Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:

– I вы нiчога не чулi?

Пытаннi задае Рышар.

– Пайшлi ў пакой!.. Адчынiце, Мары... Ды нiчога, малышка, гэта не мае значэння.

Шаснаццацiгадовае дзяўчо ў накiнутым паверх кашулi зялёным палiто дрыжыць усiм целам.

– Вы чулi стрэл?

Яна з непрытоеным жахам глядзiць на Рышара i Мэгрэ.

– Вы даўно спiце?

– Не ведаю.

– Вы чулi што-небудзь?

– Не. У чым справа? Што здарылася?

– У вас ёсць пытаннi, месье Мэгрэ?

– Я хацеў бы запытацца ў яе, адкуль яна родам.

Адкуль вы родам, Мары?

– З Ансеваля.

– А Жэрмена?

– Таксама з Ансеваля.

– А Луi?

– З Ансеваля, месье Мэгрэ, - адказвае Рышар, не тоячы насмешкi.
– Я бачу, вам невядома, што ўладальнiкi замкаў звычайна набiраюць слуг са сваiх маёнткаў.

– Што тут?

– Пакой мадам Луi.

– Муж яе таксама тут спiць?

– Ён спiць унiзе, у швейцарскай.

Мадам Луi доўга не адчыняе. Маленькая, чарнавалосая i смуглая, залiшне поўная жанчына з недаверлiвымi вачыма.

– Вы яшчэ доўга будзеце чынiць гэты гармiдар? Дзе Луi?

– Унiзе. Скажыце, вы чулi стрэл?

Яна амаль выстаўляе iх за дзверы, голасна выказваючы сваё абурэнне. А Рышар усё адчыняе i адчыняе дзверы ў пустыя пакоi, каморы, мансарду. Не пазбавiў ён Мэгрэ i ад вышак, потым прымусiў спусцiцца на другi паверх i агледзець апартаменты бацькi i сына.

– Цяпер гасцiная. Хадзем, хадзем! Абавязкова! Для мяне гэта вельмi важна.

Рышар уключыў святло, i вялiкая крышталёвая люстра зазiхацела, абазвалася мiлагучным звонам.

– Прашу вас. Што, нiякiх трупаў? Нiякiх параненых? Вы ўсё агледзелi? Не жадаеце спусцiцца ў склеп? Заўважце, зараз чвэрць чацвёртай.

Ён расчынiў дзверы ў пакой для слуг: Жустан Мiнар сядзеў на стуле, непадалёк ад яго, у кутку, стаяў Луi - ён вартаваў яго, як арыштанта.

– Гэта i ёсць той самы малады чалавек, якi чуў стрэл? Я проста шчаслiвы, што маю магчымасць пазнаёмiцца з такой надзвычайнай асобай. Мяркую, месье Мэгрэ, цяпер я маю падставу скласцi скаргу наконт паклёпнiцкага абвiнавачвання i спробы парушыць недатыкальнасць жытла?

– Ваша права.

– Усяго найлепшага, Луi, правядзiце гэтых месье.

Стары Жандро адкрыў рот, але нiчога не сказаў. Што да Мэгрэ, то ён яшчэ здолеў прамовiць:

– Дзякую вам.

Луi правёў iх да выхада i замкнуў за iмi цяжкiя дзверы.

Збiтыя з панталыку, збянтэжаныя, трошкi ўстрывожаныя, яны самотна спынiлiся на левым баку вулiцы Шапталь. Мэгрэ машынальна кiнуў позiрк на масляную пляму на брусчатцы, нiбыта яна насуперак усяму магла рэальна падтрымаць яго.

– Паверце, я не пiў, клянуся!

– Веру.

– I я не вар'ят.

– Само сабой...

– Як па-вашаму, гэта гiсторыя можа вам нашкодзiць? Я ж чуў сёе-тое...

Вось так Мэгрэ абнавiў той ноччу свой першы мундзiр, якi трошкi цiснуў яму пад пахамi.

Раздзел II

РЫШАР ХЛУСIЎ

Без дзесяцi дзевяць уранку ўсмешлiвая мадам Мэгрэ, ад якой хораша пахла свежасцю i духмяным мылам, рассунула на акне шторы, даючы дарогу вясёламу сонцу. Прайшло не шмат часу, як яна выйшла замуж, i яшчэ не прывыкла бачыць, як спiць гэты ўскудлачаны пышнавалосы мужчына, як уздрыгваюць кончыкi яго русявых вусоў i наморшчваецца лоб, калi на твар сядзе муха. Яна засмяялася. Яна заўжды смяялася, калi ранiцай падыходзiла да яго з кубачкам кавы ў руцэ, а ён глядзеў на яе затуманенымi сном i, як ёй здавалася, трошкi дзiцячымi вачыма.

Мадам Мэгрэ была маладзiца свежая i пухленькая як пампушка, - гэтакiх часта можна бачыць у булачнай цi за мармуровай стойкай у малочнай. Жыццярадаснасць нiколi не здраджвала ёй, i Мэгрэ мог на цэлыя днi пакiдаць яе адну ў iх маленькай кватэры на бульвары Рышар-Ленуар, не баючыся, што ёй хоць на хвiлiну стане сумна.

– Пра што ты думаеш, Жуль?

У той час яна яшчэ не называла яго Мэгрэ, але i тады ўжо яна поўнiлася да яго той глыбокай прыроднай павагай, якую адчувала да свайго бацькi i, несумненна, перанесла б i на свайго сына, калi б ён з'явiўся ў яе.

– Я думаю...

I ён працытаваў ёй радкi, якiя прыйшлi яму на памяць у той момант, калi ён расплюшчыў вочы пасля толькi двухгадзiннага сну. Гэта была цытата з правiл унутранага распарадку палiцыi:

"Службоўцы Вышукной палiцыi абавязаны ўвесь свой час аддаваць службе.

Любое распачатае следства цi назiранне павiнна быць праведзена ў самы сцiслы тэрмiн, i ў гэтыя гадзiны цi днi службоўцу не можа быць гарантаваны адпачынак".

Ён пакiнуў камiсарыят а шостай ранiцы, калi на змену яму прыйшоў сакратар-асiстэнт Альбер Люс. На дварэ паветра было такое свежае, вулiцы Парыжа поўнiлiся такой зялёнай сакавiтасцю, што ён зрабiў ладны круг, каб прайсцiся па Цэнтральнаму рынку, падыхаць водарам вясковай гароднiны i садавiны.

Не адзiн Мэгрэ не спаў у гэту ноч. Вiзiт замежнага правiцеля быў разлiчаны ўсяго на тры днi, але палiцэйскiя службы, асаблiва тыя, што вялi нагляд за кватарантамi мэбляваных пакояў, вакзаламi, чужаземцамi, дробнымi правапарушальнiкамi, не мелi спакою ўжо шмат тыдняў падрад. I ўжо знемагалi ад стомы.

Улады не давалi дыхнуць нi жыхарам, нi палiцэйскiм камiсарыятам. Маршруты сустрэчы i праводзiн манарха сурова, да секунд разлiчаныя загадзя, не закраналi квартал Сэн-Жорж, i незанятыя людзi былi пасланы ў распараджэнне камiсарыята квартала Гранд-Опера.

Адны анархiсты здольны былi пазбавiць палiцыю сну. А тут жа яшчэ i ўсялякiя "псiхi", каго падобныя ўрачыстасцi заўсёды выводзяць з раўнавагi, зладзеi-кiшэннiкi i нячыстыя на руку прастытуткi, якiя бурна аддавалiся радасцям з правiнцыяламi, прывабленымi парадам.

– Гэта кава ад "Бальтазара"?
– запытаўся Мэгрэ ў жонкi.

– Чаму ты пытаешся? Яна табе не падабаецца?

– Проста хачу ведаць, чаму ты купляеш менавiта гэту каву, а не iншую. Хiба яна найлепшая?

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Книга пяти колец. Том 2

Зайцев Константин
2. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 2

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина