Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Частка другая.

Рака, што цячэ супраць уласнай плыні.

15.15

Я цісну доўга і настойліва, у мяне проста няма выбару, што тут скажаш – калі яго тут зараз ня будзе, нам давядзецца вяртацца дахаты, а там яшчэ невядома, што нас чакае, наагул – тады ўся гэтая задума страчвае сэнс, навошта мы тады другі дзень цягаемся па горадзе, спрабуем хоць нешта выправіць у гэтай, даволі-такі лажовай, сытуацыі, так што галоўнае – каб ён тут быў,

але ніхто не адчыняе, і я ўжо думаю, ну, хопіць, ня выйшла, пахаваюць айчыма і, па ўсім, паедзе наш сябра потым на сорак дзён, калі ўжо ім так дужа трэба, яны могуць усё гэта для яго зафіксаваць, сфатаграфаваць ягоны попел, або зьняць на відэа, каб потым забіты горам Карбюратар пераглядаў жалобную цырымонію доўгімі зімовымі вечерамі, перад сном, Сабака зрэшты не вытрымлівае і пачынае біць у дзьверы нагой, я хачу яго супакоіць, але тут за дзьвярыма чуваць нейкае шамаценьне, нехта, здаецца, ідзе, дзьверы сапраўды адчыняюцца, і да нас выходзіць лысы тоўсты чувак у сінім шаўковым халаце.

– Што нада? – пытаецца ён.

– Нам Какаву нада, – адказвае яму Сабака.

Чувак моўчкі дастае з кішэні халату газавы пісталет і прыстаўляе яго да Сабачае пысы.

– Якую какаву? – пытаецца ён.

– Наш сябра, – перапужана говарыць яму Сабака. – Какава.

– Што ты грузіш? – нэрвуецца чувак, па ўсім відаць – Гоша.

Вася хаваецца за маёй сьпіной, а я думаю – як жа яго завуць, гэтага нашага Какаву – як жа ж яго завуць, як могуць назваць данбаскага інтэлігента? мабыць, Андрушай, сапраўды – Андрушай.

– Андруша, – кажу я. – Нам патрэбны Андруша. Мы яго сябры.

– Да? – недаверліва перапытвае Гоша. – Ну, ладна, заходзьце, – кажа ён. Але пісталет не хавае. Раптам ён бачыць у Сабакі заплечнік і кажа: што там?

– Бухло, – кажа Сабака.

– Давай, – гаворыць Гоша.

Сабака дастае пляшку каньяку, аддае Гошу, той моўчкі запіхвае яе ў кішэню халата, і мы заходзім за ім і апынаемся ў велічэзнай кватэры, калідор цягнецца некуды ўглыб, мы ідзем за Гошам і выходзім на бязьмежную кухню, нехуёва яму, відаць, плоцяць за аплёўваньне нашых сьвятыняў, думаю я з зайздрасьцю, на кухні сядзіць Какава, праўда, без касьцюму, таксама ў нейкім халаце, такое ўражаньне, што ў іх тут баня, сядзіць і п’е нешта зь вялікага кубка, магчыма, менавіта какаву і п’е, Андруша, гэта да цябе, кажа яму підар-рэдактар і, страціўшы да нас усякі інтарэс, зьнікае ў нетрах сваёй підарскай кватэры.

– Прывітаньне, – радасна ўсьміхаецца нам Какава, мудак тоўсты.

– Прывітаньне, Какава, – кажа Вася. – прыкольны халат. Ты ў ім цяпер заўжды будзеш хадзіць?

– Гэта мне Гоша даў, – тлумачыць Какава.

– Ну, хопіць, – перапыняю я. – Маруся казала, што ты тэлефанаваў, нешта пра Карбюратара казаў.

– Ага, – кажа Какава. – Я вам яшчэ ўчора хацеў сказаць, а вы і слухаць ня сталі.

– Чаго нам цябе слухаць, – пачынае Сабака, але Вася яго спыняе, маўляў, няхай гаворыць.

– Вось, – працягвае радасна Какава. – вы пайшлі, а я потым думаю, трэба ж вас неяк папярэдзіць.

– Пра што папярэдзіць? – пытаецца Вася.

– Пра Карбюратара.

– Ты ведаеш дзе ён?

– Ведаю.

Ён у горадзе?

– Вы, што – лохі? – храбрыцца Какава, адчувае, мудак, што ён на сваёй тэрыторыі. – Ладна гэтыя прыдуркі, але ты, Жадан, павінен быў ведаць, вы ж, здаецца, разам вучыцеся.

– Я хварэў, – кажу.

– Ага, – пагаджаецца ён, – у цябе гэта надоўга. Карбюратар даўно ў лягеры.

– У якім лягеры? – пужаюся я.

– Ён што – сеў? – пужаецца ў сваю чаргу Сабака.

– Ды не, куды ён сядзе, – сьмяецца Какава. – Ён у гэтым, у піянерскім лягеры, ці як гэта цяпер называецца, працоўным, о. Там зараз акурат гэты, як яго, першы тэрмін, не, ня тэрмін, завоз. Не, не завоз, зьмена. Прыедзе процьма малалетніх уёбкаў, і Карбюратар будзе іх вучыць, як ставіць намёт.

– Ні фіга сабе, – зьдзіўляюся.

– Да, – кажа Какава, – у лягеры прыкольна. Цёлак шмат. Я некалі, яшчэ ў школе, езьдзіў раз, дык там да мяне адзін важаты чапляўся. Уяўляеце – підарам выявіўся.

– Вось і Карбюратар, мабыць, да кагосьці чапляецца, – кажа Вася.

– Ён што – таксама підар? – не разумее Сабака.

– Не, Карбюратар ня підар, – кажу я, – я яго добра ведаю. Хоць па-свойму – підар, канешне.

– Ну, і што рабіць? – пытаецца Вася ў Какавы.

– Яжджайце да яго, – кажа Какава. – Там класна. Цёлкі.

– Важатыя-підары, – дадае Сабака.

– А дзе гэта? – пытаецца Вася.

– За Вузлавой, – адказвае Какава. – Лягер «Хімік».

– Гэта што – для нейкіх мутантаў лягер? – пытаюся.

– Не, гэта для хімікаў. Значыць, сядаеце на электрычку і едзеце праз Чугуеў да Канцавой. Там чакаеце пару гадзін наступнай электрычкі і едзеце да Вузлавой. Там чакаеце яшчэ пару гадзін і едзеце проста ў «Хімік». З Вузлавой можна і пешкі. Але выяжджаць трэба сярод ночы, інакш не пасьпееце. Там першая электрычка а чацьвёртай ранку. Акурат да абеду даедзеце. У Чугуеве можна бухнуць, – дадае ён чамусьці.

– Гэта як – на перакладных? – пытаецца Вася Камуніст.

– Ну, як хочаце, – незадаволена адказвае Какава. Відаць, у яго свая нейкая фішка па Чугуеве, часам такое трапляецца.

16.00

– А калі зараз выехаць? – пытаюся на ўсякі выпадак.

– Там, здаецца, апошняя электрычка а палове на пятую адыходзіць, – тлумачыць Какава. – Не пасьпееце. Яжджайце начной, – усьміхаецца ён.

– Ты што, сьмяешся? – незадаволена пытаюся ў яго. – Чаго гэта ты ўсьміхаешся, а?

– Нічога, – разгубленаа кажа Какава. – Проста так.

– Проста так, – кажу я незадаволена.

– Ладна, – гаворыць Вася, – а ў вас тут пераседзець да вечара можна? Ці вы зараз трахацца пачнеце?

– Я запытаю ў Гошы, – сарамліва кажа Какава.

– Пра што? – не разумее Вася, але Какава ўжо выбягае з кухні.

– Вось мудак, – незадаволена кажа яму ўсьлед Сабака.

16.15

– Гоша сказаў, можаце сядзець, – радасна забягае на кухню Какава. – Толькі ў туалеце акуратней.

– Ты чуў, Сабака? – гаворыць Вася. – У туалеце акуратней. Усё тое самае, толькі акуратней.

– Сядайце, – кажа Какава, узмахваючы крысамі свайго халату. – Гарбату будзеце?

Поделиться:
Популярные книги

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Совок – 3

Агарев Вадим
3. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
7.92
рейтинг книги
Совок – 3

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Назад в СССР: 1986 Книга 5

Гаусс Максим
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5

Ретроградный меркурий

Рам Янка
4. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ретроградный меркурий