Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:
– На каго вы працуеце?
– раптам падазрона запытаўся Памэль.
– Ды... я нi на каго не працую...
У позiрку субяседнiка не было i ценю сумнення: "Хлусiш, мiлок!"
Памэль пацiснуў плячыма:
– Тым горш!
– Як вас разумець?
– Прызнайцеся, вы ўжо шнырылi па нашым квартале?
– Я? Клянуся...
Мэгрэ не манiў i адчуваў неабходнасць даказаць сваю шчырасць. А гаспадар спакойна азiраў яго, быццам не верыў нiводнаму яго слову, i нарэшце ўздыхнуў:
– Я прыняў вас за друга графа.
– Якога
– Няважна якога, раз я памылiўся. У вас гэткiя ж выхадкi, гэткая ж манера горбiць плечы.
– Вы думаеце, мадэмуазель Жандро паехала да графа?
Памэль не адказаў - ён глядзеў на Луi, якi зноў узнiк на рагу вулiцы Фантэн. Пайшоў ён перад гэтым па вулiцы Бланш, значыць, зрабiў круг вакол цэлага квартала. Цяпер ён выглядаў весялейшым, чым быў перад гэтым. Здавалася, ён проста бязмэтна прагульваецца, цешачыся веснавой сонечнай пагодай. Акiнуўшы хуткiм позiркам бязлюдную вулiцу, ён з выглядам чалавека, якi не супраць кульнуць добра заробленую чарку белага вiна, зайшоў у тытунёвую крамку.
– Ён i да вас заходзiць?
Сухое, катэгарычнае "не".
– Ён быццам расстроены нечым. Неважнецкi выгляд.
– Цi мала ў каго неважнецкi выгляд, ды паспрабуй памажы ўсiм.
Цi не на Мэгрэ намякаў ён? З кухнi далятала бразганне посуду, а Памэль цiха, быццам самому сабе, працягваў:
– Калi б усе людзi гаварылi праўду...
У Мэгрэ было такое адчуванне, што зусiм нязначная драбнiца аддзяляе яго ад вельмi важных адкрыццяў, але тая драбнiца, на бяду, была даверам гэтага таўстуна, прапiтанага кальвадосам. Няўжо няма надзеi заваяваць яго? Ён, канешне, дарэмна прызнаўся, што не мае нiякага дачынення да графа. Увесь гэты ранак Мэгрэ, здаецца, падсцерагалi адны няўдачы.
– Я супрацоўнiк аднаго прыватнага вышукнога агенцтва, - прамовiў ён на ўсялякi выпадак.
– Вось як!
Што яшчэ мог ён сказаць, калi начальства папярэдзiла, каб ён не ўблытваў у гэту справу афiцыйную палiцыю!..
Ён зманiў, каб дазнацца праўды. Ён дорага заплацiў бы цяпер за тое, каб быць гадоў на дваццаць старэй i валодаць такой вагой i паставай, як яго субяседнiк.
– Я быў упэўнены, што нiчога не здарыцца!
– Аднак здарылася.
– Дык, па-вашаму, яна не вернецца?
Мэгрэ, мусiць, увесь час трапляў амаль у цэль, бо Памэль толькi адмоўчваўся i недвухсэнсоўна пацiскаў плячыма. Тады Мэгрэ вырашыў скарыстаць iншы сродак.
– Цяпер частую я, - абвясцiў ён, паказваючы на глiняны жбан з гарэлкай.
Няўжо гаспадар адмовiцца выпiць з iм? Але той зноў толькi пацiснуў плячыма:
– Якраз цяпер i някепска было б раздавiць пляшачку, - буркнуў ён.
I адправiўся за пляшкай у склеп. Калi Мэгрэ пасля выпiтага за дзень кальвадосу адчуваў сябе даволi няўстойлiва, то Памэль iшоў як па нiтачцы, яго не бянтэжыла нават лесвiца без парэнчаў, якая нагадвала звычайную драбiнку.
– Знаеце, малады чалавек, трэба спачатку навучыцца хлусiць...
– Вы думаеце, я...
Гаспадар ужо налiваў чаркi.
