Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:

Дождж пазмываў пудру з твараў у жанчын, ва ўсiх пачырванелi насы.

Мэгрэ i Нэвэ пачакалi яшчэ хвiлiнку на могiлках i прайшлi ў шынок насупраць. Камiсар заказаў два грогi. А праз некалькi хвiлiн тут была ўжо добрая палова працэсii. Каб сагрэцца, людзi пераступалi з нагi на нагу.

Мэгрэ пачуў абрывак размовы:

– А пенсiю яна за яго атрымае?

– Не. Ён жа быў простым кладаўшчыком у нейкай краме. Такiм пенсii не даюць. Гэта за шваграмi ягонымi жонкi файна жывуць - чыгуначнiкi ўсё-такi. А пан Луi быў у iх увогуле кiмсьцi накшталт сваяка-бедалагi... Вось так вось...

– Дык што ж жонка з дачкою

рабiцьмуць?

– Дачка ж працуе... Пакой, можа, здадуць кватаранту...

– Ну што, Нэвэ, хадзем?
– прапанаваў Мэгрэ iнспектару.

З машыны сцякала брудная вада. Залева секла i секла.

У камiсарыяце было сыра i холадна, на падлозе вiднелiся брудныя сляды.

– Нiчога новага, Люка?

– Званiў Лапуэнт. З бiстро на плошчы Рэспублiкi. Ён знайшоў пакой.

– Пакой Турэ?

– Ён так думае. Але гаспадыня не надта гаваркая.

– Выклiкалi яе сюды?

– Не. Можа, вы самi лепш туды сходзiце?

Мэгрэ i праўда думаў пайсцi да Лапуэнта, а не сядзець тут у кабiнеце.

Калi Мэгрэ ўвайшоў у бiстро, ён адразу ж знайшоў Лапуэнта: той сядзеў ля камiна i пiў каву.

– Адзiн грог!
– заказаў камiсар.

– Дзе гэты пакой?
– запытаўся ён у Лапуэнта.

– За два крокi адсюль. Знайшоў зусiм выпадкова. Дом у спiсах не значыцца.

– Ты не памылiўся?

– Не. На вулiцы Ангулем я ўбачыў аб'яву: "Здаецца пакой". Трохпавярховы дом, без кансьержкi. Я пазванiў i папрасiў паказаць пакой. Гаспадыня ў гадах, колiсь, мусiць, была прыгажуня, але цяпер сiвая, аблезлая, тоўстая. Выйшла да мяне ў халаце. Перш чым упусцiць мяне, запыталася, цi здымаю я пакой сабе асабiста i цi адзiн буду жыць. Пакуль яна са мною перагаворвалася, на другiм паверсе прыадчынiлiся дзверы, i я заўважыў вельмi вабную дзяўчыну.

– Бардэль?

– Не зусiм. Але мне здалося, што гаспадыня з гэтымi справамi знаёмая. Пакуль падымалiся наверх, яна запыталася, як я збiраюся плацiць - штомесяц цi часцей, дзе я працую. Пакой - вокнамi на двор. Абсталюнак неблагi. Праўда, як на мой густ, дык зашмат таннага шоўку i аксамiту. Лялька на канапе. У пакоi пахла яшчэ, так бы мовiць, жанчынаю. Гаспадыня пацiкавiлася, хто мне даў адрас. Я ледзь не прагаварыўся, што даведаўся па аб'яве. Шчыра кажучы, мяне ўвесь час бянтэжыла адна з яе цыцак: яна ўсё выслiзгвала з халата. Я сказаў, што паведамiў мне пра пакой адзiн мой сябра. I што сябра гэты жыве ў яе. Яна запыталася хто. Калi я назваў Турэ, то адразу зразумеў, што яна яго ведае. Яна i з твару змянiлася, i голас стаў iншы. "Не ведаю, кажа, такога!" Як адрэзала. А потым пытаецца, цi няма ў мяне звычкi позна вяртацца дамоў. Было ўжо вiдаць, што вырашыла пазбавiцца ад мяне. Але я прыкiнуўся прасцячком. Кажу: "Можа, мой сябра яшчэ тут? Ён удзень не працуе i позна ўстае". Але яна мне: "Дык вы будзеце здымаць пакой цi не?" Буду, кажу. "Плата наперад". Я дастаў кашалёк i, нiбыта выпадкова, выняў фота Турэ. "А, - кажу, - вось i фота майго сябра". Яна зiрнула i кажа: "Не, мы, вiдаць, адно аднаму не падыдзем". I пайшла да дзвярэй. Я хацеў затрымаць яе, але яна папрасiла пакiнуць яе ў спакоi, у яе, бачыце, абед на плiце можа згарэць. Так i развiталiся... Шэф, ды я проста ўпэўнены, што яна яго ведала! Калi я выйшаў на вулiцу, фiранка зварухнулася: яна назiрала за мною.

Едзем!
– сказаў Мэгрэ.

Хаця дом быў за два крокi адсюль, пад'ехалi на машыне. Гаспадыня, якая выйшла адчынiць дзверы, i цяпер была ў халаце.

– Хто там?

– Палiцыя.

– Што вам трэба?
– Зiрнула коса на Лапуэнта.
– Так i ведала, што нажыву сабе бяду з гэтым малакасосам.

– Думаю, нам будзе зручней перагаварыць у доме.

– А я i не збiраюся трымаць вас на ганку. Мне ад вас хаваць няма чаго.

– Чаму вы не прызналiся, што пан Турэ быў вашым жыльцом?

– Таму, што гэта яго не датычыцца, - зноў змерыла яна Лапуэнта нядобрым позiркам.

Яна ўвяла iх у невялiкую гасцёўню. Грубка тут была напалена як след. Усюды ляжалi стракатыя падушкi з вышытымi на iх кошачкамi, сэрцамi i скрыпiчнымi ключамi. Вокны былi занавешаны шчыльнымi шторамi, i гаспадыня запалiла святло.

– Дык што вам ад мяне трэба?

Мэгрэ выняў з кiшэнi фатаграфiю Турэ.

– Гэта ён?

Ён. Вы i без мяне ўсё ведаеце.

– Доўга ён у вас жыў?

– Прыкладна два гады. Можа, трохi болей.

– У вас шмат жыльцоў?

– Вядома. Мне адной дом задужа вялiкi. А ў наш час кватэру знайсцi нялёгка.

– Колькi ж iх у вас?

– Цяпер - тры.

– Але адзiн пакой свабодны?

– Той самы, што я паказвала гэтаму малойчыку. I цяпер шкадую, што не была асцярожлiвая.

– Што вы ведаеце пра пана Турэ?

– Цiхi i сцiплы чалавек. Нiкому не замiнаў. Працаваў уначы...

– А вы ведаеце дзе?

– Я яго нi аб чым не распытвала. Ён сыходзiў увечары i вяртаўся ўранку. Спаў вельмi мала. Я яму часта казала, што трэба спаць болей. Але мне здаецца, што ўсе яны так, хто ўначы працуе, - мала спяць.

– Ён шмат зарабляў?

– А што вас, уласна, цiкавiць?

– Вы ж чытаеце газеты?..

На столiку ляжала разгорнутая ранiшняя газета.

– Бачу, куды вы гняце. Але спярша паабяцайце, што ў мяне не будзе непрыемнасцей. Ведаю я палiцыю...

Мэгрэ падумаў, што кабета павiнна быць у картатэцы аддзела нораваў.

– Я ж не рэкламую сваiх жыльцоў на кожным кроку. Не рэгiстрырую iх. Гэта не злачынства. Але калi вы пачняце выкручваць мне нервы...

– Усё будзе залежаць ад вас.

– Вы абяцаеце?.. Дарэчы, у якiм вы чыне?

– Камiсар Мэгрэ.

– Ого! Зразумела. Гэта сур'ёзней, чым я думала. Мяне турбуюць вашы калегi з нораваў.
– Яна адпусцiла ў iхнi адрас такое слоўца, што Мэгрэ з Лапуэнтам пераглянулiся.

– Ну, добра. Ведаю я, што яго забiлi. Але больш - нiчога.

– Як ён назваўся вам?

– Проста - пан Луi.

– Да яго прыходзiла жанчына? Чарнявая, сярэднiх гадоў?

– Прыходзiла. Прыгожая, гадоў сорак, умее сябе трымаць.

– Часта прыходзiла?

– На тыдзень тры цi чатыры разы.

– А прозвiшча яе вы ведаеце?

– Я называла яе панi Антуанэт.

– Вы, я бачу, прывыклi называць людзей па iменi.

– Я не цiкаўная.

– Яна, калi прыходзiла, надоўга заставалася ў яго?

– На колькi трэба.

– На паўдня?

– Як калi. Iншым разам - на гадзiну-дзве.

– А ўранку прыходзiла?

– Можа, калi i прыходзiла, я не помню.

– Вы яе адрас ведаеце?

– Нiколi не пыталася.

– Iншыя вашы жыльцы - жанчыны?

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6