Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Шрифт:

А камiсару хацелася знайсцi таго чалавека, якi на мiгах прасiў у Турэ дазволу прысесцi побач, пакуль той гаварыў з Сэмбронам.

Камiсар пачаў уважлiва прыглядацца да людзей на лаўках. Ён ведаў, што ў кожнай лаўкi ёсць свае заўсёднiкi, якiя зазвычай прысаджваюцца ў адзiн i той самы час. Праходжыя не зважаюць на iх. Але самi заўсёднiкi добра ведаюць адно аднаго. Камiсар згадаў, як аднойчы панi Мэгрэ, седзячы на лаўцы ў скверы Анвэр, зусiм выпадкова навяла яго на след аднаго забойцы.

Цяпер на адной лаўцы сядзеў якраз вiдавочны

заўсёднiк: стары бадзяга з пастаўленай побач пляшкай вiна.

Трохi далей прымасцiлася мажная жанчына, напэўна, правiнцыялка. Чакаючы свайго чалавека, якi зайшоў у прыбiральню, яна выпрастала, каб хоць трохi адпачылi, ногi - па ўсiм вiдаць, апухлыя ад нязвыклае хаданiны па горадзе.

Але гэта, ведама ж, былi зусiм не тыя людзi, якiх трэба было знайсцi.

– На тваiм месцы, - сказаў Мэгрэ, - я меней бы займаўся крамамi, а болей людзьмi на лаўках. Пасядзi, пазнаёмся з заўсёднiкамi.

– Добра, шэф, - зноў уздыхнуў Нэвэ. Такая перспектыва не радавала, хадзiць цiкавей, хоць i ногi ўжо балелi ад гэтых няспынных бадзянняў.

Ён нiколi не паверыў бы, што камiсар з радасцю згадзiўся б апынуцца на ягоным месцы: i хадзiў бы, i сядзеў бы - Мэгрэ з задавальненнем згадваў той час, калi служыў простым iнспектарам.

4. ПАХАВАННЕ

Назаўтра камiсар змарнаваў паўдня: яго выклiкалi на судовае пасяджэнне. Некалькi гадзiн ён праседзеў у змрочным пакойчыку для сведкаў. Нехта забыўся ўключыць атапляльныя батарэi, i спачатку ў пакойчыку стаяў жудасны холад. Потым, калi радыятары нарэшце нагрэлiся, стала невыносна спякотлiва i засмярдзела потам i выпарэннямi мокрае адзежы.

Судзiлi нейкага Рэнэ Лекэра, якi сем месяцаў назад забiў ударам бутэлькi па галаве сваю цётку. Злачынцу было толькi дваццаць два гады, ён быў здаравенны, што грузчык, але выраз твару меў усё роўна як у вiнаватага школьнiка.

I чаму толькi дагэтуль нiхто не дадумаўся хоць трохi палепшыць асвятленне судовае залы? Цьмянае шэраватае святло проста прыгнятала Мэгрэ, якi i так быў - праз марнаванне часу ды недарэчнасць пасяджэння - не ў гуморы.

Адвакат, яшчэ зусiм малады, але ўжо вядомы - дзякуючы сваiм пастаянным нападам на сведкаў ды суддзяў, намагаўся пераканаць усiх, што злачынца прызнаў сваю вiну толькi ў вынiку нацiску на яго i кепскага з iм абыходжання на допыце. Вiдавочная хлусня, i адвакат гэта добра ведаў.

– Можа, пан сведка скажа суддзям, колькi гадзiн доўжыўся першы допыт майго падабароннага?
– дэкламаваў ён.

Камiсар чакаў менавiта гэтага пытання.

– Семнаццаць гадзiн, - адказаў ён.

– Семнаццаць гадзiн без ежы?!

– Лекэр адмовiўся ад бутэрбродаў, якiя мы яму прапаноўвалi.

Усiм сваiм выглядам адвакат казаў прысяжным: "Глядзiце, панове! Семнаццаць гадзiн у нябогi ў роце i хлебнай крошкi не было!"

Сам Мэгрэ за ўвесь допыт з'еў толькi два бутэрбороды. А ён жа нiкога не забiваў.

