Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:

– Сястра яшчэ не нарадзiла?

– Яшчэ не. Чакаюць... Здаецца, гэта адбудзецца яшчэ няскора. Я прадставiўся як страхавы агент, кажу, быццам мне вядома, што маладая дама чакае дзiцяцi, дык зараз самая пара падпiсаць страхавы полiс.

Скрыпач - ён жа дырыжор - павесiў спецыяльную планку, на якой была пазначана назва чарговага эстраднага нумара, пастукаў па пюпiтры дырыжорскай палачкай, i Жустэн, папрасiўшы прабачэння, пабег на эстраду. А калi вярнуўся, адразу паспяшаўся запэўнiць:

– Вы толькi не палохайцеся. Вось пабачыце, усё ўладкуецца як найлепш. Я някепска разбiраюся ў пытаннях страхавання. А гэта яе канёк - я маю на

ўвазе маю жонку. Яна ўсё прарочыць, што мне засталося жыць не болей трох гадоў i што... Але гэта не мае значэння! А тая Жэрмена - даволi прывабная дзяўчына, поўная, з высокай прычоскай, - толькi i ведае, што папраўляе яе. У яе такiя дзiўныя вочы! Самi ўбачыце. Як утаропiлася ў мяне!.. I адразу ж запыталася, ад якой кампанii я працую. Я наўздагад выпалiў, што прыйшло ў галаву, i тады ёй зарупiла даведацца, як завуць майго начальнiка. Яна лiтаральна закiдала мяне пытаннямi i нарэшце заявiла: "Мой дружок - мы ўжо тры месяцы знаёмы - служыць у гэтай кампанii". А потым без усялякай сувязi дадала: "Вас паслаў Луi?"

Ён вымушаны быў зноў падняцца на эстраду i ўвесь час, пакуль выконваўся венскi вальс, кiдаў позiркi на Мэгрэ, нiбыта стараючыся супакоiць яго. "Не палохайцеся! Пачакайце, я вам яшчэ не ўсё расказаў!" - чыталася ў гэтых позiрках.

I працяг быў наступны:

– Я заверыў яе, што прыехаў зусiм не ад Луi. "У такiм разе i не ад графа!" - упарцiлася яна.

– Не ад графа.

– "Што да месье Рышара... Паслухайце! А цi, часам, не месье Рышарам вы падасланы, га?" Вы бачыце, што за дзявуля?! Трэба было неадкладна прыняць нейкае рашэнне. Сястра шмат маладзей за яе. Яна ўсяго год як замужам. Была прыслугай. Жэрмене вельмi падабаецца ашаламляць яе сваёй дасведчанасцю i сваiмi сувязямi. Калi хочаце ведаць, у гэтай дзяўчыны проста манiя ашаламляць людзей. Ей карцiць выглядаць значнай, цiкавай асобай, чаго б там нi каштавала, вы разумееце? Яна, напэўна, марыла стаць артысткай... Паела, запалiла, а палiць жа зусiм не ўмее...

У доме толькi адзiн пакой з шырокiм ложкам i павялiчанай шлюбнай фотакарткай у авальнай рамцы на сцяне.

– "Гэта праўда, што вы не падасланы Рышарам?" - перапытвала зноў у мяне.

Вочы ў яе выкацiстыя, i пры размове яна не адрывае iх ад субяседнiка. Ад гэтага ажно не па сабе робiцца. Здаецца, яна зусiм вас не слухае, але гэта толькi здаецца, таму што яна нiколi не губляе нiтку размовы.

– "Ты бачыш, Вольга, - з засмучаным выглядам звярнулася яна да сястры, якое складанае жыццё ў гэтым свеце? Я казала табе, што гэта дабром не скончыцца".

Я спытаўся, калi яна мяркуе вярнуцца на работу.

– Цяпер i нагi маёй там больш не будзе!

I ўсё дапытвалася ў мяне...

Музыка! Позiрк флейтыста малiў Мэгрэ набрацца цярпення.

– Ну, вось! Тым горш, калi я схiбiў. Але цяпер ужо нiчога не паправiш. Я сказаў ёй усю праўду!

– Якую праўду?!

– Што паненка крычала з акна: "Ратуйце!", што Луi заехаў мне па фiзiяномii, што прыйшлi вы i вам паказалi нейкую дзяўчыну ў кашулi, даводзячы, што гэта Жэрмена. Яна страшэнна раззлавалася. Я, праўда, сказаў, што афiцыйна нiякага следства няма, што вы занялiся гэтым, так сказаць, прыватна, што вы будзеце шчаслiвы сустрэцца з ёю, i, перш чым я дагаварыў, яна пачала збiрацца ў дарогу. У адных панталонах з аборкамi i ў станiку, не саромячыся мяне, яна стала корпацца ў сваiм чамадане, просячы прабачэння толькi ў сястры.

– "Разумееш, -

кажа яна, - дзiця тваё ўсё роўна з'явiцца на свет божы, а я праз гэтую гiсторыю магу ўлiпнуць у такi пераплёт!.."

Я не ведаў, што рабiць, але падумаў, што вам будзе карысна выслухаць яе. Я не ведаў, куды яе весцi. I прывёў да вас. Мне ўдалося перагаварыць з вашай жонкай на лесвiчнай пляцоўцы. Божа мой! Якая мiлая ў вас жонка! Я папрасiў яе прыгледзець за Жэрменай, каб яна не збегла. Вы злуяце на мяне?

Як можна было злаваць на яго? Але душа ў Мэгрэ была не на месцы.

– Можа, так яно i лепш, - уздыхнуў ён.

– Калi ж я пабачу вас зноў?

Мэгрэ ўспомнiў, што апоўначы павiнен сустрэцца з рамiзнiкам Карнi.

– Магчыма, яшчэ сёння вечарам.

– Калi не пабачымся, то дазвольце мне прыйсцi да вас заўтра ранiцай, я ўжо ведаю, дзе вы жывяце. А! Яшчэ вось што...

Ён збянтэжыўся, не рашаючыся сказаць.

– Яна спыталася, хто аплоцiць яе выдаткi, i я сказаў... Я не ведаў, што сказаць... Прасiў яе не хвалявацца... Але калi гэта наробiць вам турбот, то я...

Мэгрэ выйшаў з рэстаранчыка, не дачакаўшыся канца музычнага нумара, i заспяшаўся да метро.

Убачыўшы святло пад дзвярыма сваёй кватэры, яго ахапiла лёгкае хваляванне. Даставаць з кiшэнi ключ не было патрэбы: дзверы расчынiлiся - мадам Мегр заўсёды пазнавала яго па кроках.

Яна дасведчана паглядзела на яго i весела кiўнула:

– Цябе чакае чароўная дзяўчына.

Слаўная мадам Мэгрэ! Яна не iранiзавала. Ёй проста хацелася быць прыязнай. Жэрмена сядзела, аблакацiўшыся на стол, з цыгарэтай у зубах; перад ёю стаялi талеркi з рэшткамi ежы. Яе вялiкiя вочы ўпiлiся ў Мэгрэ, быццам яна намервалася праглынуць яго. Было вiдно, што яна яшчэ не давярала яму.

– Гэта праўда, што вы з палiцыi?

Ён палiчыў за лепшае паказаць ёй сваё пасведчанне, i з таго моманту яна ўжо не зводзiла з яго вачэй. Перад ёй стаяў кiлiшак: мадам Мэгрэ дастала-такi вiшнёвую налiўку, якую зберагала для большай урачыстацi.

– Ты яшчэ не вячэраў?

– Дзякуй, перакусiў ужо трошкi.

– У такiм разе, я пакiдаю вас. Трэба памыць пасуду.

Яна прыбрала са стала, выйшла на кухню, але дзверы за сабою ўсё ж не зачынiла.

– Ваш сябар таксама з палiцыi?

– Не. Не зусiм. Ён выпадкова...

– Ён жанаты?..

– Жанаты. Здаецца.

Яму было трошкi няёмка ў сямейнай абстаноўцы з гэтай цiкаўнай дзяўчынай, а яна трымалася, як у сябе дома, устала, паправiла перад люстэркам на камiне прычоску.

– Можна?
– дзеля прылiку амаль давяральна запытала яна i ўселася ў крэсла мадам Мэгрэ.

– Вы даўно знаёмы з мадэмуазэль Жандро?
– запытаўся Мэгрэ.

– Мы разам вучылiся ў школе.

– Мне здаецца, вы з ансеваля, калi не памыляюся? У Ансевалi вы i вучылiся разам?

Яго здзiвiла, што наследнiца Жандро-Бальтазараў атрымала адукацыю ў невялiчкай правiнцыяльнай школе.

– Я хачу сказаць, што мы аднагодкi, рознiца ўсяго некалькi месяцаў. У будучым месяцы ёй стукне дваццаць адзiн год, а мне гэтулькi ж споўнiлася два тыднi назад.

– I вы абедзве хадзiлi ў адну школуў Ансевалi?
– перапытаў Мэгрэ.

– Яна - не. Яна жыла ў манастыры ў Ньеўры. Але мы вучылiся ў адзiн i той жа час.

Цяпер ён усё зразумеў. I з гэтага моманту зрабiўся недаверлiвы, стаў уважлiва размяжоўваць ману ад праўды, праўду ад амаль праўды цi ад праўдападобнасцi.

Поделиться:
Популярные книги

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Кодекс Охотника. Книга XXVII

Винокуров Юрий
27. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVII

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

"Фантастика 2024-5". Компиляция. Книги 1-25

Лоскутов Александр Александрович
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-5. Компиляция. Книги 1-25

Сила рода. Том 1 и Том 2

Вяч Павел
1. Претендент
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.85
рейтинг книги
Сила рода. Том 1 и Том 2

Последняя Арена 5

Греков Сергей
5. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 5

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Приручитель женщин-монстров. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 8