускi Парнас» i яшчэ гэныя калiшнiя «берагi ў крывi»…

Гэтта-ж непадалёк, ля ўсходняга боку вулiцы цягнуўся часткова зьнiшчаны будынак з высокiм комiнам, што нагадваў нейкую хвабрыку. Магчыма, што гэта й быў той радыёзавод, пра якi чысьцiбот гаварыў. А калi так, дык тут-жа была й Камароўка. Цяпер Янук уважна разглядаўся навокал. Заходнi бок вулiцы абселi малыя, уперамешку з большымi, хаты. Гэты раён нагадваў вёску. I калi Янук пайшоў у той бок, каб знайсьцi адну, яму патрэбную, хату дык i запраўды, на мiлае сваё зьдзiўленьне, быццам у вёсцы апынуўся. Стрэхаў саламяных, праўда, ня бачыў, але з-за парканаў усьмiхалiся сланечнiкi, садовыя дрэвы, а пад вокнамi бушавалi астры, чаравiкi, вяргiньнi й пiвонii. Над плотам распусьцiла свае косы стройная бярозка. Даўно вылiняла шалёўка сьценаў, пакрывiлiся вокны, пахiлiлiся тыны й парканы. На нябрукаванай вулiцы стаялi лужыны вады, ля якiх дзеткi басанож рабiлi свае дарожкi, дзяўчаткi забаўлялiся ў чарапочкi. Каб дапоўнiць тутэйшы вясковы пэйзаж, трэба яшчэ колькi курэй цi гусей, у сады — вульлi з пчоламi ды можа пару кароў цi козаў…

Янук чуў, што Камароўка — старая часьць гораду. А перад iм паказалася вялiкая вёска, якую горад, як выглядала, апошнiмi часамi аброс i абкружыў i адно вось разiнуў свой прагавiты рот, каб яе глынуць, як перашкодзiла вайна. Магчыма, што некаторыя з гэтых хатак сваймi, тады-ж новымi й простымi вокнамi праводзiлi некалi на этап у Сiбiр Маскалямi гнаных лiтоўскiх паўстанцаў.

I як яна, гэтая вёска, ўцалела? Мясцамi й тут чарнелi пагарэлiшчы. Але-ж… Янук выняў зь кiшэнi свой нататнiк, зiрнуў на адрас. Неўзабаве стаяў перад нiзкай, у два вакны на вулiцу, шэрай, абшаляванай i даўно немаляванай хатай. Скрыпнуў весьнiчкамi ў двор, асьцярожна зашчапiў iх i пастукаў у бакавыя дзьверы. Нiхто яму не адказаў. Дзесьцi ззаду, за хатай, чулiся галасы й дзявочы сьмех. Янук пайшоў на тыя галасы й трапiў ў невялiкi садзiк. Ля платоў — густы малiньнiк. Пад яблыняй, над нiзкiм сталом, над абрэзамi матар'ялу стаяў лысы, сярэдняга росту дзядзька, нешта адмяраў i значыў, ды гучна гаварыў парасейску. Збоку, у плеценым крэсьле, сядзела чарнявая, Януковых гадоў (як даведаўся пасьля, звалася Галька), надта прывабнага выгляду, смуглявая ў твары дзяўчына. Яна трымала ў руках кнiжку. Старэйшая, таўстая жанчына сядзела ў плеценым крэсьле, бокам да Янука. У руках трымала нацягнутае на драўляныя абручы кужэльнае палатно, вышывала. Усе гэтыя галоўныя дэталi Янук спасьцярог адразу. Здалося тут надта ўтульна й цiха, быццам вайны на сьвеце ня было.

Першы спасьцярог Янука мужчына, спынiў нейкую гутарку й ягоныя вочы ацэньвалi наведвальнiка. Неўзабаве й ягоныя суседзi адвярнулiся й зь цiкавасьцю пазiралi на хлопца. На круглым твары мужчыны мiльганула нешта наводля зразуменьня й лёгкай усьмешкi. Старэйшая жанчына, тоўстая, пульхная ў твары, пазiрала лагоднымi, цёплымi блакiтнымi вачмi, адно чарнявае дзяўчо, — аганькi ў вачох, — здавалася, што ня ведала, цi сьмехам пырснуць, цi пабожна, зьмiрэнна прыглядацца. I цi раз пасьля думаў Янук, сам зь сябе ў галаве кпiны робячы, якiм сьмешным мог ён гэным людзям на першы зiрк вока паказацца: няўзрослы бляндын, кепка на галаве, самаробная вясковая сьвiтка й кораб зь вечкам пераз руку наперавес. Проста дзядзька на рынак выбраўся, адно што дзядзьку гэтаму толькi сямнаццаць споўнiлася. Але, самае галоўнае, што ўваколiцах Менску ў гэны час такой хатняе прадукцыi вопраткi ў былых калгасьнiкаў i заваду ня было. Дык пытаньне: адкуль гэты «дзядзька» на рынак зьявiўся?

— Добры дзень. Прабачце, я — Янук Бахмач з Гацяў. Мне Нiна Рашкевiч гэты адрас дала, казала, што ў яе сваячка тутака…

— Ага, дык вы той западнiк? Мне Нiна пра вас пiсала. Калi ласка заходзьце й сядайце, — прыемным павольным альтам прывiтала старая жанчына.

Янук спынiўся, ня ведаючы што далей рабiць.

— Дык вы Беларус? — спытала жанчына. — Ну добра. I я таксама Беларуска i Галька, мая пляменьнiца, таксама. А гэта во ў нас кравец жыве. А я сама гадавалася на поўнач ад Лагойска. Але-ж, сядайце, — паказала яна на незанятае плеценае крэсла.

Поделиться:
Популярные книги

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии