Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Жорж Сiмэнон

Чалавек на лаўцы

Пераклад: Алесь Асташонак

1. ЖОЎТЫЯ ЧАРАВIКI

Забойства здарылася ў панядзелак, 19 кастрычнiка - у швагеркi камiсара Мэгрэ быў якраз дзень нараджэння. Дзiўна, але на набярэжнай Арфэўр даўно заўважылi, што ў панядзелак забойстваў бывае меней, чым у астатнiя днi.

Гэта была першая восеньская справа, расследуючы якую Мэгрэ адчуў наблiжэнне зiмы.

Усю нядзелю лiў дождж, халодны i дробны. Дахi i асфальт заблiшчалi, а потым узняўся жаўтаваты туман, якi,

здавалася, украдаўся ў жытло праз аконныя шчылiны.

Стала так холадна, што ў панядзелак ранiцай панi Мэгрэ сказала:

– Трэба закласцi шчылiны лямцам.

Камiсар гадоў ужо пяць сама меней абяцаў жонцы кожную восень зрабiць гэта "ў наступную нядзелю".

Калi ён выйшаў з дому, першы раз надзеўшы гэтай восенню прапахлае нафталiнам палiто - прапанавала жонка, - была ўжо палова дзевятай, але на вулiцы было так змрочна, што ў кватэры яшчэ гарэла святло.

Удзень дождж скончыўся, аднак асфальт не прасыхаў i рабiўся ўсё больш брудны. А гадзiны ў чатыры Парыж зноў ахутаў той самы жаўтаваты туман, у якiм расплывалася святло лiхтароў i вiтрын.

Калi зазванiў тэлефон, у бюро не было нi Люка, нi Жанв'е, нi нават маленькага Лапуэнта. Адказаў Сантонi, карсiканец, новы чалавек у брыгадзе - да гэтага ён працаваў у аддзеле азартных гульняў, потым - у аддзеле нораваў.

– Шэф, вас турбуе iнспектар Нэвэ, з трэцяга раёна, - далажыў Сантонi камiсару.
– Хоча пагаварыць асабiста з вамi. Здаецца, справа тэрмiновая.

Мэгрэ ўзяў слухаўку:

– Слухаю, даражэнькi.

– Званю з бiстро на бульвары Сэн-Мартэн. Толькi што знайшлi аднаго тыпа. Зарэзаны.

– На самым бульвары?

– Не, не зусiм. У адным тупiчку.

Нэвэ, якi ўжо даўно працаваў у палiцыi, ведаў, пра што адразу ж падумае Мэгрэ. Такое забойства, асаблiва ў густанаселеных кварталах, - справа следчаму мала калi цiкавая. Найчасцей гэта вынiк п'яных сварак альбо звядзеяне рахункаў сярод шпаны, гiшпанцаў, арабаў. Таму iнспектар таропка дадаў:

– Справа здаецца мне няпростай. Лепей бы вы прыехалi. Гэта памiж вялiкай ювелiрнай крамай i крамкаю штучных кветак.

– Добра. Еду.

Камiсар упершыню паехаў з Сантонi i цяпер нiяк не мог дачакацца, калi ж яны прыедуць на месца - так моцна наадэкалонiўся iнспектар. Каб здацца вышэйшым, нiзкарослы карсiканец насiў чаравiкi на высокiх абцасах, валасы ў яго былi напамаджаныя, на безыменным пальцы жаўцеў буйны брыльянт, напэўна, фальшывы.

На бульвары Сэн-Мартэн стаяў натоўп чалавек трыццаць. Iх стрымлiвалi палiцэйскiя ў накiдках. Нэвэ, якi чакаў камiсара, адчынiў дзверцы машыны.

– Я папрасiў доктара пачакаць вас, - сказаў ён.

Быў той час, калi гэтая частка Вялiкiх бульвараў робiцца найбольш шматлюднай. Вялiкi святлiсты гадзiннiк над ювелiрнай крамай паказваў дваццаць хвiлiн на шостую. Але ў краме штучных кветак, якая выходзiла на вулiцу толькi

адной вiтрынаю, было ўжо цёмна. Шкло вiтрыны было такое бруднае, што, здавалася, у краму нiхто нiколi i не заглядваў.

Памiж крамай i крамкаю - вузкi тупiчок, дакладней, неасветлены, якiх багата ў гэтым квартале, праход ва ўнутраны двор.

Нэвэ працiснуўся наперад, вызваляючы дарогу камiсару. Метры за тры-чатыры ад пачатку праходу iх чакалi ў цемрадзi нейкiя людзi. У двух былi лiхтарыкi, але твары можна было разгледзець толькi зблiзу.

Тут было яшчэ халадней, чым на бульвары - дзьмуў скразны вецер. Памiж ног круцiўся, колькi яго нi адштурхоўвалi, нейкi сабака.

На зямлi, ля сырой сцяны, ляжаў чалавек. Адна ягоная рука была закiнута за спiну, а другая, выцягнутая ва ўсю даўжыню, загароджвала амаль увесь праход.

– Мёртвы?

Доктар кiўнуў:

Смерць, вiдаць, наступiла iмгненна.

Усё роўна як пацвярджаючы гэтыя словы, святло лiхтара прапаўзло па целе забiтага i спынiлася на нажы, усаджаным у спiну. Другi лiхтар асвяцiў паварот твару, адкрытае вока, шчаку, разадраную аб камянi пры падзеннi.

– Хто яго знайшоў?

Адзiн з палiцэйскiх, якi толькi гэтага i чакаў, выступiў наперад.

– Я рабiў абход. Я звычайна зазiраю ва ўсе закуткi, бо ў iх усё i здараецца. I тут убачыў яго. Спярша я падумаў, што ён п'яны.

– Ён быў ужо мёртвы?

– Напэўна. Але цела было яшчэ цёплае.

– Якi гэта быў час?

– Без чвэрцi пяць. Я засвiстаў паставому i пабег званiць у аддзяленне.

– Слухаўку падняў я, - уступiў у размову Жэнэ.
– I адразу ж прыбыў на месца. Загадаў выклiкаць доктара. Палiцэйскае аддзяленне было паблiзу.

– Нiхто нiчога не чуў?

– Не ведаю.

Непадалёк вiднелiся невялiкiя дзверы, над якiмi гарэла слабенькая лямпачка.

– Што гэта?

– Дзверы ў кантору ювелiрнай крамы. Iмi рэдка карыстаюцца.

З'явiлiся эксперты, якiх Мэгрэ выклiкаў, выязджаючы з набярэжнай Арфэўр.

– А што там, у канцы двара?
– спытаўся Мэгрэ.

– Нiчога. Сцяна. Ёсць дзверы ў дом па вулiцы Мэле, але яны даўно закалочаныя.

Было вiдавочна: чалавека забiлi ўдарам нажа ў спiну, як толькi ён зайшоў у глыб тупiчка. Нехта, праслiзнуўшы ўслед за iм, цiха зрабiў сваю справу.

– Я праверыў кiшэнi i выняў кашалёк.

Нэвэ працягнуў яго Мэгрэ. Адзiн з экспертаў пасвяцiў лiхтарыкам. Кашалёк як кашалёк, не новы, але i не надта заношаны, з добрай скуры. Усярэдзiне - тры паперкi па тысячы франкаў i некалькi па сто, пасведчанне, выдадзенае на iмя Луi Турэ, кладаўшчыка, жыхара Жувiзi (вулiца Таполяў, 37), картка выбаршчыка з тым самым iменем, шматок паперы, на якiм напiсаны алоўкам пяць-шэсць слоў, i старая фатаграфiя маленькай дзяўчынкi.

– Ну што, прыступiм?
– спытаўся эксперт.

Книги из серии:

Без серии

[6.2 рейтинг книги]
[5.2 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[7.5 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Завод: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод: назад в СССР

Ох уж этот Мин Джин Хо – 3

Кронос Александр
3. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо – 3

Спасите меня, Кацураги-сан! Том 6

Аржанов Алексей
6. Токийский лекарь
Фантастика:
попаданцы
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Спасите меня, Кацураги-сан! Том 6

Последний попаданец 5

Зубов Константин
5. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 5

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Рунный маг Системы

Жуковский Лев
1. Рунный маг Системы
Фантастика:
попаданцы
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Рунный маг Системы

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Последняя Арена 5

Греков Сергей
5. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 5