Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

– А водка ёсьць?

– Не, водкі няма. Гоша ня п’е.

– Ага, ня п’е, – кажа Сабака. – А каньяк забраў.

– У нас жа, – кажу, – яшчэ пляшка заставалася.

– Я не хачу каньяку, – кажа Вася. – У мяне пякотка ад яго. Давай, – прапаноўвае ён Сабаку, – ты зматаеш, водкі купіш. У мяне яшчэ, здаецца, бабкі засталіся.

Вася дастае з кішэні рэшткі сваёй выручкі і аддае іх Сабаку. Какава зачыняе за ім дзьверы, назад трапіш? пытаецца на парозе, без пантоў, кажа яму Сабака і зьнікае. А мы застаемся яго чакаць.

16.30 – 18.00

– Можа, ён памёр?

– Можа, і памёр, – кажа Вася. – А можа, проста зьліняў з маімі бабкамі.

– Перастань, – кажу я. – Ты што – Сабаку ня ведаеш? Ён не зьліняе.

– Значыць – памёр, – кажа Вася.

– Я пайду, – нясьмела кажа Какава, ён тут з намі таксама сядзіць паўтары гадзіны, сумуе, але ісьці не ідзе, усё ж не вытрымлівае і гаворыць – я пайду.

– Куды ты пойдзеш? – пытаюся.

– Ну, – паказвае Какава рукой у калідор. – Туды. А вы тут сядзіце сабе. Можаце гарбаты запарыць. Калі што – паклічаце мяне.

– Давай, валі, – кажа яму

ўсьлед Вася. – Слухай, – кажа ён мне, – як ён сюды трапіў?

– Ня ведаю, – кажу. – А мы як сюды трапілі? Бачыш, што ў сьвеце дзеецца?

– Дзе ж Сабака? – толькі і перапытвае Вася.

18.00 – 18.15

18.15 – 18.45

18.45 – 19.10

– Можа, яго задавіла чым-небудзь?

– Можа. Трамваем. Альбо токам.

– Якім токам?

– Электрычным.

– Лепш няхай ужо трамваем.

19.30

– У мяне яшчэ, здаецца, трава засталася.

– Што ж ты маўчыш?

– Забыўся, – кажа Вася і сапраўды знаходзіць у джынсах рэшткі травы. Усё, бабкі скончыліся, трава сканчаецца, колазварот вады ў прыродзе, інакш ня скажаш. – Колазварот вады ў прыродзе, – кажа мне Вася і забівае папяросу.

19.30 – 21.30

Нават узгадаць няма чаго. Сядзім, маўчым, на нечым засяроджваемся і раптам заўважаем усе гэтыя рэчы навокал сябе, разумееце, старую кухню, скажам, нехта тут, мабыць, жыў і да гэтага, мне такія рэчы заўжды ўстаўлялі – проста тыя месцы, дзе я жыў, як правіла, былі не на шмат старэйшыя за мяне, іх маглі будаваць на маіх вачах, а тут нейкая мэбля, гара бруднага посуду, ён жыве, як скаціна, зусім не прыбірае за сабой, калі б ён быў маніякам, яго б вылічылі па рэштках трупаў у ягоных рондалях на кухні, я вось думаю – чаму такое памяшканьне не далі мне, я б трымаў яго ў чысьціні і цішыні, не пускаў бы сюды ніякіх дэбілаў, і сам бы сюды не прыходзіў для чысьціні экспэрыменту, зачыніў бы дзьверы, запламбаваў бы замок, і пайшлі ўсе ў задніцу – асобна ўзятая кватэра ўзорнага побыту, калі я стану паўналетнім прадстаўніком гэтага дзёўбанага грамадства, я пачну скупаць нерухомасьць, рамантаваць яе, прыводзіць у людскі выгляд і запламбоўваць, парадак павінен быць унутраным, не наўмысным, кватэры, як ныркі – іх трэба ачышчаць ад рознага гаўна, інакш ня будзеш пасьпяваць прыбіраць трупы, у яго пахне кавай і кетчупам, салодкі пах кетчупу, пах нармальнага жыцьця і рэгулярнага харчаваньня, цярпець не магу, кетчуп зацякае мне пад скуру, я нюхаю свае пазногці – яны пахнуць кетчупам – кетчупам і распушчальнай кавай, мёдам і кетчупам, усе гэтыя слоікі і кухлікі, вялікія талеркі, перамазаныя яечняй і відэльцы з засохлым чакалядам – усё гэта пахне кетчупам, мяне пачынае нудзіць, і я кажу Васю пайшлі адсюль, куды? гаворыць ён, куды мы пойдзем? вечар на дварэ, нам яшчэ рана, нам трэба перачакаць тут, а потым паедзем ужо, давай перачакаем у гэтага підара, кетчуп, –кажу я, што? ня чуе Вася, кетчуп – крычу яму я, і ён ківае галавой, нібы хоча сказаць ага, кетчуп-кетчуп, а як жа – кетчуп, пайшлі ў іншы пакой, кажу я, тут шмат посуду, ён ня ўпіраецца і мы выходзім у калідор і трапляем у вітальню, вітальня ў яго таксама заваленая розным антыкварым гаўном, чорт, мяне гэта заўжды раздражняе, у сэнсе, калі я бачу, што да мяне, выяўляецца, таксама нехта жыў, і, у адрозьненьні ад мяне, жыў сапраўдным жыцьцём, еў сьняданкі, займаўся сэксам, можа нават любіў кагосьці, хадзіў на рынкі і ў крамы, купляў ня тое, што мог, а тое, што хацеў, кетчуп, у яго была праца, былі стасункі з рознымі людзьмі, ён апранаў тое, што яму падабалася, езьдзіў адпачываць, у яго быў сапраўдны адпачынак, езьдзіў на пікнікі, умеў гатаваць, смачна гатаваў розныя штукі і нават ня еў іх, кетчуп, кетчуп, калі хварэў, лячыўся ня толькі гарэлкай, а меў нейкія лекі, дамашнюю аптэчку, знаёмых дактароў, у абедзены перапынак мог зайсьці ў рэстаран, прычым не за тым, каб выпіць, а каб перакусіць, меў улюбёныя стравы, улюбёныя, бля, спэцыі, кетчуп, кетчуп, кетчуп, а дзе ў гэты час быў я? чаму тут не было мяне, сярод усіх іхных шафаў і канапаў, палітых кетчупам і цытрынавым сокам, чаму мяне ніхто не ўсынавіў, скажам тады, калі я па некалькі сутак жыў на аўтавакзале і спаў на драўляных крэслах, або калі я некалькі дзён харчаваўся кіпенем, зрэшты, чаму мяне цяпер ніхто не ўсынаўляе, чаму мяне гэты підар усынавіць ня можа? я быў бы сынам підарскага палка, мне ўжо 19, я ўжо дастаткова самастойны, я не патрабую пастаяннай увагі, мне ня трэба мяняць пялюшкі і мяне ня трэба карміць кашай – так, нейкі мінімальны харч, цёплая вада, туалетная папера, парнафільмы на відэа, цёлкі на кухні, канапля на балконе, але нават гэта не галоўнае, галоўнае, каб бацькоўская ўвага была, нармальная і пастаянная бацькоўская ўвага, сапраўдная бацькоўская ўвага, як па тэлевізары.

Мы знаходзім прыкольную радыёлу, у мяне такая была ў дзяцінстве – на чатырох высокіх ножках, у драўляным корпусе, са шкляным экранам, на якім чырвоным напісаны назвы ўсіх паднябесных гарадоў, якія мне ў маім дзяцінстве сьніліся і якія мяне маглі пачуць – Прага, Варшава, Бялград, Усходні Бэрлін, на такой прыкольнай радыёле можна было слухаць вініл і радыё, у дзяцінстве я слухаў падрапаны вініл, але ў гэтага підара вінілу няма, ёсьць, праўда, нейкі занюханы саўковы бітлз, ну, але што мы з Васем – лохі, бітлз слухаць, ды яшчэ ў такім хімэрным стане, калі рэчы рассейваюцца, а пахі наадварот – склейваюцца і разабрацца ва ўсім гэтым проста немагчыма, мы пачынаем круціць радыё, прыкольная радыёла сумна пахрыпвае, і мы чуем адразу тагасьветны голас:

Добры вечар, паважаныя радыёслухачы. Няхай лагода прыйдзе ў вашыя мірныя хаты.

– Хто прыйдзе? – пытаецца Вася.

– Лагода, – кажу. – У хаты.

– А, – кажа Вася.

Сёньня з вамі ў гэты цудоўны вечар,

– Ага, – гаворыць Вася, – цудоўны вечар: дождж цэлы дзень хуячыць.

як заўсёды па суботах а 22.00 маладзёжная праграма «Музычная талака» і я – яе вядучы хрррррррр хрррррррр – дадае ад сябе радыёла. – Сёньняшні выпуск нашай праграмы будзе цалкам прысьвечаны творчасьці папулярнага ірляндзкага гурта, вядомага ня толькі ў нас, але і ў іншых краінах Эўропы – ансабля «Дэпэш Мод». Свае пытаньні, а таксама думкі вы можаце выказаць па тэлефоне хррррр хррррррр хрррррррррр – гаворыць вядучы.

– Якая прыкольная праграма, – кажу я.

– Да, – кажа Вася, – лепш, чым бітлз.

І пакуль вы будзеце задаваць свае пытаньні, гучыць інструмэнтальная кампазыцыя сьцяпана галябарды «Ліст да мамы».

Кампазыцыя сапраўды пачынае гучаць, і нас адразу пачынае ад гэтага развозіць, гэты сьцяпан галябарда ўкладвае ў сваю іёніку столькі галюцынагену, настолькі ўсё гэта стромна гучыць, што цябе ня можа не развезьці, іх на радыё, мабыць, па гэтым прынцыпе і на працу бяруць, так, каб яны ўрубалі, і народ ахуяваў на пятай сэкундзе іхных музычных кампазыцый, так, каб ён – гэты неімаверны і нерэальны сьцяпан галябарда – толькі кранаў сваімі пухлымі валасатымі пальчыкамі плястмасавыя клавішы іёнікі – і бац – цябе перамыкае, і ты ператвараешся ў прыладу боскага промыслу і ўжо не адпаўзаеш ад радыёпрыёмніка, аж пакуль не перададуць прагноз надвор’я на заўтра; мы сядзім пад нашай прыкольнай радыёлай, абапёршыся сьпінамі на яе і прываліўшыся адзін да аднаго, каб нас ня зьнесла ў бок, разглядаем крэслы, шафы і канапы, ты адчуваеш, кажу я, як тут пахне цытрынамі? адчуваю, кажа Вася, цытрынамі і кашацінай. Не кашацінай, кажу, не кашацінай – кетчупам. Кашацінай, не згаджаецца ён. І кетчупам, дадаю я.

Гэта была інструмэнтальная кампазыцыя сьцяпана галябарды «Ліст да мамы», – гаворыць касьмічны радыёвядучы. – Выконваў аўтар. А наша сёньняшняя праграма, нагадваю, прысьвечана творчасьці вядомага ірляндзкага калектыву «Дэпэш Мод». Асновай для праграмы стала дакумэнтальнае дасьледаваньне Дэвіда Баскомба «Бог як разнавіднасьць гераіну», выдадзенае ў гэтым годзе на вялікабрытанскіх выспах і ласкава перакладзенае і дасланае нам нашай лёнданскай рэдакцыяй. Вось жа, «Дэпэш Мод» (гучыць меладычная застаўка, падазраю, таго ж такі сьцяпана галябарды, таму што мы зноў замбуемся.) Сярод нашай моладзі ўжо даўно карыстаецца папулярнасьцю творчасьць гэтых парубкаў з Ольстэру. У чым жа сакрэт такога посьпеху нікому не вядомых хлопцаў, што вырасьлі ў самым сэрцы ірляндзкіх клаакаў? Паспрабуйма разам з вамі, паважаныя радыёслухачы, разабрацца ў гэтым. Як сьцьвярджаюць біёграфы, адным шэрым восеньскім ранкам 1962 году (сьцяпан галябарда дадае сваёй іёніцы трагічнасьці, цяжка ціснучы на плястмасу пухленькімі пальчыкамі) у партовым Ольстэры, акупаваным брытанскімі калянізатарамі, у сям’і простага ірляндзкага марака і машыністкі, Бэна і Марыі Ганаў неспадзявана нарадзіўся хлопчык. Бацькі досыць насьцярожана паставіліся да малога, паколькі гэта было ўжо пятае іхнае дзіцё, папярэднія чацьвёра, як сьцьвярджае містэр Баскомб, памерлі раптоўнай сьмерцю ў раньнім дзяцінстве ад цяжкай формы ўнутрыкішэчнай інфэкцыі, вельмі распаўсюджанай у найбольш бедных прыпартовых кварталах Ольстэру. Натуральна, што такі незайздросны лёс быў вызначаны і пятаму сыну Ганаў – цяжкія ўмовы акупацыйнага побыту не давалі ягоным бацькам падставаў чакаць сьветлай будучыні для свайго гаротнага першанца. Хлопчыка вырашылі назваць Дэйвам – у гонар сьвятога Дэйва, які, як вядома, ёсьць патронам ірляндзкіх партызанаў і пэўным сымбалем невялічкага, у параўнаньні з нашым, народу ў яго барацьбе з брытанскімі калянізатарамі. Са сьвятым Дэйвам зьвязана шмат народных легендаў і паданьняў карэннага ірляндзкага насельніцтва, у прыватнасьці, ў даўнім ірляндскім эпасе ён лічыцца богам жывёлагадоўлі, мяса-малочнай вытворчасьці і проста апладненьня. Яшчэ і цяпер ірляндзкія футбольныя фанаты, ідучы на спартыўныя арэны і падтрымліваючы сваіх улюбёнцаў, дружна напяваюць: «Сьвяты Дэйве, адтрахай сёньня гэтых чортавых каталікоў». Бацька Дэйва, стары вірлавокі Бэн, здаўна славіўся сваёй прыхільнасьцю да дзейнасьці ІРА і рэгулярна пералічваў у кантар на рахунак арміі частку свайго мізэрнага марацкага заробку.

– Гэта ўжо бітлз? – перапытвае Вася.

Мама Дэйва працавала ў партовай канторы машыністакай і, рызыкуючы сваім жыцьцём і рэпутацыяй, час ад часу дапамагала паўстанцам выпраўляць іхныя кіравецкія і шлюбныя пасьведчаньні. Такім чынам, юны Дэйв падрастаў у атмасфэры нацыянальнай сьвядомасьці і нянавісьці да каралевы-мамы, прынца Чарльза і ўсіх яго малалетніх выблядкаў, ва ўсялякім разе так сьцьвярджае містэр Баскомб. Першым эмацыйным узрушэньнем для будучага артыста эстрады стаўся выпадак, калі падчас разгону традыцыйнай для ірляндзкіх сэпаратыстаў першамайскай дэманстрацыі праз каталіцкія раёны Ольстэру конныя брытанскія паліцэйскія згвалцілі Дэйвава тату... не, – раптам запінаецца вядучы, – ня тату. Маму. Так – Дэйваву маму. Перапрашаю, паважаныя радыёслухачы, – гэтую інфармацыю для нас пераклалі нашыя калегі зь лёнданскай рэдакцыі, таму магчымыя некаторыя стылістычныя недакладнасьці. Такім чынам, Дэйваву маму. Проста на вачах будучай зоркі шоў-бізнэсу. Гэта, бясспрэчна, стала не абы якім стымулам... то бок не абы якім узрушэньнем для маладога хлопца, які ня меў дагэтуль падобнага досьведу, і асновай для яго будучага першага дыску, які адразу стаў платынавым. Але пра гэтыя і іншыя прыемныя рэчы – пасьля невялічкай музычнай паўзы. (Вядучы робіць паўзу.) Музыка і словы сьцяпана галябарды. «Мая мама». Выконвае аўтар.

сьцяпан галябарда цяжка кранае сваімі валасатымі пальчыкамі клявіятуру, я скурай адчуваю гэтае ягонае варушэньне тоўстымі валасатымі ,чырвонымі адросткамі, робіць пройгрыш на сваёй плястмасавай іёніцы і пачынае сьпяваць. «Я спытаў у ветра, каля брамы, – сьпявае ён, – ці ня бачыў ты, та-ра-рам, маёй мамы. Ты схадзі, штосьці там та-ра-ра-рам, за тую браму, там я бачыў, та-ра-ра-рам, тваю маму». «Тваю маму, тваю маму», – хмура ўступае хор.

– Гэта што – хор? – пытаюся я, павярнуўшыся.

Поделиться:
Популярные книги

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Совок – 3

Агарев Вадим
3. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
7.92
рейтинг книги
Совок – 3

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Назад в СССР: 1986 Книга 5

Гаусс Максим
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5

Ретроградный меркурий

Рам Янка
4. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ретроградный меркурий