Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:
– Вось так. Лiчу, што гэта адзiнае, што трэба зрабiць перш за ўсё.
* * *
Седзячы за сваiм чорным сталом, Мэгрэ з невядомай яму дагэтуль раздражнёнасцю разбiраў зашмальцаваныя паперы, выслухоўваў скаргi канс'ержаў i тлумачэннi вулiчных гандляроў.
Самыя крайнiя рашэннi прыходзiлi яму ў галаву: напрыклад, неадкладна падаць у адстаўку. Выходзiць, усё, што камiсар, на яго думку, у сiле зрабiць гэта сабраць звесткi аб флейтысце! Дык чаму б ужо i не арыштаваць яго дый не адлупцаваць заадно?!
Мэгрэ таксама мог бы пазванiць вышэйшаму
Ён не тое што памагаў Мэгрэ, але непрыкметна ўвесь час сачыў за iм здалёку, цi, дакладней, зверху, i, вiдаць, менавiта пры яго садзейнiчаннi вось ужо чатыры гады Мэгрэ пастаянна пераводзiлi з адной работы на другую, каб ён на ўласным вопыце пазнаёмiўся з усiмi спружынамi палiцэйскай службы.
"Мiнар не вар'ят. I не быў п'яны. Ён сваiмi вачыма бачыў, як расчынiлася акно. I чуў стрэл. I я сам выдатна бачыў масляныя плямы на брусчатцы". Ён абурана выкажа ўсё гэта. I запатрабуе... Нечакана яго асянiла думка. Ён выйшаў з пакою, спусцiўся па сходках з трох прыступак унiз i апынуўся ў дзяжурцы, дзе палiцэйскiя рэзалiся ў карты.
– Скажыце, брыгадзiр, ужо ўсе паставыя, якiя дзяжурылi сёння ноччу, паздавалi рапарты?
– Не, не ўсе.
– Мне б хацелася, каб вы задалi iм адно пытанне. Я хацеў бы ведаць, цi не прыкмецiў хто-небудзь з вашых памiж апоўначчу i дзвюма гадзiнамi ночы аўтамабiль маркi "дыён-бутон" у нашым квартале. Нам невядома: апрача шафёра, быў яшчэ хто-небудзь у машыне цi не?
Абыдземся без камiсара! "Усялякае распачатае следства цi назiранне..."
Ён выдатна ведаў тэорыю. Бальтазар гэта цi не Бальтазар, а следства вядзе ён.
Гадзiне а дванаццатай яго апанавала дрымота, але яго чарга iсцi на полудзень яшчэ не падышла. Павекi злiпалiся. Часам ён нават па два разы задаваў адно i тое ж пытанне сваiм клiентам.
З'явiўся Бесан. Водар абсенту зыходзiў ад яго вусоў i нагадваў пра прахалоду "бiстро" цi пра мяккае асвятленне ўтульнай тэрасы якой-небудзь кавярнi на Вялiкiх Бульварах.
– Шэф яшчэ тут?
Камiсара на месцы ўжо не аказалася, i Бесан сеў за стол, каб скласцi пiсьмовы рапарт.
– Няшчасны чалавек!
– уздыхнуў ён.
– Хто?
– Музыкант.
I Бесан, свежы, ружовашчокi здаравячок, працягваў:
– Па-першае, ён сухотнiк. Аднаго гэтага аж занадта. Вось ужо два гады, як яго намагаюцца адправiць у горы, але ён i слухаць не хоча.
У бок плошчы Сэн-Жорж галопам праскакалi конi. Ранiцай на плошчы Iнвалiдаў адбыўся парад, i цяпер вайсковыя часцi вярталiся ў казармы. У горадзе ўсё яшчэ панавала ўзбуджанасць, усюды, куды нi глянь, калыхалiся сцягi, разгульвалi ваенныя ў параднай форме, грымелi аркестры, стракаты натоўп спяшаўся да Елiсейскага палаца, дзе давалася афiцыйнае снеданне.
– Жывуць яны ў двухпакаёвай кватэры, вокнамi ў двор.
– Вы хадзiлi да iх?
– Я перакiнуўся словам спярша з вугальшчыкам, якi жыве ў тым жа доме, пасля з канс'ержкай, яна аказалася маёй зямлячкай. I зiмой i летам кватаранты скардзяцца ёй на флейтыста, што ён дзень пры днi грае ля насцеж расчыненага акна. Канс'ержка вельмi добра адносiцца да яго. Вугальшчык таксама, хоць флейтыст i завiнавацiўся яму за вугаль. Што да ягонай кабеты...
– Вы бачылi яе?..
– Яна якраз выйшла з дому, калi я сядзеў у канс'ержкi. Мажная пышная брунетка, а вочы так i сыплюць зоркi! Кармен, дый годзе! Вечна ў халаце i ў шлёпанцах шпацыруе па навакольных крамах. Толькi i занятку ў яе, што ходзiць па гадалках. Мужа грызе без адхлання. Канс'ержка божыцца, што яна нават б'е яго. Няшчасны чалавек!..
Бесан вымучыў некалькi радкоў: складаць рапарты было яму цяжка.
– Я сеў у метро i адправiўся ў рэстарацыю "Клiшы", каб пагаварыць з начальствам флейтыста. Нiчога благога мне пра яго не сказалi. Не п'е. На работу прыходзiць заўсёды на пяць хвiлiн раней. З усiмi ветлiвы, а касiрка проста ў захапленнi ад яго.
– А дзе ён сам?
– Не ведаю. Але дома не было. Канс'ержка сказала б.
Мэгрэ выйшаў з камiсарыята i рушыў у невялiчкi бар на плошчы Сэн-Жорж з'есцi пару крутых яек ды выпiць куфаль пiва. А калi вярнуўся, на яго стале ляжала запiска ад брыгадзiра.
"Паставы Жульян заўважыў, што а палове другой ночы ля дома No 23 на вулiцы Мансар спыняўся аўтамабiль маркi "дыён-бутон". Акрамя шафёра, прыкметы якога супадаюць з вашымi, у iм нiкога не было. Машына хвiлiн дзесяць стаяла на вулiцы Мансар, потым рушыла ў напрамку вулiцы Бланш".
Пад насценным гадзiннiкам зазвiнеў званок, i Мэгрэ паспешлiва падхапiўся, расчынiў абабiтыя дзверы. Камiсар ужо вярнуўся, i Мэгрэ ўбачыў на стале раскладзеныя лiсткi свайго рапарта, спярэшчаныя чырвоным алоўкам.
– Заходзьце, калега. Сядайце.
Даволi рэдкая ласка: звычайна камiсар ахвотней дазваляў сваiм падначаленым стаяць перад iм навыцяжку.
– Вы, напэўна, увесь ранак праклiналi мяне?
Ён таксама быў у мундзiры, але яго мундзiр быў пашыты ў найлепшага краўца з Вандомскай плошчы, а жылет, як заўсёды, быў самага моднага колеру.
– Я ўважлiва перачытаў ваш рапарт. Цудоўны рапарт, дарэчы, - здаецца, я ўжо казаў вам гэта. Пагаварыў я i з Бесанам наконт вашага прыяцеля флейтыста.
Мэгрэ вырашыў дзейнiчаць напралом.
– Жандро-Бальтазары не званiлi вам?
– Званiлi, але размова адбылася зусiм не ў тым тоне, у якiм вам здаецца. Рышар Жандро трымаўся цудоўна, хоць ён злёгку i кпiў з вас i з вашай заўзятасцi! Вы, безумоўна, чакалi, што ён будзе скардзiцца? Аднак рэакцыя аказалася якраз адваротнай. Тое, што ён палiчыў вас нявопытным i гарачым, гэта, спадзяюся, не крыўдзiць вас. Менавiта пагэтаму ён i не вытрымаў, дазволiўшы сабе мiлы жарт - расчынiў перад вамi дзверы свайго дома.