Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ён быў кладаўшчыком?

– Кладаўшчыком. Ён заўсёды хадзiў у шэрым халаце. Справа, вось у гэтым куце, стаяў за шкляной перагародкаю стол пана Каплана, маладога, бо пасля першага ўдару стары ўжо больш не прыходзiў у краму. З панам Максам сядзела сакратарка, панна Леон, а бухгалтар быў там, на першым паверсе. Нiхто тады i не думаў, што ўсяму гэтаму хутка настане канец. I вось аднаго дня, у кастрычнiку цi ў лiстападзе, не магу сказаць больш дакладна калi, памятаю адно, было ўжо холадна, пан Макс сабраў усiх i аб'явiў, што закрывае фiрму i прадае тавар iншаму аптавiку. Усе

тады думалi, што дом будзе знесены i тут пабудуюць кiнатэатр. Усе жыльцы атрымалi паведамленне аб зносе. Многiя выехалi. А iншыя не сталi спяшацца i не памылiлiся: жывуць сабе тут спакойна дагэтуль. Але дом усё-такi прададзены, i новыя ўладальнiкi адмаўляюцца рабiць рамонт. Жыльцы ўсё судзяцца з iмi, сюды ледзь не кожны месяц з суду прыходзяць. Я сама двойчы збiрала рэчы...

– А вы знаёмы з панi Турэ?

– Нiколi не бачыла. Яна жыла ў прыгарадзе, у Жувiзi...

– Яна там i цяпер жыве.

– Вы яе бачылi? Якая яна?

Мэгрэ адно скрывiўся.

– Так я i думала. Пан Луi не меў дома шчасця. Толькi тут ён яго i знаходзiў. I ўдар ён перанёс цяжэй за iншых: ён ужо быў у такiх гадах, калi цяжка мяняць лад жыцця.

– Колькi яму было тады?

– Сорак пяць цi сорак шэсць.

– Вы не ведаеце, чым ён займаўся потым?

– Не. Ён нiколi мне пра гэта не казаў. Вiдаць, цяжка яму бывала. Доўгi час ён зусiм не заходзiў. А аднойчы ўранку я iшла па бульвары - раптам бачу яго на лаўцы. Мяне ажно скаланула. Не такому ж чалавеку, як пан Луi, сядзець на лаўцы ў гэткую пару! Я ўжо хацела падысцi да яго, але падумала, што яму будзе няёмка, i прайшла мiма.

– Праз колькi часу пасля закрыцця фiрмы гэта здарылася?

У павiльёне было вельмi холадна, i кансьержка прапанавала:

– Хочаце зайсцi да мяне пагрэцца?.. А колькi часу прайшло, цяжка сказаць. Вiдаць, гэта было ў канцы зiмы, бо бралася ўжо на цяпло, але дрэвы яшчэ не зазелянелi.

– А калi вы яго зноў убачылi?

О, прайшло шмат часу!.. У самы разгар лета. Найбольш мяне здзiвiла тое, што на iм былi чаравiкi... колеру дзiцячага паносу... Чаму вы так глядзiце на мяне?

– Так проста. Працягвайце.

– Гэта не ў ягонай звычцы. Я заўсёды бачыла на iм толькi чорныя чаравiкi. Ён зайшоў да мяне i паклаў на стол маленькую скрыначку, белую, з залатой стужкаю - у ёй былi шакаладныя цукеркi. Сеў на гэтае крэсла. Я згатавала яму фiлiжанку кавы, потым збегала ў краму, купiла пляшку кальвадосу, а ён застаўся пасядзець за мяне ля ўвахода.

– Што ён расказваў вам?

– Нiчога асаблiвага. Адчувалася, што яму прыемна дыхаць паветрам нашага дома.

– Так нiчога i не сказаў пра сваё новае жыццё?

– Я запыталася, цi задаволены ён сваiм цяперашнiм жыццём, ён сказаў, што задаволены. Ва ўсякiм разе, ён больш не сядзеў ва ўстанове, бо была ранiца, дзесяць-адзiнаццаць гадзiн. Другi раз ён прыйшоў пасля абеду, i на iм быў вельмi яркi гальштук. Я трохi пасмяялася з яго, што ён стараецца маладзiцца, але ён зусiм не пакрыўдзiўся - пан Луi мала калi сердаваў. Потым я загаварыла пра ягоную дачку - я яе нiколi не бачыла, але ён паказваў мне яе здымак, калi ёй было ўсяго некалькi месяцаў. Нячаста сустракаеш чалавека,

якi так ганарыцца сваiм дзiцём. Ён усiм расказваў пра дачку i заўсёды насiў з сабою яе картку.

