Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:

Мэгрэ кiўнуў. Зазiхацелi блiцы, зашчоўкалi фотаапараты. Эксперты рабiлi свае вымярэннi спакойна, не задавалi нiякiх пытанняў, адчувалася адно, што iм трохi нязручна працаваць у такiм вузкiм праходзе. Натоўп з боку бульвара павялiчваўся, i палiцэйскiя з цяжкасцю стрымлiвалi яго.

Эксперты асцярожна вынялi нож i паклалi яго ў скрыню. Перавярнулi цела на спiну. На твары ў забiтага, чалавека гадоў сарака - пяцiдзесяцi, застыла здзiўленне. Было ў гэтым здзiўленнi штосьцi дзiцячае. Чалавек, напэўна, так i не зразумеў, што з iм здарылася. Нехта, гледзячы на яго,

узнервавана хiхiкнуў.

Апрануты ён быў прыстойна: чыстыя цёмны гарнiтур i бэжавае дэмiсезоннае палiто. Але вось на нагах былi жоўтыя чаравiкi, зусiм не па сезоне.

Каб не яны, то на вулiцы гэтага чалавека нiхто i не заўважыў бы, такi ён быў неадметны.

Аднак палiцэйскi, якi знайшоў яго, сказаў:

– Мне здаецца, я яго недзе бачыў...

– Дзе?

– Не памятаю. Але твар мне знаёмы. Ведаеце, часта сустракаеш адных i тых самых людзей, а твары неяк не запамiнаюцца.

Нэвэ пацвердзiў:

– Мне ён таксама некага нагадвае. Магчыма, працаваў тут непадалёк.

Але што магло спатрэбiцца нябозе ў гэтым тупiку?

Мэгрэ паглядзеў на Сантонi. Карсiканец доўга працаваў у палiцыi нораваў i мог запомнiць яго, як аднаго з маньякаў - шукальнiкаў адзiноты. Там iх ведаюць амаль усiх. Часам гэта значныя людзi. Зрэдку iх ловяць, але калi адпускаюць, яны зноў бяруцца за сваё.

Аднак Сантонi пакруцiў галавою.

– Нiколi не бачыў.

Тады Мэгрэ прыняў рашэнне:

– Працягвайце, панове. Калi завезяце яго ў Iнстытут, не распранайце да майго загаду. А мы, Сантонi, паедзем. Паглядзiм на яго сям'ю, калi такая ёсць.

Камiсар быў заiнтрыгаваны: забiты зусiм звычайны, нiчым не прыкметны чалавек...

– У Жувiзi!
– загадаў Мэгрэ шафёру.

Яны спынiлiся на момант ля Iталiйскiх варотаў, каб выпiць па куфлi пiва. А калi ў Жувiзi, ля вакзала, пачалi распытваць пра вулiцу Таполяў, дык адказаў iм толькi пяты чалавек:

Гэта вунь там, у недабудаваным раёне. Як даедзеце, дык глядзiце на шчыткi. Там кожная вулiца носiць назву якогасьцi дрэва, а так яны ўсе аднолькавыя.

Спачатку доўга ехалi ўздоўж сарцiровачнай станцыi, на якой лязгалi, пераязджаючы з аднаго пуцi на другi, вагоны, свiсталi i сiпелi, пускаючы клубы дыму, дзесяткi два паравозаў. Нарэшце дабралiся да патрэбнага раёна. Вузенькiя вулкi i праўда зусiм аднолькавыя, сотнi, можа, тысячы досыць новых домiкаў, пабудаваных па адной мадэлi. Дрэвы, пасадкi якiх давалi назвы вулiцам, яшчэ не паспелi вырасцi, сям-там не было нават ходнiкаў. За аднымi дамамi - пусткi, за iншымi - чэзлыя садкi, у якiх засыхалi апошнiя восеньскiя кветкi.

Дубовая вулiца... Бэзавая... Букавая... Магчыма, калi-небудзь гэты раён будзе падобны на парк, калi толькi ўсе гэтыя дрэнна пабудаваныя дамы не разваляцца, перш чым вырастуць як след дрэвы.

Жанчыны за вокнамi кухняў гатавалi вячэру. На вулiцах пуста. Дзе-нiдзе маленькiя крамы, таксама даволi новыя з выгляду, аднак вiтрыны iх нiчым не вабiлi.

– Налева.

Хвiлiн дзесяць кружылi, пакуль не прачыталi на шчытку патрэбную назву. Але дом праскочылi, бо трыццаць сёмы нумар iшоў чамусьцi адразу ж за дваццаць першым.

Святло гарэла толькi на кухнi, унiзе. Было вiдаць, як за штораю ходзiць мажная жанчына.

– Хадзем, - уздыхнуў Мэгрэ, з цяжкасцю вылазячы з маленькай машыны, i выбiў люльку аб абцас.

Калi ён ступiў на ходнiкi, штора зварухнулася i жанчына прыпала тварам да акна. Выдавала на тое, што прыезд машыны быў ёй падзеяй.

Мэгрэ ступiў на ганак i спынiўся перад пакрытымi лакам сасновымi дзвярыма, з жалезнай ручкаю i сiнiм акенцам. Ён пачаў шукаць кнопку званка, але перш чым знайшоў яе, пачуў голас з-за дзвярэй:

– Хто там?

– Панi Турэ?

– Я.

– Я хацеў бы пагаварыць з вамi.

Але жанчына не рашалася адчынiць дзверы.

– Палiцыя, - цiха дадаў Мэгрэ.

Гаспадыня зняла ланцужок, адсунула засаўку i, агледзеўшы мужчын праз шчылiну прыадчыненых дзвярэй, спыталася:

– А што вам трэба?

– Пагаварыць з вамi.

– Чым вы дакажаце, што вы з палiцыi?

Мэгрэ паказаў палiцэйскi жэтон.

– Добра. Спадзяюся, ён не фальшывы, - сказала панi Турэ, убачыўшы жэтон, i ўпусцiла нечаканых гасцей.

Вузкi калiдор, выбеленыя сцены, пакрытыя лакам дзверы i плiнтусы. Дзверы на кухню заставалiся адчыненыя, жанчына правяла iх у суседнi пакой i запалiла святло.

Мэгрэ разгледзеў гаспадыню. Сорак - сорак пяць гадоў, як i мужу, паўнейшая за яго, але не рыхлая, а шырокая ў касцях. Iмпазантнай не назавеш. Шэрая сукенка i фартух, якi яна машынальна церабiла, яшчэ больш спрошчвалi яе.

Спынiлiся яны ў сталовай. Абсталюнак у вясковым стылi, кожная рэч на сваiм месцы, як на вiтрыне мэблевай крамы. Нiдзе нiчога лiшняга - нi кiнутай люлькi цi пачка цыгарэт, нi шытва цi нават газеты, нiчога такога, што магло б даць хоць нейкае ўяўленне, чым тут людзi жывуць.

Сесцi гаспадыня гасцей не запрасiла, але выразна паглядзела на iхнiя ногi, перасцерагаючы ўсiм сваiм выглядам: "Не запэцкайце лiнолеум!"

– Слухаю вас.

– Вашага мужа зваць Луi Турэ?

Нахмурыўшы бровы i спрабуючы здагадацца, што прывяло сюды палiцыю, яна кiўнула галавою.

– Ён працуе ў Парыжы?

– Памочнiкам дырэктара фiрмы "Каплан i Занэн", на вулiцы Бондзi.

– Ён працаваў калi-небудзь на складзе?

– Працаваў.

– Даўно?

– Некалькi гадоў таму назад. Але ўжо тады ён быў у дырэктара першым памагатым.

– У вас няма яго фатаграфii?

– А нашто яна вам?

– Мне б хацелася ўпэўнiцца...

– У чым?
– Падазрона ўзiраючыся ў гасцей, панi Турэ запыталася: - Луi трапiў у аварыю?

Яна машынальна паглядзела на насценны гадзiннiк, якi вiсеў на кухнi, усё роўна як прыкiдвала, дзе цяпер можа быць муж.

– Спярша я павiнен упэўнiцца, цi ён гэта.

– Гляньце на сервант, - сказала яна.

Падышоўшы да серванта, Мэгрэ ўбачыў некалькi фатаграфiй: на адной маладзенькая дзяўчына, на другой - чалавек, - зарэзаны ў тупiку, але маладзейшы, у чорным.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Книга пяти колец. Том 3

Зайцев Константин
3. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 3

На руинах Мальрока

Каменистый Артем
2. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
9.02
рейтинг книги
На руинах Мальрока

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия