Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:
Музыкант глянуў на Мэгрэ, нiбыта пытаючыся дазволу падысцi да бар'ера. Мэгрэ прывiтальна кiўнуў яму, сабраў паперы i перадаў справы аднаму з калег.
– Iду ў водпуск!
– У водпуск?! У красавiку, ды яшчэ калi ў нас на шыi яго вялiкасць?!
– Уявi сабе, водпуск!
Тады другi саслужывец, ведаючы, шго Мэгрэ нядаўна ажанiўся, запытаў:
– Што, дзiця?
– Не.
– Захварэў?
– Не.
Гэта ўжо збiвала з тропу, i саслужывец недаўменна пакруцiў галавой:
–
Мэгрэ ўзяў свой кацялок, надзеў манжэты - ён скiдаў iх, прыходзячы на работу, - выйшаў за барь'ер, якi аддзяляў службоўцаў ад наведвальнiкаў. Жустэн Мiнар таксама падняўся i вельмi натуральна моўчкi рушыў следам.
Цi не задала яму чосу зласлiвая жонка, пра якую расказваў Бесан? Як бы там нi было, н быў тут. Светлавалосы, шчуплы, з румянымi скуламi i блакiтнымi вачыма, ён не адставаў ад Мэгрэ, як прыблудны цюцька ад выпадковага прахожага.
Вулiцы былi залiты сонцам, над вокнамi развявалiся сцягi. Здавалася, аж паветра трымцiць ад наярвання труб i пошчаку барабанаў. Людзi iшлi саяточна прыўзнятыя i вясёлыя, i ад таго, што то тут, то там на вочы траплялiся ваенныя, мiжволi i цывiльныя падцягвалiся i распраўлялi плечы.
Калi Мiнар нарэшце асмелiўся параўняцца з Мэгрэ, ён спагадлiва запытаў:
– Вас звольнiлi?
Ён, мабыць, лiчыў, што палiцэйскага чыноўнiка звольнiць гэтак жа проста, як флейтыста з аркестра, i яму было невыносна ад думкi, што гэта здарылася па яго вiне.
– Не звольнiлi. Мне далi водпуск.
– Вось як!
Гэта "вось як!" вырвалася вельмi ўзрушана. У iм гучала занепакоенасць i прытоены папрок.
– Яны палiчылi за лепшае часова адхiлiць вас ад спраў, так? Выходзiць, яны намераны ўсё замяць? А як жа мая скарга?
Голас яго загучаў сушэй.
– Прынамсi, хоць маю скаргу яны не пакладуць пад сукно? Хачу адразу ж папярэдзiць вас, што гэтага я не дапушчу.
– Скарга разбiраецца ва ўстаноўленым парадку.
– Выдатна! Тым болей што ў мяне ёсць для вас сякiя-такiя навiны. Ва ўсякiм разе, адна...
Яны ўжо дайшлi да правiнцыяльна-цiхай плошчы Сэн-Жорж з невялiчкiм "бiстро", дзе вечна пахла белым вiном. Мэгрэ прывычна штурхнуў уваходныя дзверы. У гэтыя гадзiны пасля полудня ў паветры i сапраўды, здавалася, веяла адпачынкам. Цынкавая стойка была надраена да бляску, а налiтае ў чаркi вiно аж прамянiлася зеленаватымi водблiскамi, наганяючы смагу.
– Вы сказалi, што бачылi ў доме Жандро дзвюх пакаёвак. Я правiльна зразумеў вас?
– Жэрмену i Мары, - без запiнкi пацвердзiў Мэгрэ.
– Не лiчачы мадам Луi, кухаркi.
– Дык вось: пакаёўка была толькi адна!
Вочы музыканта свяцiлiся дзiцячай радасцю, i сам ён, як нiколi,
– Я размаўляў з малочнiцай, якая носiць малако ў асабняк Жандро. Яе крамка на вулiцы Фантэн, на рагу, якраз побач з тытунёвай крамкай.
Мэгрэ, трошкi збянтэжаны, са здзiўленнем глядзеў на флейтыста i ўсё не мог пазбавiцца ад чуткi пра лупцоўкi, якiя ўсчыняла яму яго Кармэн.
– Старэйшая пакаёўка, Жэрмена, ад суботы ва Ўазе, у сваёй цяжарнай сястры... Дык вось, днём я звычайна вольны, вы разумееце?..
– А як ваша жонка?
– Гэта не мае значэння, - прамовiў ён даволi абыякава.
– Я падумаў, што калi вы маеце намер прадаўжаць следства, то, можа, i я змагу быць вам карысны. Сам не ведаю, але людзi ўвогуле даволi прыязна адносяцца да мяне.
"Толькi не Кармэн!" - падумаў Мэгрэ.
– Чакайце. Сёння частую я. Так, так! I не пярэчце! Калi сам я п'ю толькi лiманад, гэта яшчэ не азначае, што я не магу пачаставаць вас чаркай вiна. А што да водпуска, то вы, спадзяюся, проста пажартавалi?
Калi Мэгрэ i прамаўчаў, то няўжо ён гэтым выдаў службовую тайну?!
– Калi гэта быў не жарт, то вы мяне проста расчаравалi б, слова гонару! Я не ведаю гаспадароў гэтага асабняка. I асабiста да iх я нiчога не маю, хоць iхнi Луi i выглядае сапраўдным бандытам з вялiкай дарогi i яны нахлусiлi вам.
Маленькая дзяўчынка ў чырвонай сукенцы прадавала зусiм свежую мiмозу, прывезеную з Нiццы, i Мэгрэ купiў некалькi галiнак для жонкi, якая ведала Лазурны бераг толькi па каляровых паштоўках з вiдам залiва Анёлаў.
– Вы толькi скажыце, што я павiнен рабiць. I, калi ласка, не бойцеся, што я стану назаляць вам! Я прывык маўчаць!
Флейтыст умольна глядзеў на Мэгрэ. Яму так карцела прапанаваць сакратару яшчэ чарачку, - а можа, i ўдасца ўгаварыць яго!
– але ён не пасмеў.
– У сходных дамах хапае ўсялякай дрэнi. Але ж ад людзей нiчога не ўтоiш. Прыслуга, звычайна, любiць памянташыць языком, дый пастаўшчыкi шмат што ведаюць.
Машынальна, не ўсведамляючы, што ён, па сутнасцi, змацоўвае свой саюз з флейтыстам, Мэгрэ прамармытаў:
– Аказваецца, мадэмуазель Жандро не ў Ансевалi, як сцвярджаў яе брат.
– А дзе ж яна?
– Раз пакаёўка Жэрмена паехала ў вёску, то, вiдавочна, замест яе мне паказалi ў пакоi Жэрмены напаўраздзетую Элiз Жандро.
Гэтая новая акалiчнасць прыводзiла Мэгрэ ў замяшанне. Яго юнацтва прайшло пад дахам замка, упраўляючым якога быў ягоны бацька. У iм мiжволi ўкаранiлася павага да слынных, да багатых. Самае цiкавае, што i флейтыст падзяляў яго няёмкасць, даволi доўга маўчаў, апусцiўшы вочы ў шклянку з лiманадам.