Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

— Не, гэта проста подласць, — паўтарыў Брылах, не паднімаючы галавы. Не дачакаўшыся адказу, ён зірнуў на Марціна і дадаў:

— Ну, і на каго ж ты будзеш падобны? Штаны ж запэцкаеш!

Твар у яго быў важны, грашовы. Марцін змаўчаў, хоць язык у яго свярбеў адказаць: «Ды кінь ты задавацца! Глядзець агідна на тваю грашовую фізіяномію!» Але ён не сказаў гэтага: гаварыць з Генрыхам пра грошы было небяспечна. Аднойчы Марцін ужо паспрабаваў збіць з яго пыху: ён сказаў Генрыху, што ў іх доме заўсёды ёсць грошы, ва ўсіх — у дзядзькі Альберта, у маці і ў бабулі. Пасля гэтага Генрых на працягу шасці тыдняў не з’яўляўся ў іх, шэсць тыдняў не размаўляў з Марцінам. Дзядзьку Альберту дaвялoся ездзіць да Генрыха і ўгаворваць яго, каб ён зноў прыходзіў да іх. У тыя дні Марцін не знаходзіў сабе месца. Таму цяпер ён маўчаў. Прыхіліўшыся да сцяны, ён абхапіў рукамі калені і працягваў назіраць за Вільмай. Тая знайшла сабе новы занятак: яна выцягнула з ранца

ўсе кніжкі, пенал, потым раскрыла задачнік, што ляжаў якраз зверху, і тыцнула пальчыкам у адзін з малюнкаў. Увагу яе прыцягнуў намаляваны на ім торт, які можна было падзяліць на восем, на шаснаццаць, на трыццаць дзве часткі і які каштаваў або дзве, або тры, або чатыры маркі. Трэба было даведацца, колькі каштаваў у кожным з гэтых выпадкаў адзін кавалак. Вільма, мабыць, зразумела, што намалявана на карцінцы, — яна моцна выгукнула адно з нямногіх вядомых ёй слоў: «Цукар!» Але «цукрам» Вільма называла і афрыканскія бананы. За тону іх было на месцы заплачана гэтулькі (дарэчы, колькі кілаграмаў у тоне?), нацэнка ў рознічным гандлі склала гэтулькі працэнтаў, пытанне, колькі каштуе кілаграм бананаў? Услед за бананамі Вільма ператварыла ў цукар і вялікае кола сыру, і хлеб, і мяшок в мукой. На малюнку ў чалавека з мяшком была змрочная фізіяномія — Вільма адразу ж вырашыла, што гэта Леа. Затое пекар, што лічыў мяшкі, весела ўсміхаўся; яго яна назвала «тата». Вільма ведала пакуль што тры словы: Леа, тата і цукар. Партрэт на сцяне — гэта «тата». Усіх мужчын, якія былі ласкавыя з ёй, яна таксама называла «тата», а ўсіх, хто ёй не падабаўся, — «Леа».

— Я зраблю сабе бутэрброд з маргарынам, — сказаў Марцін, — можна?

— Зразумела, — адказаў Генрых, — але на тваім месцы я ўсё ж пайшоў бы дадому. Дзядзька Альберт вельмі непакоіўся, а ён жа заязджаў сюды ўжо з гадзіну таму.

Марцін зноў змаўчаў, і Генрых паўтарыў сярдзіта:

— Ну і нягоднік жа ты! — I ўжо цішэй дадаў: — Рабі бутэрброд, чаго чакаеш?

Твар яго зрабіўся яшчэ больш сур’ёзным, і было бачна, што ён страшэнна хоча расказаць пра тое, якое адказнае заданне яму даручана. Генрых толькі чакаў пытання. Але Марцін рашыў нізавошта не распытваць яго. Ён стараўся не думаць пра дзядзьку Альберта — злосць паступова прайшла, цяпер ён адчуваў толькі згрызоты сумлення. Вядома, глупства зрабіў: пайшоў чамусьці ў кіно. Марцін паспрабаваў зноў распаліць у сабе злосць. I дзядзька Альберт зрабіўся гэтакім жа «запісачнікам», як і іншыя, — усё часцей піша ён кароткія запіскі на абрыўках газеты, тройчы падкрэслівае самае важнае, на яго думку, слова. Гэтую штуку з падкрэсліваннем прыдумала мама. Яна чамусьці заўсёды падкрэслівае выразы накшталт: «павінна», «не змагла», «нельга было».

— Уставай жа, — раздражнёна сказаў Генрых, — штаны загвэндаеш! Зрабі сабе бутэрброд.

Марцін устаў, абтрос штаны і ўсміхнуўся Вільме. Тая перагарнула старонку задачніка і поўная радасці паказала пальчыкам на барана, які важыў роўна шэсцьдзесят чатыры кілаграмы пяцьсот грамаў. Мяснік купіў яго і заплаціў гэтулькі марак за кожны кілаграм жывой вагі, а пасля прадаў яго, але ўжо на фунты і з гэтакай нацэнкай. Марцін, як і астатнія, не заўважыў падвоху, калі рашаў гэтую задачу, і механічна напісаў шэсцьдзесят чатыры, пяць дзесятых фунта: ён забыўся, што ў кілаграме два фунты. Пасля гэтага настаўнік не прамінаў пераможна заяўляць, што такім чынам усе мяснікі ў горадзе ўмомант збяднеюць. Але мяснікі ў горадзе і не думалі бяднець — справы ў іх ішлі лепей нельга. Вільме вельмі спадабаўся баран, яна прапішчала: «Цукар, цукар!» — і перагарнула старонку. Тут была намалявана нейкая дурнаватая цётка, што купляла ў растэрміноўку матаролер. Генрых па-ранейшаму сядзеў за сталом і падлічваў нешта, моршчачы лоб: Марцін зазірнуў у ягоны лісцік і ўбачыў мноства лічбаў, перакрэсленыя слупкі і падкрэсленыя вынікі. Ён падышоў да буфета, адсунуў убок крышталёвую вазу са штучнымі фруктамі. Шкляныя бананы, персікі, апельсіны. Асабліва выштукаваны быў вінаград — Марцін заўсёды здзіўляўся, да чаго ж ён быў падобны на сапраўдны! Ён ведаў, дзе што стаяла. Вось алюмініевая бляшанка з хлебам, маслёнка з маргарынам, бліскучая бляшанка з яблычным джэмам. Марцін адрэзаў тоўстую лусту хлеба, намазаў яго маргарынам і джэмам і пачаў таропка есці. Ён нават уздыхнуў ад задавальнення. Дома ніхто не мог зразумець, акрамя хіба Глума і Больды, што яму вельмі смачны маргарын. Бабуля жахалася, калі бачыла ў ягоных руках бутэрброд з маргарынам, і сваім бурклівым голасам заводзіла доўгую гаворку пра розныя хваробы, распісвала іх ва ўсіх падрабязнасцях. Гэта былі жудасныя хваробы, і самая небяспечная з іх называлася тэбэцэ. «Глядзіце, справа скончыцца „тэбэцэ“», — галасіла бабуля. Але Марцін лічыў маргарын смачным. Не адыходзячы ад буфета, ён намазаў другі бутэрброд. Вільма радасна заўсміхалася, калі ён зноў сеў каля яе на падлогу. «О ружы, ружы пунсовыя», — спявала наверсе фрау Барусяк. Яе голас, глыбокі, трудны, здаўся яму раптам крыніцай, з якой бруіла кроў. На імгненне ён выразна ўявіў сабе ружы, пунсовыя ружы, што падалі з рота фрау Барусяк, іх абрысы расплываліся, зліваліся ў адно, і вось ужо з яе рота бруіць кроў. Марцін вырашыў некалі намаляваць гэта: белакурую фрау Барусяк і плынь крывавых руж, якаЯ ліецца ў яе з рота.

Вільма перагартала задачнік амаль

да апошняй старонкі. Тут таксама гаворка ішла пра тоны і кілаграмы. На малюнках былі караблі ў порце і таварныя вагоны, што беглі па рэйках: грузавікі і пакгаўзы. Вільма паказвала пальчыкам на матросаў, чыгуначнікаў і шафёраў і падзяляла іх на «татаў» і на «Леа». «Леа» сустракаліся значна часцей: большасць людзей на малюнках мелі нахмураныя, змрочныя твары. «Леа — Леа — тата — Леа — Леа — Леа — тата». На адным малюнку рабочыя валам валілі з заводскіх варот — усіх іх без разбору Вільма залічыла ў «Леа». Катэхізіс расчараваў яе — у ім не было малюнкаў, калі не лічыць пары віньетак. Назваўшы гронкі і гірлянды «цукрам», Вільма адклала катэхізіс. Затое хрэстаматыя аказалася проста скарбам: тут «татаў» на малюнках аказалася значна больш, чым «Леа»; святы Мікалай, святы Марцін, дзеці, што танцуюць у крузе, — усе падрад былі «таты».

Марцін ізноў узяў Вільму на калені і пачаў карміць яе, адломваючы кавалак за кавалкам ад свайго бутэрброда. Яе бледны тоўсты тварык ззяў, і перад кожным кавалкам яна абвяшчала: «Цукар!» Затым яна раптам раздурэлася і пачала безупынку выкрыкваць: «Цукар, цукар, цукар!»

— Д’ябал! — усклікнуў Генрых. — Прыдумай нейкую цішэўшую гульню.

Вільма напалохалася, зморшчыла лобік і з важным выглядам прыклала пальчык да вуснаў.

Фрау Барусяк спыніла спевы, і са сталярнай майстэрні не даносілася ані гуку. У гэты момант раптам зазванілі званы. Вільма заплюшчыла вочы І, стараючыся імітаваць іх звон, пачала крычаць: «Дон-дон-дон». Марцін таксама міжвольна заплюшчыў вочы і перастаў жаваць. Голас званоў зрабіўся бачным. За заплюшчанымі вачамі ўзнікла цэлая карціна. Званы вызвоньвалі ў паветры складаныя ўзоры, ззяючыя кольцы раслі, шырыліся, затым разляталіся і знікалі, іх змянялі квадраты і штрыхі, накшталт тых, што садоўнік граблямі вычэрчваў на дарожках саду. Мудрагелістыя шматкутнікі выплывалі са змроку, быццам штампаваны арнамент з бляхі на шэрай сцяне. А срэбранае «дзін-дон» Вільмы, быццам маленькае долата, грукала ў бясконцую шэрую сцяну, убіваючы ў яе рады ззяючых кропак. Пасля фарбы перамяшаліся. Пунсовы колер крывавых ружаў — раскрытый круглыя раты з ярка-чырвонымі вуснамі, жоўтыя хвалістыя лініі, а калі званы моцна ўдарылі апошні раз, з'явілася агромністая цёмна-зялёная пляма; яна павольна святлела, сціскалася і знікла разам з апошнімі водгукамі звона.

Вільма ўсё яшчэ сядзела на падлозе, заплюшчыўшы вочы, і паўтарала сваё: «Дон-дон-дон».

Марцін, не падымаючыся, выцягнуў руку, дастаў друг! бутэрброд, які ён паклаў на краі ложка, і адламіў ад яго кавалак і ўсунуў у рот дзяўчынцы. Вільма адкрыла вочы, усміхнулася і перастала выкрыкваць «дон-дон».

Вольнай рукой Марцін выцягнуў з-пад ложка скрынку, дапаўна набітую цацкамі Вільмы. На крышцы вялікімі літарамі колеру ржы было напісана: «Мыла Санлайт». У скрынцы ляжалі парожнія карабкі, кубікі, пакалечаныя завадныя аўтамабілі.

Вільма вылузнулася з ягоных каленяў і з сур’ёзным выглядам пачала адну за адной выцягваць цацкі з кардонкі. Яна падавала цацкі Марціну і называла іх адным словам, якое азначала ў яе ўсе неадушаўлёныя прадметы: «Цукар». Але цяпер яна вымаўляла яго ціха, зморшчыўшы лобік і пазіраючы на Генрыха, які ўсё яшчэ нешта разлічваў.

Марціну хацелася, каб фрау Барусяк зноў запела; скоса пазіраў ён на Генрыха, які па-ранейшаму важна сядзеў за сталом, і яму раптам зрабілася шкада яго.

— Што, зноў каштарыс складаеш? — спытаў ён.

— Эх, каб ты ведаў, як гэта мне надакучыла, адразу ж адазваўся Генрых, і твар яго расплыўся ў задаволенай усмешцы, — проста ванітуе! Паспрабуй зэканоміць дваццаць марак у месяц. А даводзіцца маме трэба новыя зубы ўставіць.

— Але, новыя зубы дорага каштуюць.

— Дорага! — засмяяўся Генрых. — Дорага — гэта, брат, не тое слова! Дзе ўзяць такую кучу грошай? Але ведаеш, што я высветліў?

— Што?

— А вось што: ужо два гады дзядзька Леа недадае нам грошай. Глядзі: абед абыходзіцца нам не ў трыццаць пфенігаў, як мы тады прыкінулі, а ў добрыя сорак. А снеданне? Не, ты надумай, якое свінства — наша норма была дваццаць грамаў маргарыну, а ён жрэ кожны дзень не менш сарака грамаў, ды яшчэ з сабой бутэрброды бярэ. Джэм я ўжо ўвогуле не лічу. Цяпер яйка — на яйка ён дае дваццаць пфенігаў у дзень. Але скажы, дзе ты знойдзеш яйка па дваццаць пфенігаў за штуку? Дзе?

Генрых нават ахрып ад абурэння.

— Не ведаю, — згадзіўся Марцін, — не ведаю, дзе гэта яны каштуюць так танна.

— Вось і я не ведаю, не то сам бы на злом галавы туды пабег. Тады б і мы калі-нікалі яечню з’елі.

Вільму, мяркуючы па ўсім, яйкі зусім не хвалявалі. Яна перастала раскладваць свае цацкі і сказала, зморшчыўшы тварык: «Леа, Леа», — і затым раптам: «Яйка», — і адразу ж заззяла: яе лексікон узбагаціўся новым словам.

— Ды і ўвогуле, з якой прычыны мы павінны кожнай раніцы падаваць яму яйка?

— Усім бацькам і ўсім дзядзькам падаюць яйка на сняданак, — нерашуча запярэчыў Марцін і адразу ж паправіўся, — амаль усім.

Ён сам не быў у гэтым упэўнены. Да гэтай пары ён не ўяўляў сабе нейчага бацьку або дзядзьку, якому б не падавалі на снеданне яйка. Але тут яму раптам успомнілася, што дзядзька Берэндта не есць яек раніцай.

— Ну а я лічу, што гэта зусім не абавязкова, — сказаў Генрых.

Ён схапіў аловак і правёў тоўстую касую рысу на паперы, быццам выкрасліў ранішняе яйка з дамашняга снедання Леа.

Поделиться:
Популярные книги

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

В теле пацана 6

Павлов Игорь Васильевич
6. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 6

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Эксперимент

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Эксперимент

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Шестое правило дворянина

Герда Александр
6. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Шестое правило дворянина

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Live-rpg. эволюция-4

Кронос Александр
4. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
7.92
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-4