Мэгрэ згадаў: у кiшэнi ў Турэ нiякiх iншых фатаграфiй Монiкi, апроч здымка зусiм маленькай дзяўчынкi, не знайшлi.

– Што вы яшчэ можаце пра яго сказаць?

– А я i не ведаю. Я ж тут з ранку да вечара, у гэтых мурах... Як Капланы закрылiся ды яшчэ цырульнiк з другога паверха з'ехаў, дык тут зусiм цiха стала. Жыльцы многiя з'ехалi, суды гэтыя пачалiся, архiтэктары сноўдаюцца з планамi iхняга кiнатэатра, а дом патроху развальваецца - вось i ўсё маё тут жыццё...

Але вялiкай горычы ў голасе ў кансьержкi не чулася. Мяркуючы па ўсiм, яна збiралася з'ехаць з гэтага дома апошняя.

– Як гэта здарылася?
– спыталася кансьержка.
– Ён мучыўся?

Нi панi Турэ, нi Монiка не спыталiся пра гэта.

– Доктар кажа, што не, памёр iмгненна.

– I дзе ж яго забiлi, нябогу?

– Ды зусiм побач. У тупiчку на бульвары Сэн-Мартэн.

– Каля ювелiрнага?

– Так. Нехта падлавiў яго там i ўсадзiў нож у спiну.

Наконт нажа Мэгрэ тэлефанаваў у экспертызу, i яму сказалi, што нож сама звычайны, шырока распаўсюджанай маркi, якi можна купiць практычна ў любой краме. Ён быў новы, адбiткаў пальцаў на iм не выявiлi.

– Бедны пан Луi! Ён так любiў жыццё!

– Ён быў вясёлы чалавек?

– Ва ўсякiм разе, сумным яго назваць было нельга. Не ведаю, як вам растлумачыць. Ён з усiмi быў ветлiвы i ўважлiвы, кожнаму стараўся сказаць што-небудзь прыемнае. I нiколi не iмкнуўся набiць сабе цану.

– А жанчынамi ён цiкавiўся?

– О не, што вы! Хоць мог iх мець колькi хацеў бы. За вылiкам пана Макса i старога бухгалтара ён быў адзiны мужчына ў краме, а нашыя ўпакоўшчыцы дужа цнатлiвымi не выдавалi.

– Ён пiў?

– Шклянку вiна ў дзень, як i ўсе мы. Зрэдку кiлiшак лiкёру.

– А дзе ён абедаў у час перапынку?

– Ён заўсёды палуднаваў на працы. Пакладзе на край стала свой "тармазок", - ён яго ў кавалачак цыраты загортваў, я гэтую цырату як цяпер памятаю, - i есць стоячы. А потым iшоў на двор выпалiць люльку. I зноў за працу. Праўда, iншы раз некуды выходзiў, казаў тады, што ў яго спатканне з дачкою. Але гэта было вельмi рэдка, у самым канцы, калi дачка стала ўжо паненкаю i працавала ў Парыжы. Я пыталася ў яго: "Чаму вы яе нiколi нам не пакажаце? Я б так хацела зiрнуць на яе!" Ён усё абяцаў, што неяк на днях пакажа. Але так i не паказаў. Не ведаю чаму.

– А вы ведаеце, дзе цяпер сакратарка, панна Леон?

– А як жа! У мяне ёсць яе адрас. Яна жыве са сваёй мацi, у яе цяпер свая крамка на вулiцы Клiн'янкур, на Манмартры. Яна, мабыць, зможа расказаць вам больш за мяне. Пан Луi заходзiў i да яе. Неяк мы загаварылi з iм пра яе, i ён сказаў, што яна прадае розныя рэчы для немаўлят. Смешна.

– Што смешна?

– Што яна, старая дзеўка, такое прадае.

Мiма праходзiлi жыльцы i, выбiраючы пошту са скрынак, падазрона пазiралi на Мэгрэ, мяркуючы, мабыць, што гэты таксама прыйшоў з нагоды iхняга высялення.

Поделиться:
Популярные книги

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Путь Шамана. Шаг 1: Начало

Маханенко Василий Михайлович
1. Мир Барлионы
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
9.42
рейтинг книги
Путь Шамана. Шаг 1: Начало