Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

Было ўжо палова трэцяй. Хлопчык яшчэ не прыходзіў. Гэта хвалявала Альберта.

— Летам тысяча дзевяцьсот сорак другога года здарылася гэта. Была раніца. Мы акапаліся на подступах да сяла Калінаўка. Наш узвод якраз прыняў новы лейтэнант. Ён перапаўзаў з акопа ў акоп, знаёміўся з людзьмі. Гэта і быў Гезелер. У нашай ячэйцы ён затрымаўся даўжэй, чым у іншых. Вакол цішыня.

«Я шукаю двух талковых хлопцаў», — сказаў ён нам. Мы прамаўчалі. «Двух талковых хлопцаў, зразумелі?» — паўтарыў ён. «Мы бесталковыя», — сказаў Рай. «Ты, як бачна, талковы», — засмяяўся Гезелер. «Мы ж з вамі на брудэршафт не пілі», — адказаў Рай.

Альберт замоўк. Яму здавалася, што ён лыжкай чэрпае смерць з кацялка. Навошта? Навошта ўсё гэта зноў расказваць? Трэба ж было гэтаму надарыцца, зноў невядома адкуль усплыў чалавек з прозвішчам Гезелер, да якога Бразгот

прыраўнаваў Нэлу.

— Гэты адказ, — праз сілу працягваў ён, — вырашыў лёс Рая. Гезелер паслаў нас у разведку. На такую справу мы былі абсалютна няздатныя. Усе гэта разумелі. Наш фельдфебель, які добра нас ведаў, спрабаваў адгаварыць Гезелера, і нават капітан, наш ротны, умяшаўся і спрабаваў давесці яму, што наўрад ці ўдасца нам такая рызыкоўная вылазка. Вёска быццам вымерла, і ніхто не ведаў, ці ёсць там рускія. Усе наперабой стараліся пераканаць Гезелера, але ён нікога не слухаў і толькі крычаў: «Я вас пытаю, выконваюць тут загады афіцэра або не?» Ротны і сам ужо не ведаў, як выблытацца з гэтай гісторыі.

Альберт стаміўся, яму не хацелася ўспамінаць усе падрабязнасці.

— Капітан, ведаеш, сам пабойваўся Гезелера і пачаў угаворваць нас. Ён сказаў, што, калі Гезелер паведаміць пра ўсё ў штаб батальёна, нас за невыкананне загаду пэўна паставяць да сценкі, а калі мы ўсё ж пойдзем у разведку, то, магчыма, усё яшчэ абыдзецца. I мы паддаліся на ўгаворы — гэта і было самае жахлівае. Мы не павінны былі саступаць; але ўсё ж саступілі. Усе аказаліся раптам наймілейшымі людзьмі — надавалі нам гару слушных парад; усе — і унтэры, і салдаты. I, мабыць, упершыню мы адчулі, што ўсе не гэтак ужо і кепска ставяцца да нас. Менавіта гэта і было самае жахлівае: усе ўгаворвалі нас, і мы саступілі і пайшлі ў разведку. А праз паўгадзіны больш чым палова роты было забіта або палонена. Гэтая праклятая Калінаўка была бітком набіта рускімі, і нам давялося даваць драла хто як мог. I знайшоў жа я час даць Гезелеру па мордзе! Пасля гэта здалося вше недарэчнасцю — як быццам можна аплявухай адпомсціць за смерць Рая. Яна мне дорага абышлася, гэтая аплявуха, — я паўгода прасядзеў у ваеннай турме. Зразумеў цяпер, як усё гэта здарылася?

— Так, зразумеў, сказаў Бразгот. — Гэта вельмі на яго падобна.

— Не павінны мы былі саступаць, — сказаў Альберт. — Да гэтага часу не магу сабе дараваць. Ты зразумей, — гэта ж была асабістая нянавісць, якая не мела аніякага дачынення да вайны. Ён узненавідзеў Рая адразу ж, як толькі пачуў словы: «Мы ж на брудэршафт з вамі не пілі». А Рай, у сваю чаргу, яго не выносіў.

— Ты ведаеш, — Альберт злёгку ажывіўся, — у нас з Раймундам на фронце ўжо так павялося — усіх новых камандзіраў мы класіфікавалі з гранічнай дакладнасцю. Рабіў гэта, уласна кажучы, Рай. Вось якую характарыстыку ён даў Гезелеру: «З адзнакай скончыў гімназію. Заўзяты католік. Намерваўся вывучаць права, акрамя таго, лічыць сябе знаўцам мастацтва. Перапісваецца з палітыканствуючымі манахамі. Хваравіта прагны да славы».

— Вось дык так! — усклікнуў Бразгот. — Ведаеш, я адчуваю, што час ад часу трэба чытаць вершы. Характарыстыка вычарпальная, павер мне. Гэта можа быць толькі ён! Ніякай фотакарткі нам не трэба.

— Так, мабыць, не трэба, а вершы Рая табе і сапраўды не шкодзіла б прачытаць. Ён спадзяваўся ацалець і саступіў менавіта таму, што хацеў жыць. Яму цяжка было паміраць, бо ён саступіў такому чалавеку, як Гезелер… Паўсюль параскіданыя бляшанкі з-пад мармеладу з ягонай рыфмаванай рэкламай… Нацысцкія газеты расхвальвалі яго.

— Пачакай, якія бляшанкі, пры чым тут нацысцкія газеты?

— У тысяча дзевяцьсот трыццаць пятым годзе імя Рая пачало набываць папулярнасць у Германіі. У яго знайшлося многа апекуноў: бо спрыяць Раю было зусім бяспечна. У сваіх вершах ён пазбягаў непасрэдна гаварыць пра палітыку, але той, хто ўмеў іх чытаць, здагадваўся, пра што ў іх гаворка. Рая «адкрыў» Шурбігель, і нацысты адразу ўчулі, што яго вершы для іх смачны кавалак. Яны ж былі такія непадобныя на смярдзючыя віршыкі іхніх пісак. Вершы Рая можна было зрабіць ходкім таварам і даказаць такім чынам уласную шырыню поглядаў. Рай трапіў у жахлівае становішча: нацысты нахвальвалі яго. Ён перастаў публікаваць свае вершы, ды і пісаць амаль што кінуў. У хуткім часе ён паступіў на фабрыку да свайго цесця. У поўнай адзіноце чарціў дыяграмы, што адлюстроўвалі, якія гатункі мармеладу спажываюць у пэўных мясцовасцях, хто іх спажывае і ў якой колькасці. Ён з галавой зашыўся ў гэтую работу,

вывучаючы статыстыку спажывання. Даныя, якія паступалі з аддзела збыту, ён адлюстроўваў у дыяграмах, выкарыстоўваючы пры гэтым усе адценні чырвонага. Калі праходзіў чарговы партайтаг у Нюрнбергу або яшчэ якое нацысцкае зборышча, у Рая не хапала карміну. Калі я вярнуўся з Англіі, мы пачалі працаваць разам — малявалі плакаты і аб’явы, складалі рэкламныя вершыкі і лозунгі. Іх штампавалі на бляшанках з мармеладам, і мы пасля, у час вайны, раз-пораз натраплялі на іх. А Рай міжволі рабіўся знакамітасцю, — яны паўсюль вышуквалі ягоныя вершы і выдавалі іх, хоць ён і пісаў ім, што не жадае гэтага. Рай быў не ў сабе. Ён проста шалеў.

— Ты ведаў раней Шурбігеля? — спытаў Бразгот.

— Ведаў. А што?

— Як ты лічыш, можа яна сысціся з гэтым Гезелерам?

— Не. Дарэчы, яна ведае, хто ён такі.

— Як гэта «ведае»?

— Яна неяк дзіўна гаварыла пра свой ад’езд, быццам на нешта намякала.

— Куды яны паехалі?

— У Брэрніх, на нейкі семінар.

— Божа, — сказаў Бразгот, — як бы я хацеў паехаць туды зараз жа!

— Кінь, — адказаў Альберт, — яна сама ведае, што трэба рабіць.

— Так? Што яна можа зрабіць?

— Не ведаю, будзь упэўнены, — яна сама з ім справіцца.

— Па мордзе яму б надаваць, ды што там па мордзе — пад зад каленам: лепшага ён не варты! Я б яго проста прыбіў.

Альберт прамаўчаў.

— Хлапчанё мяне непакоіць. Уявіць сабе не магу, куды ён падзеўся. Ён жа ведае, што мы сёння ўвечары павінны паехаць разам. Ты есці хочаш?

— Хачу, — сказаў Бразгот, — давай перакусім.

— Хадзем.

Яны пайшлі на кухню. Альберт паставіў на газ каструлю з тушанай капустай, дастаў салатніцу з халадзільніка. Нэла перад ад’ездам паспела замясіць цеста для блінцоў, нарэзаць сала для скварак і змалоць каву. Яна правіла дома тры дні, не запрашаючы гасцей. У доме ў гэтыя дні былі цішыня і парадак. Альберт утаропіўся на надпіс на сцяне: «Шлях да сэрца мужчыны праходзіць праз яго страўнік». Нечаканае з’яўленне Гезелера выбіла яго з раўнавагі. Ён баяўся сустрэцца з жывым Гезелерам; гаварыць і думаць пра яго было лёгка. Але цяпер умяшаецца маці Нэлы, яна ўблытае ў гэтую гісторыю хлапчука. Бразгот стаяў каля яго і з выразам змрочнай рашучасці на твары глядзеў, як смажацца блінцы і злёгку падскокваюць завязлыя ў цесце скваркі.

Кожны шоргат, што даносіўся з вуліцы, змушаў Альберта насцярожвацца. Ён добра ведаў хаду Марціна: хуткія, лёгкія крокі — у хлопчыка хада Рая. Альберт ведаў, як рыпіць садовая брамка, калі ў яе ўваходзіць Марцін, — ён толькі злёгку прачыняе яе. Нэла заўсёды расчыняе яе адным рыўком, і брамка грукае аб убіты ў зямлю калочак. Марцін жа прачыняе брамку толькі напалову і бачком уваходзіць у сад, і заўсёды гэта суправаджаецца звыклым шоргатам. Гэтага шоргату чакаў Альберт. На патэльні шыпела масла, глуха мармытала пара ў каструлі з капустай — усё гэта раздражняла Альберта, перашкаджала яму лавіць шаргаценне, што даносілася звонку. Ён зняў з патэльні першы гатовы блінец, паклаў яго на талерку Бразгота, прысунуў яму міску з салатай і сказаў:

— Ты мне прабач, мне проста не па сабе. Я з’езджу пашукаю хлапца. Ужо тры гадзіны, а яго ўсё няма.

— Ды нічога з ім не здарыцца.

— Ён мог затрымацца толькі ў двух месцах туды я і з’езджу. А ты еш, а потым заварыш каву.

Кожны раз, калі Марцін спазняўся дадому, у Альберта разыгрывалася фантазія. Гэтак і зараз ён быў не ў стане пазбавіцца жудасных уяўленняў, якія нахлынулі на яго: вулічная катастрофа, кроў, насілкі. Ён бачыў, як падае зямля на крышку труны, чуў, як спявае хор хлопчыкаў, аднакласнікаў Марціна. І этак спявалі дзяўчынкі-англічанкі, вучаніцы Лін, на яе пахаванні. «Media in Vita — У росквіце гадоў». Кроў, раптоўнасць смерці Media in Vita. Альберт прымусіў сябе зменшыць хуткасць. Павольна едучы ўздоўж алеі, ён узіраўся ў кожны куст, хоць і быў упэўнены, што хлопчыка там няма. Гэтак жа ён быў упэўнены, што Нэла паехала менавіта з Гезелерам. Але зараз яго гэта зусім не хвалявала. Прамінуўшы кінатэатр «Атрыум», Альберт пад’ехаў да школы на рагу Генрых-штрасэ. Пустэльная, ціхая вуліца была залітая сонцам. Шматгалосы шум раптоўна разарваў цішыню — у жаночай школе насупраць пачаўся перапынак. Крыкі і смех напалохалі сабаку, які грэўся на сонцы каля варот, і ён, падціснуўшы хвост, перабег на другі бок вуліцы.

Поделиться:
Популярные книги

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

(не)Бальмануг. Дочь 2

Лашина Полина
8. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг. Дочь 2

Буря империи

Сай Ярослав
6. Медорфенов
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буря империи

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Книга пятая: Древний

Злобин Михаил
5. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
мистика
7.68
рейтинг книги
Книга пятая: Древний

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Аномальный наследник. Том 3

Тарс Элиан
2. Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
7.74
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 3

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Отмороженный 10.0

Гарцевич Евгений Александрович
10. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 10.0

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2