Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Жорж Сiмэнон

Першая справа Мэгрэ

Раман

Пераклад: Нiна Мацяш

Раздзел I

ФЛЕЙТЫСТ ДАЕ ПАКАЗАННI

Чорны бар'ер падзяляў пакой на дзве часткi. На палове, прызначанай для наведвальнiкаў, самотна тулiлася каля пабеленай сцяны, спярэшчанай службовымi плакатамi i аб'явамi, чорная лава. Другую палову займалi пiсьмовыя сталы з чарнiлiцамi, палiцы, напакаваныя разбухлымi папкамi, таксама чорнымi, так што ўсё тут было чорна-белае. Але найбольшую ўвагу звяртала на сябе печка, якая красавалася на лiсце жалеза, чыгунная печка-"буржуйка"

з тых, што можна ўбачыць хiба толькi на вакзале якога-небудзь захалуснага гарадка. Труба з яе спярша iмкнулася ўгору, да самай столi, потым крута выгiналася ўбок цераз увесь пакой i, нарэшце, утыкалася ў сцяну.

Прыгажунчык палiцэйскi па прозвiшчу Лякер сядзеў у пакоi, расшпiлiўшы мундзiр, i ледзьве адольваў дрымоту.

Насценны гадзiннiк у чорным футарале паказваў дваццаць пяць хвiлiн другой гадзiны ночы. Раз-пораз патрэскваў адзiны ў пакоi газавы ражок. I ў печы таксама час ад часу гуло без дай прычыны.

Спакой ночы ўсё радзей i радзей парушаўся то пошчакам ляскоткi вартаўнiка, то вясёлай песенькай запозненага гулякi, то грукатам фiякра па крутой вулiцы.

За сталом злева, уткнуўшыся ў невялiкую новенькую брашуру "Курс апiсальных прыкмет (славесны партрэт) для афiцэраў i iнспектараў палiцыi", як школьнiк, варушыў вуснамi сакратар камiсарыята квартала Сэн-Жорж.

На форзацы кнiгi было акуратна выведзена ад рукi фiялетавым чарнiлам: Ж.МЭГРЭ.

Ужо трэцi раз за гэту ноч Жуль Мэгрэ, малады сакратар палiцэйскага камiсарыята, уставаў з-за стала паварушыць у печцы жар. Памяць аб гэтай печцы ён пранясе праз усё сваё жыццё; амаль гэткая ж будзе стаяць у яго на Набярэжнай Арфеўр, а пазней, калi ва ўсе памяшканнi крымiнальнага вышуку правядуць цэнтральнае ацяпленне, Мэгрэ - тады ён ужо будзе камiсарам батальёна палiцыi цi начальнiкам аператыўнай групы - здолее дабiцца дазволу захаваць такую печку ў сваiм кабiнеце.

Было 15 красавiка 1913 года. Тады вышукная палiцыя яшчэ называлася Сюртэ. Ранiцай на Лангшанскi вакзал урачыста прыбыў адзiн каранаваны чужаземец, сустракаць якога ездзiў сам прэзiдэнт рэспублiкi. Афiцыйныя ландо пад эскортам нацыянальнай гвардыi пры поўным парадзе паволi прадэфiлявалi па авеню дзю Буа i Елiсейскiх палях мiж дзвюма шарэнгамi натоўпу i сцягоў.

У Оперным тэатры адбыўся вялiкi ўрачысты вечар, i толькi пад ноч ацiх развясёлы людскi гоман i пагаслi агнi феерверкаў.

Палiцыя знемагала. Нягледзячы на прынятыя меры засцярогi - загадзя праведзеныя арышты i тайную дамоўленасць з пэўнымi падазронымi асобамi, - усё ж трэба было апасацца, што ў любы момант можа мець месца якая-небудзь выхадка з боку анархiстаў. Так i пiльнуйся, каб па маршруту следавання высокага госця не ўзарвалася бомба.

У камiсарыяце квартала Сэн-Жорж на цiхай вулiцы Лярошфуко дзяжурылi Мэгрэ i палiцэйскi Лякер. Роўна а палове другой ночы абодва разам натапырылi вушы, пачуўшы знадворку таропкiя крокi. Дзверы расчынiлiся. Задыханы малады чалавек, жмурачыся ад яркага святла, абвёў вачыма пакой.

– Месье камiсар?
– спытаў ён, з цяжкасцю пераводзячы дыханне.

