Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:

– Заходзьце, бацька. Я думаю, зараз вы насмеяцеся ад душы. Вось гэты месье служыць у нашага сябра Лё Брэ...

Дзiўна, Фелiсьен Жандро-Бальтазар-бацька не выглядаў п'яным, i ўсё ж трымаўся ён неяк хiстка, нерашуча, няўпэўнена.

– Вы бачылi Луi?
– прадаўжаў сын.

– Ён з нейкiм унiзе...

– Правiльна. Нейкi п'янiца - калi толькi не вар'ят - нядаўна, перад вашым прыходам ледзь не разнёс наша параднае. Луi выйшаў i - як толькi ён яго адужаў?
– не даў яму ўварвацца ў дом. А цяпер месье...

Ён змоўк, запытальна гледзячы на Мэгрэ.

Мэгрэ.

– Месье Мэгрэ, сакратар нашага сябра Лё Брэ, прыйшоў сюды, каб запытаць у мяне... Дарэчы, а што вас, на самой справе, цiкавiць?

– Хто жыве ў пакоi над вамi - другое акно злева?

Мэгрэ здалося, што бацька занепакоiўся i што занепакоенасць гэта выклiкана нейкiмi незвычайнымi абставiнамi. Як толькi стары зайшоў у пакой, ён кiнуў на сына погляд, поўны страху i пакоры. Ён не адважваўся раскрыць рот. Здавалася, што чакае на гэта дазволу Рышара.

– Мая сястра, - адказаў, нарэшце, Рышар.
– Гэта ўсё?

– Яна зараз дома?

Мэгрэ звярнуўся не да сына, а да бацькi. Аднак i на гэты раз адказаў сын.

– Не. Яна ў Ансевалi.

– Выбачайце. Не зразумеў.

– У нашым замку, замку Ансеваль каля Пуiйiсюр-Луар, у дэпартаменце Ньеўр.

– Значыць, пакой яе пусты?

– Маю ўсе падставы меркаваць.

I дадаў iранiчна:

– Здаецца, вы гарыце жаданнем пераканацца ў гэтым? Я правяду вас. А заўтра змагу павiншаваць нашага сябра Лё Брэ з надзвычайнай стараннасцю яго падначаленых. Прашу за мной.

На здзiўленне Мэгрэ, бацька таксама нерашуча паплёўся за iмi.

– Вось той пакой, пра якi вы пытаецеся. На шчасце, ён не замкнёны.

Ён шчоўкнуў выключальнiкам. Спальня была абстаўлена светлай палiраванай мэбляй, сцены ўбраны блакiтным шоўкам. Бакавыя дзверы вялi ў будуар, дзе панаваў iдэальны парадак, кожная рэч, здавалася, была на сваiм месцы.

– Толькi ўважлiва перагледзьце ўсё, малю вас! Сястра прыйдзе ў захапленне, калi даведаецца, што палiцыя поркалася ў яе рэчах.

Не даючы збiць сябе з панталыку, Мэгрэ падышоў да акна. Цяжкiя шаўковыя шторы былi трошкi цямнейшага блакiту, чым драпiроўка. Ён расхiнуў iх, убачыў цюлевую фiранку, прызначаную змякчаць дзённае святло, i заўважыў, што адзiн край фiранкi прышчэмлены аконнай рамай.

– Нiхто не заходзiў сюды вечарам?
– спытаў ён.

– Хiба што хто-небудзь з пакаёвак.

– Iх шмат у вас?

– А як вы думалi?
– з сарказмам перапытаў Рышар.
– Дзве, Жэрмена i Мары. Ёсць яшчэ жонка Луi, яна ў нас за кухарку. I кастэлянка, але яна замужам, ранiцай прыходзiць, а вечарам iдзе дадому.

Фелiсьен Жандро-бацька моўчкi глядзеў то на аднаго, то на другога.

– У чым справа?
– нарэшце, адкашляўшыся, спытаў ён.

– Далiбог, не ведаю. Спытайцеся ў месье Мэгрэ.

– Адзiн чалавек, якi праходзiў мiма вашага дома прыблiзна паўтары гадзiны таму, пачуў, як раптоўна расчынiлася акно ў гэтым пакоi. Ён падняў галаву i заўважыў перапалоханую жанчыну, якая клiкала на дапамогу.

Мэгрэ заўважыў, як рука бацькi з усёй сiлы сцiснула залатую булдавешку трысцiны.

– А далей што?
запытаў Рышар.

– Жанчыну адцягнулi ад акна, i ў той жа момант раздаўся стрэл.

– Ды што вы кажаце?!

Жандро-малодшы, быццам зацiкаўлены i ўстрывожаны, азiрнуўся, прыкiдваючыся, што шукае след кулi ў шоўку, якiм былi задрапiраваны сцены.

– А ведаеце, што мяне асаблiва здзiўляе, месье Мэгрэ, - прабачце, я не пераблытаў ваша прозвiшча? Месье Мэгрэ?
– Дык вось, мяне здзiўляе, што пры наяўнасцi такога сур'ёзнага абвiнавачвання вы не прынялi элементарных мер перасцярогi, не папярэдзiлi сваё начальства. Па-мойму, вы дзейнiчалi трошкi легкадумна, кiнуўшыся адразу сюды. Вы хоць ведаеце гэтага прахожага з такiм багатым уяўленнем?

– А ён унiзе.

– Мне дужа прыемна, што ён знаходзiцца пад маiм дахам. Адным словам, вы не толькi самi ўварвалiся сюды ноч-апоўнач, насуперак законам, якiя стаяць на варце свабоды грамадзян, а яшчэ i прывялi з сабою нейкую даволi падазроную прынамсi, у маiх вачах - асобу. Аднак, раз вы ўжо тут, то, дзеля таго каб заўтра вы змаглi далажыць падрабязна пра ўсё нашаму сябру Лё Брэ, прашу вас прыступiць да неабходных фармальнасцей. Думаю, вам не пашкодзiць пераканацца, што пасцеллю маёй сястры сёння ноччу нiхто не карыстаўся?

Ён сарваў з ложка шаўковае пакрывала, пад якiм аказалiся просцiны без нiводнай зморшчынкi i бездакорна чыстая падушка.

– Шукайце, прашу вас! Абмацвайце ўсе закуткi. Вы, канешне, захапiлi з сабой лупу?

– У ёй няма патрэбы.

– Прабачце. За выключэннем Лё Брэ, я не меў гонару быць знаёмым з палiцыяй, хiба што па раманах... Вы кажаце, стралялi? То, можа, дзе-небудзь ляжыць i труп? Давайце паходзiм! Пашукаем яго разам! Мо ў гэтай шафе? Усяляк бывае!

Ён расчынiў створкi шафы, i Мэгрэ ўбачыў мноства сукенак, акуратна развешаных на вешалках.

– Можа, тут? Гэта абутак Элiз. Яна, як бачыце, не ведае ў iм нi лiку, нi меры. Прашу ў будуар...

У рэплiках яго ўсё болей i болей адчувалася з'едлiвая насмешка.

– Цi не праз гэтыя дзверы? Праўда, яны забiты наглуха з таго часу, як памерла маман. Але ў пакой можна трапiць i з калiдора. Хадзем. Ну хадзем жа! Прашу вас!..

Цэлых паўгадзiны цягнуўся гэты кашмар. Мэгрэ не заставалася нiчога iншага, як падпарадкавацца. Рышар лiтаральна загадваў яму. А прысутнасць старога Жандро-Бальтазара, якi хадзiў за iмi след у след, у сваiм цылiндры, з палярынай на плячах i трысцiнай з залатой булдавешкай у руцэ, надавала iх блуканню па асабняку нешта тэатральна-жахлiвае.

– Ну што вы! Яшчэ рана ўнiз. Вы забылiся, што над намi ёсць яшчэ адзiн паверх, мансардны, дзе начуе прыслуга.

Лямпачкi ў калiдоры без абажураў. Пакатая столь. Рышар стукае ў дзверы.

– Адчынiце, Жэрмена. Ды адчынiце ж! Не мае значэння, што вы ў кашулi. Гэта палiцыя.

Пышная дзяўчына з заспаным тварам, пах вiна, скамечаная пасцель, на туалетным столiку грэбень са злямцаванымi валасамi.

– Вы чулi стрэл?

– Што?!

– Калi вы леглi спаць?

– Я паднялася сюды ў дзесяць.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Книга пяти колец. Том 2

Зайцев Константин
2. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 2

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина