Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:

Але цяпер Мэгрэ раптам адчуў задавальненне, што ён сам сабе гаспадар i можа ўласнаручна абмацаць усе закуткi.

Ён яшчэ i не падазраваў, што гэты метад з часам стане яго любiмым метадам, што нават калi ён зойме месца шэфа спецыяльнай аператыўнай групы i будзе мець у сваiм распараджэннi цэлую армiю палiцэйскiх, яму давядзецца асабiста наладжваць сочку, хадзiць за падазроным па вулiцах, гадзiнамi тырчаць у якiм-небудзь "бiстро"...

Перад тым як пакiнуць "Стары Кальвадос", дзе Памэль толькi

што выказваў да яго поўную абыякавасць, ён яшчэ двойчы патэлефанаваў. Спачатку набраў нумар Упраўлення гарадскiм транспартам, бо фiякр, у якi села Элiз Жандро, меў апазнавальны знак гэтай кампанii. I вымушаны быў доўга чакаць ля апарата.

– Нумар сорак восем, - адказалi яму, - належыць парку Лявiйет. Рамiзнiка завуць Эжэн Карнi. Сёння ён выехаў пасля паўдня. Наўрад цi вернецца ў парк раней поўначы.

– Вы не маглi б сказаць, дзе я мог бы яшчэ сёння адшукаць яго?

– Звычайна ён спыняецца на плошчы Сент-Аўгусцiя, але гэта, канешне, залежыць ад маршрута. Недалёка ад плошчы маецца рэстаранчык, якi называецца "На рандэву дзю Масiў Сантраль". Здаецца, ён заўсёды, як толькi мае такую магчымасць, менавiта туды i заходзiць перакусiць.

Другi званок быў у аўтамабiльнае ўпраўленне прэфектуры. Тут яшчэ даўжэй не маглi адшукаць у даведнiках нумар аўтамабiля. А так як Мэгрэ сказаў, што звонiць з камiсарыята, то яму прапанавалi перазванiць.

– Я лепей пачакаю на провадзе.

Нарэшце яму паведамiлi прозвiшча i адрас: маркiз дэ Базанкур, авеню Габрыеля, дом 3.

Зноў багаты квартал, зноў, безумоўна, якi-небудзь прыватны асабняк з вiдам на Елiсейскiя палi. Ён не пасмеў заявiцца туды асабiста, вырашыў лепей пазванiць з тытунёвай крамкi.

– Папрасiце, калi ласка, да тэлефона маркiза дэ Базанкура.

– Па асабiстай справе?
данёсся хрыплы голас з другога канца провада.

I ў адказ на яго сцверджанне пачулася:

– Месье маркiз памёр тры месяцы назад.

– А... хто замест яго?
– мiжволi вырвалася ў Мэгрэ.

– Выбачайце! Не зразумеў. Уся маёмасць маркiза распрададзена, застаўся толькi асабняк.

– Скажыце, а вы часам не ведаеце, хто купiў "дыён-бутон"?

– Нейкi механiк з вулiцы Акацый, што ў раёне авеню Гранд-Армэ. Запамятаваў яго прозвiшча, але, калi не памыляюся, на той вулiцы толькi адзiн гараж i маецца.

У пяць гадзiн вечара Мэгрэ выйшаў з метро на плошчы Этуаль. На вулiцы, якую яму паказалi, ён сапраўды адшукаў гараж, але той быў на замку, а на шматку паперы, прымацаванай да дзвярэй, было напiсана: "За даведкамi звяртацца побач".

Па адзiн бок гаража стаяла майстэранька шаўца, па другi - "бiстро". За даведкамi належала звяртацца ў "бiстро". На жаль, гандляр вiном не мог сказаць нiчога пэўнага.

– Дэдэ сёння i не з'яўляўся тут. Мабыць, падзарабляе недзе. Ён падчас выконвае даручэннi сваiх клiентаў.

А дзе ён жыве?

– У мэбляваных пакоях дзесьцi каля плошчы Тэрн, дзе дакладна - не ведаю.

– Ён жанаты?

Мэгрэ не адважваўся працягваць доўгiя роспыты, але ён, хоць i не дужа пэўны быў у сваiх меркаваннях, адчуваў, што Дэдэ - чалавек асаблiвай пароды, што калi Дэдэ i меў сяброўку, то найболей шанцу на сустрэчу з ёю можна было мець на панелi ў раёне памiж плошчамi Этуаль i Тэрн.

Рэшту дня Мэгрэ правёў у пошуках рамiзнiка Карнi. Урэшце ён адшукаў рэстаранчык "На рандэву дзю Масiў Сантраль":

– Ён вельмi рэдка наведваецца сюды, - сказалi яму там.

На жаль, такое адбылося якраз сёння. Выпадковасць нi разу не наблiзiла маршрут Карнi да ягонага прыстанку на плошчы Сент-Аўгусцiн.

Мэгрэ вяртаўся, нарэшце, дадому. Калi ён увайшоў у пад'езд, у фортку, умайстраваную ў зашклёныя дзверы, выглянула канс'ержка i аклiкнула яго:

– Месье Мэгрэ!.. Месье Мэгрэ!.. Мне трэба перадаць вам нешта вельмi важнае...

Яна працягнула яму запiску, параiла прачытаць да таго, як паднiмецца ў кватэру.

"Не заходзьце дадому. Спачатку нам абавязкова трэба перагаварыць. Чакаў Вас вельмi доўга - колькi мог. Прыходзьце ў рэстарацыю "Клiшы" - я там. Мадэмуазель у Вас, з Вашай жонкай.

Адданы Вам

Жустэн Мiнар".

На дварэ ўжо зусiм сцямнела. Апынуўшыся на вулiцы, Мэгрэ ўзняў галаву, убачыў, што вокны ў яго кватэры заштораны, i ўявiў дзвюх жанчын у невялiчкай сталовай, якая служыла i гасцiнай. Пра што яны могуць размаўляць? Мадам Мэгрэ, наколькi ён яе ведаў, напэўна накрыла стол i частуе госцю вячэрай.

Ён спусцiўся ў метро, даехаў да вулiцы Бланш, зайшоў у прасторную залу рэстаранчыка, прапахлую пiвам i кiслай капустай. У зале iграў аркестрык з пяцi чалавек. Жустэн iграў не на флейце, а на кантрабасе, i, амаль закрыты агромнiстым iнструмэнтам, здаваўся мiзэрным i кволым.

Мэгрэ сеў за мармуровы столiк, перачытаў меню, не ведаючы, што ж выбраць, i заказаў порцыю кiслай капусты i куфаль пiва. Як толькi музыканты скончылi iграць, Мiнар падышоў да яго стала.

– Прабачце, што я вымусiў вас прыйсцi сюды, неабходна пагаварыць да таго, як вы яе пабачыце.

Ён быў вельмi ўзбуджаны, нават трошкi ўстрывожаны, i Мэгрэ мiжволi адчуў, што таксама пачынае хвалявацца.

– Я i не падумаў, што ў яе замужняй сястры iнакшае прозвiшча, не такое, як у Жэрмены. Давялося пашукаць. Муж сястры працуе на чыгунцы. Ён праваднiк i часта адсутнiчае па два-тры днi. Жывуць яны ў невялiкiм домiку на схiле ўзгорка; за кветнiкам - сад, агарод i белая каза пры калку на прывязi.

– Жэрмена была там?

– Калi я прыйшоў, яны абедзве сядзелi за сталом каля агромнiстай мiсы з крывянкай, ад якой страшэнна несла часнаком.

Поделиться:
Популярные книги

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Кронос Александр
2. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Заход. Солнцев. Книга XII

Скабер Артемий
12. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Заход. Солнцев. Книга XII

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам