Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дзярлiвая птушка
Шрифт:

Нязручнасьць трывала доўга. Напружаньне было такое, што разладаваць яго, здавалася, можа адно новы вялiкi выбух. Надта-ж мала было сказана.

— Дык i што? — спытаў пастух.

Не, зусiм ня тое хацеў сказаць. Але як гэта выславiць? Дуня пазiрала на яго, з пытальнiкамi ў вачох. А хлапец баяўся вымавiць нешта жахлiвае, што душыла-прыгнятала.

— Як-та што? Кажу-ж табе… — дрыжэла ў цiхiм плачы дзяўчына.

— Удалося яму? — нарэшце вымавiў Янук ды чакаў найцяжэйшага, зьнiшчальнага ўдару.

— Што цi ўдалося?

Нявiннымi

пупушкамi грудзi ўсё яшчэ саромiлi Янука. Дзяўчына, уздрыгваючы з плачу й перапалоху, быццам забылася пра iх. У сьлёзных васiлькох перш паказалася няўцямнасьць, пасьля перапалох перамешаны зь нейкiм недаверам, ды зноў зусiм выразная цьвёрдасьць.

— Ах ты! — крыкнула дзяўчына й зрабiла борзды крок наперад. — Дык вы ўсе такiя мужчыны! Бандзюгi, зьвяры!

Пры гэтых словах яна так ёмка стукнула Бахмача кулаком у твар, што той ажно пахiснуўся.

— Вы ўсе роўныя! На адну вяроўку вас! — крыкнула, залiваючыся сьлязьмi, i пабегла.

Гэтага ўжо было занадта. Пад Януком гарэла зямля. На лузе Лазоўскага зрабiлася цесна.

Дуня паспакайнела, пакуль дабралася да свае хаты. Хоць нэрвовасьць, спрычыненая ўтрусам у лесе цалкам яшчэ ня мiнула, дзяўчына магла думаць адносна спакойна. Падсумаваўшы ўсё, усьведамiла, што фактычна нiякае крыўды «драгомiшч» ёй не зрабiў, апроч таго, што добра патузаў. Але, — цешыла сябе ў думках спрытная дзяўчына, — дасталося-ж i яму ў самае балючае.

Здалёк пачула Дуня стук у дварэ. Секачом мацi секла ў невялiкiм цэбрыку зелянiну, што назьбiрала на полi для сьвiньнi. Макатунiха адразу спасьцерагла, што з дачкой нешта здарылася.

— Што з табой, дачушка? А дзе-ж твае грыбы? Божачкi мае, блюзка парваная, кроў! Хто цябе, золатка, лясьнiк?

— Шпунт…

— Ён? А каб-жа яго пярун зь яснага неба, а каб яго чыстая зямелька не насiла, а каб…

Мацi паехала ў кленiчы, а дачка стаяла й пазiрала старой проста ў вочы. Макатунiха, уляпiўшы свой зрок у дачку, старалася адгадаць што запраўды сталася.

— Раскажы, як было, — загадала яна. — Алi ўсё чысьцiнька кажы, нiчога нi таi. Я тавя матка, ад мяне нiчагусянькi нi хавай.

Абрыўкамi, часта спыняючыся, дзяўчына пераказала, што сталася. Нялёкка гэта было. Вусны дрыжэлi, вочы сьлязiлiся. А мацi ўсё пiльна ўзiралася, цi не дагледзiць у вачох якога фальшу.

— Тады я так зьнiмаглася, — канчала Дуня, — што канцы мне прыходзiлi. Насеў на мяне, як мядзьведзь; сапець, а такi страшны, думала — задушыць. Дык я падцягнула нагу i з усёй сiлы як дала яму памiж ног, што ён аж застагнаў i пусьцiў мяне. Тады я наўцёкi… От i ўсё…

— Нi манiш? Нi знасiлаваў ён цябе? — хацела ўпэўнiцца мацi.

Дуня не адразу адказала. Яна доўга й упорыста глядзела матцы ў вочы, быццам штосьцi прыгадваючы, а потым сказала цьвёрда:

— Не!

— Прызнавайся, кажы праўду, — наступала Макатунiха. У дзяўчынiным голасе было столькi шчырасьцi, што матцы цяжка было паверыць сваiм вушам. — Калi што якоя, дык я пайду яго гэтым секачом бандзюгу!

— Чаму-ж ня верыш? Каб што было, дык сказала-б, — адказала настойлiва Дуня.

Памаўчалi.

— Ну iдзi памыся, ды залатай блюзку, а па кошык сходзiш заўтра.

IX

На наступны дзень пад вечар прыйшоў да Янука Мiкола. Як толькi зыйшоў з Гараваткi, здалёк пазнаў яго Янук па хадзе. Чаго-ж бы ён iшоў? Нешта сталася. Добрае цi дрэннае нясе? Калi-б добрае, дык не было-б надта пiльнае. Мусiць, iзноў бяда нейкая.

Тапсiк кiнуўся старэйшаму брату напярэймы, намагаўся лiзнуць яго ў твар. Мiкола спынiўся ды занадта спакойна, зь нейкай загадкавай падноткай, сказаў:

— Тату забралi.

— Тату? Хто? Чаму? — пытаўся Янук.

— Палiцыя, Мэндлiк iз Вадзiмскiм. Сягоньнiка зараз папалуднi прыехалi ды пачалi шарыць усюды: па хаце, у клецi, у гумне. Знайшлi бальшавiцкiя ахвiшкi…

— Ахвiшкi? Ня можа быць! Хто-ж iх там палажыў?

— У тым-жа й загадка. Хто падлажыў, той, мусiць, i палiцыю навёў. А хто-ж гэта патвоему мог зрабiць?

— Ну з каторых… Лявон цi Косьцiк, iх рук нi мiнула. А можа сам каторы сышчык, каб пасьля тату ўзяць? Га?

— За руку нi злавiлi, дык i ўгадвай. Тата казаў iм, што нiдаўна Косьцiка ў гумне на кладнi сена знайшоў i што той на яго iз нажом кiнуўся. Дык тата кажыць, што, можа, гэта Сабакевiч па злосьцi зрабiў, за тоя, што прагнаў яго. А яны тады кажуць яму: чаму-ж ты нi прыйшоў i нi заявiў нам? Дык i слухаць нi хацелi. Таўхаляў у каршэнь надавалi й павялi.

— Ай-я-яй! — iз адчаем у голасе ўсклiкнуў Янук. — Трэба-ж нейкую раду браць. Саб'юць да паўсьмерцi, а тады яшчэ ў цюрму кiнуць.

Чулi цi раз раней, як палiцыя катавала людзей, западозраных у камунiзьме. Хлапцоў холадам абняло.

— Дзядзя Алесь пайшоў у Гацi, можа што паможыць, — казаў Мiкола.

— Ай-я-яй! — енчыў Янук. — Ну чаго гэта прыбiлiся яны да нас, як усiроўна, сьляпы да плоту? А калi дзядзька Алесь пайшоў?

— Зараз посьля таго, як я яму наказаў. Быў на полi, дык часу заняло. Мне казаў, каб я па цябе зьбегаў. Ён думаiць, што лепi, каб ты дамоў iшоў. Нiма-ж каму рабiць…

— Ну а тату як забiралi, дык што ён табе казаў?

— Нi далi яму пагаварыць. Нiчога мне нi сказаў, толька крыкнуў: глядзi, сынок, гаспадарку… пакуль вярнуся…

— От людаеды, от бандзiты! Гэта-ж, можа, саб'юць беднага татачку…

Янук ледзь стрымаў плач.

— Дык ты думаеш, што мне кiдаць Лазоўскага?

— Ну а як-жа быць?

Асiрочаныя Бжончыкам юнакi стаялi, як анямеўшыя. Кiнутае Мiколам пытаньне было такое шырокае, усёабдымаючае, такое цяжкое да разьвязаньня, што хоць ты пад зямлю жывым лезь. Маўчалi доўга. Янук канцом свайго вiшнёвага пугаўя пароў долак у траве. Ён усадзiў таўсты канец пугаўя ў ладна падсохлую зьверху зямлю й круцiў iм, каб зрабiць конаўку. А думкi бегалi, не маглi знайсьцi пункту апоры. Зьнявiдныя, гвалтоўныя сiлы раскiдалi Бахмачова гняздо, тапталi iх…

Поделиться:
Популярные книги

Студент

Гуров Валерий Александрович
1. Студент
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Студент

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V