Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ну што, хлопча, можна, канешне, пакапацца ў Сам'е, ды я не думаю, каб мелася дасье на графа. Ва ўсякiм выпадку, не прыпомню, каб ён быў асуджаны калi-небудзь.

Брыгадзiр, плячысты мужчына гадоў сарака, дабрадушна глядзеў на Мэгрэ. Гэта адбывалася ў аддзеле правапарушэнняў свецкiмi асобамi. Тутэйшыя работнiкi як свае ўласныя кiшэнi ведалi асяроддзе, у якiм працвiтаў граф д'Ансеваль.

– Паслухай, Ванэль, ты даўно бачыў графа?

– Боба?

– Але.

– У апошнi раз я сустрэў яго на скачках, ён быў з

Дэдэ.

– Дэдэ - гэта тып, якi трымае гараж на вулiцы Акацый. Болей аднаго-двух аўтамабiляў ён не набiрае. Скемiў, хлопча?

– Какаiн?

– Не абыходзiцца i без гэтага. Граф закапаўся па вушы. Яго ўжо не раз маглi накрыць, але пакуль што лiчым за лепшае проста не спускаць яго з вока. Як-небудзь ён мiмаволi паможа нам падсекчы больш буйную рыбку.

– У вас ёсць яго апошнi адрас?

– Табе не здаецца, што твой камiсар рызыкуе ўшчамiць нашы iнтарэсы? Асцярожней, хлопча! Не спудзь Боба. Уласна, нас цiкавiць не асабiста ён. Але за гэткiм, як ён, толькi i глядзi. У цябе праўда сур'ёзная справа?

– Мне сапраўды неабходна адшукаць яго.

– Ванэль, у цябе ёсць яго адрас?

I Ванэль з той пагардай, якую адчуваюць людзi з Набярэжнай Арфеўр да нiкчэмных крабаў з камiсарыятаў, буркнуў:

– "Атэль дзю Сантр", вулiца Брэй. Адразу за плошчай Этуаль.

– Калi ён там быў апошнi раз?

– Чатыры днi назад. Сядзеў у "бiстро" на рагу вулiцы Брэй разам са сваёй "цыпачкай".

– Як яе завуць?

– Люсiль. Яе лёгка пазнаць. У яе рубец на левай шчацэ.

Увайшоў нейкi заклапочаны камiсар з паперамi ў руках.

– Скажыце, хлопчыкi...

Ён змоўк, заўважыўшы незнаёмца ў пакоi сваiх iнспектароў, i запытальна паглядзеў на яго.

– Сакратар камiсарыята Сэн-Жорж.

– А!

I гэтае "а!" было вымаўлена з такiм майстэрствам, што Мэгрэ яшчэ адчайней захацелася трапiць сюды. Ён быў нiшто! Нават меней, чым нiшто! Нiхто не звяртаў на яго ўвагi. Камiсар разам з брыгадным пачалi абмяркоўваць план аблавы, якую намячалася правесцi наступнай ноччу ў раёне вулiцы Ракэт.

Мэгрэ знаходзiўся далёка ад станцыi метро Рэпюблiк i вырашыў спачатку заехадь дадому паабедаць, а ўжо затым адправiцца ў раён плошчы Этуаль на пошукi графа або Люсiль.

Мэгрэ завярнуў за рог бульвара Рышар-Ленуар i тут раптам у невялiкiм рэстаранчыку за сталом, накрытым на дзве персоны, убачыў Жустэна Мiнара i Жэрмену. Ён намерыўся хутчэй прайсцi мiма, каб не забавiцца з iмi, тым больш што, як яму здалося, флейтыст заўважыў яго, але прыкiнуўся, нiбыта глядзiць зусiм у iншы бок. Аднак пакаёўка мадэмуазель Жандро рашуча забарабанiла ў шыбу, i Мэгрэ не заставалася нiчога iншага, як зайсцi.

– Я пабаялася, што вы толькi пацалуеце замок у гатэлi, - сказала Жэрмена.
– Як вам папрацавалася?

Мiнар не падымаў вачэй ад меню.

Дзяўчына ж, наадварот, проста цвiла. Яна, здавалася, неяк загадкава

яшчэ больш пасвяжэла, вочы яе яшчэ больш зазiхацелi, i нават грудзi папышнелi.

– Мы будзем патрэбны вам пасля абеду? Бо калi вы не маеце ў нас патрэбы, то можна было б схадзiць у тэатр "д'Амбiгю", сёння там ёсць дзённы спектакль...

Жустэн Мiнар i Жэрмена сядзелi побач на мяккiм тапчанчыку, акрытым трыпам, i Мэгрэ заўважыў, як рука Жэрмены са спакойнай упэўненасцю легла на калена музыканта.

Позiркi Жустэна i Мэгрэ сустрэлiся. "Грэшны, але другога выйсця не было", - прызнаўся позiркам флейтыст.

I Мэгрэ ледзь стрымаўся, каб не зарагатаць.

А дома, калi ён з жонкай спакойна абедаў у iх маленькай сталовай на пятым паверсе, мадам Мэгрэ раптам без усялякай сувязi з папярэдняй iх размовай заявiла:

– Магу пабажыцца, што яна забрытала яго!

Мадам Мэгрэ i думкi не дапускала, што пышнагрудая дзяўчына таксама магла б мець мужа.

Раздзел VI

МАЛЕНЬКАЯ СЯМЕЙНАЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ

Толькi а восьмай вечара, калi газавыя ражкi ўжо абстрачылi сваiмi зiхоткiмi пярлiнамi ўсе авеню ў раёне Трыумфальнай аркi, Мэгрэ, хоць i не ўскладаў вялiкай надзеi адшукаць графа, апынуўся ў самай гушчэчы падзей.

Пра гэты цудоўны вечар Мэгрэ надоўга захавае прыемны ўспамiн як пра самы чароўны вясновы вечар Парыжа. Паветра было напоена гэткай пяшчотай, гэткай водарнасцю, што людзi спынялiся, каб надыхацца iм. Канешне, ужо даўно жанчыны пагоднай парой выходзiлi на вулiцы ў адных касцюмах, але Мэгрэ заўважыў гэта толькi цяпер, i меў такое ўражанне, нiбыта ён прысутнiчае пры вясновым расквечваннi вулiц - светлыя сукенкi ўсiх таноў i адценняў, на капялюшыках званочкi, браткi, васiлькi. А мужчыны - тыя нават рызыкнулi надзець канацье.

Мэгрэ ўжо некалькi гадзiн запар мераў крокамi цесны прамежак памiж плошчамi Этуаль i Тэрн i варотамi Майё. Як толькi ён заварочваў на вулiцу Брэй, адразу натыкаўся на трох жанчын у страшэнна тугiх карсетах i ў туфлях на высачэзных абцасах; яны не перагаворвалiся памiж сабой, не сыходзiлiся разам, але як толькi паказваўся якi-небудзь прахожы мужчына, усе трое паспешлiва спяшалiся да яго. Месцам iх прапiскi быў якраз той гатэль, дзе пражываў граф. Ля ўвахода ў гатэль, адмаўляючыся паляваць воддаль, непарушна чакала яшчэ адна жанчына, шмат таўсцейшая за першых трох.

Чаму Мэгрэ адразу кiнулася ў вочы, што якраз насупраць "Атэль дзю Сантр" размешчана пральня, а акон якой выглядвалi свежыя дзяўчаткi-прасавальшчыцы? Па кантрасту?

– Граф дома?
– запытаўся ён у парцье, зайшоўшы ў гатэль.

Яго ўважлiва агледзелi з галавы да ног. Усе, з кiм яму наканавана будзе сустрэцца ў гэты вечар, чамусьцi будуць аднолькава дапытлiва, неяк замаруджана глядзець на яго i хутчэй з сумотай, чым з пагардай, неахвотна адказваць:

– Паднiмiцеся, паглядзiце.

Поделиться:
Популярные книги

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Предатель. Вернуть любимую

Дали Мила
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Предатель. Вернуть любимую

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Жандарм 5

Семин Никита
5. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 5

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Лорд Системы 14

Токсик Саша
14. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 14

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Не отпускаю

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.44
рейтинг книги
Не отпускаю

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3