Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:

Мэгрэ насупiўся. А начальнiк глядзеў на яго з хiтраватай усмешкай - з той усмешкай, якая так адметна аддзяляе ўсiх "сытых", цi, як цяпер можна сказаць, усiх "марнатраўцаў жыцця" ад рэшты шэрага люду.

– А цяпер скажыце, дарагi, што б на маiм месцы зрабiлi вы сёння ранiцай.

Мэгрэ прамаўчаў. I ён прадоўжыў:

– Запатрабавалi б ордэр на вобыск? Па-першае, на якой падставе? Хiба нам падалi скаргу? Ва ўсякiм выпадку, не на Жандро. Хiба перад намi сур'ёзнае правапарушэнне? Анiякага. Хiба маюцца параненыя цi забiтыя? Наколькi нам вядома, няма. Сёння ноччу вы самi праверылi дом

ад кутка да кутка, бачылi ўсiх яго насельнiкаў, сяго-таго нават у неглiжэ. Зразумейце мяне правiльна. Можна толькi здагадвацца, што вы перадумалi за сённяшнi ранак. Я прыяцель Жандро. Часта бываю ў iх. Належу да таго ж асяроддзя, што i яны. Прызнайцеся, што вы праклiналi мяне.

– Але ёсць сведкавае паказанне i скарга Мiнара.

– Таго самага флейтыста, я помню. А палове другой гадзiны ночы ён спрабуе сiлай уварвацца ў асабняк толькi таму, што яму памроiлiся крыкi аб ратунку.

– Ён бачыў...

– Не забывайце, што ён адзiны, хто нешта бачыў. Не ўстрывожыўся анiводзiн сусед. Пастаўце сябе на месца дварэцкага, разбуджанага грукатам у дзверы.

– Прабачце! Памянёны Луi быў у фраку, нават пры гальштуку, i гэта а палове другой ночы. А ў доме, калi Мiнар пазванiў, не было нi агеньчыка.

– Ну, дапусцiм. Але заўважце: гэта ўсё той жа ваш флейтыст заяўляе, што дварэцкi быў пры поўным парадзе. Ну дапусцiм, што так яно i было. Дык хiба гэта правiннасць? Праўда, Мiнара выставiлi за дзверы занадта груба. Але як зрэагавалi б вы, калi б якi-небудзь малойчык уварваўся ў ваш дом, даказваючы, што вы забiваеце ўласную жонку?

Ён працягнуў свой залаты партсiгар Мэгрэ, якi зноў вымушаны быў нагадаць яму, што цыгарэт ён не палiць. Проста такая была ў Лё Брэ прывычка паблажлiвы жэст арыстакрата.

– Цяпер разгледзiм пытанне з чыста адмiнiстрацыйнага боку. Вы склалi рапарт, i ён павiнен будзе ўрэшце легчы на стол прэфекта палiцыi, якi вырашыць, перадаваць яго ў пракуратуру цi не. Скарга флейтыста на дварэцкага таксама рушыць па адпаведных каналах.

Мэгрэ дапытлiва паглядзеў на шэфа сярдзiтымi вачамi i зноў падумаў пра адстаўку. Ён ужо здагадваўся, пра што пойдзе гаворка далей.

– Сям'я Жандро-Бальтазараў адна з самых вiдных у Парыжы. Любая бульварная газецiнка аж падскочыць ад шчасця, калi намi будзе дапушчана хоць найдробязнейшая недалiкатнасць.

– Я зразумеў вас, - суха прамовiў Мэгрэ.

– Вы ненавiдзiце мяне, цi ж не так? Вы думаеце, што я прыкрываю гэтых людзей, таму што яны багацеi i мае сябры.

Мэгрэ памкнуўся згрэбцi са стала паперы i парваць iх на шматкi - намёк камiсара быў болей чым празрысты. Потым ён вернецца ў агульную залу i па магчымасцi цвёрдым почыркам напiша заяву аб звальненнi.

– А цяпер, мiлы мой Мэгрэ, хачу вам нешта паведамiць.

Пацешна: насмешка набывала эфектную канцоўку.

– Ранiцай, пакуль я чытаў ваш рапарт, пакуль размаўляў з вамi, штось такое ўвесь час не давала мне спакою. Штось такое турбавала i нiяк не магло ўспомнiцца. З вамi такое здараецца? Ведаеш, што павiнен - абавязкова! павiнен нешта ўспомнiць, але чым больш намагаешся, тым меней удаецца. Я адчуваў, што гэта нешта вельмi важнае, што яно нават здольна змянiць усю справу. А высветлiлася ўсё на снеданнi. У пiку сваёй звычцы, я пайшоў снедаць дадому, таму што ў нас былi госцi. I вось, глянуўшы на жонку, я адразу ўзнавiў у памяцi кончык згубленага ланцужка. Аказваецца, мяне ўсю ранiцу непакоiла адна прамоўленая ёю фраза. Але што дакладна яна сказала? Раптам, у самы разгар снедання, успомнiў. Учора, перад тым як паехаць з дому, я, як звычайна, запытаўся: "Што ты будзеш рабiць сёння вечарам?"

I жонка адказала:

– Паедзем з Элiз i Бернадэтай пiць гарбату ў Сент-Анарэ.

Бернадэта - гэта графiня д'Эсцiро. А Элiз - гэта Элiз Жандро-Бальтазар.

Ён змоўк i паглядзеў на Мэгрэ сваiмi блiскучымi вачыма.

– Вось такiя справы, калега. Мне заставалася толькi высветлiць, цi сапраўды ўчора а семнаццатай гадзiне Элiз Жандро пiла гарбату разам з маёй жонкай у адным з салонаў Пiфана. Яна была там, жонка пацвердзiла гэта. I нi разу не ўпамянула пра тое, што Элiз едзе ў Ансеваль. Вярнуўшыся сюды, я старанна перачытаў ваш рапарт.

Твар Мэгрэ праяснiўся, i ён ужо раскрыў рот, каб даць волю сваёй радасцi, але...

Хвiлiнку! Не надта спяшайцеся. Сёння ноччу вы бачылi, што пакой Элiз Жандро быў пусты. Яе брат заявiў, што яна ў Ньеўры.

– Значыць...

– Нiчога не значыць. Рышар Жандро не пад прысягай казаў вам гэта. У вас не было нi ордэра, нi падстаў для допыту.

– Але цяпер...

– Цяпер не болей, чым учора. Вось чаму я раю вам...

Мэгрэ зусiм разгубiўся. Быццам яго палiвалi то варам, то ледзяной вадой, i ён канчаткова быў збiты з панталыку. Яму стала душна. Якое прынiжэнне: з iм абыходзiлiся, як з дзiцем!

– Дзе i як вы збiраецеся адпачываць?

Пытанне было такое недарэчнае, што Мэгрэ праз сiлу сказаў, як выдавiўшы з сябе:

– Не.

– Наколькi мне вядома, чыноўнiкi маюць звычку загадзя рыхтавацца да адпускоў. Аднак, калi жадаеце, можаце ўзяць водпуск ужо цяпер, з сённяшняга дня. Я нават спадзяюся, што гэта ў нейкай ступенi супакоiць мае сумненнi. Тым болей, калi ў вас няма намеру пакiдаць Парыж. Палiцэйскi ў водпуску - ужо не палiцэйскi, ён можа дазволiць сабе такiя ўчынкi, за якiя адмiнiстрацыя не нясе адказнасцi.

Зноў надзея. Але Мэгрэ ўсё яшчэ баяўся верыць. Чакаў ад камiсара новага каленца.

– Спадзяюся, канешне, што скарга на вас ўсё ж не паступiць. Калi ж у вас узнiкне часам неабходнасць нешта паведамiць мне цi проста параiцца, званiце на бульвар Курсэль. Нумар майго тэлефона знойдзеце ў тэлефонным даведнiку.

Мэгрэ зноў памкнуўся штось сказаць - на гэты раз каб падзякаваць, але камiсар ужо злёгку падштурхоўваў яго да дзвярэй. I раптам, нiбыта ўспомнiўшы нешта зусiм дробязнае, прамовiў:

– Дарэчы, вось ужо шэсць цi сем гадоў, як Фелiсьен Жандро-бацька знаходзiцца пад сямейнай апекай, нiбы юны ветрагон. З таго часу як памерла мацi, усе справы фактычна вядзе Рышар. Як здароўе вашай жонкi? Трошкi прывыкае да Парыжа, да сваёй новай кватэры?

Жылiстая рука шэфа пацiснула руку Мэгрэ, i ён апынуўся за абабiтымi дзвярыма. Усё яшчэ разгублены i прыгнечаны, ён машынальна падаўся да свайго стала, i раптам яго позiрк спынiўся на адной з постацей на лаве па той бок бар'ера.

Там сядзеў флейтыст Жустэн. У чорным, але на гэты раз ужо не ў вячэрнiм, фраку i без плашча, ён пакорлiва чакаў сваёй чаргi, прымасцiўшыся памiж нейкiм бадзягам i таўстухай у зялёнай шалi, якая кармiла грудзьмi немаўля.

Поделиться:
Популярные книги

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Восход. Солнцев. Книга IX

Скабер Артемий
9. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IX

Идущий в тени 3

Амврелий Марк
3. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.36
рейтинг книги
Идущий в тени 3

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

Восход. Солнцев. Книга XI

Скабер Артемий
11. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга XI

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой