Чтение онлайн

на главную

Жанры

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:

– Безумоўна.

– Чаму вы так упэўнены?

– Таму, што гэта якраз такi суб'ект! Вы чыталi "Фантамаса"?

– Месье Фелiсьен, бацька, на баку дачкi цi на баку сына?

– Нi на чыiм ён баку. А калi хочаце ведаць, дык на маiм. Ён часам заходзць да мяне ў пакой. Гузiк, кажа, прышыць трэба. У доме не дужа рупяцца пра яго. Слугi абзываюць яго старым хрычом альбо вусачом. Што да Альбера, ягонага лакея, дык той больш языком меле, чым робiць. Бо ўсе ведаюць, што стары пустое месца! Аднойчы я заявiла яму проста ў вочы: "Калi вы будзеце гэтак распальвацца, паралюш вам забяспечаны. Зусiм мала засталося!" Ды на яго няма ўпыну. Цяпер на чарзе Мары, i от ужо не ведаю, цi выкруцiлася яна... Скажыце, вас не бянтэжыць назiраць, як жанчына наводзiць свой марафет?

Мэгрэ ўстаў, пацягнуўся за кацялком.

– Куды гэта вы? Няўжо так i пакiнеце мяне адну?

– У мяне важныя сустрэчы. Праз хвiлiну да вас прыйдзе мой сябар, той, якi прывёз вас, ён пабудзе з вамi.

– А дзе ён?

– Унiзе.

– Чаму ж вы адразу не прывялi яго? Прызнайцеся, вы ўсё-такi нешта мелi наўме! Каго вы баiцеся? Жонкi?

Яна ўжо налiла ў тазiк вады, каб памыцца, i Мэгрэ ажно ўявiў, як яна зараз скiне кашулю, шлеечкi якой пры кожным яе руху ўсё болей апаўзалi з плячэй.

– Я яшчэ сустрэнуся з вамi днём, спадзяюся, - адчыняючы дзверы, сказаў ён.

Жустэн Мiнар сядзеў на залiтай сонцам тэрасе i пiў каву са смятанкай.

– Толькi што тут была ваша жонка, - сказаў ён.

– Чаго?

– Адразу па вашым адыходзе з дому прынеслi вось гэта тэрмiновае пiсьмо. Яна пабегла ўслед за вамi, хацела дагнаць.

Мэгрэ сеў i, не падумаўшы, што яшчэ зусiм рана для гэтага, заказаў куфаль пiва. Потым разарваў канверт. Запiска была падпiсана Максiмам Лё Брэ.

"Прашу вас зайсцi ранiцай у камiсарыят. Сардэчна ваш".

Вiдаць, пiсьмо пiсалася дома, на бульвары Курсэль, бо ў камiсарыяце Лё Брэ скарыстаў бы службовы бланк. Ён быў вельмi педантычны адносна формы. У яго былi ў запасе гатункi чатырох вiзiтных картак на ўсе выпадкi жыцця: месье i мадам Лё Брэ дэ Плуiнак, Максiм Лё Брэ дэ Плуiнак, Максiм Лё Брэ, камiсар палiцыi...

Запiсачка, напiсаная яго рукой, сведчыла пра пэўную блiзкасць памiж iм i яго сакратаром. Ён, вiдаць, доўга ламаў галаву, як пачаць яе: "Мой дарагi Мэгрэ"? "Дарагi месье"? "Месье"? У рэшце рэшт, знайшоў выйсце: абышоўся ўвогуле без звароту.

– Скажыце, Мiнар, у вас сапраўды ёсць час?

– Канешне. I ён належыць вам.

– Паненка наверсе. Я не ведаю, калi вызвалюся. Адну ж яе пакiдаць боязна, каб часам не пайшла на вулiцу Шапталь ды не растрапала iм пра ўсё.

– Ясна.

– Калi вы пойдзеце з ёю куды-небудзь, пакiньце мне запiску, дзе вас шукаць. Калi захочаце пазбавiцца ад яе, адвядзiце да маёй жонкi.

Праз чвэрць гадзiны ён быў ужо ў камiсарыяце, i саслужыўцы глядзелi на яго з зайздрослiвым захапленнем, як глядзяць звычайна на тых, хто адпраўляецца ў водпуск альбо ў спецыяльную камандзiроўку, цi на тых, хто нейкiм цудам аказаўся збаўлены ад паўсядзённай службовай сумоты.

– Камiсар тут?

– Даўно.

У iнтанацыi, з якой Лё Брэ прывiтаў Мэгрэ, свяцiлася тое ж адценне, што i ў запiсцы. Ён нават падаў яму руку, чаго звычайна нiколi не рабiў.

– Не пытаюся, на якой ступенi знаходзiцца следства, бо лiчу, што яшчэ ранавата пытацца пра гэта. А папрасiў я вас прыйсцi... Мне хацелася б, каб вы правiльна зразумелi мяне, бо склалася даволi далiкатная сiтуацыя. Само сабой зразумела, тое, што я даведаўся на бульвары Курсель, абсалютна не тычыцца службовых спраў камiсара палiцыi. З другога ж боку...

Твар яго быў свежы, вiдно было, што чалавек выспаўся. Лё Брэ хадзiў па кабiнеце. Бадзёры i энергiчны, ён з яўным задавальненнем пацягваў цыгарэту з залатым муштуком.

– Я не магу дапусцiць, каб вы тапталiся на месцы з-за адсутнасцi неабходных звестак. Учора вечарам мадэмуазель Жандро званiла маёй жонцы.

– Яна званiла з "Атэль дзю Луўр"?

– Вы ўжо ведаеце пра гэта?

– Яна паехала туды на рамiзнiку ў другой палове дня.

– У такiм выпадку... У мяне ўсё... Я разумею, як цяжка выведаць, што адбываецца ў пэўных дамах...

Здавалася, ён нават устрывожаны, i цяпер мучыцца пытаннем: а што яшчэ вядома Мэгрэ па гэтай справе?

– Яна не збiраецца вяртацца на вулiцу Шапталь, а мяркуе прывесцi ў парадак асабняк свайго дзеда.

– На авеню дзю Буа?

– Там. Я бачу, вы ўжо шмат у чым дасведчаны.

– Дазвольце задаць вам пытанне, - асмялеў Мэгрэ.
– Вы знаёмы з графам д'Ансевалем?

Лё Брэ, уражаны, нахмурыў бровы, як чалавек, якi спрабуе зразумець, што тут да чаго. Маўчаў ён даволi доўга.

– Ага! Ну, ясна. Бальтазары купiлi замак д'Ансеваль. Вы гэта мелi на ўвазе? Але я не бачу нiякай сувязi.

– Мадэмуазель Жандро i граф д'Ансеваль часта сустракаюцца.

– Вы ўпэўнены? Цiкава, цiкава.

– Вы знаёмы з графам?

– Асабiста не, i не шкадую. Але шмат чуў пра яго. Што мяне здзiўляе. Хiба, магчыма, яны зналiся яшчэ дзецьмi... Альбо яна не ведае... Цi бачыце, Боб Д'Ансеваль пайшоў па дурной дарожцы. Яго нiдзе не прымаюць, ён не бывае ў свеце, i, калi я не памыляюся, Аддзел правапарушэнняў свецкiмi асобамi неаднойчы ўдастойваў яго сваёй увагай.

– Вы не ведаеце яго адраса?

– Кажуць, ён бывае ў пэўных сумнiцельных барах на авеню дэ Ваграм i ў квартале Тэрн. Магчыма, у гэтым аддзеле ведаюць пра яго падрабязней.

– Вы не будзеце супраць, калi я звярнуся туды за даведкамi?

– Пры ўмове, што вы не будзеце ўпамiнаць Жандро-Бальтазараў.

Ён быў яўна азадачаны. Некалькi разоў, быццам разважаючы сам з сабой, буркнуў сабе пад нос:

– Цiкава! Цiкава!

А Мэгрэ распытваў з усё большай адвагай:

– Скажыце, мадэмуазель Жандро, па-вашаму, нармальная асоба?

Популярные книги

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Титан империи 6

Артемов Александр Александрович
6. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 6

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке

Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
19. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.52
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Аватар

Жгулёв Пётр Николаевич
6. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
5.33
рейтинг книги
Аватар