– Пан сведка, - па-ранейшаму надрываўся напорысты абаронца, -

цi прызнаяце вы, што сёмага сакавiка, а трэцяй гадзiне ранiцы, вы ўдарылi абвiнавачанага без якiхсьцi на тое падстаў - дзеянняў з яго боку, прычым тады, калi ў бедалагi былi кайданкi на руках?

– Не прызнаю.

– Дык сведка адмаўляе, што ўдарыў абвiнавачанага?

– Быў момант, калi я даў яму поўху: усё роўна як бацька сыну.

Адвакат памылiўся - пачаў не з таго канца. Але ён, вiдаць, клапацiўся толькi пра тое, каб уразiць публiку ды журналiстаў.

Потым, парушаючы ўсе правiлы, ён з'едлiва-саладжава запытаўся ў Мэгрэ:

– А ў вас ёсць сын, пан камiсар?

– Не...

– У вас нiколi не было дзяцей?.. Даруйце, я недачуў, што вы сказалi...

Мэгрэ быў вымушаны паўтарыць на ўвесь голас, што ў яго была дачка, але яна памерла маленькая.

Вось i ўсё. Мэгрэ нарэшце пакiнуў судовую залу i, перш чым вярнуцца ў сваё бюро, выпiў шкляначку каньяку ў буфеце ў Палацы правасуддзя.

Прыйшоўшы ў аддзяленне, Мэгрэ адразу ж запытаўся ў Сантонi, якi займаўся сябрам Монiкi Турэ:

– Нiякiх навiн пра Альбэра Жарыса?

– Нiякiх.

Хлопец так i не прыйшоў дадому. У кнiгарню ён сёння таксама не прыходзiў, не быў i ў рэстарацыi, дзе звычайна абедаў з Монiкай.

Цяпер Сантонi займаўся хлопцам разам з Люка, якi закончыў учора працу па iншым расследаваннi. Яны звязвалiся з усiмi палiцэйскiмi пастамi. Жанв'е ўсё яшчэ шукаў краму, дзе быў набыты нож, якiм забiлi Турэ.

– Нэвэ не званiў?

– Паўгадзiны назад. Сказаў, што пазвонiць у шэсць.

Камiсар стамiўся. Перад вачыма стаялi твары прысяжных, злачынцы, адваката. Навошта яму гэтая цяганiна?

– Лапуэнт нiчога не знайшоў?

Маленькi Лапуэнт абегаў усе мэбляваныя пакоi раёна, каб даведацца, цi не здымаў адзiн з iх Турэ. Павiнен жа ён быў недзе пераабувацца!

Цяпер у кожнага быў свой участак працы.

Памаракаваўшы, Жарыса перадалi Люка, а за Сантонi засталася адна Монiка Турэ. Што, калi Жарыс стане шукаць яе цi захоча што-небудзь паведамiць ёй пра сябе?

Тым часам прыходзiлася разглядаць розныя службовыя паперы, адказваць на непатрэбныя тэлефонныя званкi. Усё ж такi дзiўна: нiхто так i не пазванiў камiсару ў сувязi з забойствам...

– Алё! Мэгрэ слухае.

Гаварыў Нэвэ. Вiдаць, з нейкага бiстро, бо з слухаўкi чулiся гукi музыкi.

– Нiчога асаблiвага, шэф. Знайшоў на лаўках трох чалавек, якiя памятаюць Турэ. Усе паўтараюць адно i тое ж: Турэ быў заўсёды ветлiвы, ахвотна загаворваў з iмi. Адна старая кажа, што зазвычай ён iшоў адсюль да метро "Рэспублiка".

– Яна яго бачыла з кiм-небудзь?

– Яна - не. Але адзiн бадзяга сказаў, што аднаго разу Турэ некага чакаў, а калi той чалавек падышоў, яны разам пайшлi адсюль. Але ён так i не змог апiсаць гэтага чалавека, сказаў адно, што гэта тып, якiх багата...

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Провинциал. Книга 1

Лопарев Игорь Викторович
1. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 1

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2