– Я сакратар яго, - адказаў Мэгрэ, не скранаючыся з месца.

Ён яшчэ не ведаў, што гэта пачыналася яго першая самастойная справа.

* * *

Малады чалавек быў светлавалосы, шчуплы, блакiтнавокi, з хваравiтым румянцам на шчоках. Паверх фрака - прарызiнены плашч. У адной руцэ юнак трымаў кацялок, другою раз-пораз мацаў свой распухлы нос.

– На вас напалi хулiганы?

– Не. Я спрабаваў прыйсцi на помач жанчыне, якая клiкала на ратунак.

– На вулiцы.

– У нейкiм прыватным асабняку на вулiцы Шапталь. Вы павiнны неадкладна пайсцi туды. Яны выштурхнулi мяне за дзверы.

– Хто?

– Нейкi... Не то дварэцкi, не то канс'ерж.

– А цi не пачалi б вы з самага пачатку? Што вы рабiлi на вулiцы Шапталь?

– Я вяртаўся з працы. Мяне завуць Жустэн Мiнар. Я другая флейта ў эстрадным аркестры Лямуро, але вечарамi iграю ў рэстаранчыку "Клiшы", што на бульвары Клiшы. Жыву на вулiцы Анг'ен, якраз насупраць рэдакцыi "Пцi Парыз'ен". Iшоў, як звычайна, спачатку па вулiцы Балю, затым па Шапталь.

Мэгрэ добрасумленна запiсваў.

– Калi я аказаўся прыблiзна на сярэдзiне вулiцы, - яна амаль заўсёды бязлюдная ў гэты час, - бачу: стаiць аўто "дыён-бутон", а матор працуе. За рулём мужчына ў шэрай тужурцы, твар амаль цалкам схаваны вялiкiмi цёмнымi акулярамi. Калi я падышоў трошкi блiжэй, на трэцiм паверсе асабняка раптам расчынiлася акно.

– Вы запомнiлi нумар дома?

– Запомнiў. Семнаццаць-бiс. Гэта прыватны асабняк, з вялiкiм парадным пад'ездам. Святла не было нiдзе ў доме. Толькi другое акно, калi лiчыць злева, было асветлена, тое самае, што расчынiлася. Я падняў галаву. I заўважыў постаць жанчыны. Яна выткнулася з акна i закрычала: "Ратуйце!.."

– Што зрабiлi вы?

– Пачакайце... Нехта, вiдаць, тузануў яе назад. I ў той жа момант раздаўся стрэл. Я - зiрк на легкавушку, якую толькi што абмiнуў, але яна раптоўна сарвалася з месца - толькi яе i бачыў.

– Вы ўпэўнены, што гэта быў стрэл, а не трэск матора?

– Абсалютна ўпэўнены. Тады я кiнуўся да дзвярэй i пазванiў.

– Вы былi адзiн?

– Адзiн.

– Узброены?

– Не.

– Што ж вы збiралiся рабiць?

– Але ж...

Пытанне настолькi збiла з толку флейтыста, што ён не знайшоўся, што адказаць. Калi б не светлыя вусы i рэдкая бародка, яму можна было б даць гадоў шаснаццаць, не болей.

– Суседзi нiчога не чулi?

– Вiдаць, не.

– Вам адчынiлi?

– Не адразу. Я званiў мо разы тры. Потым стаў грукаць у дзверы. Нарэшце пачулiся крокi: нехта зняў ланцужок, адкiнуў засаўку. У парадным святла не было, але насупраць дома стаiць газавы лiхтар.

Гадзiна сорак сем. Флейтыст раз-пораз занепакоена паглядвае на насценны гадзiннiк i працягвае:

– Здаравенны дзяцiна ў фраку, мабыць, дварэцкi, спытаўся, што мне трэба.

– Вы кажаце, ён быў апрануты па ўсёй форме?

– Ну вядома!

– У манiшцы i пры гальштуку?

– Канечне!

Книги из серии:

Без серии

[7.5 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[6.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[7.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Сиротка 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Сиротка 4

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Мимик нового Мира 14

Северный Лис
13. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 14

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Я еще граф

Дрейк Сириус
8. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще граф

(Не) Все могут короли

Распопов Дмитрий Викторович
3. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
(Не) Все могут короли

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Мимик нового Мира 13

Северный Лис
12. Мимик!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 13