Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

Альберт паціснуў плячамі. Які сэнс расказваць Бразготу пра ўтрапёную, няўстойлівую натуру Нэлы! Пакуль Рай быў жывы, яна трымалася малайцом, але, калі Альберт вярнуўся з фронту, ён быў уражаны тым, як Нэла надломлена. Часам на яе находзілі прыступы набожнай пакоры. Гэта доўжылася месяцамі; яна ўставала на досвітку, каб трапіць на ютрань, праз усю ноч чытала жыццяпісы схімнікаў. Затым раптоўна яна зноў упадала ў апатыю, цэлымі днямі не ўставала з ложка або праводзіла час у пустой балбатні з гасцямі і была надта задаволеная, калі сярод гасцей надараўся хоць крыху прыстойны паклоннік. Яна хадзіла з ім у кіно, у тэатр. Часам Нэла на некалькі дзён з’язджала з мужчынамі. Вярталася

падаўленая, разбітая і плакала наўзрыд, запёршыся ў сваім пакоі.

— Адкуль ты даведаўся, што яна з’ехала? — спытаў Альберт.

Бразгот прамаўчаў. Альберт уважліва глядзеў на яго. Бразгот пачынаў раздражняць яго. Ён не выносіў, калі мужчына, расчуліўшыся, пачынае, як кажуць, раскрываць душу. А Бразгот, мяркуючы па ўсім, гатовы пачаць гэта. Ён быў падобны зараз на валацугу з фільма. Буйны план — хаціна ў джунглях, абвітыя ліянамі стваліны. Валацуга сядзіць на ганку. Малпа скача з галіны на галіну і кідае ў валацужніка бананам!. Валацуга кідае ў малпу парожнюю бутэльку з-пад віскі, і малпа з пранізлівым віскатам хаваецца ў густым лісці. Затым дрыжачымі рукамі валацуга адкаркоўвае новую бутэльку віскі і п’е з горлачка. У гэты момант з’яўляецца другая дзейная асоба, і бадзяга пачынае свой роспавяд. Яго суразмоўнік — урач, або місіянер, або паважаны купец — заклікае валацужніка «пачаць новае жыццё». I вось тут, зрабіўшы страшэнны глыток, валацуга раве сіплым голасам: «Новае жыццё?» — і рагоча д'ябальскім смехам. Затым ён усё тым жа сіплым голасам расказвае доўгую гісторыю пра жанчыну, якая «давяла яго да жыцця такога». Сіплы голас, наплыў. Буйным планам — здзіўлены твар урача, місіянера або паважанага купца. I чым меней віскі застаецца ў бутэльцы, тым грубейшым робіцца голас бадзягі, тым бліжэй канец фільма.

Аднак Бразгот усё яшчэ маўчаў, хоць выпіў ужо шэсць кілішкаў запар і добра-такі асіп. Раптам ён устаў, перасек пакой і, спыніўшыся каля акна паміж пісьмовым сталом і ложкам, пачаў задумліва церабіць ружовую занавеску. Цяпер ён ужо не быў падобны на валацугу, гэта быў разумны, абаяльны герой з выдатна знятага, зробленага па выдатным сцэнарыі фільма. Менавіта ў такой позе героі падобных фільмаў у сентыментальным настроі стаяць каля акна, збіраючыся адкрыць некаму душу.

Альберт наліў кілішак і вырашыў скарыцца сваёй долі. Хлопчыка ўсё яшчэ не было, — гэта трывожыла яго. Бразготу непакоіцца няма чаго. Мужчыны такога складу заўсёды падабаліся Нэлі: «разумны і мужны твар», нядбайна апрануты. Праўда, цяпер непадыходзячы момант, але трэба думаць, настрой у яе хутка зменіцца. На Нэлу часам находзіла. Штогод на пэўны час яна захаплялася зносінамі з разумнымі і адукаванымі манахамі, падоўгу гутарыла з імі пра рэлігію. Гэтыя гутаркі, чаруючыя і пачуццёвыя, праходзілі звычайна ў вялікім светлым пакоі ля каміна за бутэлькай добрага віна, да якога падаваліся асаблівыя гатункі пячэння. Добрыя карціны сучасных мастакоў стваралі неабходны фон. Нэла цешылася кампаніяй прыгажуноў манахаў з палаючымі вачыма. У параўнанні з усімі іншымі манахі мелі адну перавагу. У сваіх сутанах яны выглядалі нашмат разумнейшымі і значнымі, чым былі на самай справе.

Альберт усміхнуўся. Ён падумаў пра тое, што ён вельмі прывязаны да Нэлы і з радасцю чакае яе вяртання.

— Добра табе ўсміхацца, — пачуўся ад акна голас Бразгота, — а я месца сабе не знаходжу. Я, мабыць, пагадзіўся б з роляй безнадзейна закаханага, калі б не сустрэў яе сёння раніцай…

— Ты бачыў, як яна ад’язджала?