– Хто ж гэта даручыць прыватнаму вышукному агенцтву такую справу? Не граф жа, як вы самi разумееце! Яшчэ меней верагодна, каб гэта зрабiлi паны Жандро, бацька i сын. Што да месье Юберта...
– Якога Юберта?
– Вось бачыце! Вы нават не ведаеце ўсiх членаў iхняй сям'i.
– А што, ёсць яшчэ адзiн сын?
– Колькi дамоў на гэтай вулiцы?
– Не ведаю... Сорак?.. Пяцьдзесят?..
– Дык вось, схадзiце палiчыце... А потым пастукайцеся ў кожныя дзверы. Можа, i знойдзеце такога, хто дасць вам падрабязныя весткi. Што да мяне, то прашу прабачэння. Я не праганяю вас. Можаце сядзець тут колькi хочаце. Але вы ўжо мяне прабачце, у гэты час я заўсёды адпачываю, што б там нi было...
За стойкай стаяла саламянае крэсла. Памэль усеўся ў яго спiной да акна, скрыжаваў рукi на жываце, заплюшчыў вочы i, здалося, iмгненна правалiўся ў сон.
Не чакаючы, вiдаць, болей клiентаў, гаспадыня з анучай у адной руцэ i з талеркай у другой высунула галаву з дзвярэй кухнi i, пераканаўшыся, што ўсё спакойна, вярнулася да свайго посуду, нават не глянуўшы на Мэгрэ, якi даволi збянтэжана зноў падсеў да акна.
Раздзел IV
СТАРЫ ПАН З АВЕНЮ ДЗЮ БУА
Мiнар паабяцаў Мэгрэ, што, калi вернецца з Канфлана, ён прыйдзе на бульвар Рышар-Ленуар i раскажа свае навiны.
– Але гэта ж вам зусiм не па дарозе!
– запратэставаў Мэгрэ.
I атрымаў у адказ нязменнае:.
– Гэта не мае значэння.
Праводзячы Мiнара, Мэгрэ асцярожна, каб не збянтэжыць флейтыста, папытаўся:
– I ў якасцi каго вы з'явiцеся там? I што збiраецеся сказаць?
I толькi цяпер, калi сумятлiвы дзень канчаўся i Мэгрэ вяртаўся дадому па залiтых агнямi Вялiкiх Бульварах, адказ музыканта запознена скалануў яго:
– Знайду што. Не хвалюйцеся.
Аднак пасля хвiлiннай слабасцi, якая апанавала яго ў "Старым Кальвадосе", - цi то прысутнасць гаспадара прыгнятала яго там, цi то таму, што ён проста перабраў тады меру выпiць, цяпер Мэгрэ зноў адчуваў сябе даволi бадзёра.
Адкуль што ўзялося - ён i сам не разумеў, але раптам у яго ўсялiлася вера ў свае сiлы. Нiчога, сённяшняя асечка яшчэ саслужыць яму добрую службу i з цягам часу пра яго яшчэ i як загавораць на Набярэжнай Арфеўр!
Прыемная цеплыня ўсё яшчэ поўнiла яго цела. А ў паходцы, у позiрках, якiмi ён абменьваўся з прахожымi, у тым, як ён назiраў за рухам трамваяў i фiякраў, праменiлася невядомая яму дагэтуль упэўненасць.
Зусiм нядаўна, седзячы ля акна рэстаранчыка на вулiцы Шапталь, ён адчуваў глыбокую крыўду на свайго камiсара за тое, што шэф дазволiў яму заняцца гэтай справай. Мэгрэ ўжо гатовы быў нават думаць, што Лё Брэ наўмысна сыграў з iм злы жарт!
Хiба аднаму-адзiнаму чалавеку пад сiлу ўзяць такую крэпасць, як асабняк Бальтазараў? I хiба гэтак працуюць яны, "вялiкiя", з групы шэфа? У iх распараджэннi ўсё неабходнае - дасье i картатэкi, супрацоўнiкi, памагатыя. Калi iм трэба высачыць дзесяць чалавек, яны без вагання пасылаюць па следзе дзесятак шпегаў.