Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Мужчына?

– Мужчына. Сярэднiх гадоў.

– Што ён з сябе ўяўляў?

– Такiя звычайна сядзяць на бульварах на лаўках. Нарэшце ён падсеў да нас, але не загаварыў. Тады я пайшоў. Калi я азiрнуўся, яны гаварылi.

– Па-сяброўску?

– Ва ўсякiм разе, мне здалося, яны не спрачалiся.

Вось i ўсё, пра што даведаўся Мэгрэ.

Калi ён вярнуўся ў камiсарыят, яму пазванiў суддзя Камельё:

– Сёння ўранку пракурор перадаў мне справу Турэ i сказаў, што расследаваннем займаецеся вы. За што-небудзь ужо зачапiлiся? Рабаўнiцтва, я мяркую?

Магчыма.

– Сям'я патрабуе выдачы цела. Я не магу гэтага дазволiць без вашай згоды.

– Доктар Поль ужо агледзеў труп?

– Я толькi што гаварыў з iм. Нож прайшоў наскрозь i прабiў левы жалудачак сэрца. Смерць была iмгненная.

– Нiякiх iншых раненняў цi слядоў ад удараў?

– Нiякiх.

– Не бачу неабходнасцi замiнаць таму, каб сям'я атрымала цела. Толькi няхай адзежу забiтага адправяць у лабараторыю.

– Добра. Трымайце мяне ў курсе.

Камельё рэдка быў такi мяккi. Прэса амаль нiчога не паведамiла пра забойства, i суддзя меркаваў, што гэта простае рабаўнiцтва. Справа не выклiкала ў яго цiкавасцi, як, вiдаць, не выклiкала i ў iншых.

Мэгрэ падышоў да камiна, дастаў абцугамi вугалёк, запалiў люльку i з гадзiну займаўся нуднай канцыляршчынай: падпiсваў акты, рабiў на iх заўвагi.

– Можна, шэф?

Гэта быў, як заўсёды расфранчаны, наадэкалонены, быццам толькi што выйшаў з цырульнi, Сантонi. "Ад цябе парфумаю, як ад бабы нясе", - казалi яму таварышы.

Сантонi ззяў:

– Я, здаецца, напаў на след.

Мэгрэ паглядзеў на яго затуманенымi вачыма.

– Спачатку хачу далажыць вам, што кантора "Жэбер i Башэлье", дзе служыць наша панна, займаецца перапродажам акцый. Справы там дробязныя. Яны за бясцэнак скупляюць безнадзейныя акцыi, а потым прадаюць iх крыху даражэй. Уся iхняя праца - бадзяцца па дамах, шукаючы дурняў-пакупнiкоў. Панна Турэ сядзiць у канторы толькi ўранку, а пасля абеду шукае клiентаў.

Зразумела.

– Iх клiенты - пераважна дробныя службоўцы. Iх трэба чым-небудзь уразiць, i тады яны раскашэльваюцца. Сур'ёзных дзялкоў я не бачыў. У абедзенны перапынак я пачакаў, пакуль усе выйдуць, i непрыкметна падышоў да адной сакратаркi не першай маладосцi. Я не памылiўся ў выбары: яна не любiць сваю маладую каляжанку i расказала мне ўсё.

– Ну i што?

– У Монiкi ёсць сябар.

– Хто ён?

– Усё па парадку, шэф. Яны знаёмыя прыблiзна чатыры месяцы. Штодня абедаюць разам у рэстаранчыку на Севастопальскiм бульвары. Ён зусiм малады, яму дзевятнаццаць гадоў, працуе прадаўцом у кнiгарнi на бульвары Сэн-Мiшэль.

Мэгрэ перабiраў свае люлькi, раскладзеныя на стале. Не заўважыўшы, што адна з iх недапаленая, пачаў набiваць iншую.

– Хлопца завуць Альбэр Жарыс. Я вырашыў зiрнуць на яго i пайшоў у рэстаранчык. Там была процьма народу. Нарэшце знайшоў Монiку, яна сядзела за столiкам адна. Сам я сеў насупраць у куце i паабедаў, скажу шчыра, вельмi блага. Дзяўчына здалася мне ўзнерваванай, увесь час паглядала на дзверы.

– Ён так i не прыйшоў?

– Не. Яна расцягвала свой абед, як толькi магла. У такiх установах абслугоўваюць хутка i не

любяць марудлiвых наведнiкаў. Урэшце яна выйшла i хвiлiн пятнаццаць чакала яго на вулiцы.

– А потым?

– Яна так выглядала сябра, што нават не заўважыла мяне. Потым пайшла да бульвара Сэн-Мiшэль. Вы ведаеце вялiкую кнiгарню на рагу?

– Ведаю.

– Яна зайшла туды, загаварыла з прадаўцом, пасля падышла да касiра. Выгляд у яе быў расчараваны, i яна пайшла з крамы.

– Ты зноў пайшоў за ёю?

– Я вырашыў, што лепш заняцца яе сябрам. У кнiгарнi я спытаўся ў адмiнiстратара, цi ведае ён пана Альбэра Жарыса. Ён адказаў, што ведае, але Жарыс працуе толькi да абеду. Я быў здзiўлены, i адмiнiстратар растлумачыў мне, што ў iх працуюць пераважна студэнты, а яны не могуць стаяць за прылаўкам увесь дзень.

– Дык ён - студэнт?

– Чакайце. Я пацiкавiўся, цi даўно працуе ён у кнiгарнi. Выявiлася, трохi больш як год. Спачатку ён працаваў поўны дзень. А месяцы тры назад аб'явiў, што слухае лекцыi на юрыдычным факультэце, i перайшоў на паўдня.

– У цябе ёсць яго адрас?

– Ён жыве са сваiмi бацькамi на вулiцы Шацiён, насупраць царквы Монруж. Але я яшчэ не кончыў. Сёння Жарыс не прыйшоў на працу. За ўвесь час, што ён працуе, гэта здарылася з iм два цi тры разы, i кожны раз ён папярэджваў па тэлефоне. А сёння - не.

– А ўчора ён працаваў?

– Працаваў. Я падумаў, што вас зацiкавiць, дзе ён жыве, i паехаў на вулiцу Шацiён. Кватэра дагледжаная. Дома была мацi. Вельмi прыстойная кабета.

– Ты сказаў ёй, што ты з палiцыi?

– Вядома, не. Я сказаў, што я ягоны сябра i што мне трэба тэрмiнова яго знайсцi.

– I яна адаслала цябе ў кнiгарню?

– Угадалi. Яна нi аб чым не падазрае. Ён выйшаў з дому, як звычайна, у пачатку дзевятай. Яна паняцця не мае нi аб якiм юрыдычным факультэце. Бацька працуе ў краме па продажу тканiн. Яны не такiя багатыя, каб iх сын вучыўся ва ўнiверсiтэце.

– Што ты зрабiў далей?

Зрабiў выгляд, што памылiўся, што, напэўна, у яе сына тое самае прозвiшча, што i ў майго сябра. А пасля папрасiў паказаць яго фатаграфiю. Ёй нават у галаву не прыйшло ў чымсьцi мяне западозрыць. Яна, калi я прыйшоў, якраз прасавала бялiзну, дык больш думала пра тое, каб прас не прапёк прасцiну. А я ўсё яе загаворваў...

Мэгрэ маўчаў, не выяўляючы анiякага захаплення. Па ўсiм адчувалася, што Сантонi ў камiсаравай брыгадзе - пачатковец. Усё, што ён расказваў, нават тон, усё гэта супярэчыла стылю Мэгрэ.

– Адыходзячы, шэф, я непрыкметна...

Мэгрэ працягнуў руку.

– Дай.

Камiсар адразу зразумеў, што Сантонi ўкраў фатаграфiю. Мяркуючы па здымку, Жарыс быў яшчэ зусiм маладзён - худы, нервовы, валасы доўгiя, як у дзяўчыны. Напэўна, падабаецца жанчынам i ведае пра гэта.

– Гэта ўсё?

– Паглядзiм, цi вернецца сёння ўвечары галубок дамоў?

Мэгрэ ўздыхнуў:

– Паглядзiм...

– Вы незадаволены?

Навошта яму нешта тлумачыць?.. Сантонi зрабiў усё так, як зрабiў бы любы пачатковец, чалавек з iншай брыгады. Калi-небудзь ён сам усё зразумее.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Совок – 3

Агарев Вадим
3. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
7.92
рейтинг книги
Совок – 3