— Так, з адным тыпам, якога я не выношу. Я ўзненавідзеў яго яшчэ да таго, як сустрэў іх разам.

— Хто ён? — машынальна запытаў Альберт, адчуваючы, што Бразгот не можа абысціся без суразмоўніка.

— Гэта

нейкі Гезелер, — са злосцю сказаў Бразгот. — Ты яго ведаеш?

— He.

Раней адно гэтае імя выклікала ў Альберта лютую нянавісць. Але цяпер ён толькі ўздрыгнуў… Яму раптам зрабілася зразумелым, на што намякала Нэла, калі гаварыла пра «задуманую справу».

— He, ты ўсё ж ведаеш яго, — сказаў Бразгот і зноў падышоў да стала.

Па ягоным твары Альберт зразумеў, як выглядаў ён сам, калі пачуў імя Гезелера.

— He зусім так. У свой час я ведаў аднаго Гезелера — жудасная свалата.

— У тым, што ён свалата, у мяне няма сумнення, — сказаў Бразгот.

— Чым ён займаецца? — спытаў Альберт.

— Нейкая скаціна з католікаў. Прамышляе ў галіне культуры. Вось ужо тры тыдні, як ён працуе ў рэдакцыі «Весніка».

— Дзякуй за камплімент, — сказаў Альберт, — я, між іншым, таксама католік.

— Вельмі шкадую, — сказаў Бразгот, — я хацеў сказаць, цябе шкадую, канешне. Свае словы я назад не бяру. Так ці іначай — ён скаціна. А той Гезелер, якога ты ведаў, што ён табе зрабіў?

Альберт устаў. Яны памяняліся ролямі. Зараз ужо Альберту, які спыніўся каля акна, трэба было іграць ролю бадзягі або абаяльнага героя, што, не губляючы вытрымкі, збіраецца адкрыць душу. Заставалася толькі зняць яго буйным планам.

Зрэшты, Альберт сапраўды спачуваў Бразготу, які меланхалічна корпаўся запалкай у зубах, але думка пра хлопчыка, які усё яшчэ не вяртаўся, не пакідала яго ў спакоі. Для яго было пакутай зноў расказваць гэту гісторыю, столькі разоў ужо расказаную. Яму здавалася, што ад частага паўтарэння яна сцерлася, вынасілася да непазнавальнасці. Ён расказваў яе маці Нэлы, самой Нэлі, а ў першыя гады пасля вайны і маленькаму Марціну. Але апошнім часам хлопчык чамусьці не прасіў яго пра гэта.

— Ну, выкладвай, — сказаў Бразгот.

— Забіты муж Нэлы на сумленні таго Гезелера, якога я ведаў. Ён забіў яго самым законным спосабам, на фронце, так што нельга прыдрацца: паслаў яго на смерць. Раней я з лёгкай душой гаварыў: «Забіў» — цяпер я проста не магу падабраць іншае слова. Але які сэнс расказваць табе ўсё гэта? Мы ж не ўпэўнены ў тым, што гэта той жа Гезелер.

— Не міне і гадзіны, як мы даведаемся пра гэта: у суботнім нумары «Весніка» змешчаны ягоны фотаздымак. Не надта ўжо многа на свеце свалаты з прозвішчам Гезелер.

— Ды табе-то што ён зрабіў?

— Ах ты, Божа, — нічога, — саркастычна ўсміхнуўся Бразгот. — Хіба такія што зробяць?

— Ты ўпэўнены, што яна паехала з гэтым Гезелерам?

— Я бачыў, як яны садзіліся ў машыну.

— Як ён выглядае?

— Да чаго гэта? Я ж табе кажу: варта толькі пазваніць, і праз гадзіну газета з ягоным фотаздымкам будзе ў нас на стале.

Альберт баяўся, што гэта будзе той самы Гезелер. Ён адмоўна пахітаў галавой, але Бразгот ужо набіраў нумар. Альберт зняў адводную трубку і, пачуўшы далёкі голас: «„Суботні вечар“ слухае», адразу зразумеў, што адказала дзяўчына, якая стаяла каля люстэрка. Але тут жа ён пачуў фразу, прамоўленую голасам другой тэлефаністкі: «Ты мела рацыю: пудынг — брыдота!»

— Вы што, як мае быць уключыць не можаце? — раз’юшыўся Бразгот. — Я чую ўсё, што гавораць у вас на камутатары.

Альберт паклаў адводную трубку.

— Дастаўце мне суботні нумар «Весніка». Каб праз гадзіну быў тут. Няхай Велі на матацыкле прывязе. Ды не, не дадому, а сюды, на кватэру да Мухава. Запішыце адрас і тэлефон. Калі хто будзе пытаць, няхай пазвоняць сюды. Калі буду адыходзіць, я сам вам пазваню. — Ён паклаў трубку і, звяртаючыся да Альберта, сказаў: — Ну, давай расказвай.

Поделиться:
Популярные книги

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Системный Нуб 4

Тактарин Ринат
4. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 